Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Я лягу на лаве і ўчынюся нежывым, а як прыдуць сюды мужчынаў трох, то ты ўсё плач дай усё гэтым качалачкам штырхай мяне.
Яна так і зрабіла.
Прыходзяць яны:
— Ля! Што гэта такое?
— Я й сама не ведаю, вярнуўся з кірмашу п’яны дай зараз умёр.
— Нашто ты яго штырхаеш?
— Бо гэта такі чэнчык, што як трапіш у такое месца, то нябожчык аджыве, але я не ведаю таго месца, ён то ведаў.
Дай усё штырхае і штырхае. Анно ён схапіўся, сеў дай кажа:
— А-а, я так лёгка заснуў, што гэта было?
— Ты не заснуў,—кажа,— анноўмёр!
Так яны нічога ўжо яму не спамінаюць, што іх шынкары папабілі, анно ўчапіліся да таго чэнчыка:
— Прадай нам!
— А бойцеся бога, гэта мой усей спосаб!
— А які гэта спосаб?
— От, падчас хто ў багатых паноў умрэ, то я пайду, аджыўлю, то мне дадуць, што я сам схачу за тое.
Так яны яшчэ лепш прысталі. Пачалі дурыцца і то, даўшы яму надта многа грошай, забралі чэнчык дай пашлі.
Ідуць, анно ж даведваюцца, што надта пан багаты недалёка ўмёр. Бягуць яны туды і кажуць:
— Так і так, мы можам аджывіць.
— Добра.
Так старгаваліся, колькі ўзяць за тое, і давай штырхаць таго пана тым валачкам,— аж чыста на ём скуру паабсоўвалі. Так гэта таго нябожчыка сын уступіў у злосць, казаў павязаць і адаслаў іх недзе да астрогу.
От як ашуканства ў карысць не пашло.
— Цягаў воўк авечкі, пацягнулі і воўка!
40. ЯК МУДРАГЕЛЬ П’ЯНІЦАУ АШУКАУ
Адзін чалавек быў сабе надта вельмі мудрагель, а было зноў діэсць п’яніцаў велькіх да багатых, так ён усё думае думку, як бы тут іх ашукаць? Ну, так гэта пашоў да аднае карчмы, даў карчмару грошай дый кажа:
— Я тудакава прыду з маімі кампанамі, так вы падавайце ўсё тое, што я скажу, дый калі спытаю, перакруціўшы шапку, ці заплачана? — скажы: заплачана.
— Добра.
Потым пашоў і да другой карчмы, таксама ўмовіўся, і да трэйцяй, нарэшце, і да тых п’яніцаў дый кажа:
— Пойдзем мы хоць раз да карчмы, то ўжо я вам захфундую.
— Добра.
Пашлі яны да карчмы, так ён кажа да шынкара:
— Ну, рандар, дай таго і таго!
Той даў, ён пакаштаваў — да лоп! аб зёмлю:
— Дай накшага!
Шынкар дасць, ён пакаштуе і зноў аб зёмлю, а тыя сядзяць галодныя. I так пагракатаў усё. Пры канцы ўжо, перакруціў шапку дый пытае:
— Заплачана табе?
— Няўжэж, заплачана, заплачана, можаце ісці дахаты.
Так гэта ўстаўшы, кажа:
— Хадзем,— кажа,— браткі, да другой, бо тут усё нялюдскае!
Ажно і там таксама зрабіў. Ну, як ужо вышлі з трэйцяй, так тыя, думаўшы, што гэта тая шапка за ўсё плаціць, кажуць:
— Прадай нам, браце, гэту сваю шапку.
— Што вам, браткі, стала, хіба вы падурэлі? Я за гэту шапку п’ю і купляю ўсё, жонка п е і купляе і дзеці мае, і я б яе меў бы б прадаць?
Ажно тыя як пачалі прасіць, маліць, навалілі яму золата, колька сам хацеў...
— Ну,—■ кажа,— што тут зробіш, калі вы гэдак просіце, мушу вам гэта ўжо ўчыніць.
Тыя ўхапілі шапку, такія ра-адыя пабеглі да карчмы, а ён гэта, перабраўшыся, за імі.
Уходзяцьяны ў карчму, а ён гэта, перабраўшыся, за імі. Уходзяць яны ў карчму дый крычаць:
— Давай нам таго і таго.
Шынкар думае сабе: «Мо і ад іх гэдак утаргую», падаў ім зара, чаго хацелі, а яны пакаштуюць, ні пакаштуюць — го-оп! — да го-оп! аб землю: гэта такое, гэта гэдака! Нарэшце, адзін перакрупіў шапку дый пытае:
— Заплачана табе?
— He яшчэ!
— Ны,— кажа,— ты дурны, не так круціш!—я сядзеў блізка яго, то добра бачыў,— і гэта, злажыўшы на сваю голаў, пытае:
— А што, заплачана?
— Ны, што вы, падурэлі? Хочаце мяне абшукаць?—дый стаў у дзвярох, каб не паўцякалі.
Так нішто рабіць, заплацілі за шкоду дый пашлі да другой. I там таксама!
Пашлі да трэйцяе — усё аднакава! А той усё за імі наглядам ходзіць, ажно яны гавораць да се:
— Што яму тут зрабіць? Гэта ён нас ашукаў!
— Ля, што? Забіць гіцля дай годзі!
Той, гэта пачуўшы, пабег дахаты, умыўся, увабраўся, лёг на лаве, паставіў у канцы галавы крыж, а на жонку кажа:
— Ты тудака сядзь, дай вычытвай усяляк, а калі хто прыдзе, то скажы, што я ўмёр.
Яна села, ажно ўбягаюць тыя:
-— Дзе мужык?
— Ляньцеся! Умёр сёні, от ляжыць на лаве.
А яны:
— Што тут яму зрабіць за гэта?
Дый то, узяўшы адзін крыжа — цюк! яму ў грудзі, а ён схапіўся:
— А мае вы, браткі, такія-гэдакія, вы,—кажа,— мяне ад смерці выратавалі! Я быў у пекле, у небе, у атхланні, чысцы, a вы як дзюгнулі крыжам, так я бы то зо сну ўстаў.
Так яны шэпчуць да се:
— Трэ ад яго гэтага крыжа адкупіць, будзем хадзіць па свеце, людзі ад смерці ратаваць дый грошы браць добрыя за гэта.
Дый кажуць:
— Прадай нам, братка, гэтага крыжа.
— А-ах! мае вы браткі, што-о вам гэта? Я па свеце як пайду, то не думайце, што грошай вазьму.
Ажно яны як прысталі, як насталі, так прадаў ім за горбу золата.
Пашлі яны ў свет, выпытваючыся, ці хто ні ўмёр? Ажно якраз кажуць: кралеўска дачка ўмярла. Так яны туда дый кажуць: так і так. Упусцілі іх туда, дзе”кралеўна ляжала, яны зачыніліся, узяў адзін крыжа і дзюб! — не ўстае:
— Ля! Як ты дзяўбеш? дурноце!
— От як трэба!— і як дасць, так аж да косці. Ніц!
Так яны гэта наперамену: то той, то той, як пачалі дзяўбсці ад пят да галавы, на ўсе чатыры бакі перакідаючы,— чыста яе здзяўблі, анно косці свецяцца!
А кроль гэта ўсё бачыў праз дзірачку, так гэта казаў іх узяць, павязаць дый як сабак павешаць.
41. ЯК ПОП АБМАНІЎ ТАРАСА АДНАЖДЫ, A ТАРАС ЯГО ДВАЖДЫ
Жыў мужычок бедны, і была ў яго жана, а дзяцей не было. Пражыўся да таго, што хлеба купіць не за што. Была ў іх карова.
— Ну,— гаворыць мужык,— жонка, павядзем, прададзім карову да хлеба купім.
Павёў мужык карову прадаваць. Едзіць свяшчэннік з прычэтам з горада, сустракаецца з етым мужыком:
— Здароў, Тарас!
—Здароў, бацюшка!
— Куды ты ета казу вядзеш?
—Бацюшка, ета ж карова!
— Нет, свет, ета каза, вун і дзякан скажыць.
Дзякан гаворыць:
— Ета каза!
Мужычок етый асуміўся. Поп гаворыць:
— Брат Тарас, прадай мне ету казу — вот табе 3 рублі.
Нечага дзелаць мужычку: ён узяў і прадаў ету карову заміст казы за 3 рублі і пашоў двору. Гаворыць на жану:
— Якая ты глупая: заміст каровы казу забратала!
Жонка на яго напусцілася:
— Што ты з ума сайшоў? Козы ўсе дома, а каровы нетуці.
— Ну, баба, што дзелаць?! Я прадаў свяшчэнніку — як-небудзь апосля разбярэмся.
Даў бог другое скрысенне. Едзіць Тарас у горад і знаець, што свяшчэннік са сваім прычэтам зайдзець у трахцір абедаць. Падгаварыў ён трахціршчыка:
— Я вып'ю і закушу на грывеннік, а ты гавары, што на сто рублей.
Еты прычэтнікі сядзяць у другім нумары і гавораць:
—Во мужык Тарас: за адзін абед 100 рублей правёў! Гэта ж мы ўчацвяром і то рублей 10 правядзём, а ён сто рублей!..
Глядзяць яны ў дзірку: чым гэта будзіць Тарас расплачывацца.
Тарас як ташчыць калпак аршына ў 1,5, уносіць у трахuip. Ударыў раз па калпаку:
— Што, трахціршчык, заплочана?
— Заплочана.
Поп ета відзіць і дзівіцца з прычэтам. Другі раз ударыў Тарас па калпаку — да звіданія. Трэці раз ударыў — гаворыць трахціршчык:
■— Ну, маладзец, Тарас: плаціць умееш.
Свяшчэннік і гаворыць:
■— Рабяты-прычэтнікі, купім у Тараса етый калпак: ён нам будзіць нада: у нас жодную паездку будзіць дармавэй абед у трахціры. Ну, дзякан, ты кладзі 25 рублей, дзячкі паложуць умесце 25, а я адзін 50: за 100 рублей, можа, прадасць калпак.
Тарас едзіць дамоў, даганяець яго свяшчэннік:
— Што, Тарас? Прадай етый калпак нам: етый калпак нас будзіць вызваляць. Што ты за яго вазьмеш? Мы табе, Тарас, дадзім 50 рублей серабром.
— He, бацюшка, нікак нельзя атцоўскае благаславенне пакідаць: хуць жа раз злучыцца ў горадзе быць, дак пап ’ю-пагуляю.
— Ну, паслухай, Тарас: вот табе 100 рублей серабром.
— He, ужо, бацюшка, када хочыце купіць, дак прадам за 150 рублей.
— Ну, прычэтнікі, купім січас, a то хто-небудзь дарожы дасць.
Купілі етый калпак за 150 рублей. Прыязджаець Тарас двору і гаворыць на хазяйку:
— Ну, хазягіка, бранілась ты на мяне, што я заместа казы карову прадаў,— прадаў і я свой калпак за 150 рублей.
Тарас етый троху паправіўся жыць. Свяшчэннік дажыдаець праздніка, штоба ехаць у горад на дармавэй абед. Паехалі яны і з жонкамі, і з нянькамі, і з дзяцьмі ў горад. Заказалі трахшршчыку:
— Дай-ка нам на 200 рублей папіць-пагуляць!..
Трахціршчык гатоў: падаў на 200 рублей.
Як паелі:
— Ну, гаспадзін свяшчэннік, пажалуйце і рашчот.
Бацюшка вылазіць:
■— Січас, гаспадзін трахціршчык.
Прынёс панамар з двара калпак. Свяшчэннік як ударыў:
— Ну, ці ў рашчоце, трахціршчык.
— He-е, non, падай дзеньгі.
Січас non аддаў дзякану біць: дзякан біў, біў ■—усё рашчот спрашыюць. Усе етый калпак білі, а ўсё рашчот спрашыюць. Сталі складывацца, занялі дзенег і заплацілі ў трахцір.
Тарас еты дзеньгі года за два спусціў, гаворыць, на хазяйку:
— Што, баба? Умірай-ка ты, а я паеду за свяшчэннікам, я яму скажу: «Бацюшка, пажалуйце з пакаяннем: мая хазяйка нездарова».
Прыязджаець к свяшчэнніку. Бацюшка і пытаець:
— Ну, што ты прыехаў?
— А што, бацюшка, пажалуйце з пакаяннем: хазяйка ўміраець.
Сабраўся non і паехаў з Тарасам. Прыязджаюць, Хазяйка ўжо ўмерла і ляжыць на куце прыбраная.
— Вот, бацюшка, благаславіце-ка вы мяне! У мяне ёсць старынная дубіна (яшчэ калі свет зачынаўся): я сваю жонку тры разы ўдару, дак яна атжывіцца.
— Ну,— гаворыць non,— калі ета яшчэ ад старых атцоў, то благаслаўляю!
Бацюшка з вотарапу вышаў у сенцы, а Тарас прымер здзелаў: жану не біў, а ўдарыў па лаўкі вокала яе тры разы — яна замычэла. Як бацюшка быў чалавек добры, то абрадаваўся, што чалавек атжывіўся. Уходзіць у хату: яна ўжо сядзіць на лаўкі і паківаваецца, тут ёй далі вадзіцы халодненкай напіцца. Яна стала ачухвацца: бацюшка паблагадарыў яго за ета і паехаў дамоў. Прыехаў дамоў і перасказыець свайму прычэту злучай, што пры ім злучыўся.
— Как бы нам ету дубіну купіць як мы на похараны ездзім, то мы етаю дубінай аджывалі ба мертвяцоў. Складзёмся мы і купім у яго дубіну.
— А вы, бацюшка, з’ездзіце, патаргуйце.
— He, паедзімце ўсе туды.
Прыязджаюць яны к етаму Тарасу.
— Што, Тарас, прадасі нам тую дубіну, што людзей аджываець?
— Прадам.
— Што ты за яе вазьмеш?
— Ах, бацюшка, дайце 500 рублей.
Ну, яны і радуюцца.
— Я,— гаворыць non,— адзін палажу 250 рублей, а вы, прычэт, утраём 250.
Аддалі дзеньгі і дубіну з сабою ўзялі. Толькі яны прыехалі дамой, прыехаў к ім купец багатый.