Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Ну, што цяпер табе нужна?
А мужык, скрабя салому, кажэць:
— А што царочак-паночак? — Чарку гарэлкі, галава дужа баліць, аж трашчыць.
Цар даў яму гарэлкі. Мужык выпіў дзве чаркі, а цар спрашывае:
— Цяпер што нужно, мужык?
— Спасіба, царочак-паночак! Я вам тут нагрубіяніў, наскакаў, насарыў, акраўкаў з лапцей накідаў, за гэта мне сто розаг.
— Нашто табе розгі? Ты ж мне даў золата?
— He, царочак-паночак, не хочу, дайце мне сто розак.
— Розак!
Тут прыняслі лазы, мужык лёг, абнажыўся і сталі яго драці лозамі.
Як адлічылі яму 50 лоз, ён ускрычаў:
•— He, царочак-паночак, у мяне ёсць палавіннік.
— Какой?
— Як я ішоў к вам, царочак-паночак, так ганарал не пускаў мяне к вам і сказаў: калі дасі мне палавіну таго, што цар табе дасць, то пушчу. Я абяшчаў даць; так дайце напярод яму пяцьдзесят, тады мне пяцьдзесят.
Цар прыказаў здзець ганаралу адзежу і легчы. Ганарал лёг, яго адлупілі. Тады мужык гаворыць:
— Ах, царочак-паночак! Ен у вас добра служыць, дайце яму і маю часць.
Тады ганаралу далі яшчэ 50, а ўсіх сто і разжалавалі на радавыя салдаты. Цар распрасіў мужыка, адкуль ён, і хацеў яго наградзіць, а мужык за шапку да за дзверы, толькі яго і бачылі. Яшчэ мужык не прышоў дамоў, як яго аслабанілі ад прыгону, зрабілі дваранінам і назначылі пенсію. Пан тады здзівіўся: за што гэта мужыку такая чэсць? I да сіх пор не ведаець.
17. ПРА ЦАРСКАГА ГЕНЕРАЛА I МУЖЫКА
Капаў адзін мужык агарод і знайшоў кавалак золата. I вось ён спыніўся і пачаў думаць:
— Куды мне яго дзець? Сабе пакіну -—пан адбярэ, а не пан, дык падпанак, а не той, дык стараста. Панясу я лепш золата да цара. Цар мяне ўзнагародзіць, а царскай награды ніхто не адбярэ.
Так ён і зрабіў. Пайшоў мужык да цара. Дайшоў мужык да царскага палаца, а ля яго генерал стаіць.
— Ты куды, мужык, ідзеш?
— А вось нясу я кавалак золата да цара.
Загарэліся вочы ў царскага генерала.
— Ну,— кажа генерал,— калі дасі мне палову царскай награды, дык пушчу, а не дасі — пайшоў прэч.
— Добра, паночак, дам.
Генерал паведаміў цара.
Цар выйшаў.
— Што табе, мужык, трэба?
— Нічога, царочак-паночак. Я вам гасцінец прынёс.
Мужык падаў яму золата.
А цар кажа:
— Што табе даць за гэта, мужычок?
— Дайце мне, царочак-паночак, сто бізуноў.
А цар адказвае:
— Як сто бізуноў? Ты ж мне золата прынёс! — Нічога, дайце сто бізуноў.
Прыняслі бізуноў і хацелі мужыка лупцаваць.
А мужык як закрычыць:
— Спыні, царочак-паночак, у мяне ёсць палавіннік.
— Які палавіннік?—спрасіў цар.
Мужык расказаў, як генерал яго не пускаў і прасіў палавіну царскай награды ў яго.
Прывялі генерала і пачалі яго лупцаваць. Усыпалі яму пяцьдзесят бізуноў.
А пасля мужык кажа:
— Аддайце ж яму і маю палавіну.
Усыпалі царскаму генералу сто бізуноў, а мужык смеючыся пайшоў дадому.
18. ЯКУЮ КУМ У КУМА ГАСЦІНУ МЕУ
Прышоў да аднаго гаспадара кум: сядзіць ён дзень, два, тыдзень, месяц, абрыд ужо богу і людзям: жарэ, як свіння, а рабіць не хоча! Так гаспадар — пачакай!—пашоў да акомана і кажа: так і так, ратуй мяне, паночку.
Акоман кажа:
— Ну, я ўжо яму штуку зраблю, анно як прыду пад акно і спытаю, дзе ён, то скажы, што няма.
— Добра.
Прышоў дахаты, анно нібавам пад’язджае пад акно акоман:
— Пятрук!
— А што, паночку?
— Які гэта ў цябе валачай у хаце?
— Э-э, то мой кум, але няма яго, ужо пашоў дахаты.
Так той кум пад печ, а акоман кажа:
■— А-а, шкада! Пан хацеў сабакі патравіць крыху,— і паехаў.
Ледзь ён ад’ехаўся, так кум высадзіў голаў з-пад печы, глянуў сюд-туд і кажа:
— А мой кумочку, а мой саколіку, адвязі мяне, калі ў бога верыш!
— Добра,— кажа,— але я цябе хіба ў мяшок усаджу, бо акоман як угледзіць, то табе будзе і мне.
— Куды хочаш усадзі, анно адвязі мяне!
Той гэта яго ў мяшок, завязаў, скінуў на воз і павёз да двара. Ужо каля гумна маргнуў на акомана, паказаў на мяшок дай паехаў.
Анно ж за дваром даганяе акоман дай пытае назмысне:
— А што вязеш, Пятрук?
— Жыта, паночку, пасею крыху.
Так акоман давай жарыць бізуном у мяшок дай за кожным разам кажа:
— Радзі, божа, жыта, радзі, божа, аўёс, пшаніцу, гарох, грэчку, ячмень і г. д.
А той маўчыць! Як ад’ехаліся далёка, так гаспадар:
— Вылазь,— кажа,— уцякай, бо як акоман угледзіць, то яшчэ лепш дасць.
Так той, вылезшы, кажа:
— Ах! Хвала богу, што ён хоць гародняга насення забыўся, бо ўжо я не вытрываў бы! Ну, аставайся, кумачку, здароў: ні дурны я ехаць другі раз да цябе.
I пашоў, як куля!
19. КАРЧМАР I МУЖЫК
У трыдзесятым царстве, у вялікім гасударстве, у палескай вёсцы стаяла карчма. Карчмар быў вельмі багаты: і грошай меў многа, і дабра рознага, але ж быў вельмі пудкі. Трэба было яму ехаць кудысьці ў горад за пакупкамі. Наняў ён мужыка Сцяпана. Паехалі. Колькі там ад’ехалі, карчмар і гаворыць:
— Слухай, Сцяпанка, на табе грошы, схавай іх падалей, бо я баюся іх у сябе дзяржаць.
А Сцяпан за грошы ды за пазуху, да і едуць далей. Едуць, а Сцяпан усё думае, як бы тыя грошы ў яго засталіся, да і карчмару б даць добра. Пад’язджаюпь к лесу. Бачыць Сцяпан: стаіць пень у рост чалавека зломлены.
Сцяпан гаворыць:
— Там нехта стаіць.
— А дзе ж мне схавацца?
— Лезь у мяшок.
Карчмар залез у мяшок, Сцяпан яго завязаў, паклаў на воз і едзе.
Пад’язджае да таго месца і, змяніўшы голас, крычыць:
— Стой, куды едзеш?
А потым сам ужо сваім голасам адказвае:
— У млын.
— А што вязеш?
— Пшаніцу.
— Колькі мерак?
— Тры.
— Якія тры, тут усе чатыры будуць.
Узяў Сцяпан пугу і хлешча па меху:
— Глядзіце, адна, дзве, тры.
— Што ты хлусіш, я кажу, што тут павінна быць чатыры. Во адна, дзве, тры, чатыры,— да ўсё пугай па карчмару лупіць.
— Да не, тут толькі тры,— і зноў пугай па мяху.
— А дзеньгі твае дзе? Давай іх сюды.
— Наце, наце, толькі пусціце,— гаворыць.
— Паязджай.
Ад’ехалі колькі, карчмар пытае:
— Можа, я ўжо вылезу?
— Сядзі ціха.
Праехалі яшчэ, карчмар зноў пытае:
— Можа, далёка?
— Вылазь.
Вылез карчмар і гаворыць:
— Што мужык, што дурак: кажа ён, што чатыры, чорт яе бяры, няхай будзе чатыры, нашто гэта тры разы адмяраў?
20. ЯК СТРАЖНІК ХІТРА САЛА АДАБРАУ
Быў сабе адзін стражнік, аднаго разу пашоў ён у лес, а ў хаце асталася жонка. Здарылася, што ўначы дабраліся да каморкі зладзеі дый укралі сала,
Мужык вярнуўся, так жонка яму кажа:
— А ей! Гані зладзеяў, бо анно што панеслі сала!
— А куды яны панеслі?
Так яна яму паказала.
Ен гэта, ні чакаўшы, пабег за імі. Адбегся крыху, глядзіць, ажно адзін нясе сала, а другі (бо ноч была цёмна), спусціўшы ганавіцы, ідзе перад ім ракам і свеціць... Так стражнік пашоў памалюсеньку за імі і ні аказваецца.
Ажно як аднаму збрыдне нясці сала, а другому свяціць, так мяняюцца: той бярэ сала, а той свеціць.
Так стражнік, нядоўга думаючы, перабег ім дарогу, спусціў ганавіцы, дый стаў ракам памалюсеньку ісці паміж іх: так той, што свяціў наперадзе, пабег і пабег.
Утэды стражнік устаў і шэпча да злодзея:
— А можа табе, братка, збрыдла нясці сала? Дай мне, а сам свяці: анно,— кажа,— бяжы хутка, каб нас хто ні злавіў!
Так той, спусціўшы ганавіцы, стаў ракам бегчы, а стражнік завярнуўся дый пашоў дахаты.
Ажно як разбегся той злодзей, так тыц носам у... таму, што свяціў наперадзе.
— А ты, — кажа, — што тут робіш?
— Ля,—• кажа,—a то ж я свячу!
—’ Атож, — кажа, — ты сала нёс?
— Ля, а то ж я табе аддаў сала, а я свяціў!
Дый слова па слове, сталі біцца і чыста пазабіваліся, а стражнік тым часам смяяўся з іх, аж мала яму жывот ні пэнк!
21. АБ САХАРКУ-ЗЛОДЗЕЮ
Быў у аднае ўдавы сын дураваты, называўся Сахарка. Аднаго разу кажа ён да мацеры:
— Трэба нашу карову зарэзаць дай скуру здзерці, бо я буду ўчыцца красці.
— Добра,— кажа,— сынку, зарэж сабе.
Так гэта зарэзалі, абялілі, мяса тое з’елі; дай то, узяўшы тую шкуру, высушыў, павесіў на плоце да ўсё скрадаецца да яе: ухопіць да зноў вешае, да зноў скрадаецца.
Ажно едзе пан, пазнаў яго дай кажа:
— А што ты, Сахарку, робіш?
— Ля, учуся, паночку, красці!
— Го ўкрадзі ж ты ў мяне жарабца, то я табе яго дарую.
А ў таго пана быў жарабец такі ліхі, што ніхто да яго падьісці не мог. Ажно Сахарка пашоў уночы, улез праз верх, выразаў у столі дзіру дай, закінуўшы пятлю таму жарабцу на шыю, давай яго цягнуць да гары.
Як жа ж той жарабец стаў на заднія лапы, тады ён закінуў другую пятлю на пярэднія ногі да то, падцягнуўшы мацней угору, прывязаў другі канец да калочка дай гэтак дзяржаў да раніцы, так жарабец, вядома, чыста змэнчыўся.
Ажно як пачало світаць, пасылае пан хлопца да стайні дай кажа:
— Вывалач там таго дурня з-пад жарабца, бо ён, пэўне, яго растрапятаў.
Хлопец у стайню, ажно: ля! жарабец стаіць на задніх нагах, бы то авечачка! Так гэта бразь дзвярыма, прыбег да пана дый кажа:
— Дзе там, паночку, яго забіў, калі сам стаіць на задніх нагах!
Так пан кажа: — Эт, дурны ты, мусіць ты добра ні заглянуў, як то можа быць?
Бяжыць хлопец другі раз, прыбягае пад стайню, а Сахарка ўзяў ужо жарабца на вуздэчку і вядзе, калі то жарабятка! Прыбягае:
— Паночку, так і так!
— Чорт яго бер! Няхай вядзе.
Назаўтра пан, яго заклікаўшы, кажа:
— Украдзі ты ў мяне быка, то дам сто рублёў, а калі не, то дзвесце бізуноў!
— Добра,— кажа,— паночку, пастараюся!
А той бугай быў такі збройны, што няхай бог крые-ратуе: ніхто да яго падысці ні мог.
Ажно Сахарка такім самым спосабам і з ім сабе парадзіў дай яшчэ перад доднікам завёў яго дахаты. Ну, назаўтра прышоў ён па грошы, так пан кажа:
— Чуеш, калі ты парадзіш абмануць нашага папа, то я табе свой маёнтак запішу.
■ — Чаму не, папрабую, паночку.
Так гэта зара зашоў дахаты, парабіў сабе крыла дай, пашоўшы на клябаню, улез на топаль да давай клікаць:
•—• Попе, none, прыслаў бог аняла, каб це ўзяў да неба!
А той non акурат вышаў у спацыр, харашо прыбраўшыся, дай, пачуўшы, што нехтась кліча, стаў і прыслухоўваецца.
Тымчасове Сахарка споўз з дзерава, падышоў да папа дай кажа:
— Прыслаў бог мяне, аняла, каб це ўзяў да неба!
— А як жа ж,— кажа,— ты мяне возьмеш?
— Трэба,— кажа,— скінуць адзетак дай улезці ў гэты мяшок.
Так гэта non хутчэй паскідаў адзенне, улез у мяшок, тады Сахарка завязаў яго дай то павалок да двара!
Валачэ яго, валачэ, ажно non пытае:
— Анеле, анеле, ці зара будзем у небе?