Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Ціха, ціха,— гаршкі паб’еш.
А дурак не слухаець, едзіць ды едзіць.
Вот ганчар схваціў хварасцінку, як цюкніць па санях, а дурак як закрычыць:
— Авоінькі! Матку забіў!
Ганчар глянь — от узабыль, мёртвая жэншчына ляжыць. Спужаўся мой ганчар, давай кланяцца дураку:
■— Міленькі, сякі-такі! На табе пяцьдзесят рублёў, толькі ў суд мяне не цягай.
Дурак узяў пяцьдзесят рублёў, схаваў матку і едзіць апяць к братам.
— Дуракі вы, дуракі, не за жывых людзей грошы бяруць, a за мёртвых: вот я матку прадаў, пяцьдзесят рублёў узяў.
Браты тады ўзялі сваіх жонак зарэзалі і павезлі ў горад прадаваць. Ажны іх там схвацілі, у цюрму пасадзілі дый у Сібір саслалі. Ну, вот і былі яны на Сібіры, ажно пакуль выйшаў парскі маніхвест, штоб усіх сібірнікаў прасціць. Вот і браты вярнуліся дамоў, ажно там дурак сядзіць, хазяйствамі іхнімі камандуіць. Вот і згаварыліся браты, каб яго ўтапіць. Узялі ў мяшок
пасадзілі і пацягнулі ў проруб — прыцягнулі к рацэ, глядзь — ажно лунка замерзла, а тапор яны з сабой не ўзялі, вот і сталі апяць спорыць, каму ісці за тапаром. Старшы гаворыць:
— Ты ідзі.
А малы:
— He, ты ідзі.
Спорыліся, спорыліся і пайшлі абое за тапаром. А дурака ў мяшку аставілі ў лункі. Вот дурак сядзіць там у мяшку дый пяець:
— He ўмею ні чытаць, ні пісаць, каралём пасодзяць.
Ажно на ту пору едзіць пан у карэце, з лакеем, з кучарам.
Пачуў той пан, што дурак так пяець, і стаў яго прасіць:
— Міленькі, пусці мяне ў мяшок — я ўмею і чытаць, і пісаць, хачу быць каралём, а с&м бяры маю карэту і коней, і кучараў.
Вот так дурак узяў дый пасадзіў пана ў мяшок — пан там і запеў:
— Умею і чытаць, і пісаць, каралём не содзяць. Умею і чытаць, і пісаць, каралём не содзяць. Умею і чытаць, і пісаць, каралём не содзяць.
А сам сеў у карэту і паехаў. А браты прыйшлі дый пана ўтапілі. Толькі што вярнуліся яны дамоў, глядзь — едзіць дурак у карэце дый крычыць ім:
— Дуракі вы! Дуракі! Hi на етым свеце жыццё, а на тым, глядзіце, якую мне там далі карэту, коней, кучара і лакея!
Вот браты як пачулі ета, пайшлі ў лунку дый патапіліся. А дурак узяў усё іх дабро і цяпер жывець.
52. ЯК ВАНЬКА БРАТОУ ПАДМАНУУ
Жылі-былі тры браты: два разумныя, а трэці, Ванька,— дурны. Той самы Ванька, што за добрага злодзея вучыўся і што быў рахманым парабкам.
Разумныя браты хадзілі на паляванне: білі зайцоў, дзікіх качак, а Ваньку пакідалі дома мак з попелам перабіраць. Надаела Ваньку гэта работа, і давай ён прасіцца ў братоў:
— Пусціце і мяне хоць разочак на паляванне схадзіць.
Наканец браты згадзіліся. Далі яму стрэльбу, торбу з патронамі і яшчэ торбу для дзічыны.
— А што там страляць? — пытаецца Ванька.
— Што ўвідзіш, тое і страляй.
Толькі Ванька ўвайшоў у лес, відзя: баба ягады збірае. Ускінуў ён стрэльбу, злажыўся і бабахнуў. Баба перакацілася нежывая. Ванька ўзваліў бабу на плечы і валачэ дамоў.
■—• Вы тыднямі прападалі на паляванні, а такой дабычы не прыносілі,— з гонарам сказаў Ванька.
Браты аж прыселі ад спалоху.
— Нясі туды, дзе і браў,— гэта ж баба. За яе нас усіх на катаргу запруць.
Пакруціў Ванька галавой, але панёс забітую бабу назад у лес. Падышоў да лесу, чуе — нехта едзе. Ен схінуўся за куст, каб не бачыла злое вока, якую паклажу ён нясе. Праехаў яўрэй на кабыле, а жарабё далёка ззаду засталося. Ванька адрэзаў бабе галаву і зноў прыставіў.
Падазваў жарабё, пасадзіў на яго бабу і пусціў. Аглянуўся яўрэй, аж нейкая баба на яго жарабяці едзе.
— Баба, злазь, жарабё задушыш! — закрычаў ён.
Баба сядзіць, быццам і не чуе.
■— Баба, злазь, жарабё задушыш! — крыкнуў яшчэ раз яўрэй.
Сядзіць баба. Тады яўрэй злез з калёс ды трах пугаўём бабе па галаве. У той галава і звалілася далоў. А Ванька выскачыў з кустоў і накінуўся на яўрэя.
— Ты на што маю матку забіў? Пойдзем разам у паліцыю. Атарапеў яўрэй.
— Я табе,— кажа,— жарабёнка з кабылай аддам, толькі не кажы нікому і ў паліцыю не вядзі.
— На чорта мне твая падла. Давай мех золата, дык будзе шыта-крыта.
Мусіў даць яўрэй. Прынёс Ванька золата дамоў і кажа:
— Во што я за тую бабу ўзяў.
Давай браты жаніцца скарэй. Пазабівалі сваіх жонак і п» вязлі на рынак.
— Што вы прадаіцё? — пытаюцца іх на рынку.
— Бабы бітыя.
— Пакажыце. — Паглядзелі людзі — і праўда — у возе бабы бітыя ляжаць.
— Уцякайце, дуракі, пакуль паліцыя не ўбачыла,— параілі ім добрыя людзі.
Злосныя едуць дамоў браты ды не могуць прыдумаць кару Ваньку...
— Што ж нам зрабіць з гэтым негадзяем Ванькам? Утапіць.
Пасадзілі Ваньку ў мяшок, ускінулі на сані і павезлі да возера. Прыехалі, а вада замерзшы. Тапара забылі ўзяць з дому. Таргаваліся, таргаваліся, каму ісці па тапор.
Hi адзін не хоча ісці. Пабеглі ўдваіх. А Ванька чуе, што нехта пад’язджае да яго. Седзячы ў мяшку, ён давай крычаць:
— He хачу быць царом, не хачу быць царом.
А гэта ехаў купец на раскошнай валовай упражцы ды вёз безліч дарагіх тавараў.
— Я хачу быць царом,— кажа ён.
— Дык лезь у мех.
Купец выпусціў Ваньку з меха, а сам залез туды. Ванька сеў у карэту і паехаў дадому. Па дарозе ён сустрэўся з братамі, але тыя не пазналі яго.
Прарубілі браты ў лёдзе проламку і кінулі туды мех з купцом.
— Ну, пазбавіліся ад Ванькі,— радуюцца яны.
Прыехалі дамоў, аж Ванька на печы ляжыць.
— А, брат, як ты вярнуўся?
— Го, я яшчэ вунь якіх быкоў прыгнаў ды тавараў сколькі прывёз.
Паглядзелі браты: праўда — быкі і бурыя, і рыжыя, а тавараў колькі, дык і не злічыць.
— Мы тое, што як кінулі цябе ў проламку, дык ты «бурыбуры» крычаў. Гэта ты быкоў лавіў. А нас ці можаш туды звазіць?
— Можна,— кажа Ванька,— хоць зараз.
Узялі яны два мяшкі, запраглі каня і паехалі да возера.
Завязаў Ванька мех з адным братам і бултых яго ў проламку. А той толькі «бур-бур-бур».
— Дык ён усіх лепшых быкоў паловіць,— закрычаў другі брат і без меха прыгнуў у ваду.
А Ванька стаў жыць-пажываць, хлеб нажываць.
53. ЯК ВАНЬКА ПАДМАНУУ ЖАНІХА
Жылі-былі тры браты: два разумныя, а трэці, Ванька,— дурны. Іх дзядзька быў адпеты злодзей. Прыходзіць да дзядзькі старшы брат і гавора:
— Дзядзька, наўчы мяне красці.
— Добра,— кажа,— наўчу.
I пайшлі яны ўдваіх у вялікую дарогу. Вось ідуць праз вялізны дрымучы лес. Старшы брат і кажа:
— Дзядзька, вось каб гэты ўвесь лес выразаць, от бы шмат хат пабудаваць можна.
— Табе гаспадаром толькі быць, не выйдзе з цябе злодзея,— сказаў дзядзька і прагнаў старшага брата.
Пайшоў сярэдні брат да дзядзькі і гавора:
— Дзядзька, наўчы мяне красці.
— Добра,— кажа,— наўчу.
Павёў дзядзька і гэтага брата ў вялікую дарогу. Вось ідунь яны па вялізным зялёным лузе. Сярэдні брат і кажа:
— Дзядзька, вось каб гэты ўвесь луг скасіў, от бы шмат сена было.
— Табе гаспадаром толькі быць, не выйдзе і з цябе злодзея,— сказаў дзядзька і прагнаў сярэдняга брата.
Настала вочарадзь Ваньку-дурачку ісці да дзядзькі:
— Дзядзька, наўчы мяне красці,— прыйшоўшы, сказаў ён.
— He выйшла злодзеяў з разумных братоў, а дзе табе, дураку, такую мудрасць пасцігнуць.
Але Ванька так стау прасіць дзядзьку, што той згадзіўся, Сабраліся яны і пайшлі. Ідуць і відзяць — арэць чалавек на валах.
— Як бы гэта аднаго вала ўкрасці? — кажа Ванька да дзядзькі.
— Бачу, выйдзе з цябе злодзей,—адказвае на гэта дзядзька.
— Ну, добра. Ты ідзі да лесу, залезь на дрэва і на ўвесь дух лямантуй: «Дзіва, дзіва!». Аратовы прыбяжыць да цябе пытацца, што за дзіва, а я тым часам адрэжу ў быка хвост, упіхну яго ў глотку другога і павяду бясхвостага вала. I калі араты стане пытацца, што за дзіва, ты гавары: «Вол вала з’еў».
Так і зрабілі. Ванька залез на асіну і пачаў крычаць:
— Ай, дзіва, дзіва!
Араты кінуў валоў і пабег паглядзепь на дзіва.
— Што за дзіва? Што за дзіва? — разам пытаецца ён у Ванькі.
— Вол вала з’еў.
Паглядзеў араты — аж і праўда: вол ды другога вала праглынуў, толькі хвост тырчыць з рота.
А Ванька злез з дрэва і пайшоў разам з дзядзькам у глыбіню леса.
Пачало змяркацца. Яны аблупілі вала, расклалі агонь і сталі рыхтаваць сабе вячэру. Толькі чуюць яны нейкі шум ды гоман. Да агню пад’ехала вяселле, і маладыя просяцца пабыць ля агню да раніцы, каб не збіцца ўначы з дарогі і не заблудзіцца.
— Што ж, вельмі рады,— згадзіліся дзядзька з Ванькам.
I пачалі частаваць маладых валовым мясам. Толькі маладая адказвалася ад пачастунку і ўсё журылася, што кончылася яе дзявоцтва.
Ахмялелая дружына скора заснула. Тады Ванька падышоў да маладой і сказаў ёй:
— Твой мужык шалёнага вала з’еў.
Маладая скінула адзежу з сябе і дала дзёру. А Ванька адзеўся ў адзежу маладой і лёг каля маладога.
На раніцу ўся дружына прачнулася, з пахмелля ніхто не абраціў унімання на тое, што маладая за ноч нашмат патаўсцела і стала вышэй ростам.
Малады, дык той абнімае Ваньку і не знайся. Прыехаўшы дамоў, маладыя пайшлі раздзяляць мядовую мінуту ў рыгу на сенавал.
Сенавал быў высокі, трэба было лезці па вяроўцы. Малады першым улез на сенавал і тым часам усцягнуў Ваньку. Ляжаць гэта сабе яны на пахучым сене і гутарку вядуць.
— Ці многа ў твайго бацькі золата,— пытаецца малады.
А Ванька адказвае:
— Нейдзе ёсць з бачонак.
— А дзе яно ляжыць?
— He ведаю.
— А у майго ж дык цэлая бочка.
— А дзе ляжыць?
— Тут, у гумне, пад рашатнём закапана.
А Ванька думае: «Толькі гэта мне і трэба».
Паляжалі яшчэ трохі, Ванька і кажа:
— Я хачу да ветру спусціцца. Як буду падымацца, тры разы дзёрну за вяроўку. Як трэці раз дзёрну, так і цягні.
Злез Ванька з сенавала, пайшоў, адкапаў з-пад рашатня бочку з золатам. А каб малады не стаў трывожыцца, што доўга няма маладой, ён прывязаў да вяроўкі казу. Як толькі каза тузанула за вяроўку тры разы, малады як пацягне, а каза як зараве.
Маладому здалося, што гэта дамавы, ён прытаіўся ў сене і ляжаў да раніцы ні жывы ні мёртвы. А калі рассвітала, убачыў, што каза да вяроўкі прывязана, а пад рашатнём свежая яма выкапана. Дагадаўся ён, што за маладая спала з ім. Толькі Ванька прыпёр бачонак з золатам дамоў, павыганяў сваіх братоў з хаты, ажаніўся і жыве-пажывае, хлеб спажывае, дзяцей гадуе.
Нават надоечы я сам быў у яго, пачаставаў ён мяне, як гэта палагаецца, і яшчэ запрашаў заходзіць.
54. ПАН I ПАРАБАК
Жыў сабе парабак у аднаго пана. Вельмі было яму цяжка ў яго служыць: і біў ён яго, і есці не даваў,—штодзень 15 розаг замест хлеба.