• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    А ён кажа тагды:
    — А я ж не знаю, бог жа яе знае, ёй, верна, так бог даў.
    Пан ужо гавора тагды:
    — Як жа гэта,— кажа,— можна, штоб за ноч ляда выцерабіць, засеяць і штоб узрасло і паспела? Ета няможна здзелаць!
    — А вот жа,— кажа,— пан: калі ты не можаш гэтага здзелаць, дык і мы не можам з пячоных яец куранят вывесці, выкарміць і к пану на абед прынесці!
    — Ну, ідзі ж ты,— кажа,— дамоў і скажы ты ёй, што няхай яна прыедзе заўтра ка мне ні ў чом, ні на чом, ні ў сарочцы, ні голая, ні па дарозе, ні па полю, і штоб падарак мне прынесла, да я яго не спажыў — дак я на ёй ажанюсь!
    Прышоў бедны мужык дамоў і плача:
    — Чаго ты, таць, плачаш?
    — А як жа,— кажа,— мне не плакаць, калі вялеў пан прыехаць табе заўтра ік яму ні ў чом, ні на чом, ні ў сарочцы, ні голая, ні па дарозе, ні па полю, і штоб падарак яму прынесла, да ён яго не спажыў?
    — Што ж,— кажа,— ідзі папрасі,— кажа,— мне казла і брадзьнік, дак у брадзьнік увярчуся, а казла ў цялежку запрагу і паеду!
    Бацька дастаў ёй брадзьнік і казла. Яна запрагла казла ў цялежку, увярцелася ў брадзьнік, узяла ў рукі ката і паехала ні полем, ні дарогай,— паехала па яго саду, па гародах. Едзе, ламае гародніну, усё. Тагды пан спужаўся:
    — Хто ета,— кажа,— едзе? А! Ета ж тая, што я ўчора прыказаў!
    Вялеў ён тагды выпусціць сабак, каб яе зарэзалі. Сабакі пабеглі, а яна ката кідзель! А кот на ябланку, а сабакі за ім! А яна на казле ў комлату шам!
    — Нума,— кажа,— пан, жаніцца. Бач, я прыехала ні ў чом, ні на чом, ні ў сарочцы, ні голая, ні па дарозе, ні па полю і падарак прынесла, да сабакі твае адагналі!
    I стала яна січас і харошая, і здаровая. ЕІан із ёй і жаніўся.
    А бедзяку багач аддаў сем кароў, і сталі яны з бабай жыць да пажываць. Можа, і цяпер жывуць...
    7.	ПРА ДЗЯРЭУНЮ I КРЭСЦЬЯН
    Жыў крэсцьянін. Была ў яго дочка. Ішоў па дзярэўні, па вуліцы, стараста, старшына і соцкі.
    Ідуць яны і раўняюцца з дочкай (яна ў варотах стаяла). Праходзяць міма варот гэтай дзеўкі, нічога не сказалі, ні здраствуй, ні дзень добры, і прайшлі міма яе. Так яна проста п...нула. Аглянулася, аж усе ўтрох астанавіліся.
    Стараста на яе гаворыць:
    — Ох ты, бяссовестная дзяўчына.
    Яна ім атвячае:
    — Mae почкі атвячаюць, хто гэта ідзе — стараста і соцкі.
    Стала ім стыдна, што дзяўчына апазорыла.
    Пашоў стараста к пану, што дзяўчына так апазорыла. Вялеў ён старасце, штоб прышоў бацька к пану.
    Бацька прышоў к пану.
    — Твая гэта дзяўчына такая мудрая? —спытаў пан.
    — Мая.
    — Дак, от ты ёй скажы, штоб яна прышла ка мне.
    Дзяўчына прышла к пану:
    — Ну, відная дзяўчына, нават магу жаніцца на табе.
    I сказаў ёй:
    — Сматры, штоб ты трэцяга дня прышла ка мне,— ні гола, ні адзета, у мой сад напроціў балкона.
    Яна прышла дамой, бацька яе спрашуе:
    — Што табе было?
    Яна сказала:
    — Пан сказаў, штоб я прышла ні гола, ні адзета і штоб прынесла падарак — ні падарак.
    Думала яна, як жа к пану надзецца ні гола, ні адзета, штоб надзець такое плацце, штоб ні была голая.
    Надзела на сябе такую сетку, нападобіе, як на рыбу. Вялела бацьку вывесці з хлява барана, і з сабой яна ўзяла тры кошкі і села на барана, абсядлала яго, узяла за рогі і вышла на дарогу, напроціў балкона, на памешчыкавай зямлі, мяжэю, і з гэтым баранам дурачыцца — ні йдзе, ні едзе. Пан угледзеў, што яна едзе. Выпусціў сабак, штоб яе разарвалі: от яна выпусціла кошкі із-за пазухі — сабакі пабеглі за імі. От яна абратна прадзвігаецца ўпярод. Так жа і ўтарой раз. Так і трэці раз, такім жа самым пуцём.
    Падыходзіць яна пад балкон, вынімае голуба із-за пазухі і падае пану этат падарак. Пан руку працягнуў, так голуб паляцеў.
    Прыходзіцца пану свае словы помніць...
    Значыць, так раз гэта самая дзяўчына была на ярмарцы. Едзе па гэтай дзярэўні самай жа, а ў яе кабыла была худая. Стаіць стараста. От ён і думае: «Нада апазорыць гэту дзяўчыну».
    Яна едзе вуліцай і пае. Ен крычыць:
    — Эй ты, дзяўчына, ты весела! На дарозе ты, верна, сустрэла каго і харашо пажыла.
    От яна і гаворыць:
    — А разве, стараста, калі так зробіш, то вельмі весела будзе?
    А ён гаворыць:
    Да.
    Дак яна і кажа:
    — Пан стараста, то ўзлезь на маю кабылу дый цяляпуй, то пойдзе яна весялей.
    Стараста ізноў пашоў к пану і заявіў:
    — Ізноў апазорыла дзяўчына.
    Пан вялеў, штоб прышоў бацька ізноў.
    Прышоў бацька.
    —• Твая гэта такая мудрая дзяўчына?
    Бацька атвячае:
    — Мая.
    — Ага.
    Вяліць ён лакею зварыць тры дзесяткі яіц, штоб вывела цыплята.
    Бацька прыходзіць і гаворыць дочкі:
    — Вельмі скверна. Пан завялеў вот з гэтых яец, штоб вывела цыплят.
    — Нічога, садзісь, бацька, будзем яйкі есць.
    Селі за стол, яйкі паелі.
    Запісала дзяўчына тое ўрэмя, када выдуць цыплята.
    Блізка к гэтаму ўрэмю дочка бацьку пасылае ік пану.
    — Ідзі к пану і скажы, пушчай тот сад бальшой іссячэ і на поле здзярэ, і пшаніцу пасее, штоб пшаніца парасла і паспела, і ссушыў, і змалаціў, ато цыплята з голаду падохнуць.
    Пан відзіць, што не ўспеіць, дак ён сказаў:
    — Ох, твая дочка хітрая.
    Падазваў лакея і лакею гаворыць, штоб прынёс гаршок. Пан лакею вялеў прабіць у ім дзірку. Завялеў аддаць гэтае дзеўкі бацьку.
    — Вот нясі сваёй дочцы, пускай яна яго залатае ні глінаю і ні мякінаю, но іголкаю.
    Бацька прыходзіць дамоў і дочцы гаворыць:
    — Дочка, ты цяпер прапала.
    Дочка бацьку атвячае:
    — Э, нічога, бацька, гэта ні значыць, мы гэта іздзелаем. Нясі, бацька, к пану гаршка, штоб пан яго ўзяў ды вывернуў, да штоб нідзе яго не паламаў, ато ніхто, не вывернуўшы на леву сторану, не лапіць.
    Пан гаворыць:
    — Ой, шануйся, што вумная!
    Па перву яго слову прыходзіцца на ёй жаніцца.
    Многа ён не стаў гаварыць і думае: «Жаніцца мне на сялянцы?—На такой пану жаніцца — пацярпець гонар. Узнаюць аб гэтым усе мае падругі і паны. Будзе мне вельмі стыдна. Но паскольку я справядліў і трэба дзяржацца совесці, справядлівасці — я мушу браць яе за жану».
    I сказаў усёй радні і ўсім знакомым панам, штоб прыехалі на пір.
    З’ехаліся ўсе радныя і паны на эты самы пір.
    Расказаў пан усім:
    — Буду на сялянцы жаніцца.
    Радныя і паны ўсміхнуліся.
    — Што з табою случылася?
    Пан стаў расказваць пра дзяўчыну з пачатку да канца. Паны аб гэтым узналі і дзівіліся. Вяселле прайшло. Раз’ехаліся ўсе паны і пан паехаў па сваіх справах у горад.
    А на ўтра сказаў пан:
    — Сматры, раз ты такая умная, мая жана, без мяне ніякіх ты дзел каб не судзіла. Еслі ты без мяне гэта здзелаеш, я з табой разайдусь.
    Ехала тры хрэсцьяніна. Пад’язджаюць яны пад гэта сама іменне і сталі начаваць. У гэту ноч выжарабілася кабыла. У аднаго былі калёса, у другога быў хамут, у трэцяга была кабыла.
    Адзін кажа, што гэта мой хамут выжарабіўся, другі, што гэта мае калёса, а трэці, што гэта мая кабыла выжарабілася.
    I доўга яны спорылі за жарабёнка. Кажды сабе хацеў прысвоіць. Пашлі к пану, штоб пан рассудзіў. Пана не было, а была жана яго. I от яна сказала на таго, чый хамут.
    — Разве хамут выжарабіўся?
    На другога:
    — Разве калёса выжарабіліся? Кабыла выжарабілася, ад таго і жарабёнак.
    Якраз на гэта ўрэмя пан прыехаў. Вайшоў у дом, людзі стаяць на кухні. Жана яго стаіць, прычыняе дзверы з зала.
    Пан пытае:
    — Што за людзі?
    Яна атвячае:
    — От ехалі па дарогі, выжарабілася кабыла, і от я іх развяла як-небудзь.
    Пан гаворыць:
    — Ах, ты сматры, якая ты нявыдзержаная. Ты помніш, што я табе сказаў? А ты парашылася не выканаць тое, што я Ta66 сказаў. Сейчас будзем збіраць пір для рашэння таго, што я сваё слова выканаў, а ты майго прыказу не выканала. Ад гэтага дня не будзеш маею жаною.
    Сабраліся людзі, сталі гуляць пір. Весяліліся, ігралі, танцавалі, харашо выпівалі. Але ўсё-такі пану было жалка і сказаў і панам:
    — Глядзеце, паны! Я сваёй жане аддаю із свайго імення, Ka­ro захочыць, і аддаю ёй тры пары каней.
    Яна вялела кучару запрэгці каней. Кучар пад’ехаў пад крыльцо, ён сказаў:
    — Пані, усё гатова.
    Яна сядзела блізка ля пана, крэпка ўзяла яго пад руку і вязела кучару павесці і палажыць яго на воз.
    Пан быў крэпка хмяльной. Едуць яны цэльну ноч дарогай, коні ідуць ступай, штоб далёка не ўехаць, але ехалі.
    Пан праспаўся, ужахнуўся:
    — Што са мной, еду я, еду?
    Глядзіць, ля яго жана сядзіць. Пытае ён у кучара:
    — Хто мяне пасадзіў на воз?
    Кучар атвячае пану:
    — Пані пасадзіла.
    — Як жа гэта ўдалося? Мы з ёю разлучыліся.
    Кучар і пану гаворыць:
    — Яна выконвае, пане, вашае слова. Аб гэтым вам пані скажа.
    Пан спрашвае ў пані:
    — Што паміж намі случылась?
    Яна гаворыць:
    — А от што случылась. Пры панох, на прашчальным слове ты мне сказаў з імення ўзяць тры пары лучшых каней і з імення ўзяць, што мне люба і міла. А хто мне люб і мілы? Мой муж. Я і забрала і ўехала.
    Ну, на гэтым піры пілі, і я там якраз быў.
    8.	МУЖЫК I КРОЛЬ
    Быў сабе адзін бедны чалавек, а ўсе, ведаючы, што ён бедны, збыткавалі з яго: паслі на яго капусце козы, то тое, то сёе... Ну, ён — пажджы ж! паехаў, купіў паперу, а не ўмеўшы пісаць, узяў угля, адмаляваў плот, адмаляваў козы, як ідуць у яго капусту, дый панёс да кроля.
    Ідзе, так ідзе, а кроль быў на паляванню, спаткаў яго і кажа:
    — Куды ідзеш, чалавечку?
    — Да кроля з скаргаю!
    — А якая ж то скарга?
    Той выняў і паказвае.
    Так кроль у смех, а ён, ні пазнаўшы, што гэта кроль, кажа:
    — Ат, махляры вы! Я такі казаў, што вы змахлюеце. To ж ля: гэта мая капуста, а гэта мой плот. Ось козы суседавы ідуць да капусты.
    Кроль ніц не сказаўшы, аддаў яму папер і паехаў у палац, ды гэта змяніў адзежу і жджэ. А прыходзіць той чалавек:
    — Чаго ты прышоў?
    — Да кроля, ось ля з скаргаю!
    Так кроль глянуў на папер і кажа:
    — Гэта,— кажа,— пэўна, твая капуста, гэта платы, а ось козы ідуць у тваю капусту.
    — От,— кажа,— калі гэта кралеўска галава! Я казаў, што кроль дагадаецца.
    Кроль гэта даў яму грошай, адправіў дахаты дый прыказаў, каб з тых пор шкоды не рабілі.
    9.	ЯНКА-ВОЙТ
    Служыў у аднаго пана войт Васіль. Ен быў чалавек дужа багаты. Уміраючы, прыказаў ён свайму сыну Янку:
    — Помні, сынок, гэта, што я табе гавару: ніколі з панам не дружы, жонцы праўду не кажы і чужых дзяцей за здольнікаў не бяры!
    Памёр бацька; Янка стаў жыць добра, усяго было досыць і грошай было многа. Захацелася пану ўзяць Янку ў двор, каб ён заступіў бацькі яго месца. Янку хоць не хацелася, але волі панскай не мог працівіцца: аставіў жонку, сына Грышку і ўзяў з беднай хаты мальца за здольніка на помач сыну ў свой двор, a сам пайшоў на службу за войта к свайму пану. Добра яму там павялося: людзі паважаць сталі, і пан дужа палюбіў і яму ўсё сваё хазяйства зверыў. Але войт быў чалавек разумны. Прышло яму ў галаву ўкрасці сокала таго, што пан над усё болі любіў. Пайшоў ён уночы і ўкраў яго. Украўшы сокала, занёс яго ў такое места, што ніхто яго вечна знайсці не мог. Тады войт Янка забіў варону, абскуб яе і прыносіць жонцы да свайго двара. I гаворыць ёй пад бальшым сакрэтам: