• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Тыя пашлі паўмеўшыся. Прышлі яны да тых каменяў, пачалі гэта іх даўбці, скрабці, рэзаць і ніяк няма скуль пачаць скуры драць! Так пашлі яны да пана:
    — Паночку,— кажа,— няхай пан, што хоча робіць, а мы ніяога не парадзім.
    Пан кажа:
    — А мне што за дзела? — радзьце, як хочаце, абы паздзіралі!
    Так яны кажуць:
    -—■ Хіба каб гэта якіх старых людзей папытаць.
    — To пытайцеся сабе, я і сам малады, то не ведаю як, абы мне было зроблена.
    Пашлі яны бядуючы. Што тут рабіць? Так давай гэта выпытваць, дзе бацькі, ці яшчэ жывы ці не? Ажно і даведаліся ўрэшце. Давай жа ісці да іх да ну ж ляментаваць:
    — Будзем ужо мы вас,— кажуць,— як дзеці малыя даглядаць, адно выратуйце нас з гэтай бяды!
    Тыя гэта папрыходзілі да пана, зачалі гэта перад панам сяк да так аб тых каменях, так старыя кажуць:
    — Паночку, з жывіны мы ведаем, як скуру драць, бо мае і голаў і ногі, то вядома скуль пачынаць, а ў каменя нічога няма...
    Так пан тады кажа ўжо да тых сыноў:
    — А што, відзіце, галганы, не шануеце бацькоў, шкадуеце ім хлеба, а самі не толькі зрабіць, але і сказаць не ведаеце так, як старая галава!
    Ну, дай скончылася на тым.
    14.	СКАМАРОХ I ПАН
    Раней для забавы людзей па вёсках і мястах хадзілі скамарохі ды вадзілі з сабой ручных мядзведзяў.
    — А ну-ка, Мішутка, пакажы, як рабяты крадуць гарох! — кажа скамарох мядзведзю, і мядзведзь паўзе брухэм па зямлі.
    — А ну-ка, Мішутка. пакажы, як бабы на працу ідуць! — і мядзведзь ідзе ціха-ціха, перакуліваючыся з боку на бок.
    I многім другім шуткам навучылі скамарохі мядзведзяў.
    Вось адзін такі скамарох зайшоў на панскі двор.
    А ў пана былі дзве цапных сабакі, дужа злыя, асабліва яны кідаліся на кожнага, калі пан натравіць...
    Глядзіць пан і дзівуецца фокусам мядзведзя, а потым кажа скамароху:
    — Добры твой мядзведзь, але мае сабакі мацней за яго!
    Слова за слова і пачалі пан і скамарох спрачацца, хто мацней — мядзведзь ці сабакі.
    Урэшце рэшт скамарох кажа:
    — Кладзі, пан, на стол 100 рублёў. Калі мой мядзведзь пераможа тваіх сабак — прапалі твае 100 рублёў. А калі сабакі мядзведзя,— я даю табе 100 рублёў і ў прыдачу мядзведзя!
    Паклаў пан на стол 100 рублёў. Скамарох ведаў, што мядзведзь асабліва злы становіцца, калі ён што-небудзь есць, а яму мяшаюць.
    Вось папрасіў скамарох, каб мядзведзю з панскай кухні прынеслі буханку хлеба. Мядзведзь пачаў яе есці. Тады скамарох кажа пану:
    — Спускай сваіх сабак на мядзведзя!
    Пан загадаў спусціць сваіх сабак і паказвае на мядзведзя, пачаў науськіваць.
    Мядзведзь спачатку спакойна прадаўжаў есці хлеб, а як пачуў боль, дык з такой ярасцю схапіў адну сабаку і так моцна кінуў яе аб зямлю, што яна засталася ляжаць мёртвая. А тады схапіў другую ў дзве пярэднія лапы, стаў назад, размахнуўся і перакінуў яе далёка цераз высокі плот.
    Так быў пасаромлены пан за сваю пахвальбу, а скамарох, задаволены, атрымаўшы 100 рублёў, пакарміў добра мядзведзя, даў яму на перакуску мёду.
    I пайшлі яны далей пацяшаць народ.
    15.	СЦЯМЛІВЫ СЕЛЯНІН J ЦАР
    Жыў-быў адзін цар. Ен дужа любіў атрымліваць ад сваіх сялян падарункі. Вось аднаму беднаму селяніну як-та ўдалося забіць зайца.
    — Занясу гэтага зайца к цару на падарунак, мо стану багатым.
    Жонка згадзілася.
    Узяў тады селянін мяшок, паклаў туды зайца, захапіў з сабой краюшку хлеба і пайшоў. Доўга ён ішоў, пакуль дабраўся да парскіх палац. Прэць ён проста ў вароты, а тут вартаўнік кажа:
    — Стой, ты куды.
    Селянін апавядае, што ён нясець зайца ў падарунак цару.
    — Назад! Нельга, куды ты ў такой бруднай і старой вопратцы пойдзеш! —крычыць вартаўнік.
    Мужык пачаў жаліцца і нават плакаць, што такі далёкі свет і не пойдзе к цару.
    Тады вартаўнік кажа:
    — Калі даш мне палову таго, што ты атрымаеш ад цара, дык тады пушчу!
    Селянін не спрачаўся, і вартаўнік прапусціў яго. Ідзе далей і падыходзіць ён да царскага прысцёнка. А тут стаіць прыдзвернік і таксама не пускае селяніна, трэбуе ад яго паловы таго, што атрымае ад цара. Селянін згадзіўся, ідзе далей.
    У самых дзвярах царскага пакоя стаіць камердынер і так жа трэбуе ад селяніна паловы таго, што дасць яму цар. Селянін згаджаецца, і камердынер адчыняе яму дзверы.
    Там яго прыдворныя людзі запытваюць, зачым ён прыйшоў і што ён хоча ад цара.
    Селянін растлумачыў, што прынёс цару ў падарунак зайца. Сказалі аб гэтым цару. Цар выходзіць. Селянін выцягівае з мяшка зайца і з паклонам дае яго цару. Цар прыняў зайца, які яму спадабаўся, і запытвае селяніна:
    — Што ты жадаеш за зайца?
    Селянін адказвае:
    — Я першы раз бачу цара, і на памятку дай мне тры разы па твару!
    Цар здзівіўся такой просьбе і кажа:
    -— Што ты, здурнеў? Я лепш табе дам грошай.
    А селянін упарта стаіць на сваім:
    — Грошы маёй беднаце не дапамогуць, а як дасі па твару, дык я буду памятаваць аж да самай смерці.
    Цар раззлаваўся, што такі дурны селянін, даў яму па твару тры разы і крыкнуў:
    — Ухадзі вон!
    Селянін пайшоў назад.
    Спатыкае камердынера і са словамі:
    -—■ Вось, што я атрымаў ад цара,— і так дае яму па твару, што той паляцеў уверх нагамі.
    Тое ж самае ён зрабіў з прыдзвернікам і вартаўніком.
    Падняўся гвалт, галгатня.
    На гэта выскаквае цар і накінуўся на селяніна:
    — Што ты нарабіў?
    А той яму і тлумача:
    — Калі б ты мне грошы даў, дык я прымушан быў бы аддаць усё тваім слугам-хабарнікам, а так хай і яны памятуюць маю аплявуху!
    Раззлаваўся цар на сваіх прыслужнікаў і прыказаў іх пасадзіць у турму, а селяніна накарміць і напаіць.
    Пакуль селянін падмацоўваўся на царскай кухні, цар падумаў:
    — Заўтра мае імяніны, пакажу я ўсім сцямлівага селяніна.
    Так і зрабіў.
    На другі дзень сабралася ўся прыдворная світа на баль.
    Селі за вячэру. Цар і апавядае прысутным гісторыю пра селяніна.
    Усе пажадалі бачыць селяніна. Цар кажа:
    — Я затрымаў яго!
    I прыказаў паклікаць селяніна.
    Селянін уваходзе. Прысутныя пажадалі, каб селянін сеў радам з царом. Пасадзілі. Усім было смешна, як селянін сядзіць
    разам з царом. Некаторыя з прысутных пачалі думаць, як бы зрабіць, каб селянін даў па твару цару.
    Адзін з прыдворных служкаў устае і з бакалам кажа:
    — На гонар цара будзем па чарзе адным келіхам піць, a замест слоў «бывай здароў» — будзем удараць на памятку адзін другога па твару!
    Усе згадзіліся.
    Пайшоў кубак па чарзе навокал стала. Дайшло да селяніна, сусед-генерал добра хлопнуў яго па шчацэ.
    Глядзіць селянін, што цара біць не выходзе.
    I вось ён устае і просіць дазволу ў прысутных апавядаць ім адзін выпадак з яго жыцця. Яму дазволілі.
    Тады селянін і кажа:
    — Па маёй беднаце я ем без хлеба, а к вялікоднаму святу задумаў спеч хлеб. Трэба было ехаць на млын, каб змалаціць мучыцы. Млын жа стаіць на другім баку возера. Калі навокал ехаць, дык далёка і мая кляча не зацягнула б мяшок. А возера яшчэ было замёрзшы, і я рашыў проста паехаць па лёду. Даехаў да млына, а перад млынам бераг вольны ад лёду.
    Цяпер я запытваю ўсіх, што мне нада было рабіць?
    Некалькі галасоў са смехам сказалі:
    — Няўжо ж ты не сцяміў? Трэба было назад вярнуцца.
    Тады селянін, нядоўга думаючы, павярнуўся ад цара і хлоп іенерала.
    Усе так зацікавіліся сцямлівасцю селяніна, што прасілі цара, каб ён задаў яму яшчэ якое-небудзь пытанне. Цар запытвае селяніна:
    — На ўсё ты сцямлівы! Скажы, колькі я стою пры поўным мундзіру?
    Селянін адразу кажа:
    — Дваццаць дзевяць рублёў!
    — Тут ты, селянін, не сцяміў, адзін гузік даражэй каштуе! — адказвае цар.
    А селянін кажа:
    — Я не гузік цаню, а чалавека. Ісус Хрыстос быў бог і яго прадалі за 30 рублёў, а ты бог зямны, дык на рубль каштуеш танней!
    Цар шчодра наградзіў сцямлівага селяніна, і ён зажыў багата.
    16.	МУЖЫК I ЦАР
    Адзін мужык капаў пограб і нашоў там кусок золата. Ён узяў гэта золата і думае: «Дзе мне яго дзець? Аддаць пану? Пан і скажа, што я ўкраў. Аддаць жыду? Жыд абмане, што гэта не золата. He! Панясу я лепш к цару і дам гасцінца». Надзеў лапці і сярмягу і панёс. Дні цераз тры зайшоў ён к цару. Там яго часавы спрашывае:
    — Куды ты, мужык, лезеш?
    — К цару, служывенькі.
    — Што табе там трэба?
    — Ах, служывенькі, пусці, мне дужа трэба.
    Так яго прапусціў первы і другі часавы, і ён дашоў да царскае комнаты, а там ля царскае комнаты стаяў ганарал. Той суняў мужыка і спрашывае:
    — Куды ты, мужык, ідзеш?
    — К Цару.
    — Чаго?
    — А во чаго: капаў я пограб і нашоў кусок золата і нясу цару гасцінца.
    — Пакажы!
    Мужык дастаў і паказаў гэтае золата. Тады ганарал кажа:
    — Ну, калі дасі палавіну таго, што табе цар дасць, то пушчу, а не дасі, то ідзі назад.
    — Добра, паночак, дам!
    Ганарал далажыў пару. Цар вышаў і спрашывае:
    — А што табе нужно, мужычок?
    — Нічога, царочак-паночак! Я прынёс вам гасцінца,— і даў яму кусок золата. Цар узяў золата і кажа:
    — Што ж табе аддапь за гэта?
    — Нічога царочак-паночак. Калі ёсць чарка гарэлкі, то дайце.
    Цар прыказаў прынясці гарэлкі грахфін і белага хлеба. Мужык пашэндзеў на белы хлеб і кажыць:
    — А мой жа ты царочак-паночак! Мой дзед такога хлеба не еў і я не буду,— я баюся яго есці. Ці няма ў вас салдацкага хлеба?
    Цар прыказаў прынесці салдацкага хлеба. Прыняслі. Цар паставіў хлеба на гарэлку і мяса, а сам пашоў у другую комнату і глядзіць з царыцаю, як мужык п’е і есць. А мужык налье чарку, вып'е, закусіць і зноў налье, вып’е, закусіць; так і выпіў
    увесь грахфін ды глядзіць, няма нікога, ён перахрысціўся. Гут пар вышаў. Тады мужык:
    — Спасіба, царочак-паночак: напіўся, наеўся!
    А цар кажа:
    — Што ж яшчэ табе нужна, мужычок?
    — А царочак-паночак! Штоб цяпер паскакаць.
    — Музыку! — сказаў цар. Тут прышла палкавая музыка.
    — He, не! Царочак-паночак! Я па такой музыцы не ўмею скакаць, мне штоб дуду!
    Цар разаслаў по гораду — нашлі дуду. Мужык скакаў, скакаў, потым сказаў:
    До!
    Тады цар спрашываець:
    — Што ж цяпер табе нужна?
    — Цяпер царочак-паночак, штоб паспаць.
    Цар прыказаў прыгатовіць пасцель, а мужык як углядзеў пасцель, так аж удзівіўся:
    — He, не, царочак-паночак! Мне штоб грахоўя!
    — А што такое грахоўя?
    — Гэта салома з гароху.
    Цар прыказаў дастаць грахоўя. Прывезлі цэлы воз грахоўя і палажылі ўсё ў комнату мужыка. Тады мужык шапку палажыў пад галаву і тут жа захрапеў. А цар усё слухае: ці жыў ён, што выпіў цэлы грахфін гарэлкі. Храпіць мужык. Потым устаў, a цар спрашываець: