Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Дай нам паесці.
Бачаць — на стале ляжыць булка хлеба, а каля яе манах гарэлкі. Жанчына ківае: «Ешце, моў, хлеб».
А салдат кажа:
— Нішчымнага хлеба мы не будзем есці.
А сам тым часам да печы, адкрыў засланку: у печы стаіць жароўня, поўная вокаркаў і каўбас.
Узялі яны выпілі трохі і давай есці каўбасы і вокарак. Пад’елі і пытаюцца ў жанчыны:
— Дзе нам спаць легчы?
Яна паказала на чардак: «Лезце, моў, там сена».
Выйшлі яны ў сенцы, там стаіць лесніца. Палезлі па лесніцы, адкрылі ў зашыўцы дзверцы і ўзлезлі на чардак. На чардаку
сена і саломы поўна. Ляглі яны спаць. Пётр Вялікі хутка захроп, а салдат не спіць, чуе — хтосьці едзе на конях, аж зямля стогне. Паставілі коней пад навес і пытаюць:
— Што гэта за конь тут стаіць?
Зайшлі ў дом дванаццаць разбойнікаў і пытаюць у нямой:
— Хто гэта прыехаў?
Нямая паказвае:
— Я не ведаю, хто гэта такі. На адным адэежа залатая, а другі — просты.
— Дзе яны?
— Палезлі на чардак спаць.
Тут старэйшы разбойнік і кажа:
— Мы шукаем здабычу, а яна сама прыйшла да нас у рукі. Ідзіце распраўцеся з імі.
А Пятро-салдат слухае. Дастаў шаблю Пятра Вялікага і сеў каля дзверцаў.
Вось лезе п’яны разбойнік адзін. Толькі ён паказаў галаву ў дзверцы — салдат схапіў яго за косы і адрэзаў шабляй галаву. Труп нячутна ўпаў на салому ў сенцах.
Стаў старэйшы разбойнік пасылаць па чарзе на чардак сваіх таварышаў, а салдат усім і паздымаў галовы. Тады старэйшы разбойнік палез сам. Салдат і яму адсек галаву. I ўсе галовы паставіў каля дзверцаў.
Вось ужо раніца. Пятро-салдат будзіць Пятра Вялікага. Устаў Пётр Вялікі, стаў злазіць, падышоў да дзверцаў, бачыць —■ галовы.
— Што гэта такое?
— Калі б я заснуў, дык нашы галовы вось так ляжалі б,—адказаў салдат.
Тады Пётр Вялікі і кажа салдату:
— Ну, цяпер будзеш маім наследнікам.
Пятро-салдат узяў і матку да Пятра Вялікага, і сталі яны пажываць, і жылі датуль, пакуль Пётр Вялікі не памёр. Тады ўступіў на прыстол Пятро-салдат.
36. ЯК САЛДАТ 3 АРМІІ ІШОУ
Ішоў, ішоў салдат дадому і застала яго ноч у дарозе. Ішоў ён і загледзеў хатку, і папрасіў бабкі пераначаваць. Яна яму адказала, што няма месца ў хаце.
— Лезь хіба на гару!
Потым прыйшоў яшчэ і цар прасіць, каб пераначаваць.
I палезлі яны на гару начаваць. Цар гаворыць на салдата: — Ты спі, а я буду пілнаваць.
А салдат адказвае:
— Спі ты, а я буду пілнаваць.
Салдат убачыў, што хтосьці пад’ехаў да хаты.
Гэта былі бандыты. Яны паставілі коні і пачалі ў бабкі піць водку. Потым старая сказала, што на гарэ спяць салдат з царом. Старшы бандыт закамандаваў младшаму, каб расправіўся з імі.
Калі салдат убачыў, што лезе на гару бандыт, ён узяў шаблю і знёс галаву яму з плеч.
Перабіўшы ўсіх банды'гаў, яны злезлі з гары і ўвайшлі ў хату і спыталі старой, дзе тое дабро, што тыя награбілі. Старая павяла іх у каморку. I калі салдат з царом увайшлі ў каморку, старая хацела замкнуць іх там. Але ёй гэта не ўдалося. Салдат набраў поўныя кішэні грошай і паехалі дахаты. Пад’язджаюць яны да горада, і цар гаворыць на салдата:
— Ты ідзі, а я паеду ў горад.
Цар заказаў музыку, а сам пайшоў сустракаць салдата. Сустрэўшы салдата, цар сказаў:
— За тваю храбрасць будзеш намеснікам у мяне.
37. ЯК ІВАН НАПАЛОХАУ РАЗБОЙНІКАУ I ЗБАВІУСЯ АД ПАПА I ДЗЯКА
Жыў-быў мужык з жонкаю. Звалі яго Іван, разумны ён быў чалавек, а як збяднеў, дык пачалі зваць яго Іван-дурань. Быў Іван з жонкаю ні малады, ні стары, а так сабе ў сярэдніх гадах.
Жылі яны, працавалі, гаравалі, зямлю потам палівалі, а прыбытку ў сваёй гаспадарпы не мелі.
Прадалі яны карову ды каня ў галодны год, а самі пачалі жыць у старэнькай хатцы.
Аднаго разу Іван кажа жонцы:
— Знаеш што, жонка, чым паміраць галоднай смерцю, дык лепш ісці жабраваць, няўжо людзі не змілуюцца нада мной ды не кінупь мне кусочак хлеба?
Згадзілася жонка, і пайшоў Іван па свету плясцісь, хлеба ў добрых людзей прасіць.
Але бедны люд быў у той час. Мала было ў іх саміх хлеба, а жабракоў многа, ой многа!
Пайшоў Іван у другую зямлю, а ісці трэба было цераз цёмны лес. Ішоў ён, ішоў, стаміўся, адпачыць пара, але ні душы чалавечай, толькі ваўкі выюць ды нейкая птушка крычыць страшным голасам.
Але бачыць Іван: хатка стаіць каля дарогі. Узрадаваўся. Пайшоў ён у гэту хатку, бачыць гаспадароў нямашака, толькі кот сядзіць на прыпечку.
А ў хаце чаго толькі няма.
А на стале яшчэ лепшае, як у нашага пана.
Сеў Іван за стол ды пачаў усё падчыстую падмятаць, бы не еў ён сколькі дзён.
Паеў, закурыў люльку, і стома падышла к яму. Лёг ён пад ложак і заснуў трывожным сном.
А ў той хатцы жыло сем братоў-разбойнікаў. Вось прыходзяць браты-разбойнікі і бачаць, што хтосьці ў іхняй хатцы гаспадарыў, нямашака на стале нічога, торба якая-то ляжыць ля парога.
— Ну што калі хто быў, ці будзе яшчэ. Такая сіла нас,— кажуць браты-разбойнікі.
Пашукалі браты-разбойнікі ў хаце, за хатай, толькі пад ложак не зірнулі, і селі.
А Івану сніўся дрэнны сон — нібыта ловіць ён чорта ў балоце. Як зараве Іван:
— Лаві, трымай яго! Вунь ён!
Папалохаліся браты-разбойнікі ды наўцёкі.
Пакідалі яны і ўсё нарабаванае. Неўзабаве прачнуўся Іван, змёў яшчэ тое-сёе са стала ды і хацеў ісці ў пуць-дарожачку. Спяшаўся Іван, бо ведаў, што прыдуць гаспадары і ўсыпяць яму, як багатаму.
Толькі прыгнуўся сваю торбу браць, аж бачыць — клумкі ляжаць.
Баднуў лапцем у адну, нешта цвёрдае, звоніць. Развязаў ён,— аж там грошы, залатоўкі, насыпаў ён сваю торбачку хупенька ды пайшоў дадому рад-радзёханек.
«Паразумнеў» тут наш Іван і купіў ён хату, прама не хату, а пакоі, каня ды карову і пачаў жыць-пажываць.
А ў гэтай вёсцы быў надта зайздросны non. Убачыў гэта і гаворыць:
— Іван, мабыць, з разбойнікамі ты звязаўся, дабра колькі ў цябе!
I пачаў non сачыць за Іванам. Спатрэбілася нешта раз Івану ў горад купіць тое-другое, бо, вядома, гаспадарка, усё ламаецца, рвецца, на новае спадзяецца.
Прыязджае ён у горад, зайшоў у краму, пахадзіў ля прылаўка, паглядзеў тавар ды кажа крамніку:
— Ведаеш што, паночку, дам я табе вось гэтыя грошы і буду браць тавар, пакуль не набяру на ўсе.
Згадзіўся крамнік. Іван наш закурыў люльку і кажа:
-— Падай мне тагда тавару столькі, а такога столькі.
I набраў ён такі ворах тавару, што і сабака не пераскоча. У гэты ж якраз час у краму з’яўляецца non з дзякам.
Іван наш упакаваў тавар, падышоў к крамніку, зняў сваю парваную шапку ды стукнуў разы са два аб прылавак і кажа:
— Разлік! Разлік!
Крамнік здагадаўся і таксама стукнуў аб прылавак і кажа: — Разлік! Разлік!
Убачыў гэта non з дзякам, і вочы ў іх на лоб палезлі.
— Чаму ты, Іванька, не плоціш? —пытаецца non.
А крамнік у гэты час заняўся з нейкім другім купцом.
— А ў мяне, бацюшка, шапка-разлічка, яна за ўсё і разлічваецца,— кажа Іван.
— Прадай ты яе мне, Іванька,— кажа non.
— Што вы, бацюшка, я ж праз яе багацце такое нажыў, яна мяне ад галоднай смерці выкупіла, а вам яна не трэба, прыбытак у вас добры і без яе.
Стаў non прасіць-маліць, не адчэпішся. Іван паламаўся крыху ды і згадзіўся, запрасіўшы 500 рублёў. Поп узрадаваўся і пачаў з дзякам грошы з кішэняў насыпаць. Узяў наш Іван грошы і тавар ды дадому, a non па краме з шапкай-разлічкай ходзіць ды тавар бярэ.
Браў ён з дзякам тавар, што на прылаўках ужо мала засталося.
Крамнік здзівіўся ды кажа:
— Разлічвайцеся, бацюшка.
— Добра! Хутка буду разлічвацца,— кажа non.
Выняў ён сваю чароўную шапку-разлічку ды трах, трах аб прылавак і кажа:
— Разлік! Разлік!
Глядзіць крамнік, вылупіўшы вочы, і нічога не разумее.
Поп таксама глядзеў, глядзеў ды ад злосці як грукне аб прылавак, ды як крыкне на ўсю краму:
— Разлік! Разлік!
— Bap ят нейкі,— падумаў крамнік.
Паклікаў паліцыю, non пачаў не давацца, паліцыя ззязала папа з дзякам ды вонкі выштурхнулі. Панёсся non прама к Івану.
А Іван не дурны чалавек, лёг ён на ўслон, абкрыўся белым і ляжыць, быццам бы памёр, а жонцы сказаў, каб паклала ля дзвярэй палачку.
Ляжыць Іван, а жонка галосіць ды прычытаець:
— А божа ж мой міленькі, як я жыць цяпер буду. А татулькі мае родныя, а матулькі!
Убягае non з дзякам у хату, раззлаваўся, вочы вытарашчыў, бы чорт, ды як крыкне:
— Дзе той нягоднік?
А жонка кажа:
— Памёр ён, бацюшка, цэлы дзень праляжаў ды памёр.
Захваціў non са злосці палку ды к Івану падскочыў. Перахрысціўся non ды давай дубасіць Іванку. А Іван як бы спрасонку вочы адкрывае, глядзіць кругом ды кажа:
— Вялікі вам, бацюшка, дзякуй, што разбудзілі мяне гэтай палачкай жывільнай, ато спаў бы я вечным сном. Дайце мне гэтую палачку, я ёй цуды тварыць буду.
A non тут пра шапку-разлічку забыўся, глядзіць на палачку-жывілец.
Пачаў ён Івана нашага прасіць, каб ён прадаў яму гэты жывілец.
А Іван кажа:
— Як аджывілі мяне вы, бацюшка, дык за 1000 рублёў бярыце.
Тут non з дзякам сабралі 1000 рублёў, узялі жывілец ды пайшлі збірацца ў дарогу.
А дарога была во якая: у той час памёрла ў аднаго гасудара дачка.
А гасудар казаў:
— Калі хто ажывіць маю дачку, дык паўцарства аддам.
Тут non і задумаў падзарабіць ды славу заваяваць.
Ехалі яны многа ці мала, але прыехалі к таму гасудару якраз. Цар-гасудар здзівіўся, узрадаваўся, прама на цыпачках каля папа ходзіць.
Адвёў ён іх у асобны пакойчык, прынёс туды царыцу-красавіцу і пакінуў там аднаго папа з дзякам.
Дастаў non палачку-жывілец ды давай хлястаць царскую дачку, а яна не ўстае, аддаў дзяву, той біў, біў, усё не ўстае.
Выхваціў non зноў палачку-жывілец у дзяка ды па галаве як пачаў біць, аж мазгі пацяклі, а царэўна ўсё мёртвая ляжыць.
Поп тут ужо сам здагадаўся ды давай наўцекача, бо цар, каб злавіў, ён ім напэўна б галовы паадсякаў.
Ведае Іван, што яму цяпер не здабраваць, рашыў ён забіць дзяка з папом.
I кажа ён жонцы:
— Як прыбяжыць non з дзякам, ты ім скажы, што я лапці пляту, і я што-небудзь з імі зраблю.
Прыбягае non і крычыць немым голасам.
— Дзе той нягоднік!
А жонка, спалохаўшыся, кажа:
— Вось тут, лапці пляце.
Поп з гарачкі за тапор ды туды, а Іван наш ломам папу ў лоб.
Дзяк туды заскочыў, ён і дзяку стукнуў, не жалеючы.
Справа гэта была якраз на хрышчэнне. Мароз тады быў вялікі, аж вушы трашчалі.
Якраз цераз сяло, дзе жыў Іван, праходзіла вайсковая часць. К нашаму Івану папрасіўся адзін салдат ночку пераначаваць. Іван і кажа салдату: