• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Стала бабе завідна. Намалола яна аўса, наварыла кісяля і кажа дзеду:
    ■—На, дзед, нясі на рынак прадаваць!
    Дзед завязаў кісель за плечы, а баба кажаць:
    — Глядзі ж ты, дзед, грошы не прапі, усе ў двор прынясі!
    Узяла дзеда жаль. Стаў ён на каленкі і кажаць:
    -— Каб я счарнеў, калі грошы прап ю!
    Пакланіўся ў землю, а кісель увесь і выцек дзеду на лысіну.
    67.	ДУРНЫ ПАН
    Былі сабе дзед і баба. Было ў іх двое дзяцей: сын і дачка. Пайшла дачка на рэчку плацце праць. Папрала яна плацце, села на беразе і плача. Прыйшла маці і кажа:
    — Чаго ты плачаш?
    А дачка кажа:
    — Як я пайду замуж на той бок рэчкі, і як у мяне будзе сын, і як ён будзе ісці да вас, то ў гэтай рэчцы ўтопіцца.
    Maui кажа:
    — Так.
    А потым селі і плачуць удвох. Прыйшоў бацька і кажа:
    — Чаго вы плачаце?
    А дачка кажа:
    •—■ Як я пайду на той бок рэчкі замуж і як у мяне будзе сын, то ён будзе ісці да вас і ў гэтай рэчцы ўтопіцца.
    I бацька сеў, і ўжо ўтраіх плачуць. Прыйшоў сын і кажа:
    — Чаго вы, дуракі, плачаце?
    А сястра кажа:
    — Як я пайду замуж на той бок рэчкі і як у мяне будзе сын, то ён будзе ісці да вас і ў гэтай рэчцы ўтопіцца.
    Брат кажа:
    — Ці пойдзеш ты замуж, ці не, ці будзе ў цябе сын, ці не, і будзе ён ісці ці не, а вы цяпер, дурні, плачаце. Калі вы такія дурні, то я пакіну вас і пайду ў свет. Калі найду такіх дурняў, як вы, то вярнуся, а калі не найду, то не вярнуся.
    Пайшоў ён у свет. Ішоў, ішоў, прыходзіць да аднаго двара і бачыць: ходзіць свіння з парасятамі па двары. Ен скінуў шапку і ўсё ходзіць па двары за свіннёіо да кланяецца. Пані ўгледзела праз вакно, што ён ходзіць за свіннёю, но без шапкі, і кажа на свайгб парабка:
    — Пайдзі, папытайся, чаго гэты чалавек ідзець за свіннёю без шапкі?
    Парабак пайшоў і кажа:
    —■ Чаго ты, чалавечку, ходзіш за гэтаю свіннёю?
    А ён кажа:
    — Гэта свіння маей мацеры сястра, і я прыйшоў прасіць яе на вяселле.
    Парабак прыйшоў да пані і кажа:
    — Чалавек кажа, што гэта свіння яго мацеры сястра і ён прыйшоў прасіць яе на вяселле.
    Пані ўцешылася і кажа:
    — Я не ведала, што ў нашай свінні ёсць сястра,— і вялела запрагці чацвёра коней і павозку. Слугі запраглі, а потым злавілі свінню, звязалі, палажылі ў павозку і далі яму, каб ён вёз да свае мацеры на вяселле.
    Пана не было ўдома, як пані аддавала свінню, потым ён прыехаў. Пані стала казаць яму, што чалавек прасіў свінню на вяселле і што яна дала яму коні, павозку і свінню. Пан пазнаў, што той чалавек ашукаў пані, узяў запрог шасцёра коней і пагоніў таго чалавека.
    Гоніў, гоніў — прыехаў аж у лес, а той чалавек пачуў, што яго гоняць і ўзяў скіраваў коней у лес, а сам выйшаў на дарогу, накрыў шапкаю каменя і дзяржыць. Зноў едзе той пан і пытаецца ў яго:
    —Ці не бачыў, едучы, чалавека з чацвярымі коньмі?
    Ен кажа:
    — Бачыў.
    — Але ці не ведаеш, куды яго гоніць?
    — Я табе яго дагоніў бы, але тут у мяне дарагая пціца пад шапкаю, то я баюся, каб яна не ўцякла. На, ты падзяржы, то я даганю.
    Пан дзяржаў, дзяржаў, а потым паглядзеў, аж пад шапкаю камень,— так ён вярнуўся дадому.
    68.	СЕУЧЫК
    Радзілася дзіця ў бедных людзей, і жонка заклапаталася.
    — Як мы прымем людзей? Трэба хрысціць дзіця, а мы бедныя зусім.
    Муж надумаўся: «Трэба ісці ў лес»,— і кажа жонцы:
    — Дай мне мех.
    — Нашто табе?
    ■— Ды пайду ў лес, можа чаго-небудзь дастану.
    Тады ён хадзіў, хадзіў па лесе і надыбаў на спячага зайца, злавіў яго і ў мех сунуў.
    Прыходзіць дамоў, прыносіць зайца ў мяху, і жонка пытаецца:
    — Што ты прынёс з лесу?
    Ён паказвае.
    — Што ж гэта будзе за звярок?
    — Гэта будзе сеўчык.
    Панёс ён зайца ў горад: трэба дабыць грошай на хрэсьбіны.
    Пан сустракае яго:
    — Што нясеш?
    — Сеўчыка.
    —• Пакажы.
    Паказаў.
    — Што каштуе гэты сеўчык?
    — Тры сотні рублёў.
    Ну, набыў ён трыста рублёў. Такі вясёлы стаў. I жонка весялілася (у старыну велькая сума гэта была).
    Тады пан сабраўся ўсемяніць зямлю і пасылае сеўчыка, за якога заплаціў такія грошы. Як выслаў яго ў поле абсемяніць і торбачку яму прывязаў на шыю, ён пабег і пабег, задаволены, што вырваўся з рук. Тады пан глядзіць: няма сеўчыка і зямля не абсяменена.
    Праз некалькі дзён сустракаецца пан з гэтым чалавекам у горадзе на вуліцы і робіць яму вымову:
    — Вось ашукаў ты мяне: асталася зямля не абсяменена. Сеўчык пабег у свет і назад не вярнуўся.
    Тады гэты чалавек кажа:
    — Вы самі, пане, вінаваты, таму што вы не паказалі сеўчыку граніцы. Вось ён і пабег усім людзям абсемяняць зямлю, і цяпер яго не знайсці.
    69.	БЯДА
    Быў у пана сын. А калі мужыкі да пана прыдуць, то ўсё гавораць: «Бяда».
    Паніч выслухаў гэтае слова і паехаў прагуляцца.
    Едзе ён з фурманам і кажа:
    — Што такое бяда? Ты, можа, ведаеш пра гэту бяду?
    — Вось едзем шляхам, можа, хутка ўгледзім бяду.
    Перабягае цераз шлях заяц. Перабегшы, ён трошкі прысеў.
    Фурман кажа:
    — Вунь бяда пабегла.
    А заяц як спаў, дык ён перабег і зноў прысеў. Панскі сын крычыпь:
    — Пастой, пастой!
    I шубу на воз. Бяжыць бяду лавіць.
    А гэты зайчык усё падбягае і прысядае.
    Панічу хочацца бліжэй паглядзець на бяду. Лес быў там, шыпшыннік такі калючы, а паніч у адным пінжаку і падраў пінжак на кавалкі.
    He дагнаў гэтай бяды і пінжак падраў. А фурмана не застаў. Уцёк.
    I кажа паніч:
    — Вось я цяпер ведаю, аб чым мужыкі гавораць: «Бяда». Справядлівая бяда.
    70.	ГОЛЫ СУДДЗЯ
    Быў у горадзе суддзя. Ен вельмі быў жорсткі. Абы-хто кашляне ці словам абзавецца — дае штраф. Раз паехаў ён з слугамі на паляванне. Выскаквае ласянё. Паляўнічыя цэляцца, а суддзя кажа:
    — He страляйце, я на кані злаўлю.
    Гоніцца ён за ласянём. Ласянё ў раку, ён за ім. Завяло яго ласянё ў палескія гушчары і балоты. Збіўся суддзя з дарогі, згубіў і каня, і адзенне. Ходзіць голы суддзя. Аж пасуць дзед з унукам гаўяду. Як убачылі голага — перапалохаліся. Ен за імі. Асмялеў дзед ды давай яго пугай ды сваёй трубой біць.
    — Я ж ваш суддзя,— крычыць суддзя.
    А дзед яго па голых месцах. Пасля даў яму мех. Прарэзаў дзіры для рук і пайшоў суддзя шукаць свой горад.
    А ў горадзе яго не прынімаюць. Месца яго заняў ужо другі суддзя.
    Нечага голаму суддзі і есці. Дык ён стаў вадзіць сляпых і жабракоў. Жабракам жа даюць міластыню.
    Памёр яго намеснік-суддзя дык яму кажуць:
    — Хадзем да нас у суддзі.
    — He, лепш я буду старцаў вадзіць.
    Так сваё адцярпеў і больш не захацеў грашыць. I зараз яшчэ водзіць суддзя ў чужой старане старцаў.
    71.	ЯК ПАНІЧ ЗЛАВІУ ГОРА
    У багатага пана быў сын. Ды вельмі цікаўны. Чуе ён, што людзі кажуць: «Гора, гора! Гора зваліла яго». Вось панскі сын і думае: «Што ж гэта за такое гора, што людзей звальвае і прыносіць людзям шмат бяды?» I захацелася яму пабачыць гора. Паехаў ён у свет. Едзе да едзе. Бачыць, што мужыкі ловяць рыбу. Падыходзіць ён да іх і пытае:
    — Што ловіце, мужычкі?
    — Гора ловім.
    —■ Дайце я злаўлю. Вельмі ж хачу пабачыць гора.
    Мужыкі падумалі: «Можа, нейкі дурны панскі сынок».
    — Лаві, лаві.
    Раздзеўся паніч, сеў у лодку. А мужыкі за коней, за адзенне, за грошы ды ходу. Вылез паніч з лодкі, так і не злавіўшы ні гора, ні рыбы. Бачыць: аж няма ні коней, ні адзежы. I нідзе нікога. Пайшоў ён голы. А ўжо сцямнела. Бачыць: аганькі свецяцца. Падышоў ён да аднаго акна, глядзіць аж там якраз да чужой жонкі прыйшоў non. Так заняліся любоўнымі справамі, што не чулі, як гэты паніч падпоўз пад печ. Сядзіць паніч пад печчу і выглядае, як мілуюцца non і жанчына. Раптам хтосьці застукаў у дзверы і ў сенцах затупаў. Жонка як заойкае і кажа папу:
    —Мой чалавек прыехаў. Дзе ж я цябе дзену? Лезь пад печ.
    Папу недзе дзецца, палез ён пад печ. Паніч адразу да яго да за грыву. Спалохаўся non.
    — Ты хто? — пытае ён.
    — Чорт!
    — Святы божа, ратуй мяне,—захныкаў non.
    А гаспадар у хаце.
    — Вось я гаспадара паклічу,— кажа паніч.
    — Ой, чорцічак даражэнькі, не кліч! Я табе аддам, што ты хочаш.
    — Здымай адзежу.
    Скінуў non адзежу і застаўся голы. А паніч адзеўся і, як гаспадар захроп, выйшаў ціхенька і стукае ў вакно.
    — Хто там? — пытае гаспадар.
    — Поп.
    — А што табе трэба ноччу?
    — Твая хата несвячона, трэба пасвяціць, ато ўжо чэрці завяліся.
    — Заходзь, заходзь, бацюшка.
    Зайшоў ён у хату і кажа:
    — Э-э, ды ў вас ужо трэба чарцей ганяць. Нагрэйце ваду.
    Нагрэлі яны вады і пытаюць:
    — А дзе ж чэрці, бацюшка?
    — Пад печчу! Давайце вар, будзем выганяць.
    Узялі яны вару ды як лінулі пад печ, дык голы non аж завыў ад болі і выскачыў з-пад печы, і бягом з хаты — і сапраўды, як чорт: валасы доўгія, ускудлачаныя, голы, як маці радзіла.
    — Вось, дзякуй табе, бацюшка, дзякуй. Гэта ж трэба! Чэрці ў хаце распладзіліся,— кажа гаспадар.
    Даў ён «папу» грошай, запрог каня і падвёз да маёнтка. Вярнуўся паніч дадому і кажа бацьку:
    — Ну, бачыў я гора. Ведаю, што за яно.
    72.	КСЁНДЗ ЗАМІЖ Д’ЯБЛА
    Быў сабе пан: каторы мужык прыдзе да яго, так усё кажа: «Ах, бяда, пане!»
    Так пан думае сабе: «Каб гэта мне хто даў з адну бяду, то б яму што даў бы за тое».
    Адзін раз надумаўся пан сабе і пашоў на спацыр у лес. Ідзе сабе, аж стражнік стаіць, так пан кажа:
    — He бачыў ты дзе бяды?
    Стражнік падумаў сабе і кажа:
    — Толькі што палезла на хвою.
    Пан кажа:
    — To хутчэй пакажы, дзе яна, і скажы, як яе злавіць?
    Так стражнік кажа:
    — Няхай пан скіне ўсё адзенне і без кашулі лезе на дзерава і зловіць.
    Так пан разабраўся данага і палез, а стражнік за адзенне, узяў і пашоў.
    Пан узлез, аж бачыць: вавёрка бегае (а стражнік сказаў яму, што то бяда), так лавіў, лавіў, а гэта вавёрка на другое дзерава ўскочыла і пашла.
    Пан злазіць на землю — няма ні стражніка, ні адзення, і думае сабе: «Праўда, што бяда!»
    Сядзіць пан да вечара ў лесе, пазней думае сабе: «Пайду да двара» (а там быў двор недалёка другога пана). Пан ужо той устыдаецца ісці: голы, але бяда, то мусіць.
    Прышоў ён барджэй у кухню, анно няма нікога, так ён за печ схаваўся, аж там стаіць ксёндз! А той ксёндз прышоў на вечарыну, а пана ўдома не было, так пані яго схавала за печ. Так пан пытаецца:
    — Кто ты ест?
    А ён мові:
    — Я естэм ксёндз. А ты кто ест?
    — Я естэм нагі.
    — To на тобе мая кашуля і ідзь собе.
    А ён узяў кашулю, стаіць і мові:
    — He вытшымам, заспевам!
    А ксёндз мові:
    — А бойсе бога, не спевай! На тобе мое сутанне, і буты, і капелюш муй, і там конь увёнзаны стоі за дворэм, вэзь собе і едзь.