• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Нам усё было нішто,— адказваюць калекі,— бо мы былі ў згодзе, бы адзін чалавек.
    48.	ПОП I ШЫДАР
    У адном месцы быў бедны чалавек, але ён вялікі шыдар (хто шуткі якія ўмее гаварыць). Яго так і не называлі па імені, але яго называлі Шыдаром. Адзін раз запрог ён кабылу сваю і паехаў.
    Едзе, дак едзе, а кабыла яго была благая (худая). Прыехаў ён на грэблю (дзе ў балоце да зробяць дарогу, накідаюць хлуду шмат (хлуд — галлё), а на той хлуд навозваюць пяску і паабапал гэтае грэблі капаюць капаніцы. Гэта называецца грэбля). Прыехаў Шыдар на гэтую грэблю і думае сабе: паеду я ў балота, а можа з каго пашыдарую. I паехаў. Як уехаў у балота, кабыла благая узяла і ўгразла. Едзе non парма коньмі з сваш хурманам. Як угледзеў Шыдар, што едзе non, прыбег на грэблю, пакінуўшы кабылу ў гразі, шапку зняў і просіць, кажа:
    — Бацюшка, памілуйце мяне, от з’ехаў у бок з грэблі і ўгразла кабыла, памажыце выцягнуць.
    Кажа non на свайго парабка:
    — Злезь, пайдзі памажы.
    Злез парабак і пашлі ўдвух. Цягалі, цягалі гэтую кабылу. ніяк не выцягнуць. Прыходзіць non да іх, кажа:
    — I я памагу трохе.
    Стаў памагаць ім, і ўсё роўна не выцягнулі такі. Кажа non:
    — Трэба паклікаць больш людзей.
    А Шыдар адказвае:
    — Дайце мне свае коні, я паеду ў гэтую вёску, прывязу чалавек з чатыры.
    Кажа non:
    — Вазьмі, толька не баўся.
    Шыдар сеў на папоўны коні і паехаў, a non з парабкам стаіць каля гэтае кабылы. А Шыдар, не едучы па людзей, а паехаў да паповага дому. Як прыехаў ды кажа на папову жонку:
    — Матушка, казаў бацюшка, каб вы далі мне ўсе свае грошы, колькі ў вас ёсць, і яшчэ так веле, каб пазычылі, бо бацюшка бярэ двор у арэнду вялікі, дак грошай трэба шмат.
    Бацюшкава жонка дала яму сваіх пяць тысяч, і недалёка там быў двор, пашла яна ў той двор, пазычыла ў таго пана пяць тысяч і дала. Гэты Шыдар забраў грошы і паехаў. Прыехаў туды, дзе яго кабыла ўгразла, а бацюшка стаіць з парабкам ды кажа:
    — Што ты забавіўся гэтак доўга?
    — Дак гдзе,— кажа,— прасіў, прасіў людзей, ніяк не дапрасіўся. Будзем пягнуць утрох, папрабуем, можа выцягнем, a можа не.
    Як сталі яны папраўдзе ўсе трох цягнуць, узялі і выцягнулі. Бацюшка паехаў з парабкам да свайго дома, а Шыдар — да свайго. Прыехаў бацюшка дадому, выходзіць бацюшкава жонка і пытаецца:
    — А ці вялікі той двор, што бацюшка ўзяў?
    Пазірае бацюшка ў вочы:
    — Які двор?
    — А гэта ж прыязджаў Шыдар і казаў, каб я дала грошы, колька сваіх было, яшчэ так вялеў, каб пазычыла. У мяне сваіх грошай было пяць тьісяч, а пяць тысяч я пазычыла і дала яму.
    Кажа бацюшка:
    — Вот дурань, хоць бацюшкава жонка, але дурань. Дзе ж мы іх сышчам, ён жа бедны саўсім, ды нічога...
    Назаўтра бацюшка кажа на парабка:
    — Запрагай мо коні, паедзем шукаць Шыдара. Мы яму ўчора кабылу памаглі цягаць, а ён прыехаў да матушку тут ашукаў.
    Запраглі коні і паехалі. Усё едуць па вёсках і пытаюцца, a потым дапыталіся. Бацюшка злез ды ідзе ў хату. А Шыдар, як угледзеў праз акно, што бацюшка ідзе, шапку скінуў з галавы, а жончыну хустку завязаў на голаў, і жончыну спадніцу злажыў, і жончын каптан адзянуў, і ўзяў у рукі сякач і сячэ ў карыце картоплі свінням. Башошка ўвайшоў у хату і пытаецца:
    — Гэта Шыдарава хата?
    ■— Гэта,— адказвае Шыдарава жонка.—-А чаго вы хочаце?
    — Ен учорачы ехаў грэбляю і з’ехаў у бок з грэблі, і яго кабыла ўгразла, і ён нас папрасіў выцягнуць, і мы цягалі яе і не выцягнулі. To я яму, як добраму, даў коні свае, каб ён паехаў у вёску і папрасіў людзей. А ён, не едучы ў вёску, да паехаў да майго дому, да ўзяў усе грошы забраў. Я не ведаю сам, што цяпер рабіць: ці вы аддасцё мне, ці не?
    Жонка Шыдарава засмяялася ды кажа:
    — Гдзе мы вазьмом вам аддаць, калі і яго няма дома.
    А ён стаіць каля карыта і сячэ картоплі. Бацюшка яго і не пазнаў. Пытаецца бацюшка ў яго жонкі:
    — А гэта што за кабета?
    А жонка Шыдарава адказвае:
    — Гэта дачка мая.
    Бапюшка гаворыць:
    — Трэба мне яе забраць, няхай яна мне адслужвае гэтыя грошы.
    Жонка Шыдарава гаворыць:
    — Бярэце.
    Узяў бацюшка на воз і павёз гэтую дачку. А гэта не дачку, a самога Шыдара. Служыць Шыдар у бацюшкі за дзеўку.
    Адзін раз прыехаў малады чалавек у сваты да бацюшкавай дачкі і гаворыць:
    — Вот я жанюся, хоць мужычку ўзяў бы замуж, але каб яна... мне спадабалася.
    Пасля гэты малады кажа:
    — Я буду браць гэтую служанку.
    I давай жаніпца з ёю. Нанялі музыкаў трох, а тыя музыкі да ўсе тры браты родныя. I звянчаліся, гуляюць, а музыкі іграюць. Як прыйшла тая гадзіна, што іх трэба весці спаць, дак як жа ж яны пойдуць спаць, калі яны абодва мужчыны. To гэты Шыдар думае: «Як тут выкруціцца ад гэтага». Так узяў, давай дурнець: то таго ў голаў, то таго выцеў, бацюшкава гумно запаліў. Усе крычаць:
    — Здурнела маладая.
    Узяў бацюшка павыганяў усю дружыну. Ідуць музыканты ды гавораць:
    — Ах, няшчасце наша: колькі гралі — і ніхто не заплаціў. Возьмем хаця бацюшкаў вулей з пчоламі.
    I прыйшлі і бяруць. А гэтая маладая, як выскачыла, ды ў вуллі лягла. Трэба папасці гэтым музыкантам у гэты самы вулей. Нясупь ды гавораць:
    — Нешта цяжка: мусіць, шмат мёду тут.
    А не мёду, да Шыдара нясуць. Гэты Шыдар, лежачы ў вуллі, як аднеслі музыканты вёрст дзве, так ён цамаленьку і гаворыць:
    — Стой!
    Музыканты гаворапь адзін на аднаго, кажа:
    — Браце, гоніцпа нехта.
    Так другі раз Шыдар, лежачы ў вуллі:
    — Стой!
    Яны ўзялі і кінулі гэты вулей ды ўцёкі. Гэты Шыдар пайшоў адзін уночы цераз лес. Ідзе, дак ідзе, чуе: пішчыць парася недзе. Ен давай ісці. Прыходзіць туды, дзе гэтае парася пішчыць, дак парася ў яме і воўк там. А гэта яма была: адзін пан выкапаў яму глыбокую і ўкінуў туды парася, і прыкідаў гэту яму ломам, і гэтае парася як стане пішчаць, то воўк ідзе на гэты піскат, і як прыйдзе на гэты лом, дык уваліцца ў гэтую яму, парася задушьшь, а сам сядзіць. To гэты пан прыйдзе ды застрэліць у яме ваўка. А гэта ідучы, Шыдар пайшоў на еты піскат. Воўк задушыў ужо парася і сядзіць у яме. Узяў Шыдар вяроўкаю ваўка за шыю і вядзе напраціў тых музыкантаў. Пытаюцца яны:
    — Што вядзеш, чалавек?
    — Валоўскага маркача.
    — Прадай нам.
    — Ці вы купіце: ён дарагі.
    — Што яму за цана?
    —Трыццаць рублёў.
    Адзін з другім гавораць:
    — Аднак мы ўсе тры браты: складземся па дзесяць рублёў і забярэм. Добра будзе да авец пушчаць.
    Узялі і заплацілі. Прыводзяць дахаты, старшы брат кажа:
    — Сягодня гэты маркач няхай з маімі авечкамі пераначуе.
    Пусціў да сваіх авец, а назаўтра рана пайшоў паглядзепь, ці памаркітавалі авечкі.
    Як адчыніў хлеў, дык гэта воўк сядзіць у парозе, а авечкі ўсе падушаны.
    — Ах,— кажа,— на ліха мне; нашто я пусціў, гэта ж воўк. Мусіць, буду маўчаць, няхай возьмуць і яны, і іх авечкі няхай падушыць.
    Прыходзіць селядоршы брат і кажа:
    — Ну, а што, памаркітавалі?
    ■— Памаркітавалі.
    Ну, я ўжо вазьму.
    — Бяры.
    Узяў і пайшоў у свой хлеў і пусціў да авец. За ноч і селядоршага брата падушыў.
    На трэцюю ноч прыходзіць меншы брат, пытаецца:
    ■— Ну, а што, памаркітавалі твае?
    — Памаркітавалі.
    — Дай мне, няхай і мае памаркітуюць.
    Узяў і пайшоў. За ноч і трэцяга брата авечкі падушыў. Прыйшоў ён да селядоршага:
    — Гэта,— кажа,— воўк падушыў мае ўсе авечкі. А твае?
    — I мае,— кажа,— падушыў. Пойдзем разам да старэйшага брата, папытаемся.
    Пайшлі.
    — А твае авечкі жывы ці не?
    — А вашы? — адказвае старшы брат.
    — Нашы падушаны.
    — I мае падушаны.
    — Ну, сукін сын, пойдзем шукапь яго.
    Так пайшлі ўсе трох. Пытаюцца то ў той вёспы, то ў той вёсцы: нейкі чалавек прадаў нам маркача, казаў, што гэта валоўскі. А гэта не маркач, але воўк, ён нашы ўсіх трох авечкі падушыў. Людзі сталі смяяцца:
    — Ета не іначай як Шыдар, ён умее гэтакія штукі рабіць.
    Пытаюцца яны:
    ■— А дзе ён жыве?
    А людзі паказалі ім.
    — Вунь там, у той вёсцы.
    Пайшлі яны, дапыталіся яго хаты, увайшлі к яму ў хату, пытаюцца:
    — Гэта ты, Шыдар?
    — Я'
    — Чаму ж ты нам ваўка прадаў за маркача?
    — I мне прадалі людзі за маркача, а я вам.
    Адзін да другога гавораць:
    — Што яму рабіць? Заплаці нам за нашы авечкі.
    Адказвае Шыдар:
    —• О-го-го, як стану я вам усім плаціць, то на свеце і грошай не стане.
    А старшы брат гаворыць на гэта:
    — Няма з ім што гаварыць. Узяць мех, усадзіць у мех і занесці на рэчку, прасекчы лёд і пусціць яго пад лёд, бо ўжо шмат ён людзей паашукваў.
    Адказвае Шыдар:
    — Што хочаце, тое рабіце, я — адзін, а вас — трох.
    Узялі ў мех і панеслі на рэчку, палажылі на лёд.
    — Бяда, што сякеры няма, чым палонку прасячы,— кажа старшы брат на селядоршага,— пайдзі ў гэтую вёску пазыч сякеру.
    — Я,— кажа,— не пайду, няхай ідзе меншы.
    А меншы адказвае:
    ■—Пойдзем усе трох.
    Пакінулі Шыдара ў мяху, завязалі яго і пайшлі па сякеру.
    Едзе пан чацверыком, гэты Шыдар крычыць у мяху. Кажа пан на хурхмана:
    — Затрымайся, хто-та крычыць.
    А хурман адказвае:
    -—■ Чалавек у мяху завязаны, і ён крычыць.
    Шыдар:
    — А, гвалт, ратуйце, не знаю ні чытаць, ні пісаць, за караля абіраюць.
    Злез пан з сваіх санак ды кажа:
    — Вылезь, чалавеча, з мяха, сядзь на маіх санях ды едзь, а я ўлезу ў гэты мех, я знаю чытаць і пісаць, то я буду каралём.
    Шыдар сеў на панскіх санях і паехаў з хурманам, а пан улез у мех і сядзіць.
    Прынеслі гэтыя тры браты сякеру, высеклі палонку і ўкінулі гэтага пана ды ідуць дахаты і гавораць:
    — Ну,— кажа,— хоць пагаравалі, але Шыдара спраталі. Ужо не будзе людзей ашукваць.
    Ідуць, ідуць дарогаю, Шыдар аб’ехаў, дзе яму трэба, і насустрач іх едзе. Кажа на хурмана:
    — Памалей коні.
    Хурман едзе памалей. Пад'язджаюць пад гэтыя тры браты, крычыць хурман:
    ■— Гэй, на бок!
    Яны схіліліся і ідуць памалу. Адзін меншы брат кажа на гэтае:
    — Ета Шыдар паехаў.
    А селядоршы адказвае:
    — Куда ён паедзе, ён жа з вадою паехаў.
    А старшы брат гаворыць:
    — Здаецца, ён.
    Аднак жа яшчэ блізка, папытаемся. I пытаюцца.
    — Адкуль вы, пане?
    Шыдар кажа на хурмана:
    — Стой!
    Хурман спыніўся, Шыдар гаворыць:
    — Нашто вам, адкуль мы, хадзеце сюды.
    Падходзяць яны, такі пазналі, што гэта Шыдар, і гавораць:
    — Адкуль ты ўзяўся? Мы ж цябе ўтапілі.
    — Адкуль я ўзяўся,— адказвае Шыдар.— Вот як вы мяне ўкінулі, дык я папаў якраз на етыя сані. Хурман сядзеў на іх, чэцвера коней гэтыя самыя запрэжаны. Дак хурман мяне праз гэсту палонку і вымчаў.
    Гавораць яны:
    — А каб гэта мы ўскочылі, ці папалі б гэтакія коні?