Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Ой-ой-ой,— адказвае Шыдар,— каторы ўпярод ускочыць, то лепшыя пападзе коні.
Пайшлі яны да той палонкі, дак адзін перад другім спяшаўся, каб гэта наперад ускочыць. Як ускочыў адзін, потым другі, а потым і трэці, узялі патапіліся. Яны хацелі Шыдара ўтапіць, a Шыдар патапіў іх. 3 Шыдарам няма што зачапацца. Голаму разбой не шуміць. Пасловіца гаворыць: голы, як біч, а востры, як меч.
49. ХМАРА БУЛКАВАЯ I АЛАДКАВАЯ
Даўней было, за паншчыну. Араў мужык на сваём полі. Выараў ён шмат грошай. Няма як яму забраць, каб жонка не ведала. А яго поле было за лесам. Пайшоў мужык да места, накупляу булак і аладак, панёс. Цераз лес трэба было яму ехаць. Параскідаў мужык па кустах булкі і аладкі і прыйшоў да хаты і кажа да жонкі:
— Жонка, едзьма з табою па грошы. Я за лесам араў на сваём полі, выараў шмат грошай.
Узялі і паехалі. Уехалі ў гэты лес, мужык кажа на жонку:
— Злезь з воза: можа, дзе ёсць грыбы.
Жонка злезла і пайшла. Грыбоў няма, адно булкі і аладкі. Жонка пытаецца ў мужыка:
— Адкуль яны набраліся, булкі і аладкі?
Мужык кажа:
— Гэта ішла хмара булкавая і аладкавая, і адна аб адну як абцерліся, то пасыпаліся булкі і аладкі.
Узялі і паехалі па грошы. Забралі грошы і вязуць. Пішчыць на асіне сава. Жонка пытаецца мужыка:
— Што гэта пішчыць?
Мужык кажа жонцы:
— Ціха, маўчы, гэта арол нашага пана падстрыгае і падгольвае, начай ніхто не можа яго падстрыгчы і падгаліць, як арол.
I паехалі. Прыехалі да хаты, пабылі дзень і два, стаў мужык з жонкаю сварыцпа і ўзяў жонку набіў. Жонка пайшла да пана і сказала пану, што мой мужык араў за лесам і выараў шмат грошай, і мы прывязлі да хаты. Пан вялеў мужыка даставіць да двара. Прыйшоў мужык да пана — пан пытаецца:
— А што ты, чалавеча, жонка твая гаворыць, што ты выараў шмат грошай.
Мужык кажа пану:
— Каму пан веры дае, так гэта ж яна — вар’ятка, няхай скажа, пане, калі.
Жонка гаворыць пану:
— Тагды, пане, як ішла булкавая хмара і аладкавая, то мы ў той дзень ездзілі.
Пан кажа:
— Што ты, дурная, дзе ж ёсць булкавая хмара і аладкавая? Мужык кажа:
— Во, пане, не дурная гэта? — Няхай яна скажа, калі гэта было.
Жонка кажа:
— Тагды, пане, як пана на асіне арол падстрыгаў і падгольваў.
To пан сказаў:
— Ты —дурная, ідзі вон, як жа, каб мяне арол падстрыгаў і падгольваў.
Мужыку асталіся грошы ўсе.
50. ДАРАГАЯ ШКУРА
Жылі два браты, адзін бедны, а другі багаты. Бедны меў старэнькага каня, а ў багатага было многа дужых коней. Просіць бедны ў багатага:
— Дай мне тваіх коней узараць поле,
Вельмі не хацелася багатаму даваць сваіх коней, скуголіў ён ад жаднасці, але мусіў быў даць аднаго коніка.
Пайшоў бедны араць сваё поле.
А багатаму не сядзіцца дома, ные сэрца, як там маецца яго конь.
Прыбягае ён на поле і сочыць за бедным братам.
Вядома, што кожны мужык любіць прыгаварываць на сваю жывёлу брыдкія словы:
— Но, каб ты здохла.
Гэта ён робіць не ад злосці, а так сабе, да слова. Пачуў гэта багаты і рашыў, што бедны нагаварвае на яго каня смерць. Усхапіўся ён і пабег. Прыбег, ухапіў сякеру і забіў старэнька^а коніка свайго брата.
Гараваў-гараваў бедны, але што ж рабіць? 3 гора ён садраў шкуру з каня, высушыў яе і панёс прадаваць.
’шоў, ішоў дый цёмна стала. Бачыць — стаіць багаты дом, ён сабе і думае: «Калі дом багаты, дык тут розныя дзіўныя рэчы дзеюцца, можа, я тут і згаджуся».
Глядзіць бедны ў акенца і бачыць, што гаспадара-памешчыка няма дома, а замест яго з барынавай жонкай гуляе non. У гэты час загрымела-загрукала, гэта значыцца, барын едзе дадому.
Пачуўшы гэта, жонка ўсхапілася, папа заслала ў падпечча, смажана-варана ў печ, гарэлку за шкап.
Паглядзеўшы ўсё гэта, мужык падыходзіць да пана і пытаецца ў яго дазволу пераначаваць. Пан дазволіў, і яны разам увайшлі ў хату. Жонка пачала лемантаваць, што яна хворая, у печы не паліла, есці нічога няма.
Пачуў гэта бядняк і рашыў яе абдурыць. Узяў ён сваю шкуру, дубасіць па ёй. Памешчык пытае, што гэта ён робіць. Мужык кажа:
— Гэта мой варажбіт. Я даведаўся цераз яго, што ў печы стаіць смажана-варана, а за шкапам — гарэлка.
Паглядзеў пан, і сапраўды, ёсць і смажана-варана, і гарэлка. Паелі, папілі. Пан тады просіць мужыка:
— Паваражы яшчэ мне.
Мужык адказвае:
— Я б табе, паночак, паваражыў, але ў цябе ў хаце чорт сядзіць.
Пан спугаўся і пачаў мужыка прасіць выгнаць яго з хаты.
— Дай мне, паночак, за гэта воз хлеба і пару коней, і я выганю чорта.
Пан згадзіўся. Тады мужык нагрэў вады, дастаў яе з печы і лінуў у падпечак. Папу няма дзе дзецца, мітусіцца ён па падпечку і раскасмачыўся ён там — увесь чорны зрабіўся. Ну, сапраўды чорт. Вылез ён з падпечка — і ну ўцякаць прэч.
Пан і кажа:
— Праўда, выгнаў ты чорта.
За гэта мужык атрымаў воз хлеба і добрых коней.
Вось прыязджае ён дадому. Багаты брат пытае ў яго:
— Дзе ж ты такога дабра набраў?
— А са шкуры каня, якога ты забіў.
Дзівіцца багаты брат і сам сабе разважае:
— Заб’ю ўсіх сваіх коней і павязу іх прадаваць у горад.
Як нагадаў, так і зрабіў.
Прыходзіць у горад і крычыць:
— Прадаю шкуры, прадаю шкуры!
— Што за іх хочаш?
— А два вазы хлеба і чацвёра коней.
— Дурны, хто табе гэта дасць. Уцякай адсюль, пакуль не адлупцавалі.
Багаты ўзлаваўся і вырашыў забіць свайго брата. Звярнуўся дадому, узяў сякеру і адрубіў галаву. Але на тое месца, дзе заўсёды спаў бядняк, сёння лягла іх маці. Выйшла, што багаты забіў не свайго брата, а ўласную маці.
Доўга-доўга гараваў бедны, потым запрог каня, пасадзіў забітую маці і паехаў. Прыязджае да пана.
Пан запрашае іх у хату, але «старая» не ідзе. Тады пан ідзе да старой і частуе яе гарэлкай. Ледзь дакрануўся да яе, як галава і зляцела. Мужык пачаў крычаць. Пан кажа:
— Маўчы, на табе два вазы хлеба і чацвёра коней ды пахавай яе ціха.
Так мужык і зрабіў. Прыязджае дадому. Багаты ў яго і пытаецца:
— Дзе ж ты такога дабра набраў?
— А прадаў маці на базары і столькі хлеба набраў.
Тады багаты вырашыў забіць сваю жонку і прадаць.
Прывёз у горад і крычыць:
— Прадаю мёртва цела, прадаю мёртва цела.
Людзі пачулі і кажуць:
— Сціхні, дурань, уцякай ад бяды хутчэй, вязі дадому мёртва цела і пахавай.
Прывозіць, пахаваў, а беднага рашыў утапіць. Скруціў яго ў мяшок і нясе.
Потым схамянуўся і ўспомніў, што яшчэ не памаліўся. Паклаў мяшок каля плоту і пабег у царкву грахі замальваць.
У гэты час едзе пан са сваім статкам кароў і свіней. Раптам чуе голас бедняка.
— Чудзяса, мяне нясуць на небяса.
Пачуў гэта пан, і яму вельмі захацелася на неба. Бядняк кажа:
— Развяжы мяшок, я вылезу, а цябе аднясуць на неба.
Так і зрабілі. Багаты прышоў і ўтапіў мяшок з панам.
Прыходзіць дадому і бачыць, што бедны ідзе, а за ім — цэльны статак рознай жывёліны.
— Дзе ж ты ўзяў усё гэта?
— Ты ж мяне ўкінуў у рэчку, а там усяго шмат, там і панабраў рознага дабра.
Паслухаў багаты і пайшоў, кінуўся ў рэчку. Усё хацеў, каб дабра было больш.
51. ЯК ДУРАНЬ ШКУРУ БІУ
Жыў-быў мужык, і было ў яго тры сыны. Два разумных, a адзін дурак. I ўмёр той мужык, і астаўся ў яго толькі адзін вол. Сыны думалі, думалі, як таго вала дзяліць, і прыдумалі: здзелалі тры загародкі і сталі вала ганяць,— у чыю загародку ўскочыць, таго і будзе. Вол да і ўскочыў у дуракову загародку. Ладна. Узяў дурак вала, зарэзаў, мяса з’еў, а шкураціну надзеў на сябе і пайшоў. Ішоў, ішоў дурак і зайшоў у дзярэўню — відзіць:
з краю хата стаіць, і ён давай узлез на крышу, разабраў столь, здзелаў сабе дзірку і глядзіць: што-то там у гэтай хаце дзелаецца?
А ў хаце дый у етай хазяін куды-то пайшоў, вясціма, можа, за якім дзелам адлучыўся. А к жонке тым часам non прыйшоў. Вот яна напякла яму бліноў, напрагла яечні — селі за стол і ядуць. А дурак усё ета і відзіць. Ажно тут, адкуль узяўся.— мужык ідзець. Спужалася тая баба, скарэй яечню, бліны ў печку схавала, а папа некуды хаваць, узяла дый у падполле ўпіхнула. Улез мужык у хату і стаў у жонкі есці прасіць:
-—■ Давай, жонка, вячэраць.
Жонка яго пасадзіла за стол, дастала з печкі капусты ды крупені і паставіла на стол. А тут і дурак злез з крышы і прыйшоў у хату, і стаў прасіцца:
— Ці не пусціце пераначаваць?
А мужык кажыць:
— Чаму не? Я сам у людзёх начую і к сабе людзей пускаю, садзісь за стол.
Вот яны селі і сталі хлябаць капусту з крупеняй. Як паелі, вот дурак узяў дый начаў сваю шкуру біць, біець дый прыгаварываець:
— Нашто ты мне салгала! Нашто ты мне салгала!
А мужык і спрашываець:
— За што ты яе б’еш?
А дурак кажыць:
— За то, нашто яна мне салгала, яна сказала, што тут яечню ды бліны ядуць.
Мужык і прыстаў к жонке:
— Давай яечню да бліны.
Жонка туды-сюды, аднеківалася, а ён узяў сам палез у печку, найшоў тыя бліны ды яечню, узялі ўсё ды з дураком і паелі. Тады дурак узяў ды і зноў стаў сваю шкуру біць. Біець дый прыгаварываець:
— Нашто ты мне салгала, нашто ты мне салгала!
А мужык апяць спрашываець:
— За што ты яе б’еш?
А дурак кажыць:
— А нашто яна мне салгала? Яна мне сказала, што тут пад палом non сядзіць.
Палез мужык пад пол — і найшоў там папа. Узяў яго, выцягнуў, набіў, набіў, сколькі ўлезла, і выпіхнуў у каршэнь за дзверы. I стаў прасіць мужык дурака:
132
— Прадай ты мне сваю шкуру — што яна табе так усю праўду гаворьшь? Я табе дам пяцьдзесят рублёў.
Дурак узяў дый прадаў яму сваю шкуру за пяцьдзесят рублёў. Тады ўзяў дурак свае дзеньгі і пайшоў дамоў к братам. Прыйшоў дый кажыць:
— Дуракі вы, дуракі, не за жывую скаціну бяруць грошы, a за лупленую. Во я за сваю шкураціну пяцьдзесят рублёў узяў.
А браты былі ўжо трошкі зажыліся і скацінку завялі, а як увідзелі, што дурак за сваю шкуру пяцьдзесят рублёў узяў, узялі папарэзалі сваіх кароў, палупілі і павязлі ў горад прадаваць — вядома, ім там не далі па пяцьдзесят рублей. Ну, вот і рассердзіліся браты на дурака і згаварыліся, каб яго са свету звесці. Прыехалі дамоў, ажно тут матка памёрла. Нечага дзелапь, нада матку хаваць. Вот і сталі браты спорыць. Старшы гаворыць на меншага:
— Ты меншы, ты матку хавай.
А малы на старшага:
—Ты старшы, ты хавай.
Спорылі, спорылі дый палажылі:
— He будзем дурака забіваць, няхай матку хаваець.
Вот узяў дурак матку, узваліў на санкі і павёз хаваць. Едзіць, едзіць, ажно насустрэчу яму ганчар з гаршкамі. Ганчар крычыць: