Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Выраслі гуркі, набралі яны поўны воз, і сабраўся ўжо багаты брат ехаць, а жонка кажа:
— Вазьмі яшчэ з дзесятак гарбузоў, можа, іх пан вельмі любіць.
— He, пакінь іх лепей дома, а калі хочаш, пакладзі яшчэ гуркоў.
Прыехаў мужык к пану і кажа:
— Добры дзень!
— Добры дзень, што скажаш?
— Гуркоў прывёз у гасцінец.
-— Які ж ты дурань, у мяне свае ёсць.
Ён зноў:
— Паночку, прывёз вам гуркоў у гасцінец.
— Кажу гэтаму дурню, што ў мяне сваіх няма куды падзець, а ён зноў за рыбу грошы.
Багаты брат яшчэ ніжэй кланяецца і зноў пра сваё. He вытрымаў пан, вялеў паставіць яго на карачкі і хто ні пойдзе, браць гурка і даць яму па з...цы. Ідуць людзі, кідаюць у яго гуркамі, a ён за кожным ударам гаворыць:
— Добра хоць, што дагадаўся.
Сказалі пра такое пану, ён і пытае багатага брата.
—• Цо ты мувіў, кеды тобе давалі ў д... гурком, цо ты дагадаўся?
— Паночку, гэта ж жонка гаварыла, каб я гарбузоў узяў хоць з дзесятак. Калі б я ўзяў, то й памёр бы тут, а так мо шчэ даеду жывы дадому.
34. МУЖЫК I ПАН
Жыў бедны-прабедны мужык. Ды так пражыўся, што няма нічога нават паесці. I тут яшчэ прыходзіць вялікдзень. Мужык кажа сваёй жонцы:
— Давай закруцім апошнюю гуску, зжарым яе і аднясём да пана. Пан павінен добра заплаціць за яе. Вось мы і справім вялікдзень.
Так і зрабілі. Прынёс мужык гуску да пана і кажа:
— Панок, купі ў мяне гуску!
Паглядзеў на яго пан:
— Добра, куплю. Толькі пры той умове, калі раздзеліш гуску пароўну: двум панічам, двум барышням і двум панам — мне з жонкаю. Раздзеліш — заплачу дваццаць пяць рублей.
Мужык згадзіўся. Узяў нож, адрэзаў перш-наперш галаву з шыяй і да пана:
— Вось вам галава, таму што вы ўсяму дому галава, a пані — шыя, таму што яна знаходзіцца за панам; панічам — ножкі, каб пільнавалі дарожкі бацькі; паненкам — крылушкі, таму што ім ляцець у дальнія старонкі (замуж). А я мужык глуп — мне ўвесь труп.
Пан зарагатаў, даў мужыку дваццаць пяць рублей.
Прыйшоў мужык дадому, накупляў мяса, сала. Уселіся за стол мужык з жонкаю і ядзяць. Прыйшоў да іх сусед-багач. Здзівіўся багаты, кажа:
— Дзе ты ўзяў усё гэта, ты ж вельмі бедны?
— А вось зжарыў адну гуску, аднёс да пана, пан даў мне дваццаць пяць рублей, за іх я і накупляў сабе ўсяго.
Багаты пачухаў патыліцу і думае сам сабе: «Я ж зарэжу пяпь гусак і зжару іх не проста так, а ў масле. Ох, і грошай жа мне дасць пан!»
Зжарыў пяць гусак і панёс да пана.
— Купі гусей, пан!
— Куплю, калі раздзеліш нам сваіх гусей пароўну: нас шэсць чалавек, а гусей у цябе пяць. He раздзеліш — загадаю даць дваццаць пяць розак.
Тут і задумаўся прадаўшчык: «Як жа раздзяліць пяць гусей на шэсць чалавек?»
Пану не церпіцца:
— Што доўга думаеш — дзялі!
— Панок, не магу,— прызнаўся прадаўшчык-багач.
— Ідзі да свайго суседа і прывядзі сюды. Бядняк табе дапаможа.
Прыйшоў бядняк.
— У нас тут тупік: ніхто не можа раздзяліць пяць гусей на шэсць чалавек. Дапамажы нам! — кажа пан.
— Раздзяляю,— кажа бядняк.— Вось адну гуску — пану з паняй. Пан, пані і гуска — вас трое. Другую гуску — двум панічам. Два панічы і гуска — таксама трое. Так і з паненкамі. Мне ж дзве гускі — нас таксама будзе трое. Вось бачыце, усе па тры. Пароўну? — спытаў ён у пана.
— Пароўну! — адказаў пан і засмяяўся з вынаходства бедняка. Заплаціў бедняку багата грошай і багача прыказаў высекці.
6. Зак. 984
81
Бядняк зажыў на шырокую ногу. Гуляе цэлы год, весяліцца. Прыйшло зноў свята — вялікдзень. У бедняка зноў хоць шаром пакаці. Мужык і кажа жонцы:
— Пайду да пана і пазычу грошай у яго.
Прыйшоў да пана:
— Панок, пазыч дзесяць рублей!
— А калі аддасі? Дзе ты іх возьмеш?
— Панок, калі не аддам, то забярэш маю кароўку.
Даў яму пан дзесяць рублей і кажа:
— Калі не аддасі ў срок, карова мая.
Выйшаў срок аддаваць пазыку пану, а грошай у бедняка няма. Сядзіць мужык каля акна і думае, як выкруціцца. Бачыць — едзе пан. Мужык узяў у карман капейкі — цэлы рўбель, а сам прытварыўся п’яным і выйшаў на вуліцу. Пастаяў, зашатаўся, заківаўся і пайшоў. Пан убачыў гэта дзіва, зацікавіўся, куды ён пойдзе — такі ж п’яны.
Мужык заходзіць у першы шынок. Купіў дзве чвэрткі гарэлкі, адну выпіў, а другую загадаў схаваць:
— Буду ісці назад — вып’ю.
Прыходзіць у другі шынок да яўрэяў.
— Прадай, шынкар, дзве чвэрткі гарэлкі.
Адну тут жа выпіў, а другую зноў аставіў.
— Буду назад ісці — вып'ю.
Прыйшоў у трэці шынок. А пан следуе за ім. У гэтым шынку бядняк выпіў яшчэ дзве чвэрткі.
— У расчоце? — пытае гаспадара-шынкара.
— У расчоце.
Дзівіцца пан: столькі выпіў гарэлкі і ў расчоце. «Але што ж будзе далей?» — думае пан.
Ідзе дадому бядняк. Зноў заходзіць у шынкі: «Дай,— думае пан,— я першы буду заходзіць». Зайшоў пан у шынок і чакае, калі прыйдзе мужык.
Мужык як заваліўся ў шынок, так адразу патрабаваў гарэлку тую, што ён загадаў захаваць. Выпіў.
— У расчоце? —пытаецца.
— У расчоце, галубчык!
Дзівіцца пан: як гэта — п’е, а не плаціць.
У другім шынку бядняк зрабіў тое ж. «Тут хтосьці памагае яму, не інакш»,— думае пан.
Выйшаў мужык з шынка, прыхіліўся да сцяны, зняў з галавы сваю дзіравую-прадзіравую шапку і кажа сам сабе: «Ох ты мая збавіцельніца. Ох ты...»
Тут і падумаў пан, што шапка ў яго не прастая, што яна памагае яму ва ўсім.
— Прадай мне яе!
— He, не прадам. 3 гэтай шапкай я кожны дзень буду піць-гуляць. Шапка плаціць за мяне.
— Я дам за яе сто рублей, і пазыка — дзесяць рублей — будзе табе.
— Як ні жаль, але бяры ўжо.
Узяў мужык грошы і паехаў сабе ў горад. А пан тым часам заказаў у горадзе абед на тысячу рублей, пазваў усіх багатых, Абедаюць усе. Глядзяць на пана: пан як пан, а ў дзіравай шапцы. «Адурэў, мабыць»,— рашылі госці. Паелі паны і раз’ехаліся. Апошнім вылез з-за стала пан.
— У расчоце? — пытаецца ў хазяіна.
— Як жа ў расчоце? Ты ж абед заказаў на тысячу рублей і гаворыш пра расчот!
Звязалі пана.
— Пусціце мяне, я дома аддам вам грошы!
Прыехалі да пана, пан расплаціўся, а сам сабе думае: «Пайду і ўб ю таго мужыка».
А тым часам мужык сабе купіў добрую вопратку і добра адзеўся. Бачыць — едзе пан. «Да мяне,— думае.— He памагла шапка!»
Мужык хуценька прыбраў усё ў хаце, а ў качарэжніку паставіў арэхавую палачку. Сам лёг на лаўку, прытварыўся мёртвым.
На жонку: ■— Скажаш: памёр ад гарэлкі.
Як убачыў пан мёртвага, яму стала жаль, што не ўспеў расплаціцца як след з мужыком. Узяў палачку і думае: «Удару хоць не па жывым», Замахнуўся, стукнуў раз, а мужык не ўцярпеў і прыгнуў з лаўкі. Дзівіцца пан:
— Прадай мне яе. Яна, мабыць, валшэбная.
— Нс, не прадам. Яна не для паноў. Я прадаў табе шапку, а яна, я чуў, не паслужыла табе, бо ты заказаў абед на тысячу рублей, а шапка плаціць толькі пяцьсот рублей. Аб гэтым я забыў сказаць, а ты не спытаў, як патрэбна адносіцца да шапкі.
— Хай сабе, але прадай мне палачку.
— He. Мне яна самому трэба.
— Я дам за яе трыста рублей і жывёлу, якая ёсць, і шэсць вазоў хлеба ў прыдачу.
— Ну, раз ты хочаш так — бяры.
Заваліў пан двор мужыка рознай жывёлай, прывёз хлеба шэсць вазоў, аддаў грошы.
Узяў пан палачку і паехаў дамоў. Хваліцца пан сваёй палачкай, не нахваліцца:
— Вось махну раз палачкай — усіх мёртвых ажыўлю!
Памёрла ў цара дачка. Дачуўся цар, што на свеце жыве адзін пан, а ў таго пана ёсць валшэбная палачка, якая можа ажывіць мёртвых. Паслаў цар сваіх слуг да пана. Прыехаў пан у залатой царскай карэце ў царскі дом і кажа да цара:
— Да мёртвай я пайду адзін, каб ніхто мне не мяшаў.
Так і зрабілі. Але цар паставіў каля акна свайго слугу, каб той назіраў, што будзе рабіць пан адзін.
Увайшоў пан, выняў палачку і стаў біць па мёртвай. Раз ударыў — не ўстае, другі — не ўстае. Трэці, чацвёрты — не ўстае. Стаў біць да тых пор, пакуль не пацяклі мазгі. Тады слуга бачыць, што дрэнь справы, данёс цару, што пан не вылечыў дачку, а наадварот, збіў у цеста.
Прыказаў цар арыштаваць пана з яго палачкай. Пан бачыць, што папаўся, ніколі цяпер яму не выкруціцца, і кінуўся ў акно. Застаўся з пана толькі адзін блін.
У бедняка памёрла ў гэты час жонка.
Прыйшоў бядняк да пані і кажа:
— Пані, давай з табой пажэнімся. Я цяпер ужо багаты.
Згадзілася пані. Пажаніліся яны, мабыць, і цяпер яшчэ жывуць.
35. КАЗКА ПРА ПЯТРА ВЯЛІКАГА I САЛДАТА
Прыехаў да Пятра Вялікага германскі гасудар. Было іх толькі двое: Пётр і германскі гасудар. I давай яны піць ды гуляць. Панапіваліся і заспрачаліся.
Германскі гасудар і кажа:
— Mae салдаты храбрыя.
— А вось мае,— кажа Пётр,— лепей! Давай не спрачацца. Сядзем на трэцім паверсе каля акна, ты свайго салдата пазавеш, а я — свайго, і скажам: «Прыгай вось у гэтае акно». Хто прыгне на зямлю, той і храбрэйшы.
Пайшоў германскі гасудар, паклікаў свайго салдата.
— Прыгай у гэтае акно, служывы!
— Дайце мне развітацца з сваімі таварышамі,— кажа.салдат.
— Ну, ідзі развітайся.
Пётр Вялікі гукае свайго салдата.
— Прыгай у акно, служывы!
— А ў якое акно прыгаць, ваша вялікасць?
-— А вось у гэта, дзе мы сядзім!
Толькі ён разагнаўся прыгнуць, яны схапілі яго за шынель і затрымалі, каб не зваліўся з акна.
Гэта быў Пятро-салдат. Даў яму Пётр Вялікі грошай на дарогу і сказаў:
— Едзь дамоў, жаніся і жыві. А калі грошай у цябе не стане, то напішы мне пісьмо,— я табе яшчэ прышлю.
Пятро-салдат пайшоў дадому. Ісці яму трэба было праз лес.
А Пётр Вялікі паехаў у гэты час на паляванне. I заблудзіліся ў лесе і салдат, і цар.
Хадзілі так да вечара і вось сышліся адзін з другім, абрадаваліся сустрэчы і расклалі агонь. У Пятра Вялікага было паесці. Паелі яны ўсё гэта. Глядзяць на дрэва, адкуль парос мох, шукаюць паўночную старану. Пётр Вялікі і кажа:
— Хадзем на поўнач.
Пайшлі яны. Доўга ішлі — усю ноч. Вось бачаць — агонь свеціцца. Ну, і слава богу, што хоць выбіліся к якойсьці дзярэўні. Падыходзяць бліжэй і бачаць: вялікая агароджа і вялікі дом. Стукалі, стукалі ў вароты, але ніхто ім не адкрываў. Сталі яны радзіцца — што рабіць? Салдат кажа:
— Пастаў каня паўз агароджу, сам стань на яго, а я на цябе стану. Можа, я так і дастану верх агароджы.
Так і зрабілі. Пятро-салдат дастаў верх агароджы, пералез, адпёр завалу і адчыніў вароты. Завялі на двор каня, паставілі яго пад навес. Бачаць — пад навесам стаяць сані, вазкі, а ў вазках авёс і сена. Пусцілі каня да аўса, а самі пайшлі ў дом. Там была нямая жанчына. Ківаюць яны ёй: