Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Потым усадзіў пан батрака ў мех, завязаў і павёз к вялізнай рэчцы. Аж па дарозе ўстрачаецца з паненкамі:
— Як маецеся? — пытае ён.
I паклаў ён на беразе ракі быстрай батрака звязанага, а сам паехаў з паненкамі.
Едзе купец дарогай і чуе такі разгавор:
— Ня ўмею ні чытаць, ні пісаць, а мяне за караля браць хацяць.
А купцу зайздросна стала.
«Я купец,— думае сабе,— а ніколі шчэ каралём не быў».
-— Дык я ўмею,— голасна сказаў ён, а яму батрак у адказ:
— Развяжы мех і садзіся туды.
Вылез батрак, завязаў у мяшок купца, а сам сеў на купцовых коней.
А пан тым часам выправіў сваіх слуг утапіць батрака, яны і кінулі мех у глыбокую рэчку.
А Сцяпан сабе жыве ды на купцовых конях катаецца. Аднаго разу паехаў пан на кірмаш, глядзіць — Сцяпан прадае коні.
— Сцяпан! — закрычаў голасна пан,— гэта ж ты з таго CBCTV?
— Ага.
— А дзе ж ты браў гэтыя коні?
— Ды на том свеце, панок.
— А што ты там бачыў?
—• Да там рэчкі з золатам, а колькі ўсякага багацця, а коней — не пералічыш!
— Эх, кабы мне там багацця ўзяць! — зайздросна сказаў пан.
— Вазьмі жалезную бочку і хай цябе туды слугі ўсадзяць.
Прыняслі слугі бочку, хутчэй усадзілі туды пана, звязлі яго к мору, а Сцяпан як бросіць у глыбокае мора да кажа:
— Вось табе багацце, для цябе хопіць.
Утапіў пана, а сам запеў вясёлую песню і стаў ён жыць-пажываць ды паноў забываць. Вось і казкі канец.
55. ПРЫГОДЫ САЛДАТА
Ішоў салдат з царскай арміі дадому. Прышоў у адну хату і просіць:
— Пусціце паначаваць.
У хаце была ўдава з маленькім дзіцем. Яна пабаялася пагаварыць адна з салдатам і кажа яму:
— Схадзі ў бліжэйшую хатку і прывядзі сюды старую бабульку.
Ён і пашоў. А была тады надта дрэнная пагода. Бабка гавоРЫЦЬ:
— Куды ж я, дзеткі, пайду такой завеяй.
А салдат кажа:
— Нічога, бабка, я цябе на плячах данясу.
I панёс ён бабку. А гэта было ўжо вечарам. Натрапіў ён на эавеяны калодзезь і бухнуў туды разам з бабкай. Але гэты калодзеж быў не надта глыбокі.
Салдат неяк выкарабкаўся адтуль, а бабка засталася. Прышоў ён да ўдавы і кажа:
— He захацела ісці такой пагодай.
Сабралася па бабку сама гаспадыня. Кажа яму:
— Лезь на печ і пільнуй дзіця, а я скора вярнуся.
Раптам да дзіцяці падышоў кот. Салдат як кіне шчапніком, папаў не ў ката, а ў дзіця і забіў яго.
Прыходзіць гаспадыня і кажа:
— Дзе ж ты падзеў бабку. Ты ж, казалі, панёс яе.
Яму і нечага казаць. Агледзелася гаспадыня, што і дзіця ляжыць забітае. Тут яна стала галасіць і праклінаць салдата.
Сабраліся вясковыя мужыкі і сталі прыдумываць яму кару.
Адны гавораць забіць, другія гавораць павесіць, трэція — спаліць. Адзін кажа:
— Я прыдумаў яму кару. Што толку, калі мы яго адразу заб’ём, але трэба, каб ён памучыўся. Пасадзіць яго трэба ў боч^ ку і кінуць у лес.
Так і зрабілі. Узялі крэпкую бочку шчыльна забілі, але не^ вялічкую дзірачку аставілі і завезлі ў лес. Так і прасядзеў ёы некалькі дней у лесе. Аж падходзіць да бочкі воўк. Абнюхаў яе і пачуў, што там сядзіць чалавек. Але як жа выгнаць яго адтуль.
Узяў воўк усадзіў хвост у дзірку і стаў махаць у бочцы, гэта ўжо пужаць чалавека. Салдат схапіў ваўка за хвост. Той спужаўся і давай унасіць. Так ён бег, бег доўга, цягнучы за сабой
бочку. Бочка разбілася, цягнучыся па каменнях, і воўк добра замарыўся.
Салдат ужо пазбавіўся бочкі. Узяў зморанага ваўка на рамень і вядзе.
Прыходзіць у адну вёску. Там напаткалі яго купцы і пытаюць:
— Што ты вядзеш?
— Завадскога барана,— адказвае салдат.
Тут купцы і давай таргавацца, давай купляць гэтага барана.
Салдат не дурак быў, запрасіў такую вялікую Пану. Усё ж купцы адкупілі гэтага ваўка і загналі ў хлеў, дзе стаялі ўжо раней накупляныя авечкі.
Салдата пусцілі ў хату начаваць, угашчаюць яго. Салдат лёг спаць, але яму не спіцца, бо знае, што там натворыць воўк з авечкамі. Ен ціхенька вышаў, узяў стаяк з пчаламі, палажыў на сваё места, накрыў і пашоў далей сам.
Назаўтра пашлі купцы выганяць авечак і гнаць на рынак. Тут воўк схапіў авечку, даўся пад ногі і ўцёк. Усе астальныя авечкі ляжалі на зямлі падушаныя.
Купцы вярнуліся ў хату, усе пасталі па вуглах з каламі, адзін пашоў будзіць салдата.
— Уставай,— кажа,— хваціць спаць.
Салдат не варушыцца.
— Уставай, кажу,— крыкнўў ён і стукнуў калом.
Як узарваліся пчолы, як загудзелі і сталі кусаць купца. А выступілі яны цэлым роем. Тут купец схапіўся за галаву і ходу. Астатнія купцы думалі, што гэта ўцякае салдат. Яны і сталі мясіць яго каламі. I забілі гэтага купца. А салдат пашоў у горад, выпівае сабе ды пасмяхаецца з купцоў.
56. МУДРЫ ДУРАНЬ
Было ў бацькі тры сыны, двух разумных, а адзін дурань. Па" сеялі яны каля дарогі гарох. Каторагось дня пайшоў бацька на поле, аж бачыць, што е шкода.
Пасылае ён на ноч старшага сына пільнаваці. Пайшоў ён пільнаваці. Пільнаваў, пільнаваў, але на другі дзень зноў е шкода.
На другую ноч ідзе другі сын пільнаваці. Пільнаваў, пільнаваў, але так жа не ўпільнаваў. Зноў е шкода.
На трэцюю ноч ідзе бацька сам пільнаваці. Пільнаваў, пільнаваў, але так жа не ўпільнаваў.
На чацвёрту пайшоў дурань пільнаваці. Вечарам ідзе да яго маці і кліча яго вячэраці. А ён узяў жардзіну і трэснуў яе па галаве, і забіў. Прыбяжаў бацька і крычыць да дурня:
— Ай, што ты зрабіў!
А дурань кажа:
— Вазьмі залажы кабылу да воза.
Бацька залажыў і пад’ехаў. Яны ўзялі бабу і пасадзілі на воз, і паехалі. Прыязджаюць яны да папа. Дурань ідзе да папа і кажа:
— Бацюшка, уставай хутчэй: маці ўмірае, трэба яе выспавядаці.
A non кажа:
— He хочу.
Так ждалі яны да рання. Поп устае і выходзіць на двор, а яны кажуць да яго:
— Ай, бацюшка, што ты зрабіў, маці ўмерла.
Поп злякаўся, як даведаўся, што яна ўмерла і кажа:
— He крычы, я табе дам грошы і дарма пахараню.
Яны ўзялі грошы і паехалі да другога папа. Прыехалі яны да цэркві і паставілі бабу пасярэдзіне і падперлі калком. Ідзе non і перавярнуў бабу, а яны да яго:
— Ай, бацюшка, што ты зрабіў, мацеру забіў.
A non да іх кажа:
— Я вам дам грошы, адно едзьце сабе.
Яны ўзялі і паехалі. Едуць яны, едуць, і заехалі яны да леса і астанавіліся каля вялікай сасны. Дурань і бацька ўзлезлі на сасну і ўцяглі бабу на дзерава. Аж едуць якіясь паны з фурманам і з лёкаем, і пад’ехалі яны пад гэту сасну і астанавіліся пад дзеравам папасаці. Паставілі самавар і сядзяць і ядуць. А дурань кажа да свайго бацька:
— Бацька, го, бацька, я скіну на паноў шышку.
А бацька кажа:
— He кідай.
Дурань не выдзержаў і скінуў. Пан пытаецца лёкая:
— Што там упала?
А лёкай кажа:
— Шышка, проша пана.
Зноў дурань кажа да бацькі:
-— Я не выдзержу, скіну шышку.
А бацька кажа да яго:
— Цыц, дзяржы, не пускай.
Але дурань не выдзержаў і пусціў. А пан пытаецца ў лёкая: — Што там упала?
А лёкай кажа:
— Шышка, проша пана.
Дурань зноў кажа да бацькі:
— Бацька, го, бацька, я пушчу, не выдзержу.
А бацька кажа:
— Цыц, дзяржы, не пускай.
Але дурань не выдзержаў і пусціў бабу. Баба ўпала з дзерава і ўпала сярод іх. Паны вельмі злякаліся і пачалі ўцякаць. Пан пасылае свайго лёкая пабачыць, што гэта такое. Лёкай пайшоў. Падходзіць ён да таго месца, а дурань злавіў яго і адрэзаў яму языка. Лёкай пабяжаў да паноў, а яны як пабачылі яго, так сталі зноў уцякаць і ўсё аставілі. А дурань сеў да коча, узяў з сабою бацька і паехаў да сябе. I было ў яго з той пары ўсяго ўсякага багата.
57. АБ НАБІТЫМ ДУРНЮ
Жылі тры брацця, два разумных, а трэці дурань. Пайшлі яны ў лес дровы рубапь. Разумныя брацця рубаюць добрыя дровы, а дурны гнілую калоду. Рубілі доўга, брацця разумныя насеклі многа дроў, а дурань злота кацёл. Брацця, як гэта ўвідзілі, так і зарадаваліся, насыпалі сабе і рубашкі, і шапкі, і боты; адны забралі ўсё золата, самі асталіся сцерагчы, а дурня паслалі па мех. Ідзець дурань па мех, дайшоў да палавіны дарогі і забыўся, па што ідзець. Вярнуўся назад к разумным і пытаецца:
— Братцы! Я забыў, за чым вы мяне паслалі.
— Па мех! Каб боле не забыў, ты ўсё ж кажы: мех!
Дурны бяжыць і ўсё кажа: мех, мех, мех.
Сустракаець яго пан і кажа:
— Дзе тут дарога?
Дурны яму кажаць:
— Сюды мех, туды мех і туды мех.
Пан рассярдзіўся на дурня, даў яму крэпка. Дурань ізноў забыў. Бяжыць і пытаецца:
— Братцы! Па што вы мяне паслалі!
— Дурнішча! Па мех!
— Братцы, мяне сустрэў пан і пытаўся дарогі, і я яму сказаў: «Сюды, паночак, мех, туды, паночак, мех і туды мех»,— і ён мяне за гэта біў.
— Дурнішча. Ты б сказаў: «Сюды, паночак, дарога і сюды дарога, едзьце, куды вам трэба».
Пайшоў ізноў дурань па мех і кажа:
— Мех! Мех! Мех!
У дзярэўні апанавалі яго сабакі, а ён ім і кажа:
— Сюды дарога і сюды дарога, бяжыце, куды вам трэба.
Глядзіць ён, што сабакі не слухаюць,— уцёк, забыў, па што бяжыць.
— Братцы! Па што вы мяне паслалі?
— Па мех, дурань ты!
— А мяне як сабакі апанавалі, я ім казаў тое, што вы мне казалі.
— Дурань ты! Ты б іх палкай біў.
Пайшоў дурань па мех, усё кажа:
— Мех! Мех! Мех!
I ўзяў з сабою палку.
Сустракаець яго свадзьба. Маладуха злезла і кланяецца, а ён яе палкай. Тут усе яе адбаранілі, дурня набілі. Дурань зноў забыў, па што бяжыць. Ізноў вярнуўся і пытаецца:
— Братцы! Па што вы мяне паслалі?
— Ах, каб цябе пранцы з елі! Па мех!
— А мяне сустракала свадзьба, зачала маладуха кланяцца, a яяе палкай.
— А, дурышча, ты б сказаў: «Каб вы так кажды дзень радаваліся».
Пабег дурань, кажа:
— Мех! Мех! Мех!
Вязуць мерцвяца хараніць, ён і кажа ім:
— Ах, каб вы кажды дзень так радаваліся!
Тыя яму апяць аддубасілі, ён ізноў забыўся, па што бяжыць.
— Братцы, па што вы мяне паслалі?
— Па мех!
— Ах, братцы мае! Вязлі мерцвяца, і я тое сказаў, што вы мне сказалі, і мяне за тое выбілі.
— Ай, дурнішча ты' Здзеў бы шапку, да богу памаліўшысь, пайшоў.
Дурань пабяжаў і ўсё кажа:
— Мех! Мех! Мех!
Відзіць ён, што мужык смале на дварэ свінку, ён зняў шапку, на каленкі — богу моліцца. Той мужык абліў яго вадой, ён уцёк і забыўся, па што бяжыць.
Вярнуўся, зноў пытаецца. Відзяць браты, што не даждуцца яго меха, пашлі самі, узялі мех, прышлі ў лес, забралі золата і сталі ўсе багата жыць.
58. НАБІТЫ ДУРАНЬ
Жылі-былі дзед і баба. I быў у іх сын. I гэты сын быў дурны. Ен ніколі не знаў, дзе што гаварыць. I вось аднойчы маці яму сказала, што калі ты, сынку, заходзіш у хату, то патрэбна здаровацца. Аднаго разу зайшоў ён у хату, а там нябожчык ляжыць. Тут ён і гаворыць: