• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Прыходзе пан і кажа:
    — Гэты хлопчык мяне абмануў, яны лёталі за лісой, а не за залатой птушкай.
    Сеў у брычку і паехалі. Ехалі яны, ехалі, пан пытаецца:
    — Чаму ты не плачаш?
    — А чаго мне плакаць, паночку, ці плач, ці не плач, уся роўна не паможаш, і падумала — я еду не так да каго, а да пана, і мне будзе лепей у пана, як дома.
    Прыехалі да пана. Хлопчыку трэба і лазню вытапіць, духу даць і абуваць дачок, хоць яны і былі старэйшыя. Былі благія панскія дочкі, як не ўгодзіш, дык скажуць пану, пан абаб’е. Аднаго разу выпаліў хлопчык лазню і пайшоў даваць дух, і зімняга духу даў, дык яны расплакаліся:
    — Скажам татусю, абаб’е цябе.
    Нянька як раззлавалася і абабіла дочак. Яны павыскаківалі не адзеўшыся і паляцелі плачучы да бацькі. Пан выслаў слуг, каб прывялі няньку: — Я ёй пакажу, як біць маіх дачок.
    Прывялі няньку да пана, пан і кажа:
    — Я цябе пакараю, нашто біла маіх дачок, надта ты разумная.
    — А, паночак, я тут розуму не дабаўляў, я іх біў сілай, а калі хочаш, дык пакажу, які ў мяне розум. Я выйду з панскага дому і сягоння ўночы ўкраду коні, а пан сабе запірай як мацней,— і ходу.
    Панскія слугі кінуліся за нянькай, але не дагналі. Пан загадаў усім слугам, каб пазапіралі добра хлявы і самі старажавалі, і нікога не пускалі без яго разрашэння.
    А хлопчык прыйшоў да сваёй хаты, перадзеўся, узяў каня, прычапіў бараду, узяў водкі бочачку і паехаў. Прыязджае да панскага маёнтку і просіцца, каб пераначаваць.
    — Пусціце мяне пераначаваць каля будынку. Я вам нічога не зраблю.
    Слугі падумалі: «Няхай начуе, ён нам урэду не зробе».
    — Начуй сабе.
    Прыехаў, паставіў пад хлеў каню есці, а сам лёг на возе.
    Слугі стаялі, памёрзлі, хлопец даў кожнаму гарэлкі; як выпілі, і пап’янелі. Хлопец улез у хлеў, узяў двое коней і паехаў.
    Прыходзе назаўтра да пана і кажа:
    — Я ў цябе, паночак, украду з шафы грошы, во гэту ноч — пан сабе пільнуй.
    Пан спора, што не ўкрадзе, а хлопец, што ўкрадзе. Прыходзе ноч, пан сеў над грашыма з шабляй і сядзіць.
    А хлопец пайшоў, выкапаў мерцвяка, прынёс пану пад акно, адарваў акно і ўпіхнуў галаву мерцвяка ў хату. Пан шабляй як дасць, дык і адсек галаву мерцвяку, а сам лёг на ложку спаць (бо болей не прыйдзе без галавы). Як пан заснуў, хлопец улез у шафу, узяў грошы і пайшоў да сваёй хаты.
    Рады бацькі, што сын вярнуўся, а яшчэ з коньмі і грашыма, вызваліў іх ад гора. Разбагацелі яны, болей на пана не рабілі, a купілі сабе кусок зямлі і добра жылі.
    76.	ЯК МУЖЫК АСМЕЛІУСЯ ПРОЦІ ПАНА СКАЗАЦЬ
    Гэта было яшчэ пры паншчыне. Жыў-быў адзін мужык бедна і не мог разбагацець. To на пана рабі, а платы не палучыш, але трэба яшчэ пану заплаціць за ўсякую мелач.
    За пяць гадоў мужык сабраў аўчынак на кажух, пашыў кажух.
    У адзін святочнь; дзень была пагода, ані хмаркі, сабраўся мужык, адзеў новенькі кажух і пайшоў да царквы.
    Варачаўся з царквы, як даў дождж, заліў увесь мужыкоў кажух.
    Вярнуўся мужык пад царкву і калі крыкне на ўсю моц: — Богу не веру, пана не баюся, a non дурней маёй кабылкі. Пачулі слугі і даняслі пану, што знайшоўся мужык, што пана не баіцца.
    Загадаў пан слугам, каб прывялі да яго мужыка. Прывялі да пана мужыка. Пан і кажа:
    — Ага, гэта ты свіння такая знайшлася проці мяне ісці. Знаеш, я за гэтыя словы насмерць засяку.
    Мужык і кажа:
    — А паночак, я нічога благога не казаў.
    — А чаму ты казаў, што богу не верыш?
    Мужык кажа:
    — Як жа я буду богу верыць? Сабраў я за пяць гадоў кажух. Было цёпла. Пайшоў у царкву, а назад як варачаўся, як даў дождж, замачыў мне кажух. Як я яму буду верыць?
    — А чаму ты казаў, што пана не баішся?
    — А паночак, чаго я буду пана баяцца? Як на пана я буду добра рабіць, пану плаціць, дык і баяцца няма чаго.
    — А чаму non дурней тваёй кабылкі?
    Мужык і кажа:
    —■ Знаеш, паночак, мая кабыла ўвабралася ў папоў авёс, non як адлупіў, яна болей не пайшла. A non прыходзе да маёй жонкі. Я б’ю, б’ю, ну ніяк не магу адагнапь.
    Адпусціў пан мужыка, і пайшоў мужык смеючыся, што надумаўся ашукаць пана.
    77.	ПОП, СЫНЫ I ПАПАДДЗЯ
    Былі ў папа тры сыны. Яны займаліся разбоем. Хадзілі, кралі ў людзей жывёлу і што пападалася пад рукі.
    Аднаго разу — гэта было перад святам — выправіў non іх, каб яны ўкралі ў аднаго мужыка здаровага быка.
    Паехалі сыны, укралі быка і павялі. Агледзеліся людзі, што прапаў бык, кінуліся ў розыскі і дагналі братоў, адабралі ўсё і давай лупцаваць братоў. Прыходзіць адзін брат у царкву, стаў ля дзвярэй і стаіць.
    Увідзеў non, што ягоны сын ёсць, а яму. цікава дазнацца, ці прывялі быка, можа, не ўдалося, але няма як запытацца, трэба малебны адпраўляць, дык ён як запяе:
    — Ці пры-вя-лі му-у?
    А сын яму адпявае:
    — He пры-вя-лі му-у-у, а ўтра-ці-лі і-га-га.
    Поіі ізноў яму пяе:
    — А ці ўсе жы-вы-я?
    — Мікіта ўбіты, Раман абадран, а я чуць уцёк.
    Поп і дзяк, як лічыліся святыя, дык яны былі ў дружбе.
    Поп быў багацейшы, а дзяк бяднейшы, дык ён у папа глядзеў за гаспадаркай.
    Аднаго разу загнаў дзяк паповаму кабану ў лабаціну цвік, дык і даўся. Поп думаў, што здох, хацеў выкінуць, але дзяк папрасіў, каб аддалі яму. Поп і аддаў яму, нашто есці дохлага, калі хваця ў яго і не дохлых.
    Прыходзіць да дзяка папова жонка і пытаепца ў дзяцей:
    — Што вы ядзіце?
    — Мяса мы ядзім.
    — А дзе вы бралі?
    — Тата паповаму кабану загнаў у лоб цвік, дык non і аддаў. З'ядзім гэтага, загане другому.
    Прыходзіць жонка да папа і кажа:
    — Дзякавы дзеці казалі, што і гэнаму кабану дзяк загнаў у лоб цвік, а не здох.
    Невядома, ці праўда тут, non не ўгадае. Мала што дзеці гаварылі. Можа, яны есці не хацелі, дык дзяк сказаў, што цвіком закалоў, а можа і праўда — як-небудзь трэба ўвазнаць.
    Поп прыходзіць да жонкі і кажа:
    — Я думаў, але надумаўся. Я на які тыдзень выеду адгэтуль і занясу да яго куфар, а ты ў куфар улезеш, я замкну, яды табе ў куфар палажу, і ты падслухаеш, што яны будуць гаварыць.
    Так і зрабілі — завёз non да дзяка куфар, а сам паехаў.
    Стаіць куфар дзень, стаіць два, многа чаго перагаварылі дзяк з жонкай.
    На трэці дзень захацелася пацікавіцца дзяку, што там у куфры ёсць. Зрабіў ключ і давай адмыкаць. Як пачула папова жонка, што да яе дабіраюцца, як узяў яе страх, не рада, што так зрабіла.
    Адчыняе куфар дзяк — глядзь у куфар, а там ляжыць папова жонка і трасецца, як асіна.
    Ён яе задушыў, напхаў у рот сыра і замкнуў. Прыязджае non, скарэй за куфар і да свайго дому, каб не задушылася. Адчыняе куфар, а там ляжыць нежывая Кася. Поп у плач:
    — А мая ж ты Каська, я ж табе казаў, каб сыра не брала, ато задавішся.
    Пахаваў псп яе і астаўся жыць адзін.
    Непадалёку ад папа жыў бедны мужык. Так бедна жыў, што не было чаго есці. Пайшоў, выкапаў Касю, пасадзіў на каня, прывязаў пад папова акно.
    Поп глядзь у акно, а там на кані Кася сядзіць, як увідзеў, дык у крык і ходу ад акна.
    Усё баіцца падысці да мерцвяка. Прыходзіць гэты мужык да папа і кажа:
    — Заплаціце мне, дык я яе злаўлю і ізноў пахаваю, бо задарма, дык можа задушыць мярцвяк.
    Поп яму многа заплаціў, дык ён аднёс яе ад акна, а на другую ноч ізноў паставіў. Як увідзеў non, што ізноў Кася ёсць, сэрца ў яго лопнула і памёр са страху.
    78.	АБ КСЯНДЗУ I АРГАНІСТАМУ
    У адной парафіі жылі прапойцы, ксёндз і клерк. I вот яны так прапіліся, што ні граша за душой, а выпіць хочацца.
    А парафія таксама была бедная.
    Было гэта ў суботу вечарам.
    Падазваў к сабе ксёндз арганіста і бядуе, што заўтра нядзеля, а выпіць нельга, няма за што. Пабедавалі яны, пагаварылі, а потым і гаворыць ксёндз арганістаму:
    — Я ведаю, што ў Сцяпана ў хляве стаяць добрыя авечкі. Пайдзі, украдзі са тры, дык мы і вып’ем.
    — Калі пан пробач дазваляе, я зраблю.
    Гэтак апоўначы запрог арганісты каня і паехаў да Сцяпана.
    Паставіўшы каня за хлявом, улез у хлеў і стаў вязаць авечкі. Звязаў адну, звязаў другую, стаў вязаць трэцюю.
    А ў Сцяпана быў сын, і сын якраз вяртаўся з вячорак. Ідзе, аж бачыць, што ў хляве адчынены дзверы. Зачыніў ён дзверы, прыйшоў у хату і пытаецца ў бацькі, чаму адчынены ў хляве дзверы.
    — Я зачыняў,— адказаў бацька.
    Але яму хацелася паглядзець, што там такое. Прыйшлі яны ў хлеў, аж бачаць: арганісты вяжа трэцюю авечку. Але католікі не любяць выдаваць сваіх святошаў.
    — Пан арганісты, проша пайсці да мяшкання,— кажа Сцяпан.
    Няма таму што рабіць, кінуў ён вязаць тыя авечкі і пайшоў у хату.
    Паслалі яму пасцель, палажылі спаць, а каня паставілі пад павець і далі есці. Назаўтра раненька Сцяпан устаў і пайшоў даваць скаціне, а жонка пайшла ў кладовую па сала, каб зрабіць добрае снеданне для арганіста. Сын моцна спаў. Вот арганісты ў гэты час і ўцёк ад Сцяпана. Прыбег ў касцёл і зайграў у арган. Даў знаць ксяндзу, што вярнуўся. А ксяндзу вельмі хацелася ведаць, што з авечкамі. I ён заспяваў:
    — Асэкулі адолелі, як там мэ-э?
    Арганіст адказаў:
    — Няма мэ і і-га-га-га.
    I затрубіў у арган.
    А парафіяне пачалі крысціцца:
    — Ва імя айца, сына, духа свентэга, амэн!
    19.	КСЁНДЗ I АРГАНІСТ
    Жыў ксёндз і арганіст. Ксёндз быў багаты, у яго ўсяго было многа. Арганіст быў бедны, у яго дзяцей штук сем было. Прыйшлі каляды, дык у яго не было чым разгавецца. Арганіст надумаўся, як бы ксяндзоўскіх вепрукоў забіць, каб ксёндз не ведаў. Ён пайшоў да добрага слесара і папрасіў, каб ён яму зрабіў маленькую стрэльбачку. Слесар зрабіў. Арганіст пайшоў у той хлеў, дзе вепрукі ляжалі, проста зблізка даткнуў вепруку ў зад і забіў, што і чутно не было.
    Раніцай служанка пайшла ў хлеў і бачыць, што ёсць нежывы вяпрук. Прыйшла да ксяндза і кажа:
    — Вяпрук падох!
    Ксёндз адказвае:
    — Пайдзі да арганіста, няхай забярэ яго.
    Яна прыйшла да арганіста і кажа:
    — Ксёндз сказаў, каб ты забраў парсюка нежывога.
    Арганіст ідзе да ксяндза:
    — Дык вы жывога вепрука мне не аддалі, а даеце мне здохлага?
    — Для цябе, бедняка, нічога не значыць,— кажа ксёндз,— не памрэш і сям’я не памрэ. Бяры, еш.
    Ксёндз загадаў парабкам, каб выцягнулі вепрука арганісту і абсмалілі.
    Калі арганіст з’еў аднаго вепрука, яму захацелася другога: спадабалася! Так ён і зрабіў. I з трэцім вепруком ён зрабіў, як з першым і другім.
    Тады ксёндз здзіўляецца:
    — Нідзе хваробы няма, ва ўсіх здаровыя вепрукі, а ў мяне падохлі.
    Аднойчы ксёндз ад ехаў на суткі і замкнуў тую служанку ў шафу, каб выслухала, іпто арганіст з жонкай гавораць.