• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Гэта ж мая жонка!
    — Ай, няхай яна там адна будзе.
    — Ідзем мы з табой, чы не знаеш, хто тут ёсць вельмі багаты?
    — He знаю нікога апрыч свяшчэнніка нашага: ён вельмі багаты.
    — Але то добра; я ўлезу ў комін яго і буду яму піскам і свістам вельмі даядаць, і ніхто мяне адтуль не выжне, а толькі дорага згадзіся з ім і прыйдзеш туды і скажаш:
    — Я прыйшоў, а ты ідзі! — і я выйду адтуль.
    Як улез чорт к свяшчэнніку ў комін, як зачаў пішчаць, вішчаць, не даваў ім спакойнасці! I што свяшчэннік ні рабіў: і вадою свянціў, і рознае закляцце чытаў, а злы дух не выходзіцв і што разу ўсё горш чорт дурыць усех.
    Узнаўшы пра гэта, стражнік стаў гаварыць:
    — Я магу гэтага чорта выгнаць з коміна.
    Свяшчэннік прызывае яго і пытаецца:
    — Чы можаш ты мне злога духа з коміна выгнаць?
    — Mary, толькі добра заплаціце.
    — А што ты хочаш?
    — Пяцьсот рублёў, бочкі дзве жыта, бочку пшаніцы, паўтара пуда сала і 20 каўбас.
    — He, грошай многа будзе,—не хаці так многа грошай. Хлеб, сала і каўбасы дам, а грошай будзе з цябе дзвесьце рублёў.
    — Ну, што ж з бацюшкам рабіць? Няхай так сабе будзе.
    Як прыйшоў ён туды пад комін, так выслаў усіх з хаты і сказаў да чорта:— Я прыйшоў, а ты пайшоў.
    I чорт выскачыў з коміна і сказаў яму:
    — Ну, я ж цяпер пайду ўлезу да цара ў комін, але ты ўжо не выжанеш адтуль і не важся.
    Як улез чорт да цара ў комін, цар ззываў свяшчэннікаў, мудрацоў і ведзьмароў, і ніхто не мог выгнаць гэтага чорта з коміна царскага. Дзе цар не пасылаў, ніхто не найшоўся выгнаць яго. Аж посля ўчуў цар, што ёсць такі чалавек, што можа выгнаць. Зараз паслаў цар па стражніка, просіць яго, каб зрабіў ласку і паслухаў яго, абяцаў даць вялікую награду, калі выжане чорта. Тагды мужык папрасіў у цара, каб хто выдумаў зрабіць яму такую каляску, якая магла і крычаць, і пішчаць, і граць на разныя галасы, і тады выжане яго.
    Цар пастараўся знайсці чалавека, каб зрабіў такую каляску.
    Як узяў мужык тую каляску і зачаў граць каля той трубы, чорт мусіў выскачыць адтуль. Угледзеў свайго сябра і пытае:
    — А, ты тут? Як ты мяне адгэтуль выгнаў?
    — А я сваю жонку дастаў з ямы і сюды прывёз.
    — А як жонка твая ўжо тут, то я ўцяку ў лес і сюды ніколі не пакажуся.
    Цар з радасці зрабіў мужыка найбагацейшым панам. Мы нават заязджалі да тога пана і з ім пілі і закусвалі.
    90.	БАБА I ЧОРТ
    Была баба такая злая, што работнік у яе неяк не жывець: яна яго ўсё паб’ець.
    Стаў к ней чорт у работнікі, ну, служыў ён, сколькі сілы яго, стараўся, а ўсё-дыкі яна яго памялом біла. Ен пабёг уцякаць ад яе. Вёз мужык вугалля, ну, ён у вугалля ўваліўсь. Баба раскапала ўсё вугалле, ды чорта не нашла, дык набіла мужыку тому памялом. Чорт после, як адчуралася баба, выскачыў дый спасіба тому мужыку даў. I гаворыць:
    — He будзеш жа ты цяпер вугаллем таргаваць, я табе другое срэдства дам. Вот пайду я ў цэркву і буду порч у цэркві дзелаць, а ты выскажысь, што ты вывядзеш. Бяры ўзятку харошую: табе дадуць, а я выйду адтуль, ну, й перайду ў другую цэркву.
    Вот чорт і пайшоў у цэркву, і стаў там порч дзелаць, а мужык і высказаўся, што ён умее порч выводзіць, і вывеў; яму далі дзвесьце рублёў. Тады зачалася порч ў другой цэркве. Мужыка таго ўжо і трэбаваюць, каб ён порч вывеў. Ен і ў гэтай цэркве порч вывеў. Тады чорт яму кажыць:
    — Ну, цяпер я пайду ў сабор, толькі ты туды не ідзі, ато я цябе зыдаўлю.
    Вот як толькі зрабілася порч у саборы, мужыка таго і трэбываюць. Ен было і не хацеў, але яго ўзялі дый сілком прыстанавілі. Вот ён думаў, думаў і выдумаў сабе. Сказаў, каб расставілі каля сабора войска і з пушкамі і з трубамі, каб зачалі страляць і трубіць, як толькі ён увойдзе ў сабор. Вот увайшоў ён у сабор, а чорт к яму:
    — Я ж табе казаў, каб ты не хадзіў!
    — Што ты, дурак, я ж к табе па добрасці! Ці чуеш, як гручыць? Гэта ж за табой тая баба прыехала.
    Чорт як стаяў, так скрозь донныя і праваліўся, і з тых пор і не стаў ён па свету хадзіць.
    91.	ЯКУЮ КСЁНДЗ ДАУ РАДУ СТАРОМУ ОЙЦУ
    Было ў бацькі два сына. Як яны падраслі і пажаніліся, так і гаспадаркаю падзяліліся, а ўжо бацьку і не было каму дахаваць да смерці: і адзін не хоча, і другі тое сама. Так бацька не меў дзе, пайшоў да ксяндза на скаргу. Ксёндз яму кажа:
    — Пачакай, стары, чы не маш ты срэбных рублёў з осем?
    А ён кажа:
    — Маю, ксёнжульку, але баюся казаць, бо і рэшнія адкралі б ад мяне.
    Так ксёндз мові:
    — Но, то, старэнькі, пшынесь іх до мне, а з імі вазьмі збан, які вялькі з вензко шыё, то я тобе так зробе, жэ це доховаё до смерці.
    Т і чловек пшынёс осем рублі і збан, ксёндз казал насыпаць повеп пспелу, а наверх уложыл тэ рублі срэбнэ і тэды, заклікаўшы абодвух сыноў, кажа:
    — Но, мое каханэ, ото ваш ойцец здае мне пінёнзы на схованне з тэм, жэб тэму по его смерці оддаць, кторы го пшэхова і погжэбе.
    Такі едэн і кажа:
    — Я буду схаваю!
    I другі кажа:
    — Я!
    Так зачалася ў іх спрэчка, аж ксёндз кажа:
    — Ідзьце додому і ховайце абыдва, то я вас потым падзеле.
    Пайшлі дадому: той сабе хоча хаваць, той сабе, аж, нарэшце, умовіліся па тыгодню і дахавалі ўжо так да смерці ў найлепшы спосаб. Прывезлі хаваць. Як пахавалі, прыходзяць да ксяндза па грошы. Так ксёндз еднаму даў чтыры рублі і другому чтыры.
    — А рэштэ,— мові,— як ойцец аброцілсе ў прох, так і яго праца,— і оддал ім збанок з попелам.
    Яны паспушчалі насы, а ксёндз:
    — Як вам,— мові,—устыду нема, жэб допіро хітросці ўчыць. як трэба шанаваць родзіцув.
    I пшэгоніл іх вон. От кеды хітры ксёндз быў да разумны.
    92.	САЛДАЦКІ «ОТЧЭ НАШ»
    У адно прэжняе ўрэмя нахадзіўся радавой салдат у генерала веставым. Он сядзіць у сваём памяшчэнні, закурвае трубку і абіжаецца на сваю долю. Гаворыць:
    — Ах, доля мая горкая, ума ў мяне многа, а дзенег ні кап’я.
    У гэта жа ўрэмя генерал нахадзіўся ў сваём кабінеце. Услыхаў, як салдат абіжаецца на сваю судзьбу. Ён сказаў:
    — Пайдзі-ка сюда, веставой.
    Веставой падходзіць:
    — Што ізвольце, ваша прэвасхадзіцельства?
    — Скажы, пажалуста, што ты за умніца такая, што гаворыш — у цябе ума многа, а дзенег ні граша?
    — Я правільна гавару, ваша прэвасхадзіцельства. Мне давай,— гаворыць,— аб генералах, аб палкоўніках, на які хочаш вапрос я магу даць атвет: ні ў чом не саб’юся, што двойчы два.
    — А ну, скажы, пажалуста, што та бог стварыў неба, зямлю, ўладзее семянамі, а мы яго называем ты, а не вы?
    — Патаму, ваша прэвасхадзіцельства, што вас, гепералаўчарцей, многа, а бог у нас адзін, паэтаму мы называем яго ты, а не вы.
    Генерал застыдзіўся і сказаў:
    — Праўду ты гаворыш, толькі што ты меня лічна аскарбляеш, грэх табе будзе за гэта.
    — Ваша прэвасхадзіцельства, ведзь грэх сканчаўся, праўда памерла, совесць ахрыпла, слых аглох, благадзеяніе міластыняю пітаецца, правасуддзе пад арэстам сядзіць, нявіннасць ў катаржнай рабоце, вера ў Ерусаліме, любоў у моры з якарам, цярпенне адно асталось і то скора лопне. Чаво ж харошага ажыдаць?
    — А ну, прачці мне, салдацік, «Отчэ наш».
    — Пазвольце слушаць, ваша прэвасхадзіцельства. Кагда салдат у строй уступае, ён цяжка ўздыхае і гаворыць: «Отчэ наш».
    Румяна зара па небе іграе, рота камандзіра ажыдае, стучыць, гручыць, з дасады рвецца, страшны гром раздаепца — яко на небесі.
    У чом жа мы цябе правінілісь, на службу не явілісь ілі ў кабак шаталісь,— даш нам днесь.
    Што нам ад казны палагаецца, вы далжны нам аддаць, а еслі будзеце красці і ў свой карман класці, будзеце далжніком нашым,— не ўвядзі нас ва іскушэнне, но ізбаві нас, як і мы ізбаўляемся ад цябе, ад лукавага.
    93.	САЛДАТ У КАСЦЁЛЕ
    Пры касцёле салдаты былі на манеўрах. Нікагда салдат у касцёле не быў, дык ён просіць фельдфебеля:
    — Пусціце, я пайду гляну, што ў касцёле, я ад роду не быў, не знаю абстаноўкі яго.
    Фельдфебель атвячае:
    — У касцёле людзі граматныя, богу моляцца, песні спяваюць, а ты што,— радавы салдат: нічога не ведаеш.
    — Я буду спяваць тожа і богу маліцца.
    — Ну, ідзі, толькі плахога нічога не здзелай там.
    Салдат аж бежкам пабег.
    Убег салдат ў касцёл, аглянуўся туда і сюда,— правільна пан фельдфебель гаварыў: богу моляцца і песні спяваюць.
    У руках у яго няма нічога — ні кніжкі, ні цятрадзі.
    Ен успомніў, што ў яго ў карманах калода карт ёсць. Ен вынуў і давай іх тасаваць, як будта прыгатаўляецца к якому-небудзь набажэнству. Тут жа замеціў гэту работу арганісты і паслаў служыцеля да фельдфебеля, штоб убраў сваго салдата з касцёла, патаму што ў касцёле картамі не занімаюцца і не мае ён права вынімаць ва ўрэмя бажэственных малітваў.
    Фельдфебель прыбег у касцёл без душы.
    Арыштаваў салдата і адправіў к ротнаму камандзіру. А камандзір быў очэнь пракляты чалавек, прама дрыжыць — хочацца салдата набіць.
    — Как ты, сукін сын, імеў права ва ўрэмя бажэствэнных малітваў вынуць калоду карт? Што ў іх абазначаецца, у гэтых картах?
    — Ваша благародзіе, ведзь карт я не купляў у магазіне, для якога-небудзь пабальства або для ігры ў грошы, карты даны мне маімі радзіцелямі, кагда я ішоў у салдаты, для апазнання бога.
    — Какой можа быць бог, машэннік, у картах, што ты тут маніш?
    — Вот вы слушайце, не сярчайце, я вам раскажу. У нас у поўнай калодзе чатыры тузы, у нас састаіць свет з чатырох старон: север, юг, запад і васток.
    У нас поўна калода дзяржыць пяцьдзесят дзве карты, у нас у гаду пяцьдзесят дзве нядзелі, і ў ёй поўна калодка — трыста шэсцьдзесят пяць ачоў, у нас у гаду трыста шэсцьдзесят пяць дней.
    У нас дама састаіць з трох ачоў, у нас бог ёсць у трох ліцах— бог ацец, бог сын, бог дух святы.
    Каралі ў нас, каторыя каралявалі па сваіх каралеўствах, дзяржаць 4 ачкі... (Забыў далей).
    Шасцёрка абазначае •— шэсць дзён дзелаем, а сядзьмой, ён быццам выхадной, васкрасенне; дзевятка — дзевяць апосталаў.
    Даў ён пяцьдзесят адну карту да ладу, а піковы валет астаўся, гэтаму месца нет. I камандзіру ахота ўдарыць салдата, што піковаму валету нет месца. Ен сказаў:
    — Ваша благародзіе,— узяўшы пікавага валета ў рукі, ударыў плячыма яго аб стол,— гэта той бяздзельнік-фельдфебель, каторы арыштаваў мяне і прыставіў к вашаму благародзію.
    94.	ЯК КУЧАР ВУЧЫУ ПАНА ПТУШАЧАМУ ЯЗЫКУ
    I ЗРАБІУ ТАКОЕ, КАБ БЫЛО 3 ЧАГО ПАСМЯЯЦЦА
    Адзін памешчык очань часта любіў ездзіць на ахоту. Імеў сабе аддзельнага кучара толькі для паездкі на паляванне, так што гэтаму кучару надаела ездзючы, хацеў як-небудзь ізбавіцца.