• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    
    БЕДАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    САЦЫЯЛЬНА БЫТАВЫЯ КАЗКІ
    *
    С(Бел)Ф С12
    Рэдакцыйная калегія:
    В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік, В. I. Ялатаў
    Складальнік тома і аўтар уступнага артыкула A. С. Фядосік, складальнік каментарыяў Л. Р. Бараг
    Рэдактар тома В. К. Б а н д а р ч ы к
    С12 Сацыяльна-бытавыя казкі. Рэд. В. К. Бандарчык. Мн., «Навука і тэхніка», 1976.
    520 с. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць). У перапл.
    Ккіга — адзін з тамоў збору беларускай народнай творчасці (дзссяты). У том уключаны лепшыя ўзоры бытавых казак, у якіх ярка адлюстраваны сацыяльныя адносіны ў дарэвалюцыйнай Расіі, крытыкуюцца прыгнятальнікі працоўнага народа, высмейваюцца людскія недахопы. Гумар і сатыра гэтых казак былі дзейснай зброяй у барацьбе за народныя ідэалы. У том уключаны таксама небыліцы і частка авантурных казак, блізкіх па зместу і форме да бытавых. Тэксты друкуюцца з апублікаваных крыніц, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама з архіўных сховішч. Ва ўступным артыкуле абгрунтоўваецца класіфікацыя і сістэматызацыя казак, раскрываюцца іх ідэйна-мастацкія асаблівасці. У каментарыях паказваецца месца сюжэтных тыпаў у сусветным казачным эпасе, называюцца адпаведнікі ў фальклоры іншых народаў. Бібліягр. у падрадк. заўвагах.
    70700—006
    С	46—75
    M316—76
    С(Бел)Ф
    ©
    Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1976.
    САЦЫЯЛЬНА-БЫТАВАЯ КАЗКА
    Сацыяльна-бытавая казка вылучалася з вуснай народнай прозы як жанр або жанравая разнавіднасць яшчэ фалькларыстамі XIX ст. побач з казкамі пра жывёл і міфічнымі (чарадзейнымі). Аднак такі падзел казак аспрэчваўся ўжо дарэвалюцыйнымі фалькларыстамі. М. Халанскі пісаў: «3 пункту погляду міфічнай тэорыі казкі падзяляліся на тры катэгорыі: 1) міфічныя, 2) бытавыя з маральна-павучальным, сатырычным або забаўным зместам і 3) казкі пра жывёл. У цяперашні час такі падзел зусім ліквідуецца» *.
    М. Халанскі заўчасна развітваўся з класіфікацыяй казак міфолагаў: без значных эмен яна праіснавала да нашага часу. Праўда, рамкі казак, якія адносіліся да бытавых, часцей за ўсё пашыраліся. Адпаведна змянялася і назва гэтых казак. Ю. М. Сакалоў вылучаў рэалістычныя каэкі, да якіх сн адносіў бытавыя і навелістычныя 2. Э. В. Памяранцава па сутнасці лічыць адназначнымі тэрміны: бытавая казка і сатырычная казка, таму што ўжывае апошні тэрмін пры аналізе твораў абедзвюх груп 3. На наш погляд, найбольш мэтазгодна называць гэту групу казак сацыяльна-бытавымі, таму што ў іх болып ярка і рэалістычна, чым у іншых казках, адлюстраваліся грамадскія і сямейныя адносіны, класавыя супярэчнасці, жыццё і праца селяніна, яго быт, народная мараль і этыка.
    Такім чынам, сацыяльна-бытавымі казкамі называюцца такія казкі, у якіх праўдзіва, часцей за ўсё ў крытычна-завостранай форме, адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя з’явы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца сацыяльныя тыпы і людскія недахопы, сцвярджаюцца народныя ідэалы.
    Сацыяльна-бытавая казка адрозніваецца ад чарадзейнай перш за ўсё спецыфікай яе фантастыкі. Чарадзейнай казцы характэрна наяўнасць звышнатуральных сіл: страшыдлаў, пачвар, розных чарадзейных істот і прадметаў, што звычайна адсутнічае ў сацыяльна-бытавой казцы. У сувязі з гэтым канфлікты і калізіі ў іх таксама розныя. Сутыкненні чалавека-асілка з пмо-
    1 Нсторня русской лнтературы, т. I. М., 1908, стар. 144.
    2 Ю. М. С о к о л о в. Русскнй фольклор. М., 1941, стар. 335—342.
    3 Русское народное творчество. М„ 1966, стар. 164—169.
    кам, змеем, Кашчэем Бессмяротным, ведзьмаю і іншымі фантастычнымі пачварамі, у якіх увасоблены антычалавечыя злыя сілы, нялёгкая барацьба з удзелам розных чарадзейных істот і прадметаў, дзівосная перамога героя — вось тыповы канфлікт чарадзейнай казкі. У сацыяльна-бытавой казцы ў барацьбу звычайна ўключаюцца прадстаўнікі двух антаганістычных полюсаў класавага грамадства — прыгнечаных і прыгнятальнікаў. Прыгнятальнік высмейваецца і караецца.
    Адрозніваюцца і абставіны, у якіх адбываецца дзеянне. Сацыяльнабытавой казцы не характэрны дзівосныя царствы, фантастычныя краіны. Героі бытавой казкі — простыя людзі, якія не валодаюць звышнатуральнай сілай, але здольны перамагчы сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, кемлівасці, дасціпнасці і знаходлівасці. I дзейнічаюць яны ў звычайных умовах сялянскага жыцця.
    Бытавая казка найбольш ярка і праўдзіва адлюстравала сацыяльныя адносіны, выразіла думкі, мары і інтарэсы народных мас. Таму яшчэ В. Р. Бялінскі ставіў ідэйны змест гэтых казак вышэй чарадзейных. «Гэтыя казкі,— пісаў ён,— у тысячу разоў важнейшыя за ўсе багатырскія казкі, таму што ў іх ярка адлюстроўваецца народны розум, народны погляд на рэчы і народны быт. Што датычыцца апошняга, яны могуць лічыцца самымі каштоўнымі гістарычнымі дакументамі»4.
    Каштоўнасць сацыяльна-бытавых казак заключаецца перш за ўсё ў яркім адлюстраванні класавай барацьбы, паказ якой займае ў іх значнае месца. Разам з тым ідэйна-мастацкая спецыфіка паказу сацыяльнай барацьбы ў іх з’яўляецца новым, больш якасным этапам у развіцці народнапаэтычнай прозы.
    Акрамя таго, у сацыяльна-бытавых казках высмейваюцца розныя адмоўныя рысы людзей. Сатыра гэтых твораў была і сродкам своеасаблівай самакрытыкі, сродкам барацьбы за ўсё лепшае, ідэальнае ў жыцці.
    Сацыяльна-бытавая казка як жанр дасягнула свайго найбольшага развіцця Ў эпоху феадалізму, актыўна бытавала ў перыяд капіталізму, а некаторыя лепшыя ўзоры дайшлі да савецкага часу.
    Дарэвалюцыйныя фалькларысты пазбягалі запісваць бытавыя казкі, захапляліся зборам чарадзейных казак, якія лічыліся імі важнейшымі, больш каштоўнымі.
    Адным з першых, хто пачаў запісваць беларускія сацыяльна-быта^ыя казкі, быў М. А. Дзмітрыеў. Дзве казкі, запісаныя ад беларусаў у Навагрудскім павеце Гродзенскай губерні М. А. Дзмітрыевым, былі надрукаваны разам з чарадзейнымі ў першым выданні народных рускіх казак A. М. Афанасьева ў 1855—1863 гг. (III выпуск, № 8, 9).
    4 В. Г, Белннскнй. Полн. собр. соч., т. 5. М., 1954, стар. 660—670.
    Велізарнае багацце казачнага эпасу беларусаў раскрылася перад усім светам пасля выхаду з друку фальклорных зборнікаў П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароўскага, У. М. Дабравольскага, A. К. Сержпутоўскага і іншых фалькларыстаў, якія разам з «класічнымі» чарадзейнымі казкамі змясцілі шмат і бытавых.
    П. В. Шэйн упершыню апублікаваў найбольшы збор беларускіх народных казак, сярод якіх змясціў 65 бытавых казак і анекдотаў 5. У іх ярка адлюстроўваецца класавы антаганізм у эксплуататарскім грамадстве, высмейваецца паразітызм, дурасць і жыццёвая непрактычнасць паноў і папоў, якім супрацьпастаўляюцца мудрыя, кемлівыя і дасціпныя сяляне. У творах зборніка П. В. Шэйна асуджаецца прагнасць, зайздрасць, скупасць, зладзейства, ілжывасць, распуста і іншыя заганы людзей.
    Е. Р. Раманаў змясціў разам з анекдотамі і чарадзейнымі казкамі сацыяльна-бытавыя казкі ў III выпуску «Беларускага зборніка» (1887). На жаль, ён недаацэньваў бытавыя казкі і анекдоты, хоць і адзначаў іх вялікую папулярнасць.
    Багаты сацыяльна-бытавымі казкамі «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (1891) У. М. Дабравольскага. У казках Смаленшчыны ярка адлюстравана нянавісць народа да прыгнятальнікаў, выкрываецца сацыяльная несправядлівасць, высмейваюцца людскія заганы і недахопы. Як успамінае У. Д. БончБруевіч, У. I. Ленін уважліва чытаў зборнік і даў высокую ацэнку змешчаным у ім матэрыялам. «Які цікавы матэрыял!—сказаў Уладзімір Ільіч, калі я раніцай увайшоў да яго.— Я бегла праглядзеў усе гэтыя кніжкі і бачу, што не хапае, відаць, рук ці жадання ўсё гэта абагульніць, усё гэта г.раглядзець пад сацыяльна-палітычным пунктам гледжання. На гэтым жа матэрыяле можна было б напісаць цудоўнае даследаванне аб чаканнях і спадзяваннях народных» 6.
    3 вялікім натхненнем і ашчаднасцю збіраў «залатыя зярняты» (так ён называў фальклорныя творы) Міхал Федароўскі. Сярод многіх соцень празаічных народных твораў, змешчаных у першых трох тамах яго фундаментальнай працы7, ён надрукаваў шмат сацыяльна-бытавых казак, якія вызначаюцца вострай класавай накіраванасцю і дасціпным гумарам. Да цяперашняга часу няма ніводнага зборніка, у якім было б змешчана столькі бытавых казак і анекдотаў, колькі апублікавана іх у другім і трэцім тамах зборніка Федароўскага,
    5 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. II. СПб, 1893.
    е В. Д. Бонч-Бруев н ч. Воспомннання о Леннне. М., 1969, стар. 418.
    7 М. Federowski. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, t. I. Krakow, 1897; t. II. Krakow, 1902; t. III. Krakow, 1903.
    Асаблівай мастацкай яркасцю і вострай сацыяльнай накіраванасцю вылучаюцца сацыяльна-бытавыя казкі, запісаныя A. К. Сержпутоўскім у 1890—1923 гг. на Беларускім Палессі і апублікаваныя ім у двух зборніках 8. Найбольшай вастрыні дасягае ў іх крытыка эксплуататараў. У адрозненне ад казак, сабраных іншымі фалькларыстамі, сацыяльна-бытавыя казкі са зборнікаў А. Сержпутоўскага больш рэалістычна адлюстроўваюць працэс класавага расслаення беларускай дарэвалюцыйнай вёскі.
    У той перыяд, калі Сержпутоўскі пачаў запісваць народна-паэтычныя творы, у фалькларыстыцы яшчэ панавала думка, што трэба збіраць і вывучаць галоўным чынам «класічны фальклор» як найбольш важны. Аднак новы час, у які ўжо развіваліся капіталістычныя адносіны не толькі ў горадзе, але і ў вёсцы, выклікаў змены ў змесце і форме фальклорных твораў. У народнай творчасці хутка развіваецца моцны сатырычны напрамак, які ярка адлюстраваў класавую барацьбу ў Расіі таго часу. Цікавасць да сатырычных твораў у народзе ўзрасла. He адмаўляючы вялікага значэння «класічнага» фальклору, Сержпутоўскі высока цаніў і новыя сатырычныя і бытавыя творы. Добра разумеючы іх грамадска-выхаваўчую ролю, ён удзяліў вялікую ўвагу іх запісу і публікацыі. He дзіўна, што ў яго зборніках пераважаюць казкі з сацыяльным зместам, вельмі мала чарадзейных і амаль адсутнічаюць казкі пра жывёл.
    Цікавасць вучоных да сацыяльна-бытавых казак узрасла ў савецкі час. Запісана шмат казак, якія раней не публікаваліся. Сярод іх і створаныя пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі («Ленінская праўда», «Як мужык-бядняк дабіўся сваёй праўды» і інш.). Некаторыя з гэтых казак змешчаны ў зборніках «Дарэвалюцыйная і Савецкая Беларусь у народнай творчасці» (Мінск, 1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (Мінск, 1939) і інш.