• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Пападдзя яму 3 тысячы воддала і з шкатулкаю. Дайшоў Мікулка да гумна:
    — Ну, што, ета чуда не чуда, а нада яшчо.
    Вярнуўся ён к пападдзі:
    — Матушка, я забыў: бацюшка вялеў са ўсіх старон дом запаліць, а праязджаюшчы вам выстраіць каменны, трыэтажны.
    У пападдзі былі дочкі, яны і гаворуць:
    — Ах, маменька, када так, дак запалім! Наш тапер дзеравянны, a то будзіць каменны.
    Мікулка да тых пор не пашоў, пакуда запалілі дом. Відзіць non з поля, што яго дом гарыць. Бяжыць і гаворыць:
    — Ай да Мікулка! Во чуда счудзіў,— чудней і не нада...
    Прыбягаець к дому, стала яго пападдзя ругаць:
    — Ну, нашто ты Мікулі прыказаў ета дзелапь?
    — Да, ета я яго папрасіў чуду счудзіць... Ну, чудней етага чуда і не нада... А ці выняла ты дзеньгі?
    — Як?.. Ты ж вялеў Мікулке прынесь к табе дзеньгі!..
    — Ну, счудзіў жа ён, чудней етага і нету... I жаліцца нельзя.
    Ну, упярод лясы былі паболей: яму паны надарылі лесу,— ён месяцы ў два і абстроіўся.
    Мікулка ўсё знаў, што будзець. Раз ён гаворыць жонке:
    — Ну, жонка, сянні прыдзець к нам non цябе ў батрачкі нанімаць. Прыгатуй ты мне саян, платок — усю адзежу,— я надзенусь бабаю.
    Надзеўся ён, сеў пад кудзель і прадзець. Прыходзіць non.
    — Здрастуй, Мікульчыха!
    — Здрастуйце, бацюшка.
    — Ну, і дзе ж Мікулка?
    — А, бацюшка, плуту плутоўская і смерць: як спаліў вам двор,— дык некуды сыйшоў, да і нету.
    Ну, а што, кагда ба ты нанялась ка мне ў работніцы?
    — А чаго ж, бацюшка? Мне ўсё адно: чымся так жыць, луччы наняцца куды.
    Узіла прасліцу на плячо і пашла за папом. Прыходзіць у дом, пападдзя радая такая, што красіва баба. Даў бог сенакос. У дзякана батракі, у дзячка батракі, а не дзін з паповаю батрачкаю не справіцца. Тры гады служыў Мікула за ўдаву. Ну, быў у етым сяле прыстол, прыехаў адзін дзячок к етаму папу ў госці. Мікула гатуець усё заміст жэншчыны і ўдавою ўзываецца. Гаворыць дзячок папу:
    — Бацюшка, я заўдавеў, хазяйства вадзіць некаму,— пагаварыце вы батрачкі, штоба яна за мяне пашла замуж. Свяшчэннік стаў гаварыць:
    — Ну, ці пойдзеш за дзячка замуж?
    — Дак атчаго ж? Када ён мною не грэбуець, дак пайду...
    Тады ўжо ўзнаў non, што ета быў Мікулка, а не Мікульчыха.
    43.	ШУТ ШУТКІН. ЯК ЁН ПАПА, МУЖЫКОУ I ПАНА ПРАВЁУ
    Как жыў адзін чалавек, а называўся ён Шут Шуткін. Захапелась яму адзін раз прайдзіцца кала дарогі. Ідзець ён дарогай, а кала дарогі non пашыць, ён і гаворыць яму:
    — Здрастуй, бацюшка!
    — Здрастуй, Шут Шуткін! Брат, сшуці мне шутку!
    — Ах, бацюшка, сшуціў ба, да шуткі дома пазабыў. Ежалі вам угодна, то выпрыгіце мне каня, а я з’езжу за шуткамі.
    Вот non выпрыг каня і аддаў Шуту Шуткіну. Шут Шуткін і паехаў за шуткамі. Заехаў у балота, утапіў каня, атрэзаў яму галаву, хвост, а патом апяць прыляпіў і пашоў к папу:
    — Ну, бацюшка, за шуткамі не з’ездзіў, а толька каня ўтапіў, пайдзем цянуць.
    Вот яны перва ўзялі за галаву, цянулі, цянулі — не выцянулі.
    Патом Шут Шуткін і гаворыць:
    — Ну, бацюшка, бяры-ка ты за галаву, а я за хвост.
    Вот non узяў за галаву, а Шут Шуткін за хвост. Сталі цянуць. Поп цягнуў, цягнуў і атарваў галаву проч і гаворыць на Шута’
    — Ну, брат, сшуціў ты мне шутку,— што мне тапер дзелаць?
    — А купі, бацюшка, яшчо.
    Вот non бросіў каня, а сам пашоў дамой. А Шут узяў ету лошадзь, аблупіў, шкуру прадаў і купіў сабе клячу. Павёў яе ў дзярэўню да прыводзіць к тром таварышам і купіў ёй гарніц аўса, пасыпаў ёй:
    — Вот, сматрыце: паесь етыт авёс, а пірадзелаіць на серабро.
    Вот яна паела гарніц аўса, а ён узяў і падсыпаў пад яе гарніц серабра.
    — Вот, пасматрыце: паела гарніц аўса, а наваліла гарніц серабра.
    — Брат, прадай яе нам.
    — А, купіце!
    — Што возьмеш?
    — Тры тысячы!
    — О, брат, так дорага будзіць. Ну, да што дзелаць? Мы свае дзеньгі вароцім.
    Вот яны купілі лошадзь. Адзін і гаворыць:
    — Дай, брат, перва мне.
    А другі гаворыць:
    — А не, перва мне.
    Трэці гаворыць:
    — Да хто ўзяў, тот узяў.
    Вот адзін узяў, пераначавала яна ў яго, падсыпаў ён ёй мерку аўса і гаворыць:
    — Ну, жонка, к заўтраму ты шый машну: дзенег у нас будзіць многа заўтры.
    Вот ён назаўтрыга пашоў падбіраць дзеньгі, пасмотрыць: там не дзеньгі, а толька навоз. Вот ідзець к яму другой таварыш і спрашыець у яго:
    — Што, брат, как тваё дзела?
    — А я уж, брат, свае дзеньгі вараціў.
    — Ну, брат, давай тапер мне: я свае варачу!
    Вот ён прыводзіць яе, паставіў яе на чыстым палу да засыпаў ёй как не можна болей аўса. «Вот многа дзенег будзіць заўтра». Пашоў назаўтрыга сматрэць: а яна паела авёс да напакасціла. Прыходзіць трэці таварыш:
    — Што, брат, у цябе?
    А ён атвячаець яму:
    — Слава богу, я свае вараціў!
    Патом і гаворыць трэці:
    — Ну, цяпер дай-ка мне!
    Вот і трэці так здзелаў, прыходзіць і гаворыць:
    — Што, братцы, у вас? У мяне г...о!
    — Ну, брат, усім раўно.
    I гаворуць яны:
    — Пойдзем мы да зарэжам яго...
    Вот яны прыходзяць к Шуту і гаворуць яму:
    — Ну, брат Шут, мы цябе прышлі рэзаць!
    А ён і гаворыць ім:
    — Братцы, што вы мяне будзіце галоднага рэзаць? — падаждзіце: жонка бліноў напякець, пад’ем бліноў, тады ўжо рэжце.
    А ён узяў да начыніў авечы пузыр кроўю, да падвязаў яго пад паху, прыходзіць і гаворыць:
    — Жонка, пякі бліны!
    Яна яму гаворыць:
    -— Што ты ета здурэў?
    А ён схваціў нож да ёй пад бок, яна — брык і звалілась. Яны ета відзюць, што ён яе зарэзаў:
    — Братцы, ухадзіце.
    А ён і гаворыць-
    — Падаждзіце: я яе атжыўлю.
    — Чым жа ты яе атжывіш?
    — А во чым: увідзіце.
    Прыносіць кнут, секануў яе тры разы і гаворыць:
    — Пужка-жывушка, аджыві маю жанушку!
    Вот яна ўскочыла і давай печ бліны, падкарміла іх усіх. Вот яны і гаворуць:
    — Брат Шут, прадай нам ету пужку.
    — Купіце.
    — Што вазьмеш?
    -— А тры тысячы рублей.
    — Да ці не дорага будзіць?
    — Нет, яна стоіць!
    Вот яны купілі ету пужку і панеслі з сабой.
    Адзін і гаворыць:
    — Дай-ка перва я застаўлю сваю жонку напеч бліноў!
    Вот ён узяў ету пужку, прышоў дамоў і гаворыць:
    — Жонка, пякі бліны.
    — Што ж ты ета ашалеў, я ж бліноў не ўтварала.
    Ен схваціў нож да жонку пад бок і закалоў. Патом узяў ету пужку-жывушку, сек, сек, сек, а жонка не ўстаець -— няжыва. Назаўтрыга прыходзіць таварыш:
    — Ну, што, якава пужка?
    — А, брат, ішчо раз толька секануў, дык яна падпрыгнула.
    — Ну, брат, тапер дай мне.
    Вот ён узяў пужку і прыходзіць дамоў:
    — Жонка, пякі бліны.
    — Што ты ета ашалеў: якія я буду бліны печ?
    Ён схваціў нож да кальнуў ёй пад бок,— яна і завалілась. Вот ён узяў ету пужку-жывушку, сек, сек: не ўстаець жонка!.. Назаўтрыга прыходзіць трэці таварыш:
    — Ну што, брат, якаво тваё дзела?
    -— А, брат, толька секануў адзін раз, дак яна і ўскочыла,
    — Ну, брат, дай тапер мне'
    Прыходзіць дамоў і гаворьшь:
    — Ну, жонка, пякі бліны!
    А яна і гаворыць:
    — Ці ты ўзбясіўся?
    А ён схваціў нож і закалоў сваю жонку. Патом узяў ету пужку, сек, сек, не ўстаець жана! Назаўтрыга і гаворыць адзін другому:
    ■— А мы ведзь сваіх жонак пакалолі!
    Вот яны і гавораць:
    — Пойдзем, зарэжам Шута Шуткіна!
    Вот яны і прыходзяць к Шуту, а яго нетуці. Спрашываюць у хазяйкі:
    — А дзе ж ета Шут?
    А яна гаворыць ім да і заплакала:
    -— Mae вы галубочкі, мой Шут памёр.
    Яны і гаворуць ёй:
    — Пакажы нам хоць яго магілку.
    А яна і гаворыць ім:
    — А ідзіце на кладбішча, дзе будзіць нарыта зямля, там ён і ляжыць.
    Вот яны прыходзяць на кладбішча: свежая, неатрытая магілка. (А ён не памёр, а ад іх схараніўся). Вот яны і гаворуць:
    — Вазьмем мы хоць на яго магілку напакасцім.
    Вот адзін і гаворыць:
    — Ну-ка, перва я!
    Вот ён толькі сеў, а Шут как парнець яго адтуль шылам у дуплю,— вот ён как падскочыць да как закрычыць:
    — Ай, братцы, ён жа жыў. Вазьмем мы яго, выташчым вон.
    Вот яны выташчылі яго вон да давай яго біць, а ён давай іх «ірасіць:
    — Братцы, не бейце, я вас пакармлю мёдам.
    Вот ён павёў іх у пчальнік і накарміў іх мёдам.
    — Братцы, за што вы мяне хацелі зарэзаць?
    — А во за што, Шут! Ты перва нам прадаў лошадзь да абмануў, у другі раз з абманам ты прадаў нам пужку-жывушку, a яшчо абмануў нас у трэці раз, што ты памёр: мы сталі памінаць цябе, а ты нас шылам было закалоў.
    А Шут гаворыць:
    — Да, памін ваш харошы, разве так памінаюць чалавека.
    — Ну, да прасці ўжо нас, Шут, ну, што дзелаць.
    — Да бог з вамі.
    Вот яны нямнога пагадзя і гаворуць:
    — Пайдзем мы ў яго пчальнік да вазьмем самых харошых пчол.
    А Шут ета пачуў і пабег упярод за іх у пчальнік і ўлез у пусты ўлій да ўзяў з сабою венічак. Вот яны прыходзяць утраіх у пчальнік і гаворуць:
    — Ну, каторы будзем выбіраць.
    — А каторы будзець шумець, тот і возьмем.
    Вот яны падходзяць к таму, дзе сядзеў Шут, узялі яго на плечы і паняслі дамой. Вот яны няслі, няслі, а ён, седзячы там, свісь! А яны і гаворуць:
    — Братцы, пайдзем паскарэй: Шут даганяець!
    Ішлі яны, ішлі, а ён апяць, седзячы там: свісь!
    — Братцы, Шут даганяець.
    Патом ён у трэці раз: свісь! Вот яны як бросілі ўлій, да как пабягуць ухадзіць, а ён за імі ў дагоню:
    —Стой, падаждзі, не ўшлі.
    Вот яны беглі, беглі, патом астанавілісь і гаворуць:
    — Чаго ж мы ўходзім? Разві мы не справімся ўтраіх с адным! Пайдзем да хоць пакушаем мёду.
    Вот яны прыходзяць апяць к вуллю і гаворуць:
    ■—• Ну, давайце мёд есці.
    Вот адзін закалупнуў рукою да палажыў у рот, патом другі і гаворуць:
    — Ах, как харашо!
    А трэці ўзяў і гаворыць ім:
    -— Ета г...о!
    А яны і гаворуць:
    — Ну, брат, усім раўно.
    Патом і гаворуць:
    — Ну, братцы, ета нам усё Шут панадзелаў! Давайце яго іскаць. Ён тут нейдзе недалёка.
    Вот яны іскалі, іскалі, нашлі яго і гаворуць:
    — Ну, тапер мы цябе не прапусцім!
    Вот яны ўзялі вязуць яго і прывязлі к возеру, пасадзілі яго ў мяшок і гаворуць:
    — Пайдзем за тапаром прасеч пролыбку.
    Вот ён астаўся адзін лі дарогі ў мяшке; едзець гаспадзін, а ён і крычыць:
    — He ўмею ні чытаць, ні пісаць, а на тот свет у каралі іду.
    Памешчык і гаворыць:
    — Давай я за цябе ў каралі пайду.
    Яго аттуда памешчык выпусціў, а Шут усадзіў яго ў мяшок, піхнуў яго ў ваду і гаворыць:
    -— Пішы там бурых і сівых.
    А сам сеў на памешчыкавых лашадзей, паехаў дамой, стаў жыць да пажываць, да дабра нажываць, а худа пражываць.
    44.	ЯК МУЖЫК СВАЙГО БАЦЮШКУ ПАДНАДУУ
    У некаторым сяле быў свяшчэннік, очынь сярдзіты, і магарышлы, і багаты. Вот адзін быў мужык, і такой ён быў шут і такой машэннік. Патом адзін раз што-та быў гадавой празнік, вот ён і прыходзіць у цэркву, пумаліўся богу (а дзяла сваі ён уж абстрапаў). Патом послі абедні падходзіць ён к папу і гаворыць: