• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Зара,— кажа,— зара!
    Урэшце завалок, укінуў у хлеў, дзе гусі былі, дай то сам, прыбраўшыся ў яго адзетак, пашоў на клябаню, зачыніўся да то папераварочваў усё, дзе якія грошы пазабіраў, дай уцекі.
    Ажно той non ляжыць у гусарніку: як не аказваецца, то й гусі сядзяць ціха, а каб анно мала-веля адазваўся, так пастануць наўкол да ўсё над ім дудокаюць, a non усё сваё:
    — Анеле, анеле, ці зара будзем у небе?
    Ажно як рассвітала, прыносіць дзеўка гусям есці да то, угледзеўшы, што нехтась ляжыць у мяху, як ні наробіць крыку на цэлы двор, тут такая зрабілася струшня, пазляталіся ўсе, KaAi развяжуць, ажно там non голы, як маці радзіла!
    Тут людзі не ведаюць, што з ім рабіць, данеслі пану, а ён калі выскачыць, калі пойдзе, анно каўтуны за ім затрасліся! Ну, так і ні было радачкі: мусіў пан свой маёнтак на Сахарка запісаць.
    От тады ён і багатым стаў: ложкаю сала еў дай, выслаўшы пакой саломаю, спаў.
    22.	ЯК ІВАНУШКА НАВУЧЫУСЯ КРАСЦІ I АЖАНІУСЯ НА ДАЧЦЫ ПАНА
    Жыў-быў старычок. У яго было тры сыны, два разумных, a трэці дурань. У старычка было многа быдла. Перад смерцю сваёю ён прыказаў сынам раздзяліцца быдлам так, штоб не было между імі гневу.
    Старычок сказаў паставіць каждаму па хляву і агарадзіць іх плотам, і як усё будзе гатова, то тады ўгнаць усё быдла на фальварак: каторае ў чый пойдзе хлеў, то тое будзе яго. Два разумныя паставілі хлявы добрыя, а дурань паставіў шалаш із рознага галензя, нанасіў у яго травы з балота і пакрыў яго з усіх старон. Патом разумныя прынеслі, кажды ў свой хлеў, сена і аўса. Толькі як яны ўгналі ўсё быдла, то яно забачыла зялёнае і пайшло ў шалаш дурня. Браты, калі забачылі, што ўсё быдла пашло ў яго хлеў, то яны прышлі ў злосць і парашылі яго пагубіць. Раз яны сказалі яму, што паедуць у лес за дровамі і прасілі яго, каб ён паехаў з імі і памог што-небудзь. Іванушка сагласіўся. Яны паехалі ў вялікі лес, нарубалі троху дроў і сказалі дурню, штоб ён папільнаваў, а самі будто бы паехалі далей за дровамі і ўцяклі дадому.
    Іванушка астаўся сам у лесе. Доўга ён сядзеў, а потым узяў палку, насадзіў на яе шапку, прывязаў яе за шнурок і ўзяўся за яго, і стаў бегаць кругом, крычаць і свістаць. Вечар быў блізка. Іванушка прадалжае сваё дзела. Вечарам чуе ён, едзе хто-та. To быў пан. Пад’ехаўшы блізка, ён спытаў:
    — Іванушка, што ты робіш?
    — Учуся красці, пане.
    — Добра,— кажа пан,— украдзі ў мяне коні са стайні.
    — Добра, пане,— кажа Іванушка.
    Пан узяў яго з сабою. Прыехаўшы дадому, пан назначыў ноч яму, у каторую б ён украў бы коні. Прышла тая ноч. Пан сказаў сваім парабкам, штоб яны паўссядалі на коні і пільнавалі іх. Іванушка, як усе парабкі заснулі на конях, прышоў у стайню, прынёс колькі кулёў саломы, пакруціў перавясла, пазнімаў спяшчых парабкаў з коней, пасажаў іх на кулі і даў у рукі перавясла заместа павадоў, а сам забраў коні і паехаў. На другі дзень пан прыклікаў Іванушку і пахваліў яго за ўхватку. Потым пан сказаў, як яшчэ ён украдзе грошы яго, то ён за яго аддасць сваю дачку. Яна была бардзо гожа. К ночы пан сабраў сваіх верных парабкаў у адну камору, прынёс усе свае грошы і прыказаў, штоб яны іх пільнавалі. Іванушка як-та даведаўся, дзе грошы, і як ужо прышла ноч, то ён прынёс дзве дошкі.
    Адну ён палажыў на зямлю, а другой так ударыў крэпка па першай, што ляск ад іх бардзо злякаў усіх дамашніх. Іванушка схаваўся за жорна. Парабкі, каторыя пільнавалі грошы, учуўшы ляск, так злякаліся, што ўсе выбеглі із каморы. Іванушка цішком забраўся у камору, узяў грошы і ўцёк другімі дзвярыма. Парабкі вярнуліся ўжо, пабачылі, што грошай няма. После таго, як Іванушка ўкраў грошы, пан не мог адказацца ад свайго слова і выдаў дачку сваю за дурня. 3 тых пор Іванушка стаў багатым і на братоў сваіх глядзеў скоса, і не хацеў ужо з.імі гаварыць.
    23.	ПРА ЗЛОДЗЕЯ
    Як у аднаго чалавека да было тры сыны. Ну, вот яны жылі, і ўжо ў возрасце поўным і нічэм ані не занімаліся.
    Бацька з маткаю рашылі ўзнаць, чым іх сыны зацікаўлены.
    Вот пасадзіў бацька больпіага сына на воз і нічога не гаворыць, нашто вязе. Едуць праз поле, праз лес і ўсё маўчаць.
    Прыехалі ў лес, там палянка гэткая красівая, навокал сосны стромкія. Вось сын і гаворыць да бацькі:
    — От, тата, каб тут хату паставіць, быў бы хутар харошы.
    -—■ Праўду кажаш,— кажа бацька. Прыехалі яны дамоў, і гаворыць ацец мацеры, што будзе з гэтага сына гаспадар харошы. Купілі яму зямлі, апрадзялілі месца і стаў ён гаспадарыць.
    Назаўтра садзіць бацька сярэдняга сына. Едуць, маўчаць. Едуць яны доўга ці коратка, даехалі да лесу, арэшнік расце.
    — От, тата, каб тут з арэшніку зрабіць бандарку, то добра было б.
    — Да, сынок, праўда.
    Вяртаюцца дамоў, бацька кажа маці:
    — Вось будзе ў нас харошы бандар.
    Апрадзялілі і яму месца.
    На трэці дзень садзіць на воз меншага сына Івана. Таксама едуць цераз поле, цераз лес, выехалі на шлях, бачаць — карова ходзіць, а пастушкі прыгрэліся на сонейку і спяць.
    — От, тата, каб украў вала гэтага, от мяса б бочка была,— гаворыць Іван.
    — А як жа ты ўкрадзеш?
    — А от паглядзі.
    Узяў Іван шпільку, ножыка. Прыходзіць да статка.
    Адны валы ляжаць, другія стаяць. Выбраў Іван вала самага лепшага, адрэзаў у яго хвост, а потым паймаў другога, выташчыў у яго язык і прычапіў булаўкай адрэзаны хвост, а з тым, бясхвостым, пайшоў да бацькі. Прывялі вала дадому, а бацька не хоча яго рэзапь.
    А тым часам праснуліся пастушкі, глядзяць — няма вала рабога. Пабеглі туды-сюды, нідзе няма, аж бачаць — хвост тырчыць у вала з рота. Пабеглі да пана.
    — Паночку, вол вала з’еў!
    — Як гэта з’еў?
    — А так: з’еў, і хвост з рота тырчыць.
    Пан з аканомам прыехалі глядзець, і, праўда, хвост тырчыць у вала з рота. Думаюць — нячыстая сіла ўсіх валоў перавядзе.
    — Застрэліць яго?
    Застрэлілі, потым выцягнулі язык, бачаць, што да яго хвост шпількай прышчэплены.
    Пачалі шукаць злодзея. А людзі бачылі, сказалі. Вось прыводзяць злодзея да пана.
    — Ты ўкраў вала?
    — я.
    — Судзіць цябе будзем.
    — Судзіце.
    — Еслі ты ўкрадзеш каня са стайні, я цябе падарую, а не— застрэлім.
    — Добра, пане.
    Прыходзіць дамоў, да бацькі гаворыць.
    — Тата, купі мне гарнец гарэлкі, пайду ў пана каня красці.
    Купіў бацька гарнец гарэлкі, ён і пайшоў. А пан пасадзіў двух чалавек пільнаваць каня. Адзін сядзіць ля каня і за аброць трымае, а другі на кані сядзіць.
    Іван пайшоў не ў стайню, а палез на дах, прарваў крышу пад тым месцам, дзе стаяў конь, і патрошкі гарэлку пралівае.
    — Ты знаеш, Панас, мне на галаву нешта капае.
    — Ці не дождж пайшоў і сюды забівае.
    Той падставіў ладоні, панюхаў і кажа;
    — Братка Панас, ей-богу, гарэлка цячэ.
    Напіліся яны гарэлкі і паваліліся спаць, а злодзей у стайню, адцягнуў іх за ногі, вывеў каня, зачыніў стайню да і паехаў сабе.
    Прыбягае раненька пан, бачыць стайня зачынена, значыць, конь на месцы. Адчыніў, аж бачыць — парабкі спяць, а каня няма.
    — Дзе конь?
    — А, паночку, мы толькі задрамалі.
    Зноў пасылае аканома па злодзея.
    — Украў каня?
    — Украў.
    — Ну, будзем судзіць. Даю табе яшчэ адну задачу, каб ты сёння ноччу прышоў і з маёй жонкі сарочку зняў.
    — Добра, пане.
    Што ён робіць? Прышоў дадому, сказаў бацьку, каб той купіў пачку дражджэй. Узяў іх у баначку, разбаўтаў. Пашоў на кладбішча, выкапаў пакойніка небальшога і пашоў к пану.
    А пан з ружжом пільнуе!
    Ен падышоў, акно памаленьку адкрыў і паціханьку пакойніка падымае. А пан з паняю на ложку сядзяць, пан стрэльбу трымае, пільнуе, каб яго забіць.
    Злодзей трымае тога пакойніка паціху, а пан чакае, кажа:
    — Вось я яму зараз пакажу.
    Як стрэліў пан, так пакойнік паваліўся, а пані гаворыць: — Ідзі быстрэй у рэчку яго занясі.
    Пан пабег, нябожчыка на плечы, а злодзей у хату, выліў з баначкі дрожжы на ложак і кажа на паню:
    — Ты нешта напачкала, трэба памяняць сарочку.
    — Няўжо гэта я пусціла і не пачула?
    — Ну, прынясі мне другую сарочку.
    Яна толькі скінула сарочку, а злодзей хап за яе і ўцёк.
    Прыходзіць пан, бачыць •— пані голая сядзіць, без сарочкі.
    — О, пся крэў, украў сарочку. Што ж ты сядзіш голая?
    — А ты ж сказаў, штоб я пераапранулася.
    — А, то ж той злодзей.
    Назаўтра з’ехаліся некалькі паноў на суд судзіць таго злодзея. Судзілі-судзілі і пастанавілі: раз ён такі праворны злодзей, даць яму дыплом і няхай ён крадзе законна.
    24.	АБ ЗЛОДЗЕЮ КЛІНУ
    Быў сабе адзін злодзей, называўся Клін. Ішоў ён раз дарогаю, ажно бачыць: вядуць людзі казу на кірмаш. Ну, так ён, нядоўга думаючы, скінуў гэта з нагі бота на дарогу, а сам шык пад куст і сядзіць. Яны надышлі дый кажуць:
    — Каб гэта было два, то ўзялі б,— дый, ні падняўшы, пашлі далей.
    Клін гэтага і ждаў, дый то як адышлі, ён то за бот, забег кустамі напярод, на дарогу кінуў, а сам куцнуў пад кустом і пазірае. Ажно тыя надышлі дый кажуць:
    — Ля, а то ж другі бот ляжыць!
    А той пачухаўся ў голаў дый кажа:
    — Але, братко, чаму гэта мы таго ні ўзялі.
    — Ля,— кажа,— то бяжы барджэй, бо яшчэ хто забярэ.
    — От,— кажа,— ведаеш, хадзем разам.
    — Ну, добра,-— дый то прывязаўшы казу да хвойкі, пашлі. Адышлі крыху, а Клін гэта ўхапіў бота да за казу дай павёў у гушчар. Прыходзяць, ажно ні бота, ні казы!
    — Ля! Што гэта?
    — От,— кажа,— мусіць, Клін украў, то яго работа.
    Што тут рабіць — рада ў раду, вышла на тое, што пашлі на скаргу да пана. Так пан казаў заклікаць Кліна дый кажа:
    — Тыўкрадкозэ?
    — Украд, пане, собе, а не тобе!
    — А ў мне, гіцлю, украднеш кровэ?
    — Украднэ, пане, собе, а не тобе!
    — Ну, а кеды ўкраднеш?
    — Дзісяй уноцы, пане.
    Пан, пачуўшы гэта, парасстаўляў старажоў усюды каля каровы, ажно Клін купіў барылачку водкі да то, прыбраўшыся ў чорнае адзенне, прыходзіць да тых вартаўнікоў дый кажа:
    — Ну, хлопцы, наце вам гарэлкі, анно пілнуйце добра каровы, каб Клін ні ўкраў,— дый паспойваў іх. А як ужо паснулі, сам за карову дый у ногі.
    Назаўтры пан, аба ўсём даведаўшыся, кліча да се Кліна:
    — Ты ўкрад кровэ?
    — Украд, паночку, да собе, а не тобе!
    — А порадзіш тэй ноцы ўкрасць у мне жрэбца?
    — Украднэ, пане, собе, а не тобе!
    — Недачэкане твое!
    — Га, забачым.
    Так пан яшчэ больш старажоў парасстаўляў дый смолна прыказаў, каб адзін дзяржаў за грыву, другі за хвост, а чатырох за ногі.
    Ажно Клін, прыбраўшыся за пана, прынёс і тым разам водкі, панапойваў іх, да то, як заснулі, так тым, што дзяржалі за хвост і за грыву, уваткнуў у рукі канапель, а тым, што за ногі, калы, а сам за жарабца дый па-амчаўся!