Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
У многіх казках селянін не проста бярэ верх над панам, але і свядома помсціць за здзекі. Класічным прыкладам з’яўляецца казка «Пану навука», у якой горды хлопец Рымша адплаціў пану «за ўсе людскія слёзы ды за крыўду» — чатыры разы адлупцаваў ён пана ды так, што ледзь жывога пакінуў. Характэрна, што ўсе выпадкі помсты селяніна пану падаюцца ў камічным плане. Камічны эфект у эпізодах лупцоўкі пана дасягаецца нечаканасцю сітуацый, у якія ён ставіцца: спадзяецца ён палячыцца ў лекара-вянгерца, а той аказваецца Рымшам, прывязвае рукі пана да жэрдачкі ў лазні, «здымае шкуру» з яго і пасыпае соллю; хоча ён прадаць лес купцу, а купец (Рымша) яго ледзь «насмерць не забіў да так і кінуў прывязаным к хвоі, бы падла» і г. д.
Мары сялян аб пакаранні паноў увасоблены ў казцы «Як сяляне ад пана пазбавіліся», запісанай у пасляваенны час у г. п. Парычы Гомельскай вобласці. I ў гэтай казцы пан трапляе ў камічнае становішча: просіць селяніна навучыць запрагаць каня, а той запрагае яго самога, б’е бізуном, г іншыя сяляне частуюць дубінкамі, «пакуль ён богу душу не аддаў».
Становішча прыгонных сялян ярка адлюстравана ў арыгінальнай беларускай казцы «Жаласлівая пані». У гэтай казцы вобраз пані паказваецца рознабакова, раскрываецца яе псіхалогія. Яна вельмі «жаласлівая», але
12 Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, ф. 8, воп. 1, спр. 6, л. 4.
нг да людзей, а да жывёл: «Як здохне кот, сабака або здыхліна-каняка, то пані плача, бы па родным бацьку, веліць плакаць і другім...» Да сялян жа яна ставіцца бязлітасна: «3 маладзіц да з дзевак шкуру здзірала, калі яны нядобра даглядалі таго жывёла». У выніку бязлітаснай эксплуатацыі сяляне «збяднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць: пані зганяе па што дзень у двор». Злая іронія, э едлівы сарказм, выразная антытэза, розныя іншыя мастацкія выяўленчыя сродкі даюць малюнкі жудасных здзекаў з сялян, выкрываюць паразітызм і амаральнае аблічча паноў.
3 едкім сарказмам высмейваецца паразітызм, жорсткасць і абжорства паноў, іх імкненне да таго, каб «усё было не па-люцку», у самабытнай сатырычнай беларускай казцы «Недапад». Гратэскны малюнак, як паны накінуліся на страву, «бы сабакі на косці або свінні на мякіну», «лопаюць да мнуць, аж за вушамі трашчыць», а потым трапляюць у камічнае становішча, калі даведваюцца, з чаго прыгатавана ежа,— гэта бязлітасная сатыра на ганарлівых паноў.
Актыўна бытавалі ў народзе казкі пра папа, ксяндза, рабіна. Асноўнай прычынай шырокага распаўсюджання гэтых казак было імкненне сялян высмеяць свайго «духоўнага пастыра» за тое, што ён быў амаль такім жа жорсткім эксплуататарам, як і пан, абараняў інтарэсы пануючых класаў, заклікаў да пакорлівасці, да беднага і гаротнага жыцця, хоць сам ніколі не быў узорам для сваёй паствы. Народ заўважыў, што справы духаьенства не супадаюць з яго словамі. Прапаведавалі, напрыклад, царкоўнікі любоў да бліжняга, а самі бязлітасна прымушалі працаваць бедных сялян на царкоўных і манастырскіх землях, якіх у іх уласнасці было нямала: да Кастрычніцкай рэвалюцыі звыш 10 працэнтаў казённых земляў Расіі належалі цэрквам і манастырам 13. Духоўныя пастыры і самі былі буйнымі землеўласнікамі і пе адмаўляліся ад багацця і раскошы, а толькі заклікалі сваю паству жыць у голадзе і галечы, эа што абяцалі вечнае райскае існаванне ў нябесным царстве. У свядомасці змардаванага селяніна нарастаў пратэст супраць існуючай сацыяльнай несправядлівасці і яе абаронцаў — царкоўнікаў. Гэты пратэст ярка адлюстраваўся ў народных творах, папы і ксяндзы ў якіх, як і паны, малююцца негатыўна: бязлітаснымі эксплуататарамі, прагнымі да чужога дабра, п’яніцамі і распуснікамі, крывадуіпнымі ашуканцамі і зладзеямі.
Папоўская прагнасць трапна высмейваецца, напрыклад, у казцы «Папоўская хцівасць». Па сутнасці, прагнасць да грошай і штурхае папа на злачынны ўчынак: за кучку срэбранікаў ён адпявае сабаку... Прагнасць э’яўляецца галоўнай рысай і ў характары архірэя. Убачыўшы добры варашок сярэбраных рублёў, ён аж анямеў, потым «вочы загарэліся агнём». Спачатку ён аблаяў селяніна за просьбу пастрыгчы казла ў айца Івана
13 Документы облнчают. Мннск, 1964, стар. 111.
такімі словамі, «што і пераказаць сорам», але калі пачуў звон грошай, якія хаваў мужык у кішэнях, не вытрымаў і згадзіўся выканаць жаданне селяніна. «Хоць ён і архірэй, да ўсё ж такі паповае вока»,— гаворыцца ў казцы. Выслоўе «папоўскае вока» іншасказальна паказвае вышэйшую ступень прагнасці. У папа яна ж бязмежная: ён пераапранаецца ў д’ябла і ідзе адбіраць скарб у селяніна-бедняка, згаджаецца прыняць работніка без ніякай платы, але з пагрозай смерці, калі зазлуецца на яго, і інш.
Перавелічэнне і гратэск шырока выкарыстоўваюцца пры паказе амаральнага аблічча папа: ён прыстае да жанчын, бы «шаўцоўская смала», і ўжывае ўсе сродкі, каб ашукаць прыгожую сялянку і прымусіць яе да распусты. Каб здзейсніць свае «грахоўныя» задумы, ён не баіцца спаслацца нават на свяшчэннае пісанне. Нярэдка non выстаўляецца ў камічным выглядзе: начуе ў чужой жонкі, хаваецца ад мужа ў скрыні або ў бочцы з пер'ем ці сажай і выдаецца за чорта. Для больш камічнага эфекта non выстаўляецца на публічную ганьбу ў вельмі непрыстойным выглядзе: без адзення, укачаны ў пер'е або ў сажу, кудлаты і страшны. У такім стане яго паказваюць не толькі простаму народу, але і панам, папам, купцам; часам яго праганяюць праз строй салдат, якія б'юць «святога айца» палкамі. Такім жа распуснікам паказваецца і ксёндз, у вобразе якога трапна выкрываецца агіднае маральнае аблічча каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў, іх уменне абходзіць цалібат (бясшлюбнасць) і хаваць за маскай прыстойнасці свае брудныя справы.
У сацыяльна-бытавых казках больш позняга паходжання ярка адлюстравана класавае расслаенне ў вёсцы, якое набыло асаблівы інтэнсіўны размах у парэформенны час. Канфлікт паміж беднымі і багатымі перарастае ў класавую барацьбу, у час якой выразна выяўляюцца асноўныя рысы і якасці вобразаў — бязлітасна жорсткага багатыра і прыгнечанага і абяздоленага бедняка. У барацьбу нярэдка ўступаюць родныя браты, з якіх адзін багаты, а другі бедны. Але сваяцтва не перашкаджае багацею здзекавацца з роднага брата, адбіраць апошні мізэрны скарб, забіваць адзінага старэнькага коніка, асуджаць усю сям’ю на галечу і жабрацтва. Больш таго, ён спрабуе забіць бедняка.
Сатырычны вобраз багатыра ствараецца часта з дапамогаю перавелічэння і завастрэння пэўных рыс і гратэску. Напрыклад, зайздросцячы брату, якому ўдалося выпадкова разбагацець, багаты забівае жонку і вязе яе прадаваць (ён паверыў брату, што ў горадзе дорага каштуюць мерцвякі).
У некаторых казках пра багацея значна большае месца ў параўнанні з іншымі празаічнымі народнымі творамі адводзіцца псіхалагічнай характарыстыцы персанажа. У казцы «Багатыр» яскрава раскрываецца, напрыклад, унутраны духоўны свет багацея, яго думкі, перажыванні. Жыве ён у раскошы, але адно «ліха» грызе яго, не дае яму ні есці, ні спаць: «калі добра, дык хочацца яшчэ лепш, а тут нельга нічога лепшага прыдумаць». Ад гэ-
тага і пачаў ён «сохнуць да пятрэць». Сустрэча з бедным чалавекам навяла яго на думку, што ўся бяда ад багацця: бедны спявае і весяліцца, у яго няма ніякага клопату, бо няма грошай. Неадольная прага да багацця багатыра цікава паказана ў эпізодзе, калі ён аддае бедняку капшук з грашыма. Аддаў багатыр грошы і «лягчэй стала на сэрцы, што ён хоць раз зрабіў добрае дзела». Але вельмі скора радасць змянілася такім жалем па аддадзеных грашах, што ён засумаваў і хадзіў, «як у ваду апушчаны, смутны, як пад зямлёю».
Псіхалагічны стан персанажа абмалёўваецца трапнымі народнымі выслоўямі, дасціпнымі параўнаннямі, выразнымі эпітэтамі, метафарамі. Такая вялікая ўвага да раскрыцпя псіхалогіі герояў набліжае казку «Багатыр» да літаратурнага апавядання, у якім апісанню духоўнага свету персанажаў адводзіцца значна больш месца, чым у фальклорных творах.
Для кампазіцыі казкі характэрна таксама своеасаблівае абрамленне: пачынаецца яно разважаннем, што багацце і грошы не прыбаўляюць здароўя: «Бо штоб з таго было, каб яшчэ багач да і быў здароў; ён тады і бога сапхнуў бы з неба». Усім сваім зместам казка сцвярджае, што шчасце не ў багацці, і заканчваецца афарызмам: «Дзе багацтва, там шчасця няма... багатыр ад багацтва гіне». У абрамленні даецца філасофскі роздум, ідэйны сэнс якога па-мастацку ярка адлюстраваны ў творы. Тут робіцца спроба паказаць крыніцу багаццяў: не сваёй сумленнай працай, а эксплуатацыяй сялян-парабкаў нажыў багач свае скарбы: «Усе яго грошы да ўсё дабро абярнуліся ў чалавечы пот і кроў». Уцякаючы ад такіх грошай, ён трапляе ў калодзеж і гіне. Падобны фінал жыцця эксплуататара — вельмі частая з ява ў сатырычна-бытавых казках. У гэтым адлюстраваліся мары працоўных, іх жаданне пакараць прыгнятальнікаў, здзейсніць якое ў жыцці ім амаль ніколі не ўдавалася. Невыпадкова і пан, і non, і багатыр у сутычках з селянінам-бедняком або гінуць, або высмейваюцца ці застаюцца пераможанымі, прычым часцей за ўсё значна слабейшым чалавекам.
Казкі з падобным зместам мелі асабліва вялікае значэнне для класавага самаўсведамлення сялян, для зараджэння ў іх імкнення змагацца супраць эксплуататараў і сацыяльнай несправядлівасці. Працоўныя вучыліся распазнаваць сваіх ворагаў і пераконваліся ў неабходнасці барацьбы з імі. Творы садзейнічалі распаўсюджванню актыўнага палітычнага пратэсту шырокіх мас прыгнечанага народа.
Героем многіх твораў, змешчаных у томе, выступае спрытны злодзей, які ніколі не крыўдзіць бедных, а крадзе ў паноў, папоў, багатыроў і так хітра, што пан (non або багацей) нічога не можа зрабіць, нягледзячы на ўсе прынятыя ім захады, хоць ён быў папярэджаны злодзеем раней. Па сутнасці, злодзей своеасабліва карае ворагаў працоўнага люду і выстаўляе на пасмешышча іх тупасць і дурасць, таму яго ўчынкі не асуджаюцца, a ўхваляюцца.
Дасціпна ашуквае сваіх антаганістаў бедны, але вельмі кемлівы і спрытны жартаўнік. Часта ён выкарыстоўвае веру сваіх праціўнікаў у існаванне чарадзейных рэчаў і звышнатуральных сіл: шкура каровы нібы дапамагае выкрыць яму любоўныя забавы распуснай пападдзі, падказвае, дзе схаваны прысмакі; дзівосны капялюш нібы дазваляе браць у купца або карчмара ўсё дарам; простая палка быццам бы ажыўляе мёртвага і іяш. Жартаўнік вымушае прагных багацеяў рэзаць кароў і везці прадаваць шкуры, таму што сам быццам бы выгадна прадаў шкуру з адзінай сваёй кароўкі, уступае ім «дзівосныя» рэчы за фантастычна высокую плату, адпраўляе іх у мяшках за статкамі коней або кароў, якіх нібы шмат у рацэ, і інш. Даставернае адлюстраванне жыцця і класавай барацьбы ў казках гэтага цыкла спалучаецца з фантастычнымі эпізодамі, якія ўводзяцца для сатырычна завостранай абмалёўкі персанажаў. Выкарыстоўваючы забабоннасць людзей, жартаўнік выдае сябе за выхадца з таго свету, расказвае пра галечу і голад, якія нібы пануюць там, бярэ для памершай дачкі (або іншых сваякоў) гаспадыні адзенне, ежу, каня і інш. Высмейваючы прымхі і забабоны, народныя творы сеялі сумненне ў існаванні звышнатуральных сіл і царства нябеснага, садзейнічалі ўмацаванню стыхійна-матэрыялістычных поглядаў. Важна, што галоўны герой сацыяльна-бытавой казкі сам не верыць ні ў бога, ні ў д'ябла і нярэдка кпіць з рэлігійных фанатыкаў. Яскрава праяўляецца гэта ў казцы аб тым, як селянін хаваецца ў дупло дрэва і выдае сябе за святога, каб правучыць сваю здрадлівую жонку і яе палюбоўніка. Ажыццявіць гэта яму ўдаецца толькі дзякуючы забабоннасці жонкі. Аналіз такіх казак дае магчымасць даследаваць светапогляд народных мас, якія іх стварылі. Мы маем усе падставы зрабіць вывад, што творцы гэтых казак былі далёка не рэлігійныя людзі і трывала трымаліся матэрыялістычных пазіцый у разуменні навакольнага свету, хоць і недастаткова ўсвядомлена, стыхійна. Разам з тым нельга лічыць, што ў народзе пераважала яснае антырэлігійна-матэрыялістычнае светасузіранне. Шматлікія народныя творы сведчаць пра супярэчлівасці ў светапоглядзе беларускіх сялян, неразуменне імі законаў развіцця прыроды і грамадства.