Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Ён кажа:
— 3 Мозыры.
— А якая там урода ў гэтым гаду?
— Добрая ўсё, но вельмі капуста ўрадзіла, так што пад адным лістом можна чатырнаццаці чалавекам схавацца ад дажджу.
Тады лёкай узяў дай вярнуўся дамоў і кажа пані, што сустрэў хлопца, катораму болей не будзе як сем ці восем гадоў, і мне здаецца, што ён маніць не ўмее яшчэ, ён мне сказаў, што ў Мозыры капуста так урадзіла, што пад адным лістом могуць схавацца чатырнаццаць чалавек ад дажджу, а такі хлопец маніць не будзе, яшчэ мал.
Тады пані дала чалавеку сто рублёў і падзякавала, што ён ей сказаў вялікае чуда. Чалавек узяў грошы, пайшоў к свайму хлопцу і кажа:
— Ужо сто рублёў ё, хадзем далей!
Ідуць яны і бачаць другі двор. Тады чалавек кажа свайму хлопцу:
— Ты будзь тут, а я пайду ў двор, но ты толькі ведай, што казаць, калі будуць пытацца ў цябе чаго.
Прыходзіць у двор і пытаецца:
— Хто тут жывець?
Яму кажуць, што пані. Ен адправіўся к ёй. Пані, убачыўшы яго, спыталася:
— Адкуль ты, чалавеча?
Ен кажа:
•— 3 Мозыры.
— А як там урода?
— Харошая на ўсё, но вельмі гарбузы ўрадзілі, так што аднаго гарбуза не паднімуць 20 чалавек.
Пані кажа:
— Маніш.
А ён ёй кажа:
— Калі хочаш, пані, ведаць праўду, то пашлі туда свайго чалавека ці лёкая, няхай паглядзіць там на месце.
Пані кажа:
— А што будзе мне за гэта, калі гэта, што ты гаворыш, не будзе праўда?
— Ну, а што будзе, калі будзе праўда?
— Я табе дам сто рублёў.
— Ну, а калі будзе няпраўда, астануся ў цябе служыць.
Пані вялела свайму чалавеку ехапь паглядзець на месце. Чалавек паехаў. Едзе ён, едзе, а на сустрэчу яму ідзе той хлопей, каторага чалавек, ішоўшы к пані, аставіў на дарозе. Аёкай пытаецца ў яго:
— Адкуль ты, хлопча?
— 3 Мозыры,— кажа ён.
— А не ведаеш ты, якая там урода?
— Добрая, но як гарбузы ўрадзілі, то вельмі вялікія, так што аднаго гарбуза 20 чалавек выкацілі з гарода на вуліцу і так аставілі. Свіння прыбегла, прагрызла ў ём бок і выяла ўсе ўнутранасці. Пасля гэтага ехаў пачтальён на тройцы коней і з разгону ўляцеў у гарбуз, дзе ездзіў тры дні, пакуль выехаў на дарогу.
Лёкай вярнуўся і кажа пані, што яму сказаў хлопец. Пані паверыла і дала чалавеку сто рублёў. Чалавек узяў і пайшоў к свайму хлопцу і кажа:
— Ну, добра' Дзвесці рублёў ё. Хадзем ужо на вялікую дарогу.
Прыйшлі. Чалавек кажа:
— Я лягу, а ты плач нада мною, то людзі будуць думаць, што я памёр і будуць класці табе грошы ў шапку, каб было за што пахаваць мяне.
Стары лёг і ляжыць, а хлопец сядзіць дай плача. Людзі бачаць мёртвага чалавека і дзіця, каторае плача, над ім седзя, сталі даваць яму грошы і надавалі палавіну шапкі.
Пасля едзе пан, бачыць: ляжыць на дарозе чалавек, і дзіця плача, ля яго стоячы. Ён злез са сваёй павозкі, паглядзеў на ляжачага чалавека і адразу здагадаўся, што ён не мяртвец. Пан узяў свой аграпнік, злажыў удвоя да расхінуў яго адзежу і ну аграпнікам біць яго. Хлопец жа паваліўся на галаву свайго бацькі, як ён яго ўжо зваў, і стаў яшчэ болып крычаць і прыгаварываць:
— А, татачка, цярпі мёртвае цела, будзе душа спасёна.
Пан бачыць, што чалавек не ўстае, выняў чатыры рублі і даў хлопцу, а сам на павозку да і ўцёк. Тады чалавек устаў і кажа:
— Каб яшчэ адзін раз выцянуў, я б закрычаў.
Ідуць яны дарогаю і прыйшлі ў лес. Лесам едзе пан. Хурман крычыць:
— На бок!
А яны кажуць:
— Мы з брахунцамі.
— Што? -— пытаецца пан.
— Мы з брахунцамі.
— Што то за брахунцы? — пытаецца пан.
— А вот такія, калі пан хочаш, то выпражам у цябе пару коней.
— Ну, брашыця,— кажа пан.
— He, мы не можам скора выбрахаць, но вунь там, што дым вялікі за лесам ідзе, там жывуць старыя брахунцы, тыя скора могуць выбрахаць, вот, пан, адпражы пару коней і дай майму хлопцу, няхай ён з ездзіць па старых.
Пан кажа хурману:
— Адпражы яму пару коней, няхай з’ездзіць.
Хурман кажа:
— He трэба адпрагаць, ён як паедзе, то і не прыедзе.
Пан крыкнуў на хурмана і вялеў яму адпрагчы пару коней. Ён адпрог. Хлопец сеў вярхом дай паехаў. Пан ждаў, ждаў — не вязе хлопец брахунцоў. Тады стары кажа:
— Яны яго не слухаюць, вот каб я, я б іх скора прывёз.
Пан аддаў і другую пару. Чалавек паехаў, то і не вярнуўся к пану.
Скора настала ноч. Пан злез з сваёй брычкі з хурманам і пайшоў у сяло на ноч, а чалавек з хлопцам запраглі коні да і паехалі ў Менск. Прадалі іх там за 200 рублёў і вярнулісь дамоў, сталі жыць-пажываць да віно папіваць.
63. МУЖЫК I ПАН
Адзін мужык увідзеў у памешчыка харошую свінню з парасятамі. Ён пайшоў і стаў кланяцца свінні. Гэта відзела пані з балкона. Яна паслала лакея спрасіць, чаму ён свінні кланяецца? А той кажэць:
— Гэта мая Рапка жэніцца, а ваша Белка маёй Рапцы родная цётка, дык я заву на вяселле, а яна ўсё кажа: «Не хачу!» Лакей пайшоў і расказаў пані. Тая расхахаталася і сказала прызваць мужыка. Мужык прыйшоў. Тагды пані кажа:
— Што ты нашай свінні кланяешся?
— А во што: у мяне ёсць Рапка, а ваша Белка ёй родная цётка, дык мая Рапка жэніцца і просіць вашае Белкі на вяселле,— вот я і прыйшоў прасіць, а яна кажа: «Не хачу!»
— Ха-ха-ха!.. Ну, дык як жа ты яе павядзеш?—кажаць пані.— Ці павязеш?
— He, павяду, калі пойдзе,— я прыйшоў.
— А парасяты як будуць?
— I з дзеткамі прасіла Рапка, штоб пусцілі.
— Ну, так я скажу, штоб запраглі каня і палажылі Белку, « калі не захоча ляжаць, то прывязаць, а парасят у мяшок.
Пані прыказала запрэгчы каня, палажыць на воз свінню і парасят і даць мужыку.
— Ці скора ты назад прывязеш?
— Скора, мая панечка.
Мужык сеў і паехаў. Пана не было ў двары. Як прыехаў пан, так пані яму кажэць:
— У нас быў мужык, ён нашай Белцы кланяўся, прасіў на вяселле. Я яе пусціла і каня дала ехаць.
А пан кажэць:
— Во дура, а мужык абмануў; прападзе і конь, і свіння з парасятамі. Скарэй лашадзей давайце!
Далі тройку з калакалом. Пан сеў і спрашываець:
— Куды ж мужык паехаў?
— А во сюды,— кажуць людзі і паказалі пану дарогу.
Пан туды і паехаў. А мужык пачуў колакал, звярнуў у лес. Там убіў свінню з парасятамі, каня прывязаў, а сам выйшаў на дарогу, наклаў кучу памёту, накрыў шапкаю і сядзіць. Едзе пан.
— На бок,— крычыць панскі кучар.
— He, паночак, не! Едзьце вы сабе на бок,— мне не можна!
Пан сказаў кучару аб’ехаць мужыка. Мінуўшы мужыка, пан гістанавіўся і спрашываець:
— Ці не бачыў ты, мужычок, тут мужыка, едучы і везучы свінню з парасятамі?
— Відзеў, паночак, ён тут нядаўна ехаў.
— А ці знаеш, куды ён паехаў?
— Знаю.
— Пакажы ж нам дарогу.
—■ He, паночак, не! Мне і з места не можна сыйсці. Калі хочаце, то я ва.м дарогу скажу: вы будзеце тут прама, потым звароціце крута-крута ўправа, а там крута-крута ўлева і так далей.
Пан і спрашывае ў кучара:
— Ці паняў ты?
— He, пане!
— I я не паняў.
Тагды пан спрашывае ў мужыка:
— Ці дагнаў бы ты яго? <
— Чаму не, пане? Я яго зараз бы прыцяг к вам.
— Ну, дагані, я табе заплачу.
— He, божа сахрані! Мне з месца не можна сыйсці.
— Чаму ж табе не можна сыйсці? Што ты тут робіш?
— Гэта, паночак, ехаў мой пан і сустрэўся са знакомаю паняю, і тая пані падарыла яму шчыгла. Дык пан сказаў мне яго дзяржаць, пакуль ён будзе ехаць назад.
—• Ну, так ты едзь з маім кучарам, а я буду вартаваць.
— He, пане, не хачу: тады мне ад пана жыцця не будзе, як ты ўпусціш шчыгла.
— Я не ўпушчу.
— He, пане, не паверу.
— Ну, дык я буду вартаваць з хурманам, а ты едзь адзін!
— He, не хачу!
-— На табе сто рублей, едзь!
— He, баюся, пане: вы пусціце шчыгла.
— Да не пусцім жа.
Мужык узяў сто рублей і сеў ехаць. А пан спрашывае:
— Ці скора ты вернешся?
— Цераз час, паночак, я тут буду.
Мужык паехаў. Па дарозе ён адчапіў колакал, заехаў у лес, узяў каня з свіннёю і парасятамі і ўехаў.
Пан з кучарам праждалі час — мужыка няма, праждалі другі — яго няма. Тады кучар кажэць:
— Пані была дурань: аддала каня з свіннёю і парасятамі, а пан яшчэ дурней — аддаў тройку коней і сто рублей.
А пан кажэць:
— Цо ты мувіш, дурню! Я як здзелаю аб’яўленне: чый шчыгол, так і найду вора.
Потым стала сонца заходзіць, а кучар кажэць:
— He хачу ўжо сядзець. Я есці хачу, хадзем у двор.
А пан кажэць:
— Ну, так ты бяры шчыгла, а я буду падымаць шапку.
Троха падумаўшы, пан кажэць:
— He! Ты ўпусціш; ты падымай шапку, а я буду браць шчыгла.
Кучар узяў за вяршок шапкі, а пан абедзве рукі падсунуў пад шапку. Кучар як падыме шапку, дык пан разам абеімі рукамі як хваціць — дык прама ў памёт. Тут як закрычыць:
— А дурань! А галган! Во шчыгол!
А кучар кажэць:
— Я гаварыў, што пані дурная, а пан дурней.
А пан крычыць:
— На, атсеч імне рукі! Цо мне зробіць?
— А што вам, пане, зрабіць? — кажа кучар.— Абатрыце аб траву.
Пан так і здзелаў, і пайшлі яны ў двор. Прыйшоўшы, пан і кажэць пані:
— Ты дурная: аддала каня і свінню з парасятамі, а я дурней: аддаў трох каней і сто рублей, а яшчэ рэнкі ўпачкаў, ваняюць дужа, хоць атсеч нужна.
Пані расхахаталася. А мужык і цяпер ездзіць на панскіх конях.
64. ВЯСНА-КРАСНА
Жыла-была старушка з сынам. Забіла яна кабана. Сын і кажа маці:
— Мне ўжо жаніцца трэба. Прадам я сала, каб былі грошы, паеду ў горад. А ты вось гэты кублік з салам не чапай, пакуль не прыдзе вясна-красна.
— Добра, сынку.
Паехаў сын у горад. Праз некалькі дзён бачыць маці: ідуць па вуліцы людзі, танцуюць, спяваюць. Яна да іх.
— Гэта не вясна-красна?
— А што?
— Ды мой сын пакінуў ёй кубел з салам.
«Вось дурная баба»,— думаюць людзі.
— Давай яго сюды, гэта вясна-красна,— кажуць яны.
Яна і аддала кубел. Прыехаў сын і кажа:
— Ну, мама, буду жаніцца! Грошы ёсць, сала ёсць!
— Якое сала? Ты ж сказаў, каб я аддала яго вясне-красне. Я і аддала ёй!
-— Якая ж ты дурная, мама. Пайду ў свет. Калі знайду яшчэ дурней за цябе, дык вярнуся. А калі не — дык не прыду зусім.
Ішоў ён, ішоў. Стаіць панскі палац. Ен — на двор. Аж у гразі ляжыць вялізная свіння з дванаццацю парасятамі. Ен шапку зняў і пачаў кланяцца ёй, а свіння: «рох-рох...»
Барыня якраз стаяла ў вакне і бачыла ўсё гэта. Засмяялася і думае: «Вось дурны мужык! Свінні кланяецца». Паклікала лакея, каб прывялі мужыка. Ён ёй у ногі:
— Барыня-сударыня, памілуй мяне!
— А што, устань!
— Ды вось, як народзіць жонка дзіця, дык памрэ. А мне параілі, каб не памірала, каго сустрэнеш, таго і запрашай за куму ці кума. Я сустрэў вашу свінню. Адпусціце яе, барынька-сударынька, на хрэсьбіны!