Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Тэн узяў сабе і пашоў. Узяў таго каня і прыязджае пад ганак. Прыходзіць да пакою, пан яго пшыймуе, яко ксяндза, і дае яму гарбату, хлеб і мові:
— Цось мне нігды хлеб не ўдаесе.
А ён:
— Be пан цо? Пан ма д’ябла за пецэм; допукі он там, то пану нігды ўдавацьсе не бэндзе.
Так пан давай яго прасіць, абы таго д ябла якім спосабам выпэндзіць. Так он муві:
— Добжэ, можно выпэндзіць, але трэба горонцэй воды заготоваць.
Загатавалі рондэль вады, зрабіў ён сабе крапідла і ідзе, а за ім пан, а пані не пашла. Прышоўшы, давай то свянціць гарачай вадою, а той ксёндз стаяў, стаяў там нагі, а потым як скочыць у вакно, так выбіў і выляцеў. Так пан мові:
— Ах, праўда, жэ д’ябал!
Так то падзякаваў, жэ яму д’ябла выпэндзіў, і ён сабе паехаў дадому.
73. ЗАЛАТЫЯ ПТУШКІ ПАД ШАПКАЙ
Жыла бедная ўдава, мела аднаго сына. Сама хадзіла да паноў на работу, а сын аставаўся ўдаму. Мала плацілі паны за работу, то за тое, то за сёе вышчытывалі, шчыра яна рабіла, аж пакуль не нагнала сухотаў і памерла.
Астаўся адзін сірата, усё з харчоў вышла, пайшоў да паноў служыць, хоць курэй пасціць за кусок хлеба. Ішоў, ішоў, едзе насустрач багаты пэн і пытаецца:
— Куды, хлопча, ідзеш?
— Я іду, каб дзе стаць на службу, хоць і цяжкую работу рабіць, абы пражыць.
— Ну, добра, станавіся ў мяне за фурмана, будзеш мяне вазіць, коні пасціць, а я табе заплачу, што ты хочаш.
Згадзіўся хлопчык у пана цэлы год служыць, а пан за службу мусіць даць боты.
Так у пана прарабіў ён чуць не год: і недасыпаў, уначы коні пасвіў, а ўдзень пана вазіў.
Прайшоў год, прыходзіць хлопчык да пана і кажа:
— Паночак, аддай маю заплату, што мы згадзіліся.
Прыносе пан боты, а хлопец як закрычыць:
— А, паночак, не гэтыя! Гэта скураныя, дай мне залатыя, бо я падам пана на суд.
Як яны ў пачатку года гадзіліся, дык хлопчык на словы не згаджаўся, казаў:
— Пан ашукае, не аддасць ботаў, як адслужу.
Дык пан напісаў на паперы, што дасць боты, якія ён захоча, а як не аддасць, мае права падаваць на суд. Распісаўся, падбіў пячаць і аддаў хлопчыку.
Але нічога не падумаў, што хлопчык ашукае. Але гэта папера яму наруку. Ен быў хітры, разумны, хоць за панамі шчыталі багатага пана разумным, хоць бы быў у палавіну дурнейшым за беднага, а беднага, як скаціну. Як меў гэту бумажку, ён падумаў: «Давай я ў пана вазьму залатыя, а не скураныя».
Пан падумаў, падумаў. Трэба аддаць залатыя, ато як падасць у суд, як дазнаюцца, што мужыцкі хлопчык пана ашукаў, дык усе паны пасмяюцца з яго і не будзе гонару.
Скінуў свае залатыя і аддаў хлопчыку. Ен узяў боты, у мех улажыў і пану кажа:
— Знаеш, панок, у цябе лысая галава, я ўмею так рабіць, што будуць валасы і пан пастрайнее, толькі мне за гэта дайце капялюш, бо ў пана тры.
— Oto. to добжэ, не шкодзіла б, жэбы на галаве былі валасы. Я яшчэ і грошы дам.
Пашоў хлопец, набраў гною, увярцеў у паперу, улажыў у капялюш і пану адзеў на галаву, сказаў пану, каб гаварыў «вем, вем, повем, повем» і рукі трымаў на галаве, прыдзержываючы капялюш, а болей нічога не гаварыў адну гадзіну, бо як што-небудзь скажа, тады валасы не вырастуць.
Прышоў хлопчык да пані і кажа:
— Пані, пан казаў, каб далі касцюм.
Пані дала касцюм. Яна не знала, што хлопец пана ашукаў і пан касцюм не даў бы. Ен забраў усё, злажыў у мех і пайшоў у свет.
Уваходзіць пані ў пакой, аж глядзіць — ходзіць пан па пакоі, залажыўшы рукі за галаву, і гаворыць:
— Вем, вем, повем, повем.
Пані пытаецца:
— Цо ты вем?
Але пан нічога не адказвае, а ўсё:
— Вем, вем, повем, повем.
— А ты, пэўна, ведаеш, што я касцюм ізвозчыку дала?
— А ты яму яшчэ касцюм дала, ашуканцу?
Як падайме рукі, як пацячэ гной па твары. Скінуў пан капялюш, сеў у брычку, узяў з сабой наган і паляцеў даганяць свайго ашуканца.
Відзе хлопчык, што пан ляціць на конях. Перадзеўся, усё схаваў, аж глядзіць — кучка гною ляжыць, скінуў шапку і палажыў на кучу, сам сеў і сядзіць.
Пад’язджае пан і пытаецца:
— Эй, добры маладзец, ці відзеў тут ідучы хлопчыка?
— Вот відзеў, цяпер пайшоў, забыўся, як гэна вёска завецца, да аднаго дзядзькі, але я гэнага дзядзьку ведаю, дзе жыве.
— А што ты тут робіш, шапку скінуўшы?
— Я тут сяджу, бо пад шапкай залатыя птушкі выседжваюцца, як зайдзе сонца, тады можна будзе ўзяць, ато цяпер не возьмеш, бо паўцякаюць.
Пану і залатых птушак хочацца, і хлопца дагнаць і забіць, і залатыя боты ўзяць, і не знае, дзе хлопец пайшоў.
Пан і кажа:
— На маю брычку і едзь, прывязі гэнага хлопчыка, а я табе за тое заплачу і тут я папілную залатых птушак.
Хлопчык забраў усё сваё і паехаў, як пан; прадаў коней, брычку, а грошы сабе ўзяў у карман. Пан сядзеў, сядзеў, не дачакаўся,
памаленечку падняў шапку і цап! рукой — цёплае і мокрае... Вымае руку з-пад шапкі, а ягоная рука ў гнаі — ні птушак няма, а куча гною. Калі падоймецца пан, як паляціць да свайго маёнтка. Запрог другую пару коней і зноў паехаў шукаць хлопца.
Хлопец, як згледзеў, што пан едзе, ды ходу, ляцеў, ляцеў, глядзіць — ляжыць дзіравая бочка з кранам. Купцы вязлі гэту бочку з півам, прадзіравілася, піва выцякла, дык яны выкінулі на дарозе.
Дык ён падняў, адчыніў, балота накідаў, вады наліў, кран выкруціў, схаваў, а пальцам затаркнуў дзірку, каб не выцякла балота.
Пад’язджае пан, глядзіць — стаіць нейкі багаты купец заткнуўшы пальцам у бочцы дзірку, каб не выцекла балота.
Пан пытаецца:
— Добры купец, ці відзеў тут едучы ў брычцы на сівых конях хлопца.
— Відзеў, вот толькі нядаўна тут ехаў. Я ў яго прасіўся, каб мне бочку падвёз да горада, дык ён сказаў, што не туды едзе, a едзе ў Балотнікі.
— А што тут ў бочцы маеш?
— Тут заморскае віно, я вёз, і недзе кран згубіўся, мы тут паставілі, а мой памочнік паехаў — можа, дзе купе, а так не давязеш, усё расплюхаецца.
Пан і кажа:
— Дык ты мне добра раскажы, дзе вёска Балотнікі, ато я не чуў такой вёскі.
— Вот будзеш ехаць гэтай дарогай, потым налева і направа, тады будзе вёска «Бочачка», тады возера «Бяскрайка», а тады і «Балотнікі». I з вадой і разам мяжуюцца. А як не будзеш хітры, не панімаеш, то ты яго ніколі не зловіш.
Пан падумаў і кажа:
— На мае коні і едзь, як увідзіш яго, з міліцыяй прывязі яго сюды, я за тое многа заплачу і патрымаю пальцам, каб віно не выцякла. А як прыдзе твой памочнік, дык мы цябе пачакаем.
Хлопец сеў і паехаў, куды яму задумалася. Чакаў пан, чакаў, надаела. Як гэта не пакаштаваць заморскае віно, ён яшчэ не піў яго, пэўна смачнае.
Раззявіўся і адаткнуў пальцам. Як хлынула вада з балотам пану ў горла, дык закашляўся, запляваўся; пакуль ачысціў горла, дык балота з вадой фантанам абліла ўсяго пана. Пан сказаў:
— Болей за ім ганяцца не буду, ён мне сам сказаў, што каля бочкі трэба лавіць, а я яго не ўзяў, як пачну за ім ганяцца, дык
увесь маёнтак праганяю, ды і сам жывы ці астануся, ужо чуць каля бочкі не задавіўся.
Пан вярнуўся і пайшоў да свайго маёнтку з горам і бядой.
74. ЯК МУЖЫК АШУКАУ ПАПА I ДЗЯКА I ЗАСТАВІУ РУКІ ЗБРУДЗІЦЬ
Капаў адзін мужык калодзеж і выкапаў золата. Вось ён і думае:
— Куды мне яго дзець? Сабе пакіну — пан адбярэ, а не пан, дык падпанак, а не той, дык стараста. Панясу я лепш схаваю, бо мне ад іх заплаты не будзе і палепшання не будзе. Бо рабі пану верна, а пан табе не верне.
А ў мужыка стаяла ў доме кабыла. Палажыў мужык у гной золата. Пан не нойдзе, а калі нойдзе, то ў гной рук не папхне. Аднаго разу заехаліся да мужыка non і дзяк.
Глядзяць — у мужыка ў доме кабыла стаіць. Пытаюцца ў мужыка:
— Чаму яна ў доме стаіць?
Мужык і кажа:
— Знаеце, паночкі святыя, яна мне многа пользы прыносіпь. Я яе сенам кармлю, а яна мне золатам адкідывае.
Вымае золата з гною і паказвае панам. Як глянулі на золата, дык вочы заіскрыліся.
Яны і кажуць:
— Знаеш, мужычок, прадай ты нам гэту кабылку, а мы табе заплоцім.
Доўга мужык не згоджваўся, пакуль не нагнаў вялікай цаны.
Але прадаў папам і ўзяў у іх грошы (што можна было б купіць каля сотні коней).
Аддаў кабылу папам, а сам завярнуўся і выехаў у другую мясцовасць.
Згадзіліся па калейцы, адныя суткі кабыла будзе ў папа, a другія ў дзяка.
Паставіў дзяк кабылу ў пакоі, накарміў яе булкамі. (Бо мужык сенам карміў, і то золата давала).
— А я накармлю булкамі, дык болей дасць.
Нарабіла кабыла гною. Дзяк падляцеў з жонкаю, шукаў, шукаў і не найшоў.
Прылятае non, пытаецца:
— Ну, як, многа золата?
Дзяк адказаў, што многа, бо скажы, што няма, то будзе смяяцца: «Як, ты рукі збрудзіў, а золата не найшоў!»
Узяў і non кабылу. Прывёў яе ў свой пакой, накарміў булкамі, а сам ляжыць на ложку і паглядае, ці многа золата будзе.
Нарабіла кабыла гною. Поп калі ўзрадаваўся, падлятае да гною. Шукаў, шукаў, а золата не найшоў.
Зазлаваліся і падалі мужыка на суд, але мужыка тут не было. Так асталіся non з дзякам у дурнях.
75. ХЛОПЕЦ-НЯНЬКА
Жылі два браты. Яны ўвесь час ад маленства аралі панскую зямлю. Старэйшы брат ажаніўся, і нарадзіўся ў іх хлопчык. Надта быў разумны і хітры, не маглі бацькі з яго нацешыцца.
Вырас хлопчык, хадзіў на поле бацьку памагаць, то есці занясе, то так паглядзець. Аднаго разу прынёс хлопец бацьку збан малака. Паставілі ля куста, а самі сеяць. Падляцела да збана ліса, упіхнула ў збан галаву, а вынуць не можа. Увідзелі браты, што ліса ўпіхнула галаву ў збан, павыломлівалі палкі і кінуліся да лісы. Яны да лісы, ліса ходу, лётаюць за лісой, а дагнаць не могуць. А хлопчык астаўся ля дарогі і назірае, як яны ловяць.
Па гэтай дарозе ехаў пан і вёз дзяўчынку за няньку, а яна ўсё плача і плача.
Пад’язджае пан да хлопчыка, пытаецца:
— Ты скажы, хлопец, чаму гэта людзі лётаюць па полі?
— А таму, што ловяць залатую птушку і не могуць злавіць: усё ўцякае і ўцякае.
Пан як саскоча з воза і паляцеў памагаць лавіць залатую птушку (хоць і быў багаты, але быў прагавіты, хацелася, каб яшчэ болей было).
Хлопчык пытаецца ў дзяўчынкі:
— Чаго ты плачаш? Ці хто цябе абідзеў, ці абабіў?
— He, мяне ніхто не абабіў, але мяне пан узяў у нянькі, мама не хацела аддаваць, але проці пана не пойдзеш.
Хлопчык ёй кажа:
— Скідай сваю адзежу, а на маю і ўцякай дахаты, а пан не пазнае, і я ў яго неяк пражыву.
Яны так і зрабілі. Хлопчык скінуў сваю, а адзеў дзяўчынкіну, а дзяўчынка адзела хлопчыкаву і паляцела да сваёй хаты.