Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Бацюшка, у мяне сёння жана памерла: пабеспакойцеся цела схараніць.
■—Січас, гаспадзін купец, прыедзем.
Сабраліся яны ехаць і ўзялі ету дубіну з сабой. Прыязджаюць, ляжыць на стале цела. Гаворыць non на дзякана:
— О-о, мы яе атжывім! Нясі-ка, панамар, дубіну!
Купец гэта глядзіць, на што гэта панамар дубіну нясець. Ударылі тры разы яе — не тжыўляітца. Сродственнікі далажылі аб етым купцу. Купец стаў на іх жаліцца, што уела пабілі. Папоў етых пабралі на суд да спраўкі дзела.
42. АБ ЧУДАКЕ МІКУЛЕ:
ЯК ЁН ПРАУЧЫУ ЛЮБОУНІКА КУПЧЫХІ, ПАТАПІУ ГЛУПЫХ МУЖЫКОУ, ПАПУ ШУТКУ СШУЦІУ I У БАТРАЧКІ, ЗАМЕСТ БАБЫ, У ПАПА НАЙМАУСЯ
Як быў мужык бедны, худа ў яго было: адна кабылёнка — і тая нездарова. Так суседзі яго прысыгласілі:
— Брат Мікулка, збудзь ты ету кабылку, а мы табе купім другую, харошую.
1 ак ён ету лошадзь завёў у кусты, забіў яе, а шкуру блупіў і панёс у горад прадаваць (а горад быў блізка). Ен ету шкуру прадаў, далі яму за яе 70 капеек на асігнацыю. Узяўшы тыя дзеньгі, зайшоў у піцейны, выпіў, закусіў і сабраўся дамоў ідзіць. Пашоў дождж, і такі магучы, бальшы. Зайшоў ён к аднаму купцу пасядзець, пакамісць дождж перайдзець. Купец быў у лаўке, а жонка адна дома. Прыехаў к ёй любоўнік. Жана купцова стала яму рада: давай піць, гуляць і ляглі яны ўмесце спаць, а жонка купцова прызабыла, што купец скора прыдзець з лаўкі. Мужучок сядзіць і ўсё ета відзіць. Патом таго стаў купец у дом стукацца — агу, любоўніку етыму дзецца некуды. Жана купца гаворыць:
— Ідзі ў прыхожую, палязай пад печ.
Мужычок ета відзіць, што харашо адзетый чалавек пад печ палез ад хазяіна,— убаяўся ён:
— Када ён у харошай адзёжы хаваецца — палезу і я к яму...
Палез і мужык пад печку. Захацеў мужык еты ў любоўніка дзенег атабраць і гаворыць яму:
— Брат, сёння ў мяне памёр бацька і не вялеў ні плакаць, ні скучаць, а вялеў весяліцца.
Любоўнік гаворыць:
— Брат, папярпі. Вот табе 100 рублей: толькі маўчы!
— Ну, 100 рублей вазьму, да ўрад лі ўцярплю, запяю.
Узяў мужык у любоўніка 100 рублей. Троху пасядзеў да як закоціць песні на ўвесь дом... Купец ета чуець і гаворыць на жану:
— Што, любезная, катца, у нашым доме песні іграюць!
Жонка гаворыць:
■— І-і, ета ідуць па вуліцы парні і пяюпь.
Муж етаму, значыць, веры паняў:
— Тошна, знаць, праўда!
Мужучок гаворыць на любоўніка:
— Брат, стала мне тошна: бяры свае назад дзеньгі, а я пець хачу.
У\юбоўнік гаворыць:
■— Брат, вазьмі мае сапагі, яны стояць рублей 12, а толькі маўчы!
—■ О-о, не, брат, і дзеньгі бяры, і сапагі не нада, не ўцярплю!
Ну, аднака ўгаварыў яго і сапагі яму аддаў — мужык маўчыць. Надзеў мужык сапагі і думаець:
— У етага любоўніка конь харош, запяю...
Як запеў ён песню, ажно дом трашчыць. Любоўнік гаворыць:
— Брат, маўчы: у мяне ў дварэ стаіць конь з цялегаю, сто рублей стоіць, бяры яго сабе,— толькі маўчы.
Мужык гаворыць:
— Ну, буду цярпець,— толькі не знаю! Бацькіна слова нада выпаўніць: ета вялікі рашчот.
— Ну, пацярпі!
Купецкая жана ўлажыла мужа спаць, а сама пайшла вароты адчыняць, любоўніка выправажываць. Етыму любоўніку совесна паказвацца ў разодраным жупане, у растоптаных кавірзнях: усё мужыку аддаў. Во, еты мужык лезець напярод, а любоўнік ззаду. Купчыха думала, што напярод лезець яе любоўнік: узяла дай падарыла яму кальцо залатое, яна яму і лошадзь паказала. Мужучок на ету лошадзь сеў і благадарыць купчыху. А настаяшчы любоўнік ні вопрымя і віду ёй не паказаў, што ён яе любоўнік. Дуў ён пяшком вярсты тры ілі чатыры. Мужучок етый, ехаўшы, на сваё поле ўз’ехаў. Мужучкі ўжо выехалі пахаць, старыкі не знаюць, што ета едзіць Мікулка, а маладыя гаворуць:
-— Ета Мікулка едзіць.
Пад язджаець ён к етым мужучкам і гаворыць:
— Памагай бог, суседзі!
Яны яго спрашываюць:
— Брат Мікулка, якою ета ты судзьбою сабе еткую лошадзь купіў?
Мікулка гаворыць:
— А, братцы, вы мне сказалі ету кабылку ўбіць,— во я яе забіў, а шкуру прадаў.
Мужучкі гаворуць:
— Што ж ты за шкуру ўзяў?
— А, братцы, узяў я 170 рублей, за то купіў цялегу, каня да і сам сябе адзеў. Нынічы, братцы, коні ні па чом: харошая лошадзь рублей 5, а харошая шкура рублей 200.
Еты мужучкі сабралісь у кучу і давай радзіцца:
— Што, братцы суседзі, бросім пахаць, коней паб ём, а шкуры прададзім, а самі падзелаемся купцамі.
Бросілі яны пахаць, сохі на калёсы і папрыехалі дамоў. Жоны спрашыюць:
— А што, ці відзелі, як Мікулка ехаў?
— А-а, і мы сваіх коней паб’ём, а шкуры прададзім: гэта ён за шкуру купіў.
Жоны гаворуць:
— А луччы будзіць, калі мы бросім пахаць, а станім таргуваць.
Б юць яны лашадзей усёй дзярэўняй. Дні два білі етых коней, усіх пабілі, аставілі па адном толькі дровы вазіць. Панагрузілі яны шкуры, павязлі прадаваць. Уязджаюць яны ў горад на плошчаць: ідуць тарговыя мяшчане і гаворуць, увідзеўшы еты абоз:
— О, госпадзі, нечы абоз ідзець з кожамі, якога-та купца?
Сустракаюцца яны з імі і гаворуць:
— А што, мужыкі, якога ета купца тавар?
-—• Ета наш собственны.
I нескалькі мяшчан гавораць:
— Госпадзі, во наказаў: са ўсёй дзярэўні коні падохлі.
Мужукі еты астанавілісь на плошчадзі і адпраглі коней. Прыходзяць к ім пакупацелі-кажэўнікі:
— А што, мужучкі, прадаюцца шкуры?
— А няго ж не прадаем?
— Ну, якую цану будзіце прасіць ад шкуры?
— А, брат, ні раўна: есць па трыста, па двесці і па 50 рублей — якая шкура.
Мяшчане гаворуць на другога мужука:
— А што, мілы чалавек, верна, у вас ён пабунтаваўшысь: просіць за шкуру тое, што за завадскую лошадзь і за жывую не даюць!
Етый мужык гаворыць:
— Эка-та дурак! Да мае шкуры ішчо дарожа: мае коні былі пабуйней!
Мешчанін падрад траіх мужыкоў папытаў: па трыста да па сто рублей. I прышоў той мешчанін, каторы ў Мікулкі шкуру купіў, і спрасіў, па чом шкуры. Яны яму і сказалі:
— Ёсць па трыста, па сто — не роўна.
Той ім стаў гаварыць, а яны гавораць:
— У нас учора Мікулка з саўсім нездаровай лошадзі шкуру прадаў, а ўзяў 170 рублей, а нашы коні вон якія былі!..
Мешчанін еты гаворыць:
— Братцы, да я ўчора ў Мікулы купіў шкуру за 70 капеек, на сігнацыі. Када не верыце,— хадзіце шкуру паглядзіце.
Мужучкі ету шкуру пазналі. Заплакалі еты мужучкі: абманіў Мікулка! Прадалі еты шкуры, едуць дамоў, і плачуць, і радзютца:
— Мікулу етага мы заллем! А жывая галава ўсяго нажывець,— як-небудзь пераб’емся!
Прыехалі дамоў, прызываюць Мікулку:
— Ну што, Мікулка, мы цябе з свету збудзем: ты нас спадманіў.
Мікулка не тпіраецца:
— Да, братцы, стою я таго!
Яны яго без усякага званія звязалі, павялі к раке:
— Ну, што аднаму ілі дваім яго піхаць, будзіць грэх.
Адзін старык гаворыць:
— Братцы, Мікулка няхай тут пастаіць, а мы пойдзем у зарысць, высікім на кожныга хазяіна па хлудпу аднэй меры.
Вот яны пашлі, а яго бросілі. А зарысць ад возіра была з вярсту. Стаіць Мікулка і крычыць:
— Ах, кабы хто да на маё месца стаў, я не ўмею ні чытаць, ні пісапь, а мяне суддзёю ставяць: у дзень сто рублей, а ў нядзелю тысячу.
Ехаў нейкі праязджаюшчы, ні з нашых зямель, каталічаскай веры. Услыхаў ён етый крык, пасылаіць кучыра:
— Ідзі-ка ты ўзнай, чаго ён крычыць!
Кучыр пытаець у Мікулкі:
— Чаго ты крычыш?
— А во чаго: паставілі мяне суддзёю, я не ўмею ні чытаць, ні пісаць, а даюць мне ў дзень сто рублей, а ў нядзелю тысячу, дак я хачу ета месца каму-нібудзь перадаць.
Кучыр пра ета сказаў пану. Во еты пан абрадаваўся і едзіць к Мікулке на тройке лашадзей.
— Ну, перадасі сваё месца?
— Ды перадам.
Пан яму аддаў тройку лашадзей і кучыра. Напрануў пан Мікулкіну адзежу, а сваю аддаў яму, а сам стаў на Мікулкіна места. Сеў Мікулка на коней і паехаў. Мужукі ідуць з рошчы і гавоРУЦЫ
— Етымі хлудцамі ўпіхнем Мікулку ў рэчку ўсе разам: грыха будзіць усім па троху.
Во яны етага пана і ўпіхнулі. Гаворуць міз сабою:
— Няхай-ка ён цяпер чуды пачудзіць, a то ён хацеў усю дзярэўню звесць.
Ідуць яны дамоў. Во і Мікула з імі сустракаецца на тройке коней у карэце, з кучырам.
— А што, Мікулка, ці ты жыў?!
— А вы думаеце, што не? Вы мяне за коней залівалі, а там іх колькі каму нада. Я толькі ў ваду папаў, то сказаў: «Давай тройку бурых з вупражжу». Мне січас і падалі.
Прышлі мужукі дамоў і гаворуць жонкам:
— Мы Мікулку було напрасна залілі,— не нужна було заліваць. Ен нам многа спосабу даў.
— Якога? — спрашыюць жонкі.
— А во: ён з вады прыехаў на тройке бурых коней, у карэце і з кучырам.
— А-а, дак ета ўсім нада залівацца, а мы вам башлыкі пашыем, штобы паскарэй захлябнулісь.
Во сталі яны шыць, жодная на свайго мужука,— нашылі прымножыства на старых і на маладых, штоба коней з вады паболей прывялі. Даў бог тыя часы, када нада было заліваць. Уся дзярэўня выйшла на бераг, штоба піхаць у воду. Усіх пупаўпіхалі, адны жоны па берагу ходзюць і дажыдаюць, ці скора будуць з вады на конях ехаць. Дажыдалі яны коней ад паўночы да белага свету— нету. Ужо пастух панскае стада выгнаў к рэчкі, пытаіць у іх:
— Што ета вы, лябедкі, рана ходзіце?
Яны ета пастуху расказалі. Пастух ім адказыіць:
— Эх, вы! Вам жа тапер сваіх мужоў век не відаць.
Яны ўзялі адна аднае за шыю, за рукі, ідуць і плачуць:
— Мікулка спадманіў!..
Мікулка сам быў дужа красіў, ну і жана была тожа красіва — не пазнаеш: як адно ліпо былі. Радзіцца Мікулка са сваею жаною:
— Тапер мужыкоў у дзярэўні нету, я паеду пахаць на багачову паласу.
Выехаў пахаць на ўсіх сваіх лашадзях,— і так еты лошадзі харашы, што луччы нету.
Пачуў non, што Мікулка чуды чудзіць:
— Пайду, пупрашу Мікулку, штоба ён мне чуду счудзіў.
Прыходзіць к Мікулкё на поле:
— Я хацеў бы цябе пубеспакоіць: счудзі ты мне чуду харошую.
— Ах, бацюшка, тапер харашо пахаць халадком, а ў жар дрань...
Ну, як еты non быў для свайго прыходу дужа міласэрдзен,— нельзя яму, Мікулкі, ні паслухаць папа: нада яму чуду здзелаць.
— Ну вот, бацюшка, вы пасядзіце здзесь, а я пайду і чуду счужу!
Адпрэг коней і пашоў. Пашоў бярэзнічкам, прыбягаець на папоў двор:
— Здраствуйце, матушка!
— Здрастуй, Мікулка! Што ты к нам прышоў?
— А вот, матушка, я лі дарозі пахаў, лі мяне быў бацюшка. Ну, праязджаў нехта і заспорыў з бацюшкаю, што ў вас у доме нету 3 тысяч дзенег. Када ёсь, дак давайце: я панясу бацюшке, а вам тады дадуць 6 тысяч — тысяча на тысячу.