Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Няхай кроль сядзе на сонейка, дак ад пары да пары аб едзе цэлы свет. To першая. Другая: што кроль варты — толькі 29 грошай, бо Юда, як прадаў пана Езуса, дак узяў 30, а такі кроль няхай грошам танней будзе. А трэцяя: кроль не знае, што гэта не бернардын перад ім стаіць, але млынар.
Так кроль — няма чаго рабіць, паехаў, як змыты, а бернардыны як жылі, так і жывуць сабе далей.
5. ПЕТР ЗАГАДЫІЦЬ СВАІМ СЕНАТОРАМ, ЯК НЕБА ВЫСОКА I ЯК ЗЯМЛЯ ГЛЫБОКА.
МУЖЫК ПЯТРУ РАСКАЗВАЕЦЬ, КУДА ЁН ЗАРАБАТАК ДЗЯВАЕЦЬ: ЯКІЯ ДЗЕНЬГІ ЗА ДОУГ ПЛАЦІЦЬ, ЯКІЯ У ДОУГ АДДАЕЦЬ, ЯКІЯ НА ВЕЦЕР ПУШЧАЕЦЬ
Загадаў Пётр сваім сенаторам:
— Как высока неба і как глубака зямля?
He маглі яны етага рассудзіць. Пётр паехаў у поле. Мужычок пахаў; Пётр спрашываець мужыка:
— Рассудзіце мне еты історыі: как неба высока? Как глубака зямля?
Мужык атвячаў:
— Неба очэнь нізка: как гром гранець, і глухой паслышыць. А зямля глубака: я свайго дзедушку пахараніў, к етаму врэмю шэсцьдзесят лет прайшло, і ён не павараціўся.
Вось тады сенаторы началі разысківаць, хто б ета рассудзіў.
Спрашываюць у лакея, каторы за царом ездзіў:
— Ідзе цар быў?
— Быў цар у полі і з мужыком разгаварываў.
Тады еты сенаторы паехалі ў поле і пачалі расспрашываць у мужыка:
— Скажы нам, пажалуйста, ету загадку, как неба высока? Как зямля глубака?
Мужык атвячаў сенаторам:
— Я вам скажу,— што мне будзець за ета?
— А што ты хаціш?
— Ета будзець стоіць дзела сто рублёў, када я вам раскажу. Дзедушка ў мяне помер шэсцьдзесят лет, і ўзвароту яму нет. Так она очэнь глубака, зямля, а неба очэнь нізка: гром ударыць — глухі паслышыць.
Тады еты сенаторы заплацілі мужыку сто рублёў і вараціліся к Пятру і хвастаюць:
— Цар, ета,— гавораць,— дзела знаім!
I началі гаварыць:
— Зямля глубака: мой дзядзюшка памёр лет сорак і не павараціўся, а неба очэнь нізка: как гром стукнець, і глухі паслышыць.
Тады Пётр і гаворыць сваім сенаторам.
— Верна, вы ў мужыка распрасілі.
У етага ж мужыка распрашваў Пётр.
— Скажы мне, мужык, па сколька ты бярэш у суткі за ету пахату?
— А вот сколькі, Пётр: восем грывен.
— Ох, многа ж ты дзенег бярэш! Куда ж ты еты дзеньгі дзяваеш?
— Дзве грыўны доўг аддаю, дзве грыўны ў доўг закладаю, дзве грыўны на вецер пушчаю, а дзве грыўны пітаюся з жаной.
Цар і спрашыіць:
— Што ета значыць такое, што доўг аддаеш дзве грыўны?
— А ета ў мяне ёсць ацец і маць: дак ане мяне малыва кармілі, дак я і іх старых за ета кармлю. Вот ета ім і доўг аддаю.
— Скажы, пажаласта, каму ты закладаіш у доўг?
— Мяне ёсць два сына малых; дак я іх пітаю. Вот ета ў доўг закладаю: када я буду стары, дык ане тада мяне будуць пітаць і доўг будуць аддаваць.
— Ну, скажы, пажаласта, яшчэ, што ж ета значыць такое: дзве грыўны на вецер пушчаеш?
Атвячаў мужык Пятру:
— Вот, цар, куды дзве грыўны дзяваю — дачок пітаю: я іх воспітаю і тады аддаю іх у людзі. Вот ета на вецер пушчаю.
Цар прыехаў у сенат, загадаў сенаторам мужыкову загадку; не дадумалісь яны і заплацілі тому мужыку, што ён ім сказаў, дзвесце рублей.
6. ДВА БРАТЫ
Ну вот, былі так сабе ў вадном сяле два браты. Абодва жылі яны ўмесце, а тады падзяліліся, і большы забідзеў меньшага: даў яму адну кароўку, а сабе ўзяў сем кароў і ўсё дабро. Ну, дак ён ужо бядзяк,— ідзе яму дзецца? Дак ён прыдзе к багатаму да й работае за кусочак хлеба, абы б даў пад’есці, а ў дворта і няма нічога, а ў дварэ і баба ёсць, і дзяўчошка малая ёсць. Людзі тагды сталі яму казаць:
— Эх,— кажа,— што ты: робіш, робіш, тут сам пад’ясі, а ў двор табе нечага несці. А ты б пашоў к людзям, дак ба ты і сам пад’еў, і ў двор ба табе далі кусочак хлеба!
Тагды ён узяў і пашоў к чужым людзям, мо к чалавеку к якому. Паработаў там дзень ці два, далі яму кусок хлеба, а мо мукі жменьку ці так чаго, што бог даў. Зарабіў хлеба кусок, прынёс дамоў, ну й пад’елі яны там. Ну, тагды прыходзя к яму брат яго багаты ў госці да й кажа:
— Што ты, брат? To прыходзіў,— кажа,— ка мне, ато ўжо і не йдзеш!— кажа.
— А што ж,— кажа,— мне йці? Я раблю, раблю, сам пад’ем, а ў двор ты мне і кавалка хлеба не дасі. Ну, да хоць я к табе, брат, не пайду, дак я цябе ўгасцюю. Унясі-тка, хазяйка, таго малачка, што кароўку падаілі, да хлебца я кавалачак зарабіў. Сядзь-ка,— кажа,— брат, да пад’еж у мяне!
Дак ён сеў і пад’еў, падзякаваў і пашоў у свой двор. Ну, тагды багаты прышоў у свой двор да й кажа на бабу:
— Вот,— кажа,— баба: падзяліліся мы з братам, да нехарашо!
— Ну, як?
— Да як жа: у яго адна кароўка, да ё малачко, а ў нас сем кароў, да не стоюць яго аднае кароўкі!.. А што,— кажа,— баба?
— А што?
— А мы адцягаем у яго і тую кароўку!
А баба кажа: —Як жа нам яе адцягаць?
— А як: я пайду к пану! Такі ж я чалавек багаты, а ён бедны чалавек, дак я пайду к пану і скажу, што ён у мяне хлеб браў, да не аддаў, ці шчэ што. Дак мне пан і прысудзя яго карову. Яго ж кароўка харошая, а нашы лядаштыя!
Ну, пашоў к пану і пажаліўся.
— Ен у мяне хлеб браў,— кажа,— то тое, то сёе, ды не тдаваў. Дак мне,— кажа,— прыналежна кароўку ету атабраць!
Ну, тэй прызваў беднага:
— Ці вінават ты, так і так?
— He,— кажа,— не вінават: я не браў у яго нічога. Гэта,— кажа,— на мяне мо напасць якая: спрасіце і на міру ў начальнікаў!
Ну, пан і гавора:
— Трэба б,— кажа,— судзіць і за беднага чалавека.
I багаты адказуе, што ён,— кажа,— вінават яму!
Ну, тэй пан думаў, думаў, што яму дзелаць, за каго яму судзіць, а дылі і гавора:
— Загадаю я вам тры загадкі: калі багаты адгадае, дак яму беднага кароўка, а калі бедны адгадае, дак багатага сем кароў беднаму!
Ну, тагды ён сказаў ім загадкі:
— Што ж то ў свеце мілей за ўсяго?
А другую сказаў:
— Што ж то ў свеце быстрэй за ўсяго?
А трэпюю сказаў:
— Што ж то ў свеце сычэй за ўсяго?
Ну, цяпер пашлі яны ўжо дамоў. Бедны ідзе да плача, а багаты ідзе да радуецца. Ну, ён прыходзя дамоў, багаты, да й ьажа:
— Вот,— кажа,— баба, загадаў,— кажа,— пан тры загадкі!
— Якія ж,— кажа,— тыя загадкі?
— Адна,— кажа,— што ў свеце мілей усяго?
— Э,— кажа баба,— я,— кажа,— тую загадку разгадаю: мілей жа,— кажа,— нігдзе няма нічога, як мы з табой жывом міла да дружна. Ета,— кажа,— загадка пра нас, я ўгадала!
— А другая загадка: што ў свеце быстрэй за ўсяго?
— Э,— кажа,— у нас жа ё жарабок жырны, моцны, дак дужа шыбка бегае,— быстрэй яго нікога ў свеце няма. Во і ету я,— кажа,— разгадала загадку!
— А трэцяя загадка: што,— кажа,— сычэй за ўсяго?
— А ета,— кажа,— у нас ё кабан, дак ні ў кога, ні ў кога няма такога сытнага, як ён!
Ен кажа:
— Ці верна ж ты,— кажа,— баба, угадала?
— А як жа,—кажа,— не верна? Гэта ўжо, што я ўгадала, дак гэта верна!
Ну, а той бядзяк прышоў дамоў, плача, а дочка тая ў яго пытаецца:
— Татка,— кажа,—чаго ты плачаш?
А ён кажа:
— Як жа,— кажа,— мая дочка, не плакаць: загадаў пан тры загадкі: первая — што ў свеце мілей за ўсяго? А другая: што ў свеце быстрэй за ўсяго, а трэцяя: што сычэй за ўсяго? Як іх адгадаць, бог знае.
— Э, татка, сакалок, лажысь,— кажа,— спаць: дасць бог дзень, дасць і пуць!
Ляглі яны спаць, пераначавалі. Цяпер ён кажа:
— Уставай, мая дочка! Кажы, што ты мне скажаш?
— Да вот,— кажа,— татка: первая загадка — мілей за ўсяго ў свеце сон. Хоць якое гора, а як ляжаш, заснеш і забудзешся. А быстрэй за ўсяго — мыслі: дзе ты думай, ці думай — a твае мыслі ўжо там. Сам ты тут, а твае мыслі ўжо далёка.
А трэцяя загадка: сычэй за ўсяго,— кажа,— зямля! Яна і сычэй і багачэй за ўсяго: людзі з зямлі і жывюцца, і кормюцца!
Ну, цяпер ідзе к яму багаты:
— Ну, ты,— кажа,— не ўгадаў, а я ўжо ўгадаў, якія тыя загадкі! Хадзем!
Ну, а беднаму і не хочацца іці, да трэба. Пашлі яны к пану, пан і кажа:
— Ну, багаты, станавісь! Ці ўтадаў?
— Э, пан! Я ўгадаў,— кажа,— добра!
— Ну, што ж? — кажа.
— А вот што: мілей,— кажа,— у свеце нічога няма, як мы з бабай жывом — дружна, харашо!
— Ну, а што ж,— кажа,—быстрэй за ўсяго?
— Ну, а быстрэй за ўсяго ёсць у нас жарабок,—• кажа,— быстрэй за яго нічога няма!
— Ну, а сычэй усяго?
— А сычэй за ўсяго ёсць у нас,— кажа,— кабан, дак ён дужа жырны: сычэй за яго нічога няма!
Пан стаіць, усё гэта слухае.
— Ну, а ты ж,— кажа,— бядзяк, ці ўгадаў?
— А бог,— кажа,— святы знае, ці ўгадаў я, пі не ўгадаў!
— Ну?
— Мілей за ўсяго,— кажа,— сон, быстрэй за ўсяго мыслі, сычэй,— кажа,— за ўсяго зямля,— кажа.
— Ну, вот жа,— кажа,— ты, багаты,— кажа,— не ўгадаў, a бядзяк угадаў, што за загадкі. Вот, табе,— кажа,— аддаць беднаму свае сем кароў!
Ну, багаты ўжо муліцца, як жа ета аддапь сем кароў тых? Ну, а як прысудзілі ў суду, штоб аддадзены былі, дык што тут,— мулься не мулься...
— Ну, і ступайце з богам у двор!— кажа.
Толькі яны пашлі да двара, цяпер пан гавора:
— Эй, бядзяк, вярнісь-ка,— кажа,— сюды!
Ну, ён вярнуўся. А ён і гавора:
— Ну, пачом ты етыя загадкі ўгадаў?
— А ёсць у мяне,— кажа,— дзяўчонка малая, дак ета яна мне сказала так сказаць!
— Ну, вот, яна,— кажа,— твая тая дзяўчонка вумная, разумная: на ж,— кажа,— табе сем яец вараных, штоб яна выседзела за ноч, вывела куранят і штоб к абеду прыслала мне цыплёнка загатаваць!..
Ну, бедны ўзяў яйцы, ідзе дамоў да плача слёзна.
3. Зак. 984
33
— Ну, вот табе,— кажа,— дочка, сем яец, штоб ты з іх вывела за ноч куранят і паслала к пану куранёнка на абед!
Ен плача, а яна кажа:
— Таць, не плач! Дасць бог дзень, дасць бог пуць: што-небудзь і будзе,— кажа,— не плач!
А дочка етая была калека: седнем сядзела, нагамі не ўладзела, і ёй усё янгалі паказвалі, як што гаварыць. Пераначавалі яны, бацька й гавора: — Ну, што ж мне, мая дочка, дзелаць?
— А вот што,— кажа,— ёсць у мяне прыгаршчы пшанца. Вазьмі ты яго, ета пшанцо, нясі к пану, аддай пану і скажы пану, няхай ён за ноч ляда выпратае, высяча, тагды выпале, тагды ўспаша ды й пасее етым пшаном, і штоб ета пшано ўзрасло, ён пажаў, намалаціў і мне прыслаў, штоб было чым куранёнка выкарміць, к пану на абед несці!..
Бедны чалавек пашоў, панёс пшано і аддае пану і гавора:
— Вот мая дочка прыслала пшанцо і казала, штоб за ноч ляда выпраталі, успахалі, етым пшаном пасеялі, і штоб яно ўзрасло, і штоб пажалі, намалацілі і прыслалі ёй, штоб было чым цыплёнка карміць, к пану на абед несці!
Тагды пан кажа:
— Што ета яна ў цябе такая моцна разумная!