Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Публікацыя беларускіх фальклорных твораў, у тым ліку лепшых узораў сацыяльна-бытавых казак, асабліва актывізавалася ў пасляваенны час. Лепшыя беларускія бытавыя і сатырычныя казкі займаюць значнае месца ў зборніках «Казкі і легенды роднага краю» (Мінск, 1960) і «Антырэлігійныя казкі, частушкі, прыказкі» (Мінск, 1957; другое, дапоўненае выданпе — Мінск, 1961).
У сувязі з затуханнем казачнай традыцыі ў цяперашні час сацыяльнабытавыя казкі рэдка бытуюць і яшчэ радзей запісваюцца фалькларыстамі.
У нашым томе змешчаны выяўленыя да гэтага часу лепшыя ўзоры сацыяльна-бытавых казак, а таксама некалькі авантурна-навелістычных, блізкіх па зместу, структуры і паэтыцы да сацыяльна-бытавых, і небыліцы.
8 A. К. С е р ж п у товскнй, Сказкн н рассказы белорусов-полешуков. СПб, 1911; Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета. Л., 1926.
Частка тэкстаў казак, знойдзеных у архівах або запісаных у пасляваенныя гады, друкуецца ўпершыню (некаторыя з іх з’яўляюцца варыянтамі апублікаваных раней твораў).
Класіфікацыя сацыяльна-бытавых казак адрозніваецца ад класіфікацыі казак пра жывёл і чарадзейных, якія сістэматызаваны ў папярэдніх выдадзеных тамах у адпаведнасці з міжнароднымі паказальнікамі казачных сюжэтаў Аарнэ — Андрэева і Томпсана. У гэтых паказальніках сацыяльна-быіавыя казкі не вылучаюцца ў асобны раздзел, а раскіданы па розных раздзелах: «Навелістычныя казкі», «Казкі пра дурнога чорта (велікана і інш.)», <'Анекдоты».
Адным з важнейшых недахопаў паказальнікаў Аарнэ — Андрэева і Томпсана з’яўляецца недаацэнка ў іх ідэйна-сацыяльнага зместу фальклорных твораў. У паказальніках не адлюстраваны многія казачныя сюжэты, распаўсюджаныя ў розных народаў свету. Сам М. П. Андрэеў заўважыў, што «групы Аарнэ проста не ахопліваюць усяго матэрыялу. I што асабліва важна для нас — гэта тое, што якраз такі падзел амаль зусім (за выключэннем, магчыма, анекдотаў пра папоў) не раскрывае (калі не сказаць хавае) іменна сацыяльна-класавыя элементы ў анекдотах»9. Заўвага М. П. Андрзева пра падзел анекдотаў яшчэ ў большай ступені адносіцца і да падзелу іншых жанраў у паказальніках Аарнэ і Томпсана. Таму немагчыма класіфікаваць сацыяльна-бытавыя казкі ў адпаведнасці з існуючымі міжнароднымі паказальнікамі, хаця часткова пры сістэматызацыі твораў, пры складанні каментарыяў да іх гэтыя паказальнікі выкарыстоўваюцца.
Сістэматызуючы творы ў томе, мы не абазначаем раздзелаў, а даём агульную парадкавую нумарацыю казак. Разам з тым мы ўмоўна групуем іх паводле ідэйна-тэматычнага зместу: казкі пра цара, пра хітрага злодзея і жартаўніка, пра пана і мужыка, пра мудрага парабка, пра беднага і багатага селяніна, пра папа (ксяндза) і мужыка, пра дурня, пра жонку і дзяўчат, пра іншапляменнікаў, пра знахароў, небыліцы, савецкія казкі.
Сістэматызацыя твораў, паводле адзначаных груп, не можа быць паслядоўна вытрыманай таму, што ў працэсе свайго бытавання многія казачныя сюжэты кантамінаваліся, і створаныя ў выніку гэтага казкі можна адносіць да розных груп. Да таго ж замяняліся дзеючыя асобы пры зусім нязначных зменах сюжэта, структуры твораў і інш.
Да сацыяльна-бытавых казак мы адносім і частку твораў на «анекдатычныя» сюжэты. I сапраўды, асобныя творы бытуюць у народзе і ў якасці анекдотаў і казак. Я. Тышкевіч, напрыклад, апублікаваў анекдот тыпу «сці-
9 Дзяржаўны літаратурны музей Грузінскай ССР імя Георгія Леанідзе. Рукапісны аддзел. Н. П. А н д р е е в. Соцяально-классовые мотпвы в анекдоте (рукапіс, адзінка захавання № 21118, л. 2).
зорык зламаўся» 10. Твор характарызуецца лаканічнасцю, аднаэпізадычнасцю, нечаканай камічнасцю развязкі, гэта значыць усімі рысамі, якімі вызначаецца анекдот як жанр фальклорнай прозы.
Але нельга ўжо назваць анекдотам твор, запісаны A. К. Сержпутоўскім, «Мужык і пан» п. У аснове яго таксама сюжэтны тып «сцізорык зламаўся». Але тыповая аснова «абрасла» такім мноствам мастацкіх дэталей, што твор значна змяніўся. У адрозненне ад анекдота са зборніка Тышкевіча ў ім ярка раскрываецца вобраз галоўнага героя, яго характар. Анекдот ператварыўся ў сацыяльна-бытавую казку, вельмі блізкую па структуры і зместу да літаратурнага апавядання. У маральна-інтэлектуальным паядынку ў казцы селянін перамагае вельмі жорсткага пана-прыгонніка, такога «паганага, злоснага, што проста бяда...» Сяляне яго «баяліся, бы чорта», адзначаецца ў казцы; скажа селянін «што-небудзь кепскае, не пад гумар —■ засячэ, усю шкуру зніме». Але і такога жорсткага пана зусім не баіцца «нехлямяжы мужык» Стопак. У казцы выкарыстоўваюцца трапныя мастацкія дэталі, якія яскрава характарызуюць смеласць Стопка. Яго кліча грозны пан, а ён «тым часам дастаў капшук, напхаў у люльку цюцюну, выняў з магалейкі губку й крамянец, узяў цагало й давай красаць агонь. От выкрасаў ён агню й давай курыць люлечку; курыць сабе да паплёўвае на чысты памост». He палохаецца Стопак пана і тады, калі лакей у другі раз перадае загад пана неадкладна з'явіцца да яго: «Не трасца трасе,— гаворыць Стопак,— няхай абажджэ». Калі ж яшчэ раз паклікаў пан, ён, не спяшаючыся «дакурыў люльку, выбіў з яе попел і схаваў за пазуху і толькі тагды памаленьку пасунуўся к пану ў крэданс». Такія сцэнкі паводзін героя, якія ярка раскрываюць характар, псіхалогію персанажа, больш уласцівы літаратурным апавяданням. Кемлівасць і дасціпнасць Стопка трапна выяўляюцца ў дыялогу паміж ім і панам. Для твора характэрна індывідуалізацыя мовы персанажаў. Стопак карыстаецца ў гаворцы прыказкамі, прымаўкамі, народнымі афарызмамі: «Калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з есць»; «без нажэндзя й вошы не заб’еш»; «як топішся, то і за брытву хопішся» і інш. Мова Стопка рыфмаваная ў стылі народнага райка. Пан жа гаворыць на польскай мове.
Кожнае слова ў гэтай казцы нясе вялікую сэнсавую нагрузку. Стопак, напрыклад, паведамляе, што ўтапіўся ў калодзежы любімы панскі выжал (сабака), і нібы мімаходам заўважае: «Эж, дай, божа, памяць, здаецца мне, што пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў». А перад
10 J. Tyszkiewicz. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847, стар. 428.
11 A. K. Сержпутовскнй. Сказкн н рассказы белорусов-полешуков, стар. 83—86.
намі паўстае малюнак бяспраўнага становішча прыгонных сялян, якіх паны цанілі танней, чым жывёлу, мянялі на сабак і інш.
Такім чынам, і ідэйна-мастацкі змест, і структура твора «Мужык і пан», і абмалёўка вобразаў у ім не адпавядаюць пэўным кампанентам анекдота. «Анекдатычнай» засталася ў казцы толькі развязка. Падобных выпадкаў трансфармацыі анекдотаў і іх пераходу ў жанр казак у беларускім фальклоры нямала. Толькі сюжэт дазваляе без цяжкасцей адносіць казку да пэўнай ідэйна-тэматычнай групы. У казках з кантамінаванымі сюжэтамі выбіраецца найбольш важны сюжэтны тып, паводле якога мы і сістэматызуем казкі такога структурнага віду.
Зборнік пачынаецца з казак, у якіх адлюстраваны сацыяльныя адносіны, перш за ўсё накіраваных супраць цара, паноў, папоў і іншых эксплуататараў.
Вельмі папулярнай у беларусаў і ў іншых славянскіх народаў была казка «Мужык і цар» (у «Паказальніку казачных сюжэтаў па сістэме Аарнэ» М. П. Андрэева № 1610). У цэнтры сюжэтнага тыпу дзяльба парскіх падарункаў і пабоеў за прынесенае селянінам золата. «Палавіннікам» мужыка часта выступае салдат. Але ў казцы са зборніка П. В. Шэйна замест салдата дзейнічае генерал. Такая замена дзеючай асобы мае істотнае значэнне. Ашукаць салдата — для мужыка не надта вялікі гонар. Салдат паходжаннем такі ж самы селянін або рабочы. А вось накпіць з генерала — гэта зусім іншая справа. Казка адразу ж набывае востры сацыяльны сэнс.
Галоўнае ў казцы — канфлікт паміж мужыком і генералам. У выніку паказу развіцця канфлікту раскрываюцца асноўныя рысы персанажаў: сумленнасць, бескарыслівасць селяніна, прагнасць і дурасць царскага генерала, якому мужык хітра аддае і свой падарунак за золата — 50 розгаў.
Бескарыслівасць і непатрабавальнасць селяніна ярка выяўляецца Ў дыялогу паміж ім і царом. Селянін за аддадзенае цару золата просіць толькі чарку гарэлкі, кавалак чорнага салдацкага хлеба, танцаў пад дудку і пасцель з гарохавай саломы, а адмаўляецца ад багатага падарунка, белага хлеба, танцаў пад музыку палкавога аркестра і мяккай царскай пасцелі.
Аднак у гэтай казцы, як і ў іншых, адбіліся супярэчнасці ў светапоглядзе селяніна: вострая крытыка сацыяльнай несправядлівасці, бязлітаснае асмяянне паноў — сваіх бліжэйшых ворагаў — спалучаліся з паказам першага памешчыка Расіі — цара дабрадзеем, які не толькі не крыўдзіць мужыка, але і задавальняе ўсе яго просьбы, карае паноў (генерала ён разжалаваў у салдаты, а мужыка зрабіў генералам).
Як вынік класавай абмежаванасці светапогляду сялян з’явілася адлюстраванне ў асобных казках слабасці грамадскіх ідэалаў герояў, асноўная мэта жыцця якіх — дасягненне багацця. Таму некаторыя казкі канчаюцца цудоўным ператварэннем бедняка ў багацея, у пана, нават у генерала.
Праўда, часцей за ўсё гэта здараецца ў чарадзейных казках, а ў сацыяльна-бытавых такія канцоўкі вонкава рэалістычна апраўданыя. Шчаслівы фінал з'яўляецца вынікам спрытнасці, мудрасці, кемлівасці героя, яго смеласці і знаходлівасці. Удачы ў жыцці ён дасягае дзякуючы нястомнай і самаахвярнай барацьбе. I толькі ў некаторых казках ухваляецца пасіўнасць і прымірэнне з цяжкім становішчам працоўных.
Але не ва ўсіх казках вобраз цара ідэалізаваны. Часам ён малюецца несправядлівым, жорсткім і дэспатычным. Ен забойца сваёй жонкі, гвалтаўнік («Несправядлівы цар») 12.
Яшчэ большай папулярнасцю ў народзе карысталіся бытавыя казкі на тэму «мужык і пан», у якіх ярка раскрываліся ўзаемаадносіны паміж памешчыкамі і сялянамі. Асноўнае ў сюжэце гэтых казак — канфлікт паміж панам і селянінам. Праз камічныя сітуацыі, у якія ставіцца пан, ярка выяўляецца яго прагнасць, скупасць, жорсткасць, дурасць, амаральнасць.
Характар пана часам раскрываецца ўжо ў самым пачатку казкі. «Жыў люты, люты пан. Ніхто доўга ў яго не служыў. Усіх ён выганяў і не плаціў нават, бо к таму ж яшчэ і скупы быў»,— апавядаецца, напрыклад, у казцы «Як Янка збавіў мужыкоў ад лютага пана». Далей гэтыя якасці прыгнятальніка раскрываюцца ў паказе сутыкненняў «ладнага хлопца» Янкі і лютага пана, у выніку якіх пан гіне.