Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Назаўтра кліча пан Кліна дый пытаецца:
— А цо, то ты ўкрад жрэбца?
— Украд, пане, собе, а не тобе!
— Но няма цо, спраўны з цябе злодзей, а жонка дзісь уноцы порадзіш у мне ўкрасць?
— Украднэ, пане!
— Но, то як украднеш, то дам тры тысёнцы, а як не, кажэ даць сто бізунов тобе!
— Добжэ, паночку.
Ну, так як вартаўнікі паснулі, так ён кінуў сабакам мяса да то хлеба, улез праз акно да пакою, дзе паны спалі, дый палажыў у ложка брушкоў смярдзячых, а сам закраўся ў куточак і сядзіць.
Ажно пан прачхнуўся: нюх, нюх, — смярдзіць, дай то, пасварыўшыся, ляглі паасобна спаць.
Ну, як ужо паснулі, так то Клін запаліў газу каля яе ложка дый кажа:
— Дом палісе! Уцекай, душко!
Так пані зо сну думала, што муж, дый, схапіўшыся з ложка, пабегла за ім.
Прачхнуўся пан, ажно ля, жонкі няма! Так заклікаў Кліна дый кажа:
— To ты ўкрад мі жонэ?
— Украд, пане, собе, а не тобе!
Так ні было радачкі, даў яму тры тысёнцы і ледзве адабраў жонку.
25. МАЙСТАР-ЗЛОДЗЕЙ
Быў у аднаго бацька дурны сын, да то бацька заўсёды з яго збыткаваўся, так ён, ні могучы ўбыць, пашоў у лес, каб дзе хоць прыстаць да разбойнікаў. Ідзе ён так, ідзе, ажно спатыкае яго дванаццаць разбойнікаў.
— Куды ты ідзеш?
— Прыстаць да разбойнікаў!
— А ўмееш ты добра красці?
— А буду ўчыцца.
— Ну, то гэтуды адзін чалавек вясціме вала на кірмаш: калі ўкрадзеш, то добра, а як не, то выжанем.
I, завёўшы то яго да свае зямлянкі, далі яму пі-іці, е-есці...
Ну, на заўтрашні дзень пашоў жа ён на дарогу пілнаваць. Ажно доўга ні ждучы, чуе: вядзе, так ён гэта хутчэй забег напярод дай на галіне павесіўся.
Той чалавек падышоў з валом блізка, глянуў, ажно ля, вісіць чалавек! Так ён, спалохаўшыся, павёў то хутчэй вала, а той адчапіўся, забег напярод дай зноў павесіўся.
Ажно як з’очыў яго той чалавек, так кажа:
— Ля, а гэта ўжо што-о? Там адзін, а тут другі вісіць, так як родныя браты! — і пагнаў далей. А ён тым часам зноў забег дай трэйці раз павесіўся.
Як жа той яго ўгледзеў, так кажа:
— Ля! а гэта ўжо што за чума? Трох, як адзін, вісіць! Мушу ж я палядзець, ці тыя вісяць?
I гэта, увязаўшы вала, пашоў пераканацца.
Чалавек адышоўся, а той дзыгець з дзерава, за вала, па-а-вёў! Прыводзіць да зямлянкі, а разбойнікі кажуць:
— Ну, гэдак добра, но ён яшчэ аднаго будзе вясці, да ўжо ж цяпер будзе астражнейшы.
Тым часам той чалавек прыходзіць, ажно няма ні вісельнікаў, ні вала!
— От табе,— кажа,— маеш! Хіба ні буду казаць сваёй жонцы, бо яна мяне забіла б,— і пашоў дахаты.
Прыходзіць:
— А што,— кажа,— прадаў?
— Прадаў,— кажа.
Ажно ў колькосціць дзён меўся быць зноў кірмаш, так майстар-злодзей узяў гэтым разам срэбнага чаравічка дай зноў пашоў пілнаваць на дарогу. Пасядзеў крыху, чуе: вядзе. Так гэта хутчэй кінуў чаравічка на дарогу, а сам шык за куст і ўзіраецца. Ажно той чалавек надышоў дай, угледзеўшы чаравічка, кажа да се:
— А, які чаравік! Я яшчэ ў жыцці ні бачыў гэтакага. От каб было два, то б занёс жонцы, мо яна ні сердавала б на мяне за таго вала,— дый, ні падымаўшы, павёў далей.
Ажно майстар-злодзей ухапіў таго чаравічка, забег кустамі напярод, паставіў, а сам шморг за куст і сядзіць. Дзе быўшы, падходзіць той чалавек:
— А,— кажа,— осьдзека і другі! А каб це халера з натураю! Чаму я ні браў таго, а цяпер трэба схадзіць зумысне,— дай то, увязаўшы вала, пашоў, а майстар-злодзей за вала,— па-авёў да зямлянкі!
Той пашоў: чаравіка няма, прыходзіць, ажно і вала нямашака!
— От табе,— кажа,— маеш!—і пашоў небарака дахаты, голаў увагнуўшы.
Ну, тыя то разбойнікі, угледзеўшы вала, кажуць:
— Ну, украў, той добра, да ён яшчэ будзе трэйцяга вясці, то мусіш і таго ўкрасці.
— Добра,— кажа,— можна папрабаваць.
Ну, так як надышоў кірмаш, так ён зноў пашоў на тую саму дарогу пілнаваць.
Сядзіць ён, так сядзіць, ажно чуе: вядзе. Так гэта адбегся ў лес ад дарогі і стаў рыкаць: «Му-у! му-у!». Той чалавек, учуўшы, думаў, што гэта яго валы рыкаюць, так, прывязаўшы гэтага, ідзе ў лес шукаць, а той абмінуў яго, за вала, па-авёў, анно закурэла!
Чалавек хадзіў, хадзіў па лесе — нічога ні выхадзіў. Прыходзіць, вала нехтась украў.
— От,— кажа,— пяпер я ж згінуў і прапаў!
Дый то заплакаўшы, пашоў дахаты. Той майстар-злодзей прыводзіць вала, так разбойнікі кажуць:
— Ну, цяпер ты не будзеш красці, ні біць людзей, анно будзеш у зямлянцы сядзець, піць да есць, а мы будзем цябе слухаць, бо ты за нас спраўнейшы.
Як ужо пабыў ён там дзён з кілька, так кажа да іх:
— Ну, хлопцы, ідзеце ж вы там і там на дванаццаць дзён, a я тут буду.
Ажно як яны пашлі, так ён, прыждаўшы ночы, узяў тыя валы, пазаганяў таму чалавеку на надворак, потым пашоў да бацька, расказаў яму ўсё, так гзта стары запрог каня, паехаў з ім да тае зямлянкі, срзбра, золата паўвозіў, і ўжо жылі з таго часу ў згодзе.
Ну, ажно раз кажа ён да бацькі:
— Ведаеш, татку, ідзі ты да кроля дый скажы, што майстарзлодзей хоча кроляву дачку ўзяць.
— Дай ты,— кажа,— дурню, хварэў! Я пайду да кроля, каб яшчэ голаў сцяў? He дажджэш!
Да то ён як стаў прасіць, як стаў маліць, так бацька, нішто, пашоў.
Прыходзіць на кралеўскі двор, зара яго завялі, так кроль пытае:
— A no ж ты повеш?
А ён кажа так і так, так і гэтак.
— Ну, добра, калі ён украдзе з мае жонкі кашуліо ночну і прэсцірадла, то аддам за яго сваю дачку.
Так бацька, прышоўшы, расказаў яму аб усём дай кажа:
— От, дурню, дзе табе думаць аб гэтум!
— Hi бось,— кажа,— ні твая бяда!
Дай не доўга ждучы, пашоў.
Ажно як надышоў вечар, так адкапаў на магілцах мярца, прынёс пад акно да таго пакою, дзе кроль з жонкаю спаў, дай усё матылгае таею галавою, дай усё матылгае.
Ажно кроль яшчэ не спаў, так гэта ўгледзеўшы, схапіўся з пасцелі, за стрэльбу, да бэнц! праз акно, а ён мярца баба-ах! аб землю, дай сам захіліўся за ўгол і слухае.
Ажно кроль кажа да кралёвай:
— Хоць я гэтага ні баюся, да ўсё ж мне брыдка, скажуць, што я людзі б’ю: знаеш,— кажа,— трэба яго цішком пахаваць. Убярыся ты дай ідзем.
Яны паўбіраліся, панеслі таго мярца хаваць, а ён праз акно, цап за кашулю, цап за прасцірадла,— па-апёр, анно пяты забліскацелі! Прыбягае дахаты:
— На, — кажа,— татку, нясі да кроля!
—• А каб цябе,— кажа,— сынку, паралюш кінуў! Як ты красці ўмееш! — дай гэта як засвітала, панёс да кроля. Так кроль проста здзівіцца не мог, а потым троху паміргаваўшы, кажа:
— Ведаеш, скажы ты свайму хлопцу, што як ён таго і таго дня ўкрадзе са стала пячэню, то ўжо без адказу выдам сваю дачку за яго.
Так гэта ён пачухаўся ў голаў:
— Добра,— кажа,— скажу,— дай пашоў. Прыходзіць дахаты:
— Ну,— кажа,— сынку, так і так, мусіць, ты цяпер ужо не дасі рады.
А ён:
-—« Паляджу,— кажа,— татку,— да то за шапку дай пашоў да лесніка, купіў у яго тры жывых зайпоў, пасаджаў у мяшок дай пашоў на кралеўскі двор. Так гэта прышэчы, сеў сабе пад плотам дай пусціў на дзядзінец аднаго зайца. Ажно слугі, угледзеўшы, пабеглі зара да кроля дай кажуць:
— Міласцівы кролю, заяц па дзядзінцы бегае!
— Ат,— кажа,— чортягобяры!
Ажно троху паждаўшы, пускае ён другога, слугі зноў да кроля:
— Міласцівы кролю, двох зайцоў лётае!
— Чорт іх бяры!
Ажно як пусціў трэцяга, кроль ужо тым разам не вытрываў, дай то за стрэльбу, па-аляцеў, а за ім уся дворня.
Утэды майстар-злодзей уляцеў угінкам да палацу, цапнуў пячэню, дай гэта як беж, так беж дахаты!
Ажно на заўтрашні дзень прыносіць бацька гэту пячэню, так кролю, няма рады, брыдка слова не датрымаць, выдаў дачку за яго, а па смерці ўсё кралеўства на іх запісаў.
26. ПОП I ХІТРЫ МУЖЫК-ЗЛОДЗЕЙ
Паспрачаліся non і мужык. Мужык кажа папу:
— Я цябе, як хочаш, ашукаю.
— Як жа ты мяне ашукаеш?
— Коні вазьму, з жонкі сарочку здыму, у царкву без адзення завяду.
А ў папа былі вельмі добрыя коні, прыгожая жонка.
He верыць non. Дамовіліся, што калі мужык усё зробіць, як казаў, дык non дасць яму 500 рублёў.
•— Ды за такія грошы я за адны суткі ўсё гэта зраблю.
«Не, хваробы. Я зраблю ўсё, каб гэтага не было»,— думае non.
Пасадзіў non на коней вартаўнікоў і загадаў, каб усю ноч не злазілі з сядла. А мужык узяў гарнец гарэлкі, прышоў да вартаўнікоў і так напаіў іх, што яны нічога не помнілі. Зняў мужык іх з коней, пасадзіў на бэльку і папрывязваў. Забраў мужык коней і прывёў у свой хлеў. Вось перад сном non пашоў паглядзець, ці добра вартуюць работнікі яго коней. Прыходзіць у хлеў, а коней няма. Пачаў ён лупцаваць вартаўнікоў і пытаць, дзе коні, a яны толькі мікаюць, нічога не разумеюць, думаюць, што на конях сядзяць, тпрукаюць.
Здзівіўся non і пытае мужыка:
— Як ты дадумаўся гэта зрабіць? Я ж іх напалохаў грэхам і смерцю!
— Зрабіў гэта, зраблю і іншае,— кажа мужык.
«Абажджы ж, з жонкі сарочку не здымеш»,— думае non.
Лёг non спаць з пападдзёю, а мужык уночы пракраўся ў спальню, набраў карэц вады і выліў пад пападдзю. Прачнулася пападдзя і бачыць, што сарочка мокрая. Зняла яна сарочку і павесіла на спінку ложка. Забраў мужык сарочку і пашоў.
Трэба ж яшчэ завесці папа без адзення ў царкву!
Налавіў мужык ракаў, прыклеіў да іх свечачкі, запаліў і пусціў на падлогу ў царкву. Убачыў гэта вартаўнік, прыбягае да папа і крычыць:
— Бацюшка, цуд — святыя прышлі ў царкву, свечкі запалілі. Хутчэй, ато пойдуць!
Ускочыў non з пасцелі, у адных сподніках пабег у царкву. Бачыць: рухаюцца свечачкі па царкве, а здалёку нічога не відаць. Ён бягом у царкву, а мужык і зачыніў царкоўныя дзверы.
— Ну, бацюшка, завёў я вас?
— Ах, гэта ты так накпіў, ашуканец! Але з жонкі сарочкі не зняў, таму і плаціць не буду,— кажа non.
— А гэта што? — дастае мужык сарочку пападдзі і паказвае папу.
Пачаў non прасіцца, каб мужык яго выпусціў. Абяцаў аддаць і пяцьсот рублёў і яшчэ ў прыдачу аднаго каня.
27. МІХЕЙ-КРАВЕЦ I МАРЦІН-ШАВЕЦ
He ў каторым царстве, не ў каторым гасударстве сабраліся ўместа два таварышы майсцярых — Марцін-шавец і Міхей-кравец. Так яны сабраліся і разгаварыліся адзін з адным.
— Чым ты, брат, занімаешся? — пытаецца Марцін у краўца.
А Міхей адказвае:
— Я магу ў дзікія вуткі вынуць яйцы з гнязда, і яна не пачуе, не зляціць з гнязда!
Пашлі яны вуткі шукаць. Нашлі вутку, Міхей выбраў яйцы — вутка і не зляцела. А пакуль ён выбіраў, дак Марцін у яго падошвы адпароў, а ён і не пачуў. Ну, цяпер адышлі яны троху, Марцін і спрашуе: