Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Здаровы будзь!
Яго за гэта набілі, выгналі з хаты. Прыйшоў ён дадому і кажа:
— Маці мая, Васіліха, вучыш ты мяне на ліха. Білі мяне.
— А што ты гаварыў, сынку?
— Я сказаў: «Здароў будзь!»
— Дурны ты, дурны. Патрэбна было сказаць нябожчыку: «Вечны пакой, царства табе нябеснае».
I вось ён заходзіць у адну хату, а там навароджаны. Ен і гаворыць:
— Вечны пакой. Царства табе нябеснае.
Яго пабілі і выштурхнулі з хаты. Прыходзіць ён дадому і кажа:
— Маці мая, Васіліха, вучыш ты мяне на ліха.
— А што ты гаварыў, сынку?
— Я сказаў: «Вечны пакой. Царства табе нябеснае».
— А патрэбна было табе сказаць, сынку: «Падымі цябе на высату і красату, на доўгія вяка».
Аднойчы Іванка ідзе і бачыць, што гарыць хата. Ен тут і гаворыць:
— Падымі цябе на высату і на красату, на доўгія вяка.— I тут Іванку чуць не забілі. Прыйшоў ён дадому і плача:
— Маці мая, Васіліха, вучыш ты мяне на ліха. Зноў мяне білі.
— А што ты гаварыў, сынку?
— Я сказаў: «Падымі цябе на высату і на красату, на доўгія вяка».
— А патрэбна было, сынку, узяць лапату і засыпаць агонь пяском.
Пайшоў ён зноў. I тут ён бачыць, што дзядзька паліць агонь^ якім будзе смаліць кабана. Іванка ўзяў лапату і засыпаў пяском агонь. Тут яго зноў пабілі. Ледзь жывы прыйшоў Іванка дадому і плача:
— Маці мая, Васіліха, вучыш ты мяне на ліха. Зноў мяне пабілі.
— А што ты казаў, сынку?
— Я ўзяў лапату і засыпаў агонь.
— А патрэбна было табе тут сказаці, сыночак: «Дай, божа, даждацца празніка». Ну з цябе нічога не будзе, сынку. Патрэбна цябе ажаніць. Заўтра пойдзем у сваты. Ды ты толькі не пі і не еш нічога, а вядзі сябе скромна.
У сватах Іванка вёў сябе спачатку вельмі добра. Калі падышоў вечар, то ўсе ляглі спаць. I тут Іванка просіць у маці есці. Яна яму тут кажа:
— Ідзі, сыночку, за комін, там ляжаць пірагі са смятанай.
Пайшоў ён туды, дастаў рэшата з кацянятамі і паеў іх. Затым Іванка лёг спаць. Но не спіцца яму, вельмі хочацца піць. I тут ён просіць у маці піць. А маці кажа:
—' Ідзі, сынку, і пад лавай вазьмі глёк з квасам. I вось з гэтага гляка і напіся.
Пайшоў ён, узяў глёк і ўсунуў туды галаву. Іванка напіўся квасу, а назад галаву не можа выняць. Як ён ні кідаўся, як ні матаўся, а глёк з галавы не злазіў. А людзі падумалі, што гэта нейкі звер, узялі палкі ды разбілі яму галаву. Так і закончылася жаніцьба дурака.
59. СМЕРЦЬ
Жылі сабе старэнькія дзед з бабаю. Жылі яны доўга, доўга, але ім здавалася, што яны пражылі мала. Пакуль бог даваў здароўе, ім так жылося, што яны й нічога не памятаюць з свайго жыцця і здаецца, што была кароткая жытка. Але пад старасць начало ўсё балець: косці трэ, спіну ломіць, ногі і рукі млеюць, кашаль душыць, вочы не бачаць, вушы не чуюць, а на языку смаку няма. Есці хочацца, а палажы ў рот — душа не прымае. Ойкаюць да стогнуць дзед з бабаю; а тут яшчэ трэ гараваць, бо не даў бог ім плоду. Былі ў іх дзеткі і ўнукі, да ўсіх пабраў бог к сабе. Цяжка жыць на старасці дзеду з бабаю без памогі. Адно крэхча на печы да жаліцца, што не дае бог смерці. Другое сабе ж стогне на палу да на бога наракае, што людзі ўміраюць
і маладыя, а яго і на старасці бог не хоча прыбраць, свет апрастаць. Саўсім здзяцінелі дзед з бабаю, а ўсё жывуць да жывуць. Але ось раз палетку высунуліся сабе дзед з бабаю з хаты, сядзяць на прызбе да на сонейку грэюцца. На вуліцы грабуцца куры; ходзяць свінні да ў лужах кеўзаюцца; валандаюцца гусі да праз плот з агародаў шчыпаюць траву; дзеці перакідаюпца да перасыпаюць пясочак або лепяць аладкі. Сонейка пячэ, а дзед з бабаю сядзяць у кажушках да й то ім холадна. Падышоў к ім сусед да й пытае пра здароўе.
— Ой, якое наша здароўе! — кажа дзед.— Як так жыць, лепей гніць, да от бог адступіўся і не дае смерці.
— Эй, дзеду, не грашы богу! Бог ведае, што робіць. Жыць важка, а паміраць яшчэ гарэй.
Тут баба пачала жаліцца, што бог адступіўся ад іх і не дае смерці, не апрастае зямлі. Тым часам к таму чалавеку падбег яго хлапчук.
— Злабі мне хацьку, бацька,— прыстае ён і давай лашчыцца да прасіць.
— Добра, добра, зраблю,— кажа чалавек і пачаў гладзіць сынка па кудзерках.
Весела стала бабе; усміхаецца яна, і сама давай песціць хлапчука. Зірнуў дзед на бабу і ўздумаў тую пару, як яго баба песціла сваіх дзетак; уздумаў — і так радасна яму стала на сэрцы, што і сам пагладзіў хлапчука. От пачаў сусед з шчэпачак будавапь хатку, а дзед з бабаю сядзяць на прызбе, пазіраюць то на яснае сонейка, то на дзяцей, слухаюць, як яны смяюцца да весела шчабечуць, і самім радасна стала. Тым часам гусь падышла к бабе й давай яе шчыпаць за кажушок.
— Ча.го яна прычапілася,— крычыць баба.
А сусед да й кажа:
— Гэта, баба, смерць прышла па цябе.
Спалохалася баба, не хоча паміраць, адпіхае ад сябе гусь і крычыць:
— Агіль да дзеда.
А дзед крычыць:
— Агіль да бабы.
От так ганяюць яны гусь адно к другому, бо нікому не хочацца паміраць. Засмяяўся сусед, пазваў гусь да й кажа:
— Жыць важка, а паміраць гарэй.
60. ЯК ДЗЕД БАБУ ГЛАДЗЕНЬКА АШУКАУ
Прыйшоў адзін дзед да гаспадыні і просіць, каб дала есць. Тая дала і кажа:
— Пастой, дзедку, зара пасалю.
— Э-э,— кажа,— не трэба, мая саколка, е ў мяне такая ложка, што як кілька разы замяшаю, то й салёна будзе.
Добра. Той дзед выняў ложку з торбы, сыпнуў няўзнакам крышку солі, усё мяшае і гаворыць:
— Абсалютум, абсалютум, абсалютум.
— На,— кажа,— цяпер пакаштуй, мая гаспадынька!
Тая пакаштавала — праўда, салёна! Так кажа:
— А мой дзядзюшку! А мой саколіку! Прадай мне яе, я табе што хочаш дам.
— Э-э,— кажа,— мая гаспадынька, як та такую рэч збывацьі
Анно ж як пачала ляменціць, надала яму грошай, адзежы, усяго, так той аддаў, да й сам, сабраўшыся, дай бог ногі! Анно ж прыязджае яе мужык і якраз прывозіць мяшок солі. Яна гэта выбегла, да за тую соль:
— А ты такі-гэтакі! Хто цябе просіць, каб ты соль вазіў.
Той думае сабе: «Звар’явалася баба!»
Ідзе ўжо ў хату, а яна яго за стол, наліла місу стравы:
— На, еж!
Той пакаштаваў:
— Каб цябе ўпадкі ўзялі! To ж без солі.
— Ото ж бач, зара будзе салёна.
Да гэта за тую ложку да, усё мяшаючы, кажа:
— Абсалютум, абсалютум, абсалютум.
Што пакаштуе — не салёна! Той мужык пачаў дагадвацца, што неякія штукі е, да то вяроўку намачыў, да давай бабу аплятаць! А тая плача да яшчэ мяшае і ўсё:
— Абсалюту-ум! Абсалюту-ум!
61. МЕНА
Жыў сабе дзед з бабай. Пасеялі яны боб пад палом. Той боб як расці дык расці — вырас пад самы пол. Яны ўзялі пол раскінулі. Той боб як расці дык расці — вырас пад самую столь. Яны ўзялі столь раскінулі. Той боб як расці дык расці — вырас пад
самае неба. Паглядзеў дзед на бабу і кажаць: «Палезу па струччу на неба!» I палез. Лез, лез і ўзлез на самае неба. Там яму бог падарыў залатую цяцерку. Узяў дзед цяцерку і пайшоў дамоў. Відзіць: пасцюць канюхі коняў.
— Дзень добры, дзедзька! Дзе ты быў?
— На небе ў пана бога!
— Што табе пан бог даў?
— Залатую цяцерку!
— Памяняйся з намі на коніка!
Дзед памяняўся, уссеў на каня і едзець дамоў. Відзіць: пасцюць пастухі валоў.
— Дзень добры, дзедзька! Дзе ты быў?
— На небе ў пана бога.
— Што табе пан бог даў?
— Залатую цяцерку!
— А дзе яна?
— Памяняў на коніка!
— Памяняй з намі коніка на воліка!
Дзед памяняўся, узяў вала і пайшоў. Відзіць: пасцюць бараноў.
— Дзень добры, дзедзька! Дзе ты быў?
— На небе ў пана бога!
— Што табе пан бог даў?
— Залатую цяцерку!
— А дзе ж яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка!
— Прамяняй нам воліка на барана!
Дзед памяняўся, узяў барана і пайшоў. Ідзець, відзіць: пасцюць індыкоў.
— Дзень добры, дзедзька! Дзе ты быў?
— На небе ў пана бога!
— Што табе пан бог даў?
— Залатую цяцерку!
— А дзе ж яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка!
-— А волік дзе?
—Прамяняў на барана!
— Прамяняй нам барана на індыка!
Дзед прамяняў барана на індыка і пайшоў.
Ідзець, ідзець, відзіць: дзеці гуляюць на вуліцы, ездзюць на качарэжках.
— Дзень добры, дзедзька! Дзе ты быў?
— На небе ў пана бога!
— Што табе там бог даў?
— Залатую цяцерку!
— А дзе ж яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка.
— А волік дзе?
— Прамяняў на барана!
— А баран дзе?
— Прамяняў на індыка!
— Прамяняй нам індыка на качарэжку!
Дзед прамяняў, уссеў на качарэжку і прыехаў на качарэжцы дамоў. Баба ў яго пытаецца:
— Ці ж быў ты на небе ў пана бога?
— Быў!
— Што табе пан бог даў?
— Залатую цяцерку!
— А дзе ж яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка!
— А волік дзе?
— Прамяняў на барана!
■— А баран дзе?
— Прамяняў на індыка!
— Аіндыкдзе?
— Прамяняў на качарэжку!..
Усердзілася баба на дзеда, давай яго качарэжкай біць. Забіла да смерці і пахавала пад загнетам.
62. УРОДА У МОЗЫРЫ
Быў чалавек, імеў у сябе ўсяго многа, толькі не было ў яго грошай. Ен думаў, думаў, дзе іх узяць, пасля сказаў:
— Пайду ў свет,— і пайшоў.
Ідзе ён дарогаю і бачыць: барануе хлопец. Ен прыйшоў к яму і кажа:
— Хадзем, дзіця, са мною грошай шукаць.
Той кажа:
— Хадзем, дзядзька.
Ідуць яны і бачаць— стаіць двор. Тады чалавек кажа хлопцу:
— Ты будзь тут, а я пайду ў двор; калі будуць у цябе чаго пытацца, то ведай, што атвячаць.
Прыйшоў чалавек у двор і пытаецца:
— Хто ў гэтом дварэ жыве?
Яму сказалі:
— Пані.
Тагды ён пайшоў к пані. Як вашоў у яе пакой, то пані, яго ўбачыўшы, спыталася:
— Адкуль ты, чалавеча?
Ен кажа:
— 3 Мозыры.
— Як там урода? Кажуць, што вельмі добрая.
— На ўсё, пані, добрая ўрода, але вельмі капуста добрая ўрадзіла, такая харошая, што з адной галоўкі можна нашаткаваць дванаццаць кадзей.
Пані кажа яму:
— Ты маніш.
— He, калі, пані, хочаш ведаць праўду, то пасылай свайго чалавека, няхай там паглядзіць у нас на месце.
Пані кажа:
— Калі няпраўда, што ты мне заплаціш за гэта, што мой чалавек туды паедзе?
— А калі праўда, то. пані, мне што дасі?
Яна кажа:
— Сто рублёў.
— Але, калі няпраўда, то я застануся ў пані служыць.
— Ну, добра!
Пані вялела свайму лёкаю запрагчы пару каней і ехапь паглядзець ў Мозыры, ці праўда гэта, што ёй чалавек гаварыў. Лёкай паехаў і паўстрачаў таго хлопца, каторы быў з тым чалавекам, што к пані зайшоў. Пытаецца лёкай ў яго:
— Адкуль ты, хлопча?