• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Гэта,— кажа,— я прынёс сокала,— украў яго ў свайго пана. Глядзі ж, барані бог, нікому не кажы на свеце, бу тады ўсё жыццё прападзець! Спячы мне яго, кажуць, мяса яго дужа смашнае!
    Паслухала яго добрая жонка, на скорый поспех утушыла Ta­ro сокала. А войт Янка не канечне есці хацеў гэтага сокала,— аддаў і пайшоў, куды яму было трэба.
    А ў панскім двару крык ды голас падняўся, што сокала не стала з пакою. «Мусіць, нехта яго ўкраў!» Паразаслаў пан людзей ва ўсе стораны. Хто ўхапіў шапку, хто пояс, і паразбягаліся хто куды іскаць сокала. Бегалі, бегалі, шукалі, шукалі і не знайшлі — паварочаліся з пустымі рукамі. Пытаецца ў іх пан
    — Што ж не чулі, не відзелі майго любімага сокала?
    Людзі адказваюць, што хадзілі і там і сям і пыталіся, але нідзе не чулі, не бачылі! Стаў пан скучаць дужа і журыцца, не
    можа забыць сокала. Войт Янка не с.меў з панам і спыткацйа, бо знаў яго; баяўся ў яго і спытацца што-небудзь.
    Ці доўга так было ці мала, але бяда бядой стала. Янкі жонка дажыдалася і сокала прыгатавала ў масле. I як няможна было яго даждацца, дык яна папрасіла куму сваю любімую паспытаць сокала. I расказала ёй сакрэт мужыка, але каб кума нікому не казала. Ну, кума, вядома, паклялася, што будзе ўсё ціха і што з яе не выйдзець ліха на галаву Янкі-кума. Пайшла яна к другой куме і толькі адной ёй сказала, што смачнага мяса ў кумы-войціхі спытала. Тут, зю-зю-зю, гу-гу-гу і вышла, што саколье мяса ела кума войціха. Дайшлось гэта скора і да пана. Ай, крык-голас падняўся! Янку-войта падхвацілі і ў цямніцу пасадзілі. Пан сабраў многа людзей, прыскочыў к Янкавай жонцы:
    — Што, гэта ты, Мар’я, ведзьма старая, сокала майго зжарыла?
    — He, паночак, я сама не брала ў пана. Мой Янка прынёс мне абскубаную птушку і сказаў мне спеч. Я ўлажыла ў міску і спякла яму, як трэба. Але Янка быў у пана на службе і не спытаў!..
    Пан стаў крычаць, сярдзіцца, што сокалу смерць такая. А ён многа цаніўся. Кінуў з Мар’яй гаварыць, пайшоў у двор аддыхаць, бо быў крэпка ўмарыўся. Палажыўся з дасады на пасцелі і сказаў прывесці Янку з цямніцы.
    — На што ж ты, Янка, стары слуга, гэта зрабіў? Чаго табе трэба было ад мяне? Нашто ты сокала майго зжыў?
    — He, панок,— мне і спытаць не прышлося. Але як сказывалі людзі пану,— няхай будзець воля панская. Я не буду адпірацца: віна мая! Чыні, пан, што хочаш са мной!
    — Будзеш павешан або ад розак не ўстанеш!
    — Добра, панок. Але толькі прашу пана, пазволь мне дамоў схадзіць, папрашчапца з жонкай, з дзепьмі, і суседзей на дзярэўні пазаву к сабе, пагаворым з усімі, як на свеце жыць трэба!..
    Пан пусціў Янку-войта дамоў, але нядоўга думая, і сам пайшоў падзівіцца, як Янка будзець прашчацца і чым гасцей вітаць. Вот толькі людзі сабраліся к Янку, аж тут і пан на двор прыходзіць. Зараз усе старыкі пачалі прасіць пана ў хату. Ен увайшоў. Тады Янка прыносіш} мяшок гроіп»^ на стол Насыпаў на стол чатыры кучы г^оіРаЙ і кажа:
    Адна куча жонцы Мар’і, адна куча сыну Грыші<у, адна куча здольніку, а аду.а куча таму, хто мяне вешаць будзе!..
    Як пачулі гэта — сын заплакаў, жонка слязьмі залілася, a здольнік кажа:
    — Я цябе, татка, павешу, няхай мне будзець дзве кучы грошай!
    Ну, усё ладно. Але пачаў Янка перад усімі рэчы гаварыць, было што паслухаць!
    — Помню,— кажа,— я майго бацькі-нябожчыка прыказанне! Ен перад смерцю сказаў: помні, сынок Янка, маё напамінанне: ніколі з панам не дружы, жонцы праўду не кажы і чужых дзяцей за здольнікаў не бяры!
    Стала гэта рэч яго ўсім надзіўна, але пану стала і стыдна, бо ён войту цераз дружбу быў вінен сто чырвонцаў. Тады Янка кгжа:
    — Няхай-тку грошы ўсе чатыры кучы паляжаць, я шчэ прынясу!
    Пайшоў і прыносіць жывога сокала!
    Ах, як жа пан узрадаваўся! Стаў яго абнімаць, цалаваць за яго розум. Усе прызналі Янку болей чэсці і славы з тых пор. I ён ужо тады на войты не пайшоў, а застаўся ў двары весці сваё хазяйства, каб здольнікаў не дзяржаць.
    10.	ДУРАНЬ, ДУРАНЬ, А РАЗУМНЫМ СТАУ
    Кажуць, цо кедысь была сабе якаясь чарнаксёнжнічка, яна хацела выйсці замуж і намыслілася ўзяць мужыка такога, цобы ён ёй заганіў, а яна не адганіла, а каторы загадку загоніць, a яна адгоніць, то таму голаву затне. Ну, так нябавам і разышлося гэто па ўсём свеце. А жыў на вёсцы мужык, меў аднаго сына і той быў дурнаваты, пазней тато ўмёр, за таткам — маці, і ён астаўся сіратою. Так узялі яго суседзі на выхаванка, дзе быў і другі сын, а той быў разумнейшы. А яны хацелі пазбыць таго дурнаватаго, так гавораць міжы сабою:
    — Трэба яго выправіць да гэтай чарнаксёнжнічкі, няхай яму голаў затне.
    Ну, дзе быўшы, так і выправілі яго ў дарогу, даўшы яму бохан хлеба і слабога каня. А гэто хлеб быў затруты. Пад’ехаў ён міль кілька, конь яму зачаў прыставаць, ён дае яму кусок хлеба, дае і другі, конь, пад’еўшы, падох. Ен сеў над канём і зачаў бедаваць, аж прылятае два крукі і ядзяць гэтага каня. Елі, елі і паздыхалі. Узяў ён крукі і пашоў да лесу, дзе напаткаў дванасце
    разбойнікаў. Яны агонь разлажылі і грэліся, забачылі ў яго тых два крукі і мувяць:
    — Дай упячэм і будзем іх есці.
    Ён і аддаў. Яны ўпяклі і як з’елі, то і самі паўміралі. Ен ад еднаго ўзяў стрэльбу і пашоў далей. Прыходзіць да густаго леса, чуе: цось шамоча, ён прыцэляваў у гэта месца і стрэліў. Прыходзіць, аж ляжыць цэльна каза. Ен дастаў з яе казляня, разлажыў агню, упёк і з’еў. Пашоў далей. Ідзе, ідзе, аж прышоў над велькія трэньсавы, няма як перайсці, сеў і думае, цо тут рабіць? Аж відзіць вязуць людзі дашчкі, папрасіў, далі яму дзве дошчкі. Так ён адну ўпярод палажыў і па той падышоў, потым палажыў другую, узяў першу і зноў падышоў далей і так перайшоў цэло балото. Прышоў да замку, дзе жыла чарнаксёнжнічка, і кажа ёй:
    — Хлеб з’еў аднаго, адзін з’еў двох, з’ело двунасту, нявідзячы забіў, нястворана з’еў, ішоў ні полем, ні дарогаю і сляды за сабою пазбіраў?
    Яна сама думала— не адганіла, да другіх чарадзяёў паслала — і тыя не адганілі. Потым ён ёй сам расказаў і яе мужыком застаў. Я там на вяселлю быў, мёд, віно піў і г. д.
    11.	ЦАНА ЛУСТЫ ХЛЕБА
    Жыў-быў вельмі багаты цар. Усяго ўяго было ўдосталь, чаго ён толькі хацеў, але не любіў ён добрых людзей. Цар думаў, што ўсе яны гультаі, не хочуць рабіць, таму ў іх і няма нічога.
    Цар заказаў сабе залатую карэту, каб у яго было лепш, як у другіх цароў. Багата золата пайшло на тую карэту. Людзі яго здабывалі, а самі гінулі.
    I вось аднойчы едзе цар у сваёй залатой карэце, а насустрач яму стары чалавек ідзе, бедны, абшарпаны і худы.
    Цар спыніўся і пытае ў старога:
    — Колькі каштуе мая карэта? Яна ж уся залатая!
    А стары адказвае яму:
    — Як не даясі, то за лусту хлеба аддасі.
    Пасмяяўся цар з дурнога мужыка і паехаў далей.
    А ў наступным годзе зрабіўся вялікі голад у тым царстве, град пабіў усе пасевы, людзі паўміралі з голаду, адзін цар застаўся.
    Запрог цар свайго апошняга каня ў залатую карэту і паехаў, каб дзе чаго знайсці паесці. Едзе ён і бачыць: на дарозе стаіць той стары мужык і есць хлеб ячны з асцюкамі. Цар просіць:
    — Дай хлеба паесці.
    А стары гаворыць:
    — Аддай карэту залатую, тады дам хлеба.
    Круціўся цар і так і гэтак — шкада яму карэты, але голад не цётка, ён і ўзяў сваё. Цар так захацеў есці, што і залатой карэты не пашкадаваў.
    Дык вось колькі каштуе луста хлеба.
    12.	СТАРЫ БАЦЬКА
    Кажуць, што край, то абычай, што сяло, то нораў, а што галава, то розум. У вадном мейсцы быў абычай — дабіваць старых людзей, каб яны дарэмна не елі хлеба, калі не могуць рабіць. Часам і самі старыя людзі прасіліся, каб іх дабілі, бо, ведама, ім цяжка было лупаць ачыма, чакаць, пакуль ім дадуць есці або піць. От жыў адзін чалавек: у яго было многа дзяцей, ды ўсе ўдалыя, добрыя. Саўсім састарэўся бацька, а яны яго слухаюць, шануюць. Але от давай суседзі прыставаць, каб яны дабілі свайго бацьку-дармаеда, бо ён ужо вельмі стары і ні к чому не гож. Шкода дзецям старэнькага бацькі. I схавалі яны яго ў пограб да і носяць яму туды цішком есці і піць.
    Доўга жыў старэнькі ў пограбе. Ляжыць сабе на саломцэ да богу моліцца, а як суседзі разыдуцца на работу, от ён высунецца з пограба, паглядзіць на яснае сонейка, пагрэецца і зноў схаваецца ў пограб. Малыя ўнукі і праўнукі прынясуць яму туды суніц або другіх ягад, а ён есць і кажа ім казкі. Ато забягуць к яму маладзіцы або дзяўчаты, паюць яму ў пограбе песні,. чэшуць голаў. А сыны, ужо барадатыя, часта прыходзяць к старэнькаму бацьку пажупіць пра хаджайства да папытаць старога: калі і дзе што сеяць, як лепш абрабляць поле, як даглядаць гаўядка. Старэнькі ўсё ім скажа, усяму навучыць.
    Жыве сабе стары бацька, а дзеці да й унукі рады. Але вось настаў там вялікі голад. Прапаў немаль увесь статак. Пухнуць людзі ад голаду, жыватамі качаюцца,— няма за што рук залажыць. Панеслі дзеці старэнькаму бацьку апошні хлеб, а ён да й кажа ім, каб яны садралі з харом стрэхі да й вымалацілі тую салому. Паслухалі дзеці старэнькага бацька, садралі стрэхі да й
    давай малаціць старую салому. Глядзяць, аж на таку так многа зярнят, што хваціць хлеба да новага ўраджаю. Пытаюць суседзі, адкуль у іх хлеб, а тыя і расказалі ім, што гэта іх навучыў стары бацька, каторага яны хаваюць у пограбе. Пайшлі гэта ўсе суседзі, старыя і малыя ў пограб к старэнькаму да й вынеслі яго адтуль на руках. Доўга яшчэ пасля таго жыў старэнькі бацька. От з тае пары годзі дабіваць старых людзей, а пачалі ім служыць, даглядаць іх да шанаваць.
    13.	ЗА СТАРОЮ ГАЛАВОЮ, ЯК ЗА ПНЁМ
    Аднаго разу, як яшчэ паншчыну служылі, было такое здарэнне: папрыходзілі маладыя гаспадары да двара і кажуць да пана:
    — Трэба, канешне, дзе нашыя бацькі падзець, ато мы ўжо не вытрымаем: паншчыну за іх служы, падушнае плаці і кармі хлебам, а з іх карысці няма ніякае.
    Пан падумаў, падумаў, кажа:
    — Ну, ну, добра, неяксьці зробім з імі.
    Так гэта ўвечары яшчэ казаў, каб усе папрыходзілі да двара -тыя старыя, дай адаслаў іх патайком недзе аж па Палессе да свайго другога фаліварку. Ну, назаўтра ўстаў пан чуць дзень дай кажа цівуну, каб паехаў на сяло заказываць на работу з нажамі, рыдлямі дай сакерамі. Як тые ўжо пазбіраліся, так кажа:
    -— Ну', ідзеце ж мне ў тое і ў тое месца, да з тамтых каменяў пазнімайце скуры, адно глядзіце з усіх, што і на версе і ў зя.млі!