Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
«Ну і дурань»,— падумала пані, засмяялася і кажа:
— Запражыце каня, палажыце свінню ў воз, няхай будзе кумою!
— Барыня-сударыня! Адпусціце і парасят, няхай павесяляцца на хрэсьбінах!
— Ха-ха-ха! Палажыце і парасят.
Сеў гэты хлопец, як пан, і паехаў. Толькі яго і бачылі. Прыязджае ён дахаты і гаворыць маці:
— Ну, вяселле будзе!
Забіў свінню, а парасят і каня — у хлеў і зажыў, прыпяваючы.
65. ЧАЛАВЕК 3 ТАГО СВЕТУ
У аднаго мужыка быў адзін сын. Яны яго называлі дурнем. А ён сказаў:
— Пайду ў свет, пагляджу. Калі дурнейшых знайду, то прыду дадому, а калі не, то не пайду.
Вот ён ідзе дарогаю, бачыць: баба палошча плацце на рэчцы. Ен пытаецца ў бабы:
— Што ты, баба, робіш?
А баба гаворыць яму:
— Палашчу плацце з дачкою.
Ен гаворыць бабе:
— Вот твая дачка пойдзе замуж і прывядзе дзіця. Дзіця вываліцца з калыскі, а клопат дасць па дзіцяці і заб’е.
Баба сказала дачцы і паляцелі дадому. А ён узяў плацце мокрае, самае лепшае. Ідзе ён далей, бачыць: баба рэшатам сонца ловіць. Толькі ўнясе ў сені, сонца прападзе. А ён гаворыць:
— Што ты, баба, робіш?
Яна кажа:
—■ Вот, мужычок, ва ўсіх хатах сонца ёсць, а ў маёй няма.
А ён кажа:
— Што дасі, так пушчу ў хату сонца.
Яна пытаецца:
— Што табе даць?
Ен гаворыць:
— Дай каптур грошай.
Ен узяў сякеру і прасек у хаце вакно. Сонца засвяціла. Баба дала яму каптур грошай, і сама рада, па хаце казака скача.
I ён ідзе далей, бачыць, што баба курыцу з куранятамі б’е повадам. Ен кажа:
— Што ты робіш, бабка?
Яна адказвае:
— Вот курыца куранята прывяла і не корміць іх.
Ен гаворыць ёй:
— Дасі гарнушок грошай, то будуць і куранята есці, і курыца.
Узяў ён крупаў, налажыў і насыпаў іх на дошчачку. Курыца з куранятамі ядуць крупы. I баба тады дала яму гарнушок грошай, і сама рада, казака пайшла па хаце скакаць.
I пайшоў ён далей. Ідзе ён, ідзе дарогаю і бачыць ён: людзі вядуць на вяроўцы вала, на стрэху цягнуць, а вол упіраецца, не хоча ісці. Ен кажа:
— Што вы робіце, людзі? Што вы,— кажа,— мне дасцё? Дасцё мне кашалёк грошай, то вол з’есць траву.
Узяў ён серп і палез на стрэху, зжаў траву і даў валу, і вол стаў есці траву. Тады далі яму кашалёк грошай, і самі рады, і пайшлі казака скакаць.
Пайшоў ён далей. Ідзе ён, ідзе дарогаю, насцягнула яго ноч. Ен зайшоў у карчму. Пытаецца ў яго яўрэйка:
— Адкуль ты, чалавечку?
А ён адказвае:
— 3 таго свету.
Яна гаворыць:
— Бачыў майго тату, маму?
Ен кажа:
•— Чаму ж не бачыў.
А яна пытаецца:
— А як яны там ходзяць?
А ён кажа:
— Ходзяць абарваныя, абшарпаныя.
Яна кажа:
— Можа, табе даць плацце і грошай.
Далі яму грошай і плацце. Ен сеў і паехаў. Едзе ён, едзе, прыехаў у лес, злез з каня і пусціў каня хадзіць. Сам ён ідзе і бачыць: у пані ляжыць свіння з парасятамі на двары. Ен зняў шапку і стаў кланяцца свінні. А пані ўгледзела праз вакно і кажа:
— Што ты робіш, мужычок?
Ен гаворыць:
— Гэта мая цётка, я яе прашу на вяселле.
Яна гаворыць:
— Што свіння табе гаворыць?
А ён кажа пані:
— Што гэта яе дзеткі маленькія. Яна шкадуе іх пакідаць. Каб гэта пані дала пару коней, і брычку, і свінню з парасятамі. Я яе завязу, яна пабудзе ў мяне на вяселлі.
I парабак запрог пару коней у брычку, і ўзлажылі свінню з парасятамі на воз. Ен сеў і паехаў. А сам ад’ехаўся ў лес і адпрог коні, пусціў пасвіць, а сам выцягнуўся на дарозе аддыхаць.
Прыйшоў к ёй [пані] мужык, яна яму сказала, што яе ашукаў мужычок. Ен узяў каня і нагайку, сеў і паехаў яго даганяць. I знайшоў яго на дарозе і пытаецца ў яго:
-— Ці не бачыў ты: тутака ехаў мужычок на пары коней і ў боычцы, і свіння з парасятамі на возе?
Ен сказаў яму:
— Паехаў тутака, але пан яго не дагоніць. Каб мне аддаў свайго каня і нагайку і каб сваю аддаў шапку і боты, усю сваю адзежу, тады я яго даганю.
I пан паскідаў сваю адзежу. Той сеў і паехаў. А ён паклаў адзежу падрану і лапці абуў, лыка цягалася, і лёг яго чакаць на дарозе. Той паехаў у лес, пабраў коні свае і паехаў. Едзе, едзе, даганяе яго яўрэй і пытаецца:
— Адкуль ты, мужычок?
Ен кажа:
— 3 таго свету.
Яўрэй кажа:
— Мужык, ты — свіння, трымай каня, я буду лыка драць, я цябе павешу.
Ен кажа:
— Давай буду дзяржаць.
I ўзяў ад яго каня і паехаў у лес. Запрог пяцера коней і паехаў дахаты. Той яўрэй надраў лыка і прынёс яго вешаць. Шукаў ён яго, шукаў — не знайшоў. Узяў ён сам павесіўся там. А той пан ляжаў на дарозе і чакаў, пакуль ён дагоніць таго злодзея. Захацелася яму есці, і пайшоў ён дахаты. Як толькі пані яго ўгледзела, крыкнула на парабка:
— Гэта той ідзе ашуканец. Біце яго ў карак.
Пачалі яго біць у карак, і ён чуць адазваўся, што гэта сам пан, што яго ашукалі. А той прыехаў дадому і сказаў сваім, што вы мяне называлі дурнем, адно ж ёсць яшчэ дурнейшыя людзі на свеце за мяне. I стаў ён жаніцца. Ажаніўся і стаў жыць са сваім сямействам.
66. ДУРНЫЯ ЛЮДЗІ
Як жыў сабе дзед з бабай, і была ў іх дачка. Толькі кажаць дзед бабе:
— А што, баба, прымем мы зяця к дочцы?
Баба кажаць:
— Прымем!
Прынялі зяця-салдата. Раз зяць паехаў у поле араць, бацька дома застаўся, баба стала печку тапіць, а дачка пайшла малоць у жорны. Малола яна, малола, ажно лапацень з жорнаў вываліўся. Тады стала яна плакаць. Плачыць і прыгаварываець:
— Што, каб у мяне дзіцятка было, ды я б яго на загнеце пасадзіла, лапацень вываліўся, дзіцятка б забіў...
Прыходзіць матка, спрашыець:
— Чаго ты плачаш?
— А таго, што каб я дзіцятка мела ды на загнеце пасадзіла б, а лапацень вываліўся, дзіцятка б забіў...
Стала і матка плакаць. Плачуць удваіх. Прыходзіць бацька:
— Чаго вы плачыце?
Кажаць яму баба:
— А таго, што каб наша маладзіца дзіцятка мела ды на загнеце пасадзіла, а лапацень вываліўся, дзіцятка б забіў...
Заплакаў і дзед. Плачуць утраіх. Зяць на полі ждаў, ждаў абедаць — ніхто не ідзець. Прыходзіць у двор, ажно дома ўсе плачуць. Як увідзелі зяця, сталі ўсе яго ругаць:
— Чаму ты лапатня не забіў? Маладзіца ў жорны малола, лапацень вываліўся; а каб яна дзіцятка мела ды на загнеце пасадзіла, дык лапацень дзіцятка б забіў...
Усердзіўся зяць, плюнуў і пайшоў упрочкі.
Шоў, шоў дарогаю, зайшоў к аднаму хазяіну, ажно там абедаюць: ядуць кісель із сытой — зачэрпнуць па ложцы кісяля, а тады ўсе ідуць у клець кісель у сыту макаць; з’ядуць, зноў зачэрпнуць і зноў ідуць у клець макаць. Тады салдат кажаць:
— Што вы гэта дзелаеце?
— А ці ты не відзіш: кісель із сытой ядзім!
— Ды як жа вы ясцё: усё ў клець ходзіце ў сыту макаць! Калі дасцё мне паабедаць, дак я вас навучу, як трэба рабіць, каб усё ў клець не хадзіць!
— Добра, дадзім, тслькі навучы!
Салдат наклаў у міску мёду, наліў вады і паставіў на стол. Сталі ўсе есці, і салдат паабедаў. Падзякаваў ён і пайшоў далей.
Ідзець, пара падышла палуднаваць. Зайшоў ён у адну хату, відзіць — дзед з бабай стаяць на крышы і вала за рогі цягнуць туды.
— Што вы гэта дзелаеце?
— А ці ты не відзіш? На крышы трава вырасла, дак мы хочам сюды вала ўсцягнуць, каб ён гэту траву паеў!
Тады салдат кажа:
— Калі дасцё мне палуднаваць, дак я вас навучу, як траву дастаць!
— Добра, дадзім, толькі навучы!
Узяў салдат серп, траву на крышы пажаў і валу скінуў. Накармілі дзед з бабай салдата, пад'еў ён і пайшоў.
Ідзець па дарозе, відзіць — строяць людзі хату і ўсё па сцяне цягаюць бярно. Салдат кажаць:
— Дзень добры вам! Што гэта вы, добрыя людзі, робіце?
— А ці ты не відзіш? Во бярно каротка, не прыходзіцца, дык мы яго хочам выцягнуць!
Салдат кажаць:
— Калі дасцё мне грошай, дак я вам яго выцягну!
— Добра, дадзім!
Салдат узяў із груда доўгае бярно, прымерыў к сцяне, абцясаў, і вышла бярно акурат. Далі салдату за гэта два рублі, ён узяў і пайшоў далей.
Відзіць: мужык пастроіў новую хату і ўсё нешта ў хату лукошкам носіць.
— Дзень добры,— кажаць салдат,— што ты гэта робіш?
— А вот пастроіў хату ды цёмна ў ёй, дык я хачу сонца ў хату напусціць!
— Калі дасі мне грошай,— кажаць салдат,— дак я табе січас цэлую хату сонца напушчу!
— Добра, дам!
Узяў салдат тапор, прасек вокны, і стала ў хаце светла. Даў салдату мужык тры рублі, ён падзякаваў і пайшоў далей. Ідзець, а ўжо ноч на дварэ. Зайшоў ён у адну хату.
— Дзень добры! Хазяін, пусці начаваць!
— Начуй!
Салдат заначаваў. Толькі кажаць хазяін сваёй бабе:
— Трэба нам, баба, барана зарэзаць!
Прывялі барана ў хату: хочуць рэзаць, а ён прама на цяпло глядзіць. Тады кажаць мужыку баба:
— Як мы яго будзем рэзаць, калі ён нам у вочы глядзіць?
А салдат кажаць:
— Я вам гэтага барана так зарэжу, што ён у вочы не будзець глядзець, толькі вы мне дайце за гэта баранюю галаву!
— Добра, зарэж!
Пагасіў салдат цяпло і адрэзаў барану галаву. На другі дзень узяў салдат баранюю галаву і пайшоў далей.
Ішоў, ішоў, заходзіць па дарозе к шляхтам, ажно там на гумне панічы малоцяць.
—Дзень добры вам,— кажаць салдат,— ці не можна мне ў вас баранюю галаву абсмаліць?
— He, тут няможна, а ідзі лепей у хату: наша матка печку топіць, дык ты ў яе абсмалі галаву!
Прыйшоў салдат у хату і кажаць:
— Панічы казалі, каб я ў цябе галаву абсмаліў!
Матка загаласіла:
— Як гэта салдат хочаць мне галаву абсмаліць? Што хочаш бяры, толькі не смалі!
— Добра,— кажаць салдат,— дай сто рублей, дык не буду смаліць!
Яна дала яму сто рублей, салдат і пайшоў барджэй далей. Тым часам прыйшлі панічы ў двор, ажно матка галосіць:
— Што гэта вы сказалі салдату ў мяне галаву абсмаліць?
—■ Ды гэта ж мы казалі баранюю, а не тваю: ён цябе падманіў!
Тут большы паніч уссеў на каня і паехаў салдата даганяпь. А салдат тым часам вывернуў армяк і шапку найзнанку і ідзець па дарозе.
Даганяе его паніч і не спазнаў салдата.
— Дзень добры, чалавек! Ці не відзеў ты, ці не ішоў тут салдат?
— Відзеў,— кажа салдат,— во ў гэты лес пабег!
Паехаў паніч у лес — неяк на каню праехаць! Вярнуўся ён назад і кажаць салдату:
— На, чалавек, падзяржы, пажалуйста, майго каня, а я пайду ў лес салдата даганяць!
Пайшоў паніч у лес, а салдат тым часам барджэй па каню і прыехаў у двор.
Дзівяцца дзед із бабай: адкуль гэта зяць столькі багапця набраў! I пытаюцца ў яго:
-—■ I дзе ты гэта столькі грошай набраў?
А салдат кажаць:
— Гэта я авёс малоў, кісель варыў, у кашэль ліў і на рынку прадаваў,— во і зарабіў грошы!