Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Хто там?
Так дурань:
— Паночку, а мо пан любіць басні слухаць?
— Добра,— кажа,— на-ат люблю.
Так дурань казаў дзядзьку стаяць пад акном і ўслухацца, a сам адчыніў пакой, увайшоў дай давай пану правіць:
— Было,— кажа,— трох братоў, двох разумных, трэці дурань, дай то аднаго разу выбіраліся яны красці,— ну, і давай я.му правіць так сама, як яны рабілі, дай за кожным словам кажа:
— А ты, дзядзьку,слухай.
Так пан пытае:
— Скажы ты мне, што гэта значыць?
— А паночку,— кажа дурань,— з басні слова не выкінеш! — После,— кажа,— той дурань улез у маказын, падаваў дзядзьку, а ён насіў у лес. Ну, як ужо ўсё паўносілі, так пашлі ў лес дзяліцца, усім падзяліліся, а залатым кубкам не. Каму гэта залаты кубак належаўся б?
А пан кажг:
— А то ж, вядома, што таму, хто падаваў, бо той мог бы б уцячы, а гэтаму ўжо неяк.
Так-то дурань, сказаўшы:
— А ты, дзядзьку, слухай! — вышаў, і такі яму кубак астаўся, бо так сам пан прысудзіў.
Наша басня да канца і па чарачцы вінца, а наш пан не такой, не шкадуе па другой.
29. У ЯКІМ НЕБЕ ПАН БЫУ
Быў сабе багаты пан, а любіў ён вельмі слухаць баек і трымаў на сваім двары баяра. А было ў яго пяць сабак надта ліхіх, і ніхто ў яго ніц не мог украсці за тымі сабакамі. У том двары жыў
мельнік-мудрагель і надта ўжо смешны чалавек; так аднаго разу ён і яшчэ пяцёх змовіліся, каб таго пана абкрасці. Ну, добра. Падышлі яны ўночы пад варота, а там ляжаў гарох тылё цо пакошаны, так яны паабверчваліся ў гарох і давай каціцца пад свіран. Там то сабакі давай брахаць, але як падбягуць да іх, то баяцца, вядома, гарох шалясніць. Аж пан, пачуўшы сабак, кажа да баяра:
— Баяжу, а обач, цо там так псы шчэкаё.
Так баяр глянуў праз акно і кажа:
— Э-э, то, проша пана, вятэр гроховіны розпэндза.
Потым сабакі яшчэ горш сталі брахаць, так пан кучыў баяра, кучыў, аж ён і вышаў. Ен пад свіран, а яны ўхапілі, замкнулі, а млынара паслалі, жэб пашоў да пана. Ен прышоў, нібы-то лёг, аж пан кажа:
— Баяжу, дай табакі!
Так мельнік мац, мац, сюд-туд, аж пад падушкаю абмацаўшы, паднёс пану. Пан, панюхаўшы, кажа:
— Баяжу, а паведз мі байкэ, бо цось спаць не могэ.
Так мельнік кажа:
— Яко я юж пану оповем байкэ?
— Эх,— кажа,— можа, там ешчэ една знойдзесе ў цёбе? Так мельнік, доўга не чакаўшы, кажа:
— Быў сабе адзін пан, меў ён велькія маёнткі, пяцёра надта элосных сабак, но і баяра сабе трымаў. А жыў там недалёка мельнік, ён змовіўся... і г. д. Аж як дашоў ужо да таго мейсца, як пану табакі падаў, так пан кажа:
— А, можа, то ў мне?
— He вем,— кажа,— можа, і ў пана.
Ну, так як развіднела, так пан пазнаў, цо гэта не баяр, і хацеў мельніка на суд падаць.
А сусед таго пана, як даведаўся аб том, так давай з яго смяяцца, так пан да мельніка кажа:
— Но, веш цо, даруе тобе, тылё жэбы ты тамтэму пану зробіл фігля.
Так мельнік пацалаваў пана ў руку і кажа:
— Добжэ, пане, постарамсе.
Так гэта зараз пашоў да рэчкі, налавіў ракаў, да то, як надышоў вечар, так падкраўся з імі да двара, да то папрычапляўшы каждаму да хрыбёту пазапаліваны свечкі, пусціў перад пакоямі, а сам з мяшком стаў пад акном і крычыць:
— Гэй, гэй! Неба атварласе! Кто до неба хцэ се достаць, нех скачэ!
Так пан гэта схапіўся да акна, паглянуў, так думаў, цо зоры — да дзыг! Праз акно ў мяшок, а мельнік, завязаўшы, закінуў на плечы да панёс да таго пана і на варотах павесіў. Як развіднела, аж мужчыны якраз ішлі да двара гарох малаціць, да кажан па мяшку цэпам да цэпам! Той у крык, развязалі мяшок, аж там пан! От табе і неба!
30. КРАДЗЕНЫМ, ЯК ТОЙ КАЖА, HE ПАСЫЦЕЕШ
Быў адзін чалавек, меў двох сыноў, дай то як выраслі, так пайшоў з імі ў свет, каб кожан выбраў сабе які спосаб да жыцця. Ідуць так, ідуць, ажно стаіць велька, як вокам кінуць, вёска, так старшы кажа:
— О-о, каб тут кузню паставіць, то каваль меў бы з чаго жыць.
Так гэта бацька паставіў яму кузню і асадзіў за каваля, а сам з меншым павандраваў у свет. Ідуць так, ідуць, ажно пасуцца валы, так сын кажа:
— Ай, татку, каб то гэтыя валы ўкрасці!
— Крадзі,— кажа,— прабуй шчасця, усё роўна я вас на тое ваджу, каб вы сабе што-коляк абабралі.
Так гэта хлопец заняў аднаго вала, дай пагнаў да хаты, a бацька тымчасове пайшоў да вёскі, заплаціў таму гаспадару за вала (але хлопец не ведаў аб гэтым), пасля дагнаў сына, дай разам ужо пагналі вала дахаты. Ну, так прыгнаўшы, давай хлопец рэзаць таго вала, да ўсе аглядаецца, ці дзе хто не ідзе па вала. Зарэзаў, шкуру здзёр дай зачалі варьгць. Так бацька кажа:
— Ведаеш, сынку, знімем мы мерку з сябе, каторы з нас хутчэй пасыцее.
Так узялі шнурочка дай з шыі мерку знялі. Ну, так вядома, бацька спакойна сабе еў, а сын, бало, як хто рыпне дзявярыма, то ён, як воўк, з мясам хаваецца. Ну, як ужо з’елі ўсё мяса, так бацька кажа:
— Ну, сынку, памерайма цяпер шыі, хто з нас пасыцеў?
Узялі тую мерку, сталі мераць. ажно бацька пасыцеў, а сын яшчэ горш схуд. Тады бацька кажа:
— А што, сынку, крадзеным ніколі не пасыцееш! — Я за таго вала заплаціў, то і нічога не баяўся, а табе бало як ясі, душа з страху ные дай на карку сядзіць.
31. ЯК РАЗУМНЫ МУЖЫК ГУСЬ ДЗЯЛІУ
У адной вёсцы жылі-былі два мужыкі. Адзін мужык багаты, а другі бедны. У багатага мужыка ўсяго хватала і піць і есці, а ў беднага было шмат дзяцей, а з багатства толькі адна гусь. Чуць жыў бедны мужык з дзецьмі, і дайшло да таго, што ў іх не было чаго больш есці. Думаў, думаў, што рабіць, і сказаў:
— Жар, гаспадыня, гусь.
Зажарылі гусь і паставілі на стол, а хлеба няма ні крошкі. Кажа мужык:
— Ну, як будзем без хлеба есці, надоўга нам хваціць яго? Лепш аднясу пану і папрашу ў яго хлеба.
— Ідзі, мужычок, ідзі, •—кажа жонка,— можа, мукі з паўмяшка дасць.
Прышоў мужык к барыну.
— Прынёс табе гусь, прымі яе, а мне хоць трохі мукі дай.
— Ну, добра,— кажа барын,— умеў ты гусь падарыць, умей ты раздзяліць паміж нас без крыўды. Раздзеліш без крыўды, прыкажу ўзнагародзіць, не сумееш — атрымаеш розгаў.
Сям'я таго барына: сам з жонкаю, два сыны, дзве дачкі — усяго шасцярых. Папрасіў мужык нажа і стаў дзяліць.
Спачатку адрэзаў галаву, падае барыну:
— Ты ўсяму дому галава.
Адрэзаў гузку, барыні падае:
— Табе дома сядзець, за домам глядзець, вот табе і гузка.
Адрэзаў лапкі, падае сынам:
— Вот вам па ножцы, таптаць бацькавы дарожкі.
А дочкам па крылцу даў:
— Вам з бацькам не век жыць, вырасцеце, паляціце сваё гняздо віць.
Астатняе сабе ўзяў. Засмяяўся барын:
— Харашо, мужык, гусь раздзяліў і сам у крыўдзе не астаўся.
Паднёс стаканчык віна і прыказаў даць мужыку два мяшкі мукі. Пачуў пра гэта багаты мужык, пазавідаваў беднаму. Зажарыў пяць сытых гусей, прынёс барыну:
— He пабрэзгай, барын, прыняпь ад мяне пяць сытых гусей.
— Спасіба, брат, спасіба. Сумеў ты гусей падарыць, сумей свой падарак паміж нас без крыўды падзяліць. Калі падзеліш без абіды, награду палучыш, а не сумееш падзяліць, прыкажу розгаў даць.
Стаіць багаты мужык, прыкідвае і сяк і так, неяк яму пяць гусей паміж усімі падзяліць.
Паклікаў барын бедняка:
— Ці можаш ты пяць гусей паміж намі без абіды падзяліць?
— А чаму ж не падзяліць? — адказвае бедны мужык.
Падае аднаго гуся барыні з барынам і кажа:
— Вас двое, вот вам і гусь. Цяпер вас стала трое.
Другую гусь двум сынам падаў і кажа:
— I вас цяпер трое стала.
Трэцюю падае двум дочкам і кажа:
— I вас цяпер трое стала.
Дзве астатнія гусі сабе забраў і кажа:
— I нас стала трое. Ніхто не будзе крыўдзіцца.
Барын рассмяяўся і кажа:
— Ну і маладзец мужык, знаў, як трэба дзяліць, сябе не забыў.
Паднёс яму стаканчык віна, даў яму воз мукі, а багатага мужыка на канюшню паслаў, прыказаў высечы розгамі.
32. ЯК МУЖЫК ХІТРА ГУСЬ ПАДЗЯЛІУ
Адзін бедны мужык прынёс да пана гусь і просіць, каб пан даў за яе шуфель жыта. Так пан кажа:
— Ну, нас ест сямёра: я, пані, двох сыноў і дзвёх дочак, падзялі ж ты на нас усіх гэту гусь?
Той падумаў: «Добра».
— Пан,— кажа,— галава ў дому, то пану будзе галава; пані будзе шыйка, бо першая па пану; паненкам будзе па ножцы, каб летка танцавалі, панічом па скрыдэлку, каб пекна пісалі, а я,— кажа,-— мужычышча, вазьму кадлубішча.
— Ну,— кажа пан,— хітры ты!
Гусь яму аддаў і ўжо не адзін шуфель, але, можа, якіх даў з пяць. Ен прынёс жыта, а брат, як даведаўся, так узяў дзве гусі, занёс да пана і просіць таксама жыта.
Пан кажа:
— Добра, але падзялі ж ты нас.
Той падумаў і кажа:
— Пану будзе гусь і пані будзе гусь.
— А маім дзецям?
Так той і не ведае, што рабіць.
— Ідзі ж,— кажа пан,— па свайго брата, ён нас падзеліць. Пашоў ён па таго, прыходзіць, так пан кажа:
— Падзялі ты нас, бо твой брат дурны якісь, не дасць рады.
Той падумаў трошкі і кажа:
— Ці пан верыць у святую тройцу?
— Цо табе гэто, альбо ж я не католік?!
— Ну, калі так, то пан, пані і галоўка — то святая тройца, дзвёх паненак і ногкка — і то святая тройца, двох панічоў і скрыдэлка — то і то будзе святая тройца, а мужык і дзве гусі ■—• то таксама святая тройца.
Так пан аддаў яму гусі і жыта, колькі ён хацеў, а брата прагнаў вон. От якісьці быў мудрагель!
33. ДАГАДАУСЯ
У некаторым царстве, у сякім-такім гасударстве за морамакіянам да за багатым панам жылі-былі два брата: бедны і багаты.
Бедачок-худачок пачаў з выдумкі гуркі засаджваць на зіму. Паставіць на вокна на сонейка, ато і бліжэй к печцы. Даглядаўіадаваў і выгадаваў. На Новы год узяў бедны брат тыя гуркі і панёс іх пану.
— Дзень добры, пане!
— Дзень добры!
— Паночку, прынёс вам на свята свежых гуркоў з грады.
■— О, то добжэ! Аконам, дай яму пару валоў і воз пшаніцы.
Мужык сваім вушам не верыць, каб так магло быць. Але ж і праўда: павёў яго аканом у двор. Загадаў рабочым, каб запраглі валоў і наклалі воз пшаніцы.
Сеў бедны брат на воз і паехаў дадому і песні заспяваў вясёлыя. Пачула яго жонка і думае: «Ці гэта пан яго напаіў, ці ў карчме прапіў усе грошы, што пан за гуркі яму даў?» Прыехаў мужык і кажа:
— Ты ж паглядзі, гэта ўсё дабро — наша, цяпер і ў нас свой хлеб будзе.
Прышла да іх багатага брата жонка, убачыла такое і хутчэй да свайго мужыка:
— Во, глядзі ты, ляжаў на пячы ўсю зіму, ляжаў і які падарак выляжаў. Давай на лета пасеем гуркоў і павязём пану, дак ён за іх паўмаёнтка аддасць.
Насеялі яны гуркоў ужо столькі, што ні жыту, ні бульбе месца не знайшлося: трэба ж пану дагадзіць, каб даў добры падарунак.