Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— А што, брат Міхей: ці твае сапагі на две падошвы шыты?
— He, на дну!
— Паглядзі ж,— кажа,— няма ніводнай!
Тады Міхей паглядзеў — няма падошваў. Ну, ён вынімае з кармана падошвы і прыкладае падошвы к Міхеевым сапагам.
— Ну, вот што,— кажа,— брат Міхей: пакладом, што вутка спала, як ты выняў яйцы; а ты ж не спаў, як я адпараваў падошвы!
Вот пяпер Міхей адказвае:
— Ну, вот што, брат Марцін: будзем мы з табой жыць за таварыша, сагласна! Толькі куды нада ў харошае места, у харошы горад, у сталічны, а не так як-небудзь!
Увашлі яны ў горад, нанялі сабе хватэру. Як яны майстры, Марцін — шавец, а Міхей — кравец, дак яны нанялі сабе хватэру. Там яны жылі, работалі, той шыў сапагі, а той партнёнае. Ведама, шавец і кравец. Вот яны жылі, жылі, после надумаўся Марцін:
— Што мы,— кажа,— брат, будзем там працаваць? Пойдзем,— кажа,— брат, вараваць!
Міхей пытаецца ў яго:
— Куды мы пойдзем вараваць?
Марцін-шавец адказвае яму:
— Куды ж мы пойдзем? Пойдзем,— кажа,— у царскі склеп!
Прышлі ў склеп, адамкнулі, віна карыта напусцілі, мукі насыпалі да псоў напаілі. Псы напіліся. Яны хвасты па пары пазвязвалі да чэраз плот паперавешвалі. Цяперака Міхей стаў вартаваць, а Марцін вараваць,— што трэба было яму, браць. Цяпер, наканец, выходзячы з інбару, царскую шубу сабе ўзяў.
Прышлі дадому. Давай дзяліць сваю крадзежу: усё падзялілі, а шубу ніяк не падзелюць. Марцін кажа, што «я вараваў — мне шубу!»
А Міхей гавора:
— Я вартаваў, дык мне! Ну, а за тым часам, як мы не раздзелім, пойдом лучша спросім у цара, як маем мы спорыць, каму шубу: ці таму, што вараваў, ці таму, што вартаваў?
Ну, прышлі яны к цару. Ён мо на трэццям этажы спаў. Падмасціліся яны пад вакно. Вот у цара баяшнік быў — ведама, цар спіць, а баяшнік байкі бая. Дак ён задрамаў на тое ўрэмя. Яны падмасціліся і пытаюць у цара:
— Ваша царскае вялічаства! Былі ў вашам даму воры, што трэба варавалі і, наканец, царскую шубу ўзялі. Усё падзялілі, a шубы ніяк не падзеляць. I нарошна прышлі спрашываць у вашыя міласці, каму вы прыкажаце: ці таму, хто вараваў, ці таму, хто вартаваў?
Цяпер пар думаў, што ета баяшнік кажа, вот ён думаў, думаў і кажа:
—Як то можна таму, хто вартаваў? Хто вартаваў, той ба ўцёк, а хто вараваў, таго б паймалі. Дак трэба таму, хто вараваў!
Яны й пайшлі.
— Вот жа, — кажа Марцін,— відзіш, брацец,—шуба таму, хто вараваў!
Ну вот, яны й пайшлі на сваю хватэру.
Вот цар слухаў, слухаў -— не чуць баяшніка; а баяшнік спіць сабе, не чуе, што і воры былі, што і спрашывалісь — ён етага не чуе нічога. Ну, цяпер цар гавора:
— Ну-тка, баяшнік, ізбай мне новую гэту баячку, што січас баяў!
А баяшнік не чуў. Ён заводзя адну.
■— He,— кажа,— не ету! Ут ету, што січас баяў!
А ён не чуў, дак ён пачом знае. Заводзя другую.
— He, не ету! Во тую, што січас ты казаў, што ў царскім скляпу воры былі і шубы не падзялілі!
А той не знае.
—Э,— кажа цар,— ці няма ў нас абманы якія? Паслаць січас часавога аглядзець склепу!
Пашоў часавой, сабакі вісяць чэраз плот, інбар разбіт.
Ён прыходзя і сказуе:
— Былі,— гавора, — воры ў вашым склепе!
Даў бог дзень ужо, і цар, як ба не было, ведама, усякі звесцян стаў, што ў цара былі воры. I цару сталі смяяцца многа, што ён сваю шубу сам варам падзяліў. Ета цару стала совесна, што ўсякі яму смяецца. Ну, тады цар назначыў двох жандараў ці салдатаў і даў ім вадзіць казла. «Ужо калі воры, дак яны казла міжда вас украдуць!» Ну, яны вадзілі, вадзілі па гораду цэльны дзень, патом ужо прывязалі яго на час ля стаўпа, самі пайшлі ў шынк па кручку выпіць. Ведама, дзень жа хадзілі не еўшы. А яны тожа казла адрэзалі і пашлі! Ну, пяперака вышлі тыя — няма казла!
Як ім адказваць? I казла няма, і вароў не нашлі. Ну, прыходзяць яны.
— Дзе ж ваш казёл?
— Няма!
— А воры?
— Няма!
— Да як жа ета вам прышлося? -— гаворуць.
— Да як-ся,— гаворуць,— загуло, задуло, як ветрам, вяроўку, як нажо.м перарэзала — і няма казла!
Ну, дак вот: заўтра,— гавора,— хоць пяць рублёў хунт, a штоб казлінае мяса было! Ужо яны самі казлінага мяса есці не будуць,— прадаваць будуць. Па чом, па чом, да хунты тры купіць. Хто будзе прадаваць, дак той і вор!
Ну, цяпер, назаўтра пайшлі, нашлі ў іх казлінае мяса, купілі. Выйшаў той, што купіў казлінае мяса, і напісаў на варотах: «Вот здзесь куплена казлінае мяса». Чэраз час-мінуту выйшаў Марцін нарошна зірнуць і ўбачыў, што на варотах напісана: «Казлінае мяса». Уходзіць ён у дом і гаворыць:
— Эх, Міхей, брат! Плахое наша дзела выходзя: напісана на варотах, што казлінае мяса куплена!
— Эй, брат,— кажа Міхей,— пойдам-ка мы абапал вуліцы — ты па адной старане, а я па другой — і напішам на ўсіх варотах: здзесь казлінае мяса куплена!— Узялі і пайшлі і прайшлі абапал усёй прабойнай вуліцы, і панадпісвалі на ўсіх варотах, што казлінае мяса куплена. Цяперака ён прынося мяса.
— Ну, нашлі,— гавора,— вароў?
— Нашлі! Ну пойдзем к ім, я напісаў,— кажа,—на варотах!
Прыходзяць яны туды. Сюды глядзяпь—напісана: «Тут казлінае мяса!»; туды глядзяць — напісана: «Тут казлінае мяса!». Ну, яны прайшлі скрозь вуліцу — усюды напісана. Ну, ці ўсе ж воры? Адзін краў, а не ўсе. Да й паехалі, не нашлі вара. Ну, так жа смяюцца цару, што шубу ў яго ўкралі, казла паміж рук узялі, гавядзіну прадалі, і ўсё вароў нямаш. Совесна цару. Цяпер цар сабірае к сабе баль: і худых, і добрых, усіх, і простых, і разнага звання. Панагатаваў сталы, віна, усяго, закускі і вот насыпаў ля сталоў сцежкі чырвонцаў. Паставіў остражу, сматрэць здалека: хто сагнецца, той вор.
Ну, цяпер, яны пілі, пілі. тады Марцін-вор гавора:
— Эх, брат Міхей! Ці не можна б нам падабраць гэтыя чырвонцы? — гавора.
— А якім жа мы родам іх падбяром?
— А вот, пойдам-ка мы дамоў!
Пашлі яны да надзелі сапагі бальшыя расейскія ўжо, да вару пад падошвы напікавалі, ета, падыспод. Вот яны і не сагіналіся: пахадзілі па чырвонцах, дак яны і папрыліпалі к вару. I сагінацпа ніхто не сагінаўся, і чырвонцаў мала асталося. Усё-такі баль сышоў, і чырвонцы падабралі, і злодзеяў не знайшлі.
I ўсё-такі як бы хто да хто смяяўся, а больша за ўсіх ксёндз смяецца цару: і шубу раздзяліў, і казла ўкралі, і мяса прадалі, і чырвонцы пабралі — і ўсё-такі няма. I аб’явіў цар паблікацыю: <Прашу міласці вароў к сабе! Усё вам прашчаю, а награджу вас чым хочаце!» I прыйшлі яны нарошна к цару:
— Здрастуйця, ваша вялікае анпяратарства!
— Здраство, здраство! А што вы за людзі?
— Вот прыйшлі к вашай міласці, тожа, воры вашы. Дзела ўсё наша: мы і ўваравалі шубу — вы нам падзялілі, мы і казла ўваравалі, і мяса прадавалі, і чырвонцы падабралі!
— Прашу вашыя міласці, каб вы здзелалі штуку якую ксяндзу, каб я пасмяяўся ля ксяндза, a то ксёндз мне дужа смяецца!
Вот яны напісалі яму чысло, каб у такі і такі дзень ён прыехаў у касцёл на мшу. Ну, вот яны пад тое чысло падышлі к ксяндзу і нагатавалі сабе мех бальшы шкурацінны, як кавальскі, і налавілі торбу ракаў, і насукалі свечачак, да такіх тоненькіх, усякаму раку па свечачцы. Вот свечку запаляць да раку ў клюбы дадуць — ён сцісне, яны яго і пусцяць па двару: ён паўзе і свечачку нясе. Яны ўсю торбу ету ракаў распусцілі, яны і поўзаюць і свецюць ета па двару. А самі вот прыйшлі к вакну, да вакно вынялі, да абапал вакна дзве свячы запалілі, а самі сталі за луткамі і мех дзержуць. А шчэ ў мех усыпалі гарцаў дваццаць сажы, етае, каторая ў коміне выціраецца. Тады сталі крычапь:
— Ксен-жа бо-жый! Пры-слаў бог ан-га-лаў па тва-ю ду-шу спа-сення!
Ксёндз спрасоння ўсхапіўся, зірнуў, што аж ззяе ўвесь двор — свечкі гараць. Тады яны апяць жа сказалі:
— Ксен-жа бо-жый! Пры-слаў бог ан-га-лаў па тва-ю ду-шу спа-сення!
— Куды мне,— кажа,— іціць?
— А ў вакно,— кажа.— Тут ужо нагатован мех, толькі лезь!..
Ну, ён у вакно. Яны яго зашчапілі і паняслі к касцёлу к дзвярам, ля касцёлу павесілі ля дзвярэй. Ета к таму дню нагатовілі, як цар прыедзе на мшу. Павесілі мех, на мяху палажылі булаву і напісалі так: «Хто етаю булавою ўдара, таму дасць бог спасенне; а хто мацней удара, то шчэ больша спасення будзе!»
Ну, прыязджае цар на мшу. Прыходзе к касцёлу і відзе —вісіць мех і ляжыць булава і напісана: «Хто тры разы ўдара, таму бог дасць спасенне!» Ён раз ударыў — маўчыць, ксёндз там цярпіць. Другі раз ударыў — маўчыць; трэцій раз як ударыў, ксёндз ужо не выцярпеў і крычыць:
— Ой!
Ну, січас жа знялі той мех, сталі развязваць. Вылез аттуля ксёндз, усё роўна як чорт уздзелаўся ў сажу, ведама, гарцаў дваццаць яе там было! Стаў тады цар смяяцца з ксяндза:
— Няхай жа я шубу падзяліў, казла аддаў, гавядзіну купляў, чырвонцы пааддаваў, ато й ты во: табе трэба імшу служыць, а ты во ў мяху сядзіш!
I за етым ён ворам даў чыстый бялет ва ўсю сваю зямлю: усё вам сваё прашчаю і бялет вам чысты даю!..
28. ЯК I 3 ДУРНЯ ЧАСАМ РАЗУМНЫ
Было двох братоў разумных, а трэйці дурань, дай аднаго разу разумныя з дурнем выбраліся красці. Уехалі ў лес, так разумны кажа:
— Ото, браткі, лес, ото будзем будавацца!
А дурань кажа:
— А каб це так і гэдак — ты ўжо хутчэй будавацца,— і не хацеў ехаць з ім далей, дай назад вярнуліся. На заўтрашнюю ноч паехаў з другім, анно і той сказаў так сама, так і з ім не хацеў ехаць. Ну, на трэйцю ўжо ноч паехаў дурань з дзядзькам. Уехалі ў той лес, так дзядзька кажа:
— Ото, сынку, лес, ото будзем красці да сюды насіць.
Ну, так з тым ужо паехаў. Прыехалі да двара, а ў таго пана былі сабакі вельмі ліхія, так яны што робячы ўлезлі ў маказын, а там стаяла куфа спірытусу, так гэты спірытус з мукою змяшалі дай далі сабакам. Сабакі, вядома, наеўшыся, пападалі, тады яны хвасты з хвастамі пазвязвалі дай павешалі. Тады ж то дурань улез у маказын, браў, краў да ўсё падаваў дзядзьку, a дзядзька прымаў ды да лесу насіў. Як ужо што было лепшае паўносілі, тады пашлі да лесу дзяліцца. Усім падзяліліся, анно залатым кубкам не.
Дурань кажа:
— Мне кубак, бо я табе падаваў.
А дзядзька кажа:
— Мне, бо я да лесу цягаў.
Урэшце дурань кажа:
Ну, ведаеш, дзядзьку, што будзе, то будзе, а я пайду да пана: каму ён прысудзіць, таго і будзе.
А дзядзька:
— Дурню ты,— кажа,— што ты думаеш, ты і сябе і мяне яшчэ згубіш!
Да то дурань, канешне, упёрся, сам пашоў і дзядзьку казаў ісці. Падышлі пад акно, так дурань стук, стук, а пан пытае: