• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — А што, байюшка, ці грэх ета, што я здзелаў?
    Ну, што? — гаворыць non.
    — Да во што: я выгнаў з паповага гароху свінню.
    — Во дурак, ну, какой жа ета грэх, што ты папу здзелаў пользу,— ета, брат, яшчо табе дажа спасіба.
    Да патом яшчо гаворыць:
    — Во што, бацюшка! Што я з паповага калідору ваўка выгнаў?
    — Усё дурак! — гаворыць non,— ета ж какой грэх,— ета ты мне тожа пользу здзелаў: ён бы ж тама паеў мой і скот, і дзяцей, і ўсіх бы маіх дамашніх паразагнаў! За ета, брат, тожа спасіба!..
    Патом гаворыць:
    — Да во што яшчо, бацюшка, хацеў я вам сказаць: толька я прыхаджу ў царкву, і ўвесь народ стаіць, а шаптуны так і шэпчуць: то ці грэх, што я іх выгнаў?
    Ен і гаворыць:
    — Во мужык, значыць, дурак: ну какой жа грэх, з божай царквы выганяць нячыстую сілу? Ета ты, значыць, палучыў сабе спасенне!
    Вот non яму ўсё прасціў, патом і пайшоў дамой, раздзеўся і садзіцца ён абедаць.і ў яго быў у доме госць, і селі яны ўсе абедаць. Поп і гаворыць на пападдзю:
    — Нам нясі гавядзіны паесць.
    А яна і гаворыць:
    — Я там кідала ў гарох свініну,— будзеце лі вы яе есць ілі нет?
    А ён гаворыць:
    — Давай!
    Вот яна пабяжала ў кухню, цап у гаршчок: нету той свініны, тут яна і давай на работніцу шумець, патом прыходзіць у горніцу і гаворыць папу:
    — Мой ты папочак, я кідала ў гаршчок свініну, а патом яе і нету: я не знаю, хто яе ўташчыў.
    A non кусь сам сябе за язык:
    — Ну,— гаворыць,—пападдзя, ты сваю свініну не спрашый, яе ўташчыў такі-та і такі мужычок, і я яму прасціў.
    Патом той госць і пабяжаў у калідор, а там ляжала ваўчыная шуба, і шубы той нету.
    — Ну, брат,— гаворыць non на таго госця,— а ты, брат, не спрашывай: я й тваю прасціў.
    Потым яшчо адзін памешчык у царкве хваць у карман, хацеў пасматрэць, каторы час, а часоў і нету. Тут стаў такі розыск, a non гаворыць на етага памешчыка:
    — Ну, брат, і ты не ішчы сваіх часоў: у нас у сяводняшні дзень у траіх вышла прапажа, то я ўсю прасціў і разрашыў, a нашым вяшчам: свінні, ваўку і шаптунам — узвароту не будзець.
    45.	АБ УБОПХ СТАРЦАХ, ЯК IX МАЗУРЫК НАДУУ
    Ішлі старцы па гораду, і было іх 12: 6 — сляпых, 5 — храмых, а 12-ы храмаіць, да не дужа, і рукамі троху дзейстуіць. Ішлі яны па вуліцы блізка к трахціру. Выходзіць к ім мазурык:
    — Здрастуйце, убогія!
    — Здрастуй, бацюшка.
    Прыходзюць храмыя напярод, а сляпыя — ззаду; мазурык на сляпых гаворыць:
    — Вот вам, сляпыя, сто рублей!
    А сам і пайшоў, нічога ім не даўшы. Сляпыя астанавілісь і думаюць, што дзеньгі ўзяў хто-небудзь з іх:
    — Што будзем дзелаць з гэтымі дзеньгамі?
    — А пайдзёмце-ка ў трахцір, пап’ём да пагуляім.
    Пайшлі ў трахцір:
    — Трахціршчык, дай-ка нам на 100 рублей папіць да пагуляць.
    — Ды ці ёсь жа ў вас дзеньгі?
    — Ды ёсь!..
    Селі. ТраХціршчык ім на сто рублей падаў.
    — Ну, што, убогія, пажалуйце рашчот!
    — А вот січас.
    Во яны адзін у аднаго сталі пытаць:
    — Ці Ў цябе дзеньгі?
    — Нету.
    Мучыўся, мучыўся трахціршчык — нету дзенег. Уходзіць мазурык той, што дзеньгі даваў:
    — Ну, што, рабяты ўбогія, чы.м ^вы разабіжаны?
    — Да вот так і так, бацюшка!
    — Ну,— гаворыць мазурык,— я вам паваражу, толькі сабярыце дзенег!
    Вот етыя сляпыя, хто пятачок, хто капеечку: набралі рублей 5 і аддалі мазурыку.
    — Ну, сляпыя, прыхадзіце вы заўтра на такую-та вуліцу: я вам паваражу, а сёння некада.
    Прышлі яны назаўтрыга на тую вуліцу. Прыходзіць і мазурык:
    — Ну, убогія, прашу я вас на помінкі!
    — А куда ж нам ідзіць, бацюшка?
    ■— А ідзіце за мною.
    Прывёў ён іх у парскі дварэц, сам узяў дай пайшоў, куда яму нада. Яны думаюць:
    — Прышлі мы на помінкі: када ж будуць нас часціць?..
    Прыходзіць к ім салдат:
    — А што вы, убогія, зайшлі сюды без просу?
    — Как. бацюшка? Нас адзін завёў на помінкі: будуць атца памінаць.
    Салдат далажыў царэўне:
    — Прышлі нейкія ўбогія вашага атца памінаць, а ён яшчэ .добр-здароў і царствам вірадуіт.— Царэўна не ўзлюбіла:
    — Забраць іх у цямніцу, карміць, паіць, пакель цар умрэць.
    Засадзілі етых сляпых, кормяць, пояць, а яны радуюцца, што харашо ім. Царэўна думаіць:
    «Дакуда буду я карміць гэтых убогіх? Гэта ўтрата бальшая». Думаіць: «Распусціць іх на сваю родзіну, дзе каторы радзіўся, і даваць па 3 рублі ў месяц».
    Старцы богу молюцца за гэтага мазурыка:
    — Дай яму бог здароўя, як мы тапер спакойны!..
    Стала ім і тут нехарашо.
    — Як умрэць цар, дак нам і не давядзецца на помінках пабыць, давай прашэнне спішым, штоб апяць было можна нам па гораду хадзіць, ато нам і жалаванне царскае не нада.'..
    Ета прашэнне дайшло да царэўны: усердзілась, яна, што ім не наравіцца лежа на баку хлеб зарабляць, не прыказала яна ім пендзіі даваць, а дазволіла ім хадзіць па ярмалкам стадамі і памінаць. Старпы етым давольны сталі.
    46.	ЯК ХРАМЫ, СЛЯПЫ I ГЛУХІ ЦАРУ СЛУЖЫЛІ
    Сабралісь у кучу на дарогу: храмы, сляпы і глухі. Сляпы і гаворыць на храмога:
    ■—• Ну, дзе нам дзенег дастаць?
    Удруг ім прычулась, што глухі нешта сказаў:
    — Пайдзем к цару: ён нам будзіць дзеньгі даваць.
    Прышлі к царскаму дварцу і сталі яны, дзе часавыя ходзюць на калавуры. Ідзець часавы на хватэру, а яны гаворуць:
    — Гаспадзін часавы, далажыце цару, што мы прышлі ў работнікі к яму нанімацца.
    Цар гаворыць:
    — Спрасіце іх сюда.
    Прыходзяйь яны налішна к uapv.
    Ну, мужычкі, какою вы работаю ў мяне хаціце заняцца?
    — Свет-гасудар, дайце нам работу, каторая палегчы!
    Пасылаець цар у думу: «Як там уздумаюць яму работу даць палегчы». У думе ўздумалі: «Сляпога пасадзіць картошкі сцярэч, храмога жываціну пасцівіць, глухога паставіць на царскіх варо-
    тах, штоба ён чуў, хто будзіць калакалом ехаць». Развялі іх усіх: кожнага на сваё места. Нямнога яны пабылі, храмой думаець:
    «Ну, што ж ета мы не дагаварылісь з царом, па сколькі кожнаму жалавання. Пайду-тка я адзін дагаварусь».
    Храмы дзве вярсты ішоў два месяцы. Далажылі цару, што храмы прышоў прасіць жалаванне. Цар прыказаў пазваць яго.
    — Ну, што, харашо жываціну пасцівіць?
    — Цар, вялікі ампіратар! Я ішчо жываціну і не пасцівіў і не відаў яе.
    — А дзе ж ты быў два месяцы?
    — А, цар-гасудар, мяне туды на кані звязлі, а я ўздумаў, какое ты нам будзеш жалаванне плаціць, і прышоў адтэль пяшком.
    Цар гаворыць:
    — Яму не жываціну пасцівіць, а яго пасадзіць на бахту і карміць.
    Сляпы сядзеў на картошках, і ўзналі пра ета гаражане, дакладаваюць цару, што ад сляпога ўсё ў горадзе параскралі. Цар прыказаў яго прывесць.
    — Ну, как ета ты, сляпы, калавурыў картошкі — усё параскралі.
    — Свет гасудар, я нікога не відаў.
    — Вот жа, ідзі на хватэру к храмому.
    Слугі звялі сляпога к храмому. Цар прыказаў:
    — Запрагіце тры тройкі, і прывесце к жоднай тройке па 3 калакалы, і едзьпе каля глухога.
    Запраглі і едуць каля тых варот, дзе глухі, ён нічога і не чуець. Даняслі цару:
    — Ён і на ногі не ўстаў, не чуець нічога.
    •— Прывесць яго к храмому і к сляпому.
    Сабралісь яны ў кучу, і гаворыць цар на слуг:
    — Звясціць і храмога, і сляпога, і глухога ў думу.
    Гаворыць тады цар на сваіх сынатораў:
    — Ну, як вы рассудзілі іх па розным работам, то рассудзіце, хто тут вінават за етых работнікаў.
    Судзілі, судзілі, паставілі:
    «Храмы праў: на што яго станавілі скаціну пасцівіць, када зналі, што ён хром? Етага суддзю, што прысудзіў храмога скаціну пасцівіць, аштрахаваць на 1000 рублей і аддаць штрах храмому на пракармленне. Прысудзілі з суддзі 1000 рублей і сляпому; глухому тожа з суддзі 1000 рублей, патаму што яны зналі, хто глух, хто слеп».
    Цар прыказаў, штобы іх развязлі па дамах на царскі шчот, a дзеньгі дастаўляць не разам, а патроху: a то яны разам з дзеньгамі збалуюцца, нечым будзіць да смерц.і пракарміцца, а еслі ад іх дзеньгі астануцца, то можна после іх смерці сродственнікам палучыць.
    47.	СЛЯПЫ, ГЛУХІ Й БЯЗНОГІ
    У вёсцы былі сляпы, глухі й бязногі. Нахапілася там вайна. Варагі падышлі к вёсцы. Зачулі людзі, што непрыяцель блізка, схапілі сваё дабро дай пахаваліся: хто ў лес уцёк, а хто забіўся ў балота ці на берагі ў лозу, толькі засталіся ў вёсцы сляпы, глухі да бязногі. Сляпы чуе, што статак стукаціць на вуліцы, калёсы грукацяць на масткох, людзі крычаць да кудысь бягуць, але нічога не бачыць і не ведае, куды йці. Так і застаўся ён на ўёсцы. Глухі сядзіць сабе на загумеччы ў халадку пад ліпаю да пляце лапці. Ен бачыць, што ў полі падняўся пыл дай думае, што гэта, мабыць, круціць віхар. I не чуў ён, што людзі пакінулі ўёску. Бязногі чуе, што непрыяцель блізка, бачыць, што людзі ўцякаюць, хто куды, але, ведама, без ног, сядзіць, бы пень, да адганяецца ад мух. Тым часам нахапіўся вораг, ператрос усю ўёску, забраў хлеб, забраў усе, што было, а ўёску падпаліў з усіх канцоў. Гарыць ўёска, бы сухое сена, і няма каму ратаваць. Куды не сунецца сляпы, то ўсё наткнецца на агонь. Пачаў ён крычаць, зваць людзей на ратунак, але ніхто не памагае, бо людзі кінулі ўёску, а непрыяпель, зрабіўшы сваё ліхое дзела, не мае ўвагі на сляпога, а хутчэй ідзе далей. Глухі мог бы памагці сляпому, да не чуе, што той просіць ратунку. Бязногі чуе й бачыць, што робіцца, да не мажэ хадзіць. От так і гінуць яны кожын сам па сабе, й няма ім жоднага ратунку. Ужо адусюль пячэ агонь сляпога і бязногага бы ў печы, а ніхто іх не чуе. Але ось пачаў бязногі паўзці з агню на загумечча. Падпоўз ён к глухому дай давай яго шчыпаць. Хапіўся глухі, зірнуў на пажар, але не ведае, што рабіць, не ведае, чаго хоча бязногі і што ён мае сказаць. Лупае вачыма глухі, бы сава, а на пажары немым голасам просіць сляпы:
    — Ратуйце, хто ў бога веруе! Гару!
    Пачаў тут бязногі паказваць глухому на мігі, што гіне чалавек. Зразумеў той мігі, усхапіў бязногага сабе на плечы дай папёр у пажар. Нясе бязногага, а той ім кіруе. Пайшлі яны на голас паміж агню дай вывелі адтуль сляпога. От адышліся яны ад
    пажару, селі пад крыжом дай не ведаюць, што рабіць, сядзяць да плачуць. Змокла ўёска, бы яе хто языком злізаў, толькі курацца ўшулы да дагараюць галавешкі. Няма ні яды, ні начлегу; кругом ні дамоўкі, ні людзей. I пачалі яны радзіцца, як тут далей жыць на свеце. I надумаліся яны не пакідаць адзін другога да самае смерці, а рабіць усё, бы адзін чалавек.
    От пайшоў глухі дай прывёз перадок. Пераблуталі яны веццем аглоблі, пасадзілі на перадок бязногага дай павезлі. Сляпы й глухі вязуць перадок, а бязногі сядзіць да кіруе. I едуць яны як мае быць: дзе яма, там пакажа глухі, дзе выюць галодныя ваўкі, там перасцеражэ сляпы, а дзе трэ ўбачыць стрэчнага да запытаць у яго дарогі, там паможа бязногі. Прыцягліся яны так у якуюсь вёску. Астаўся бязногі на сваём возе, а сляпы і глухі пайшлі шукаць яды да вады. Чуе сляпы, што бурчыць вада, штурх ён глухога, а той і ўбачыў крыніцу пад дзеравам дай набраў вады. Бачыць глухі, што кала аднае хаты штось лятае многа варон да сарок. Падышлі яны туды, аж у клетцы поўна сыраў. Забралі яны сыры дай хацелі вярнуцца назад, аж ось сляпы чуе, што ў хлеўчуку пішчаць да скрыгічуць парасяты. Штурхануў ён глухога, а той і ўбачыў мо паўтузіну парасят. Так знайшлі яны хлеба, яец і другое жыўнасці дай засталіся там жыць, покі не вернуцца людзі. Нанач залезуць на гумне ў салому, каб не знайшоў ліхі чалавек ці не напаў драпежны звер, а ўдзень вылезуць на сонейка дай грэюпца. Ведама, сляпы не бачыць, дак затое так добра чуе, што к ім не падкрадзецца ані звер, ані злодзей. Глухі не чуе, але ён бачыць, бы арол, і ветрыць носам, бы сабака. От закмецяць яны якую-небудзь мітрэнгу, схопяць бязногага дай схаваюцца ў пограб. Раз якась і там знайшлі іх якіясь абдзіранцы дай хацелі пабіць, але бязногі як пачаў з імі жупіць, пачаў ім даводзіць, што з таго не будзе ім жоднае карысці, дак і тыя не зачапілі калек. 1 ак пражылі яны да тых часоў, пакуль скончылася вайна, і людзі вярнуліся назад у свае дамоўкі. Знайшлі іх дюдзі дай дзівіліся, як гэта яны маглі, будучы калекамі, перажыць такі ліхі час.