• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Начуй, мне не жалка, але чэрці ў мяне, служывенькі, спаць не даюць, стукаюць за пераборкай, бегаюць.
    А салдат кажа:
    — Заплаці мне грывеннік, дык ні аднаго чорта за ноч не застанецца.
    Наш Іван рад, згадзіўся.
    Як толькі змяркацца пачало, паставіў ён папа за пераборкай, а той, бы дзеравянны, бо, вядома, з марозу.
    Прывязаў ён к руцэ папоўскай вяровачку ды працягнуў сабе на полак.
    Толькі задрамаў салдат, а Іван цягіль, цягіль за вяровачку, a non стук, стук рукой аб пераборку. Салдат тут падняўся ды за пераборку.
    Згроб ён папа, а Іван кажа:
    — Служывенькі, нясі яго к цэркві на возера, там ваду свяцілі і проламка ёсць.
    Папёр наш салдат чорта-папа к цэркві і ўтапіў. Ляглі спаць, тут напі Іван таксама: цягіль, цягіль ужо за дзякаву руку, а той таксама: стук, стук.
    Салдат ужо са злосці як рынуўся, схваціў дзяка ды папёр к проламцы.
    А царкоўны стораж заўважыў ды пабег к архімандрыту, які праездам спыніўся ў старой папоўскай хаце, і кажа:
    — Якраз як нашага бацюшку служывы панёс.
    Архімандрыт падхапіўся ў ніжнім бяллі ды за салдатам. Бяжыць архімандрыт і крычыць:
    — Хто ідзе?
    — Салдат.
    — А каго нясе?
    — Чорта!
    — Куды нясеш?
    — Тапіць!
    Салдат утапіў дзяка ды за архімандрытам, бо і той на чорта быў падобен: валасы распусціў, вочы вытарашчыў ды белы ў бяллі.
    Бег ён, бег за архімандрытам, няможна дагнаць, але паслізнуўся на льду, бо, вядома, цяжкі, неўваротны.
    Тутака наш салдат падхапіў архімандрыта ды волакам к проламцы, той крычаць, крычаў, крычаў, але салдат пад лёд запіхнуў архімандрыта, бурбаўкі пайшлі. Прыходзіць салдат к Івану і кажа:
    — Ведаеш што, два чорты ўтапіў, а трэці за мной, напэўна, дагнаць хацеў, а я за ім, дагнаў яго, ён цяжкі, напэўна, бацька чарцячы.
    Заплаціў яму Іван грывеннік, салдат стаў рад-радзёхенькі і лёг спаць пасля стомы.
    Дык вось якія былі ў нас Іван і салдат. Салдат зарабіў сабе грывеннік і добра, а Іван разумны пачаў жыць-пажываць, папоўскія грошы пражываць.
    38.	ЯК МУЖЫК ПАПОУ АШУКАУ
    Жыў вельмі бедны мужычок, такі бедны, што хлеба ў яго не хапала нават да каляд. Адзін год сядзяць дзеткі дома галодныя і горка плачуць. He выцерпеў мужычок, завугаў за рогі апошніою карову і павёў яе на базар. Сустракае папоў. Папы яму і кажуць:
    — Прадай казу.
    — Якую казу? Гэта ж карова.
    — Якая карова, спытайся ў людзей.
    Ідзе пан. Ён і пытае яго.
    — Якая гэта карова, адным словам, каза,— кажа пан.
    Ідзе дзяк. Пытае ён і яго.
    — Каза, а не карова, здурэў ты, чалавек.
    Прадаў бядняк папам карову за казу. Накінулася на яго дома жонка.
    — He крычы. Я яшчэ ім адпомшчу,— кажа бядняк.
    Пайшоў ён да багатага брата, пазычыў у яго 150 рублёў. Зайшоў у адну карчму, згаварыўся з карчмаром і аставіў яму 50 рублёў. Тое ж сама зрабіў і ў двух другіх карчмах. Прыйшоў на базар і сустракае зноў папоў. Ён ім і кажа:
    — Вы ж казу купілі, а барышу не пілі. Трэба і барыш папіць.
    — Хадзем.
    Пайшлі. Зайшлі ў адну карчму. Просіць мужык у карчмара піць і есці. Выпілі, закусілі. Узяў мужык капялюш, стукнуў і кажа:
    — Квіт?
    Карчмар адказвае:
    — Квіт.
    Пайшлі ў другую карчму. Набраў мужык выпіць і есці. Выпілі, закусілі, узяў мужык капялюш, стукнуў і кажа:
    — Квіт?
    Карчмар адказвае:
    — Квіт.
    Пайшлі ў трэцюю карчму. Набраў мужык выпіць і есці. Гаворыць карчмару:
    — Квіт?
    — Квіт,— адказвае карчмар.
    Зайшлі ў чацвёртую карчму. Там мужык зноў набраў піць і есці і зноў расплаціўся такім жа спосабам. Папы аж вочы вылупілі ад зайдрасці. Пачалі шаптацца, што, мабыць, у мужыка капялюш чарадзейны.
    А мужык сказаў:
    — Да пабачэння,— і пайшоў.
    Згаварыліся папы паехаць да бедняка і купіць у яго капялюш. Прыязджаюць да яго. Набралі гарэлкі, закускі. Пояць яго, каб адурманіць, а потым ашукаць. А мужык змікіціў гэта. Калі пачалі паны прасіць прадаць капялюш, ён не згадзіўся, a сказаў:
    — Капялюш корміць і поіць не толькі мяне, а і маіх дробных дзетак і прадаць ніяк нельга.
    — Дык мы табе дадзім вялікія грошы — 300 рублёў.
    — He, не прадам.
    Пачалі прасіць папы, прыбавілі яшчэ пяцьдзесят рублёў. Тады мужык аддаў ім капялюш. Аддаў мужык грошы брату, якія ў яго пазычаў, купіў карову, каня, хлеба. Жыве і гора не ведае.
    А папы барджэй у карчму. Сталі піць заморскія віна, есці самыя дарагія стравы. Напіліся, аж языкі заплятаюцца. Стукнуў адзін non капялюшом і кажа:
    — Квіт?
    Карчмар жа кажа:
    — Які табе квіт? Заплаці грошы — і будзе квіт.
    Другі non кажа першаму:
    — Ты не ўмееш. Давай я. Я бачыў, як рабіў мужык.
    Узяў капялюш, стукнуў рабром і кажа:
    — Квіт?
    — Які табе квіт. He прыдурвайся, плаці грошы — і будзе квіт.
    Схапіў капялюш трэці non. Але і ў яго нічога не атрымалася. Вымушаны былі заплаціць папы з свайго кармана.
    — Што будзем рабіць з гэтым ашуканцам-мужыком? — пытае адзін non.
    — Адбярэм грошы,— адказвае другі.
    Так і рашылі. Паехалі па мужыка. Двое засталіся на дварэ, а адзін пайшоў у хату. А ў мужыка быў глыбокі пограб, поўны вады. Вось ён, калі non прычапіўся аддаць грошы, піхнуў яго туды, non і захлынуўся.
    — Што ён так доўга не ідзе? Можа, грошы не злічыць? Пайду я дапамагу,— кажа другі non. Пайшоў ён у хату, а мужык і яго ў пограб. Ждаў, ждаў трэці non, не дачакаўся і пайшоў у хату. Толькі ён у хату, а мужык мялам па галаве ды і яго ў пограб.
    Адумаўся мужык, баіцца, што прыдзецца адказваць. А тут якраз.прыйшлі ў вёску салдаты. Адзін салдат прыйшоў на начлег да яго. Вось ён і кажа яму:
    — Быў у мяне non і так напіўся, што паслізнуўся і ўпаў у расчынены пограб. He паспеў я яго выратаваць, як ён ужо адправіўся да свайго бога. Баюся, што мяне абвінавацяць.
    — А ты дай мне кварту гарэлкі, стары дурань, дык я яго занясуўраку.
    Мужык абрадаваўся. Паставіў тры кварты гарэлкі, напаіў салдата. Сцямнела. Палез мужык у пограб, выцягнуў папа, дапамог салдату падняць на плечы. Пацёг салдат папа ў рэку. Варочаецца назад, а мужык і кажа:
    — Прыбег той non назад.
    — А хварэць яго мацяры. Я ж яму пакажу!
    Узяў мяла ды давай яго лупіць. Узваліў на плечы і пацёг зноў. Укінуў у рэку і другога папа. Але толькі прыйшоў салдат у хату, як бачыць: ляжыць зноў non. Узяў салдат сякеру, адсек галаву і пацёг у рэку:
    — Ну, цяпер ужо не вылезеш!
    Ідзе ён дадому аж бачыць: едзе non на брычцы.
    — Ах, ты кудлаты, ты зноў вылез.
    Да за яго, згроб з каляскі, стукнуў галавою аб калясо, што ў таго і дух выперла, і панёс тапіць.
    Сеў у брычку і прыязджае да мужыка:
    — Бач, які хітры. Успеў выскачыць з вады і ўкрасці каляску. Але цяпер ужо не вылезе.
    — Да ты забіў папа з нашай вёскі? Гэта ж яго конь! Той жа non быў не наш!
    — Чорт іх пахватаў. Бяры вось брычку ды стаў магарыч!
    — He, брычку я не вазьму, а гарэлкі пастаўлю.
    Напаіў мужык салдата, а каня ў брычцы пусціў па дарозе.
    39.	ЦЯГАУ ВОУК АВЕЧКІ, ПАЦЯГНУЛІ I ВОУКА
    Быў сабе адзін мужык з жонкаю, нічога ў іх не было, анно вол і бычок-сысунец. Абрадзіліся яны з жонкаю, што трэба вала прадаць, то будзе за што хлеба купіць, а бычок няхай гадуецца.
    I павёў на кірмаш таго вала.
    Анно ж знайшлося трох скалазубнікаў, абрадзіліся між сабою:
    — Ён,— кажуць,— неякі быў дурнаваты, угаворым яму, што гэта цяля, не вол, то купімо за бесцань.
    Ну, так падходзіць перш адзін да яго дай кажа:
    — Што, чалавечку, просіш за гэта цяля?
    —Ля, шэсцьдзесят рублёў.
    — Здурэў ты — ля, за цяля шэсцьдзесят рублёў, як за вала!
    — Ля, то ж гэта вол — ні цяля!
    I давай у спрэчкі: той кажа цяля, той кажа вол. Ну, адступіўся той купец, ажно падходзіць другі сябар і той таксама га-
    ворыць. Той ужо сабе і не давярае: а мо гэта і цяля, але чаму ён мне такі вялікі выдаецца?
    Потым і трэці падышоў і збілі чалавека з толку, што той і зусім даў веры, што гэта цяля, і прадаў за тры рублі.
    Так купцы павялі сабе вала рагочучы, а той пашоў, бы то п’яны, дахаты.
    Так жонка пытае:
    — Колька ўзяў за вала?
    — Анно,— кажа,— тры рублі, бо гэта я цяля прадаў, а не вала.
    Жонка ў крык:
    — Ці гэта ты здурэў? А то ж цяля ў хлеўчыку, а ты вала прадаў!
    Ен пашоў, паглядзеў — праўда! Усю ноч думаў, думаў і надумаўся сабе адну рэч. Устаў раненька, узяў цяля з хлява дай павёў прадаць. Анно ж і тыя самыя купцы падходзяць:
    — Ну, што ты хочаш за тое цяля?
    •—■ Ля, то ж гэта вол, ні цяля, вы ўчора ў мяне купілі цяля!
    — Што ты, чалавеча, можа ўкляпаўся? To ж мы ўчора і на кірмашы не былі!
    Так ён нічога ім больш не сказаўшы, прадаў цяля за тры рублі. Сам гэта хутчэй пайшоў, купіў за тры рублі капялюша такога, як венгрыны носяць, дай то забегшы да трох корчмаў, падаваў па рублю шынкаркам дай кажа:
    — Я прыду сюды на барыш, то не хачу тады дурыцца, a мо і напіты буду, то маеш цяпер грошы.
    — Добра,— кажа,— я цябе па гэтым капелюшы пазнаю.
    Пашоў, анно ж зараз і спаткаўся з тымі купцамі. Так яны кажуць:
    — Чалавечку, ты нас ашукаў, тое цяля не варта гэтых грошай, што мы далі, вярні нам хоць з рубельчык.
    Так ён кажа:
    — Грошай не вярну, калі хочаце, хадзеце за мною барышу нап’емся.
    Яны маргнулі адзін на другога, засмяяліся: добра і тое. Увайшлі да карчмы, ён кажа да шынкаркі:
    — Дай нам выпіць і закусіць, толькі што добрага!
    Шынкарка ім настаўляла якраз на таго рубля, дый ужо як папілі, паелі, так той чалавек устаў, патрос капялюшам дай кажа:
    — Шынкарачка, ушыстко заплацоно?
    — Заплацоно!
    Ну, вышлі, пахадзілі крыху, так ён кажа:
    — Ведаеце што? Кірмаш, а чалавек не падпіў добра. Хадзем яшчэ!
    I павёў іх, да ўжо ў другую, не ў тую самую.
    I там таксама зрабіў ім. Так яны пачалі меркаваць: гэта штось е ў гэтым капелюшы, ён не плаціць і не вінават!
    Пахадзіўшы крыху, давай самі прыгаворывацца:
    -—■ Яшчэ,— кажуць,— «на расходніка» варта было б выпіць.
    Ен учыніўся ўжо п'яным, што не памятуе, што робіць, дай кажа:
    — Ну, добра, хадзем!
    Пашлі ў трэцюю карчму і там таксама зрабіў. Так яны шэпчуць між сабою:
    — Гэта, мусіць, такі капялюш, што грошы сыплюцца, анно ніхто не бачыць, толькі той, у каго капялюш. Трэба ад яго выкруціць, пакуль п’яны.
    Дый прысталі да яго:
    — Чалавечку, прадай нам капялюш.
    А ён кажа:
    — А-а, нігдачкі не прадам. Гэта мой усей спосаб, мы з жонкаю з голаду памерлі б!
    Так іх яшчэ ахвота лепш ударыла, давай дурыць яго, давай дурыць, так ён кажа:
    — Дасце пяцьсот рублёў, то аддам.
    Яны яму хутчэй грошы ў рукі, а самі за капялюш дый уцекі ад яго. Прышоў дахаты, падаў жонцы грошы, дай то абстругаўшы качалачка, панарэзваў на ём цацкі ўсялякія, прыбраў устужкамі дай кажа: