• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Гэ, дзеду! — кажа той.—Я з гэтага толькі й жыву. Давай мне свайго бычка — з яго будуць людзі. Я ўсё адраблю да так выадукую, што ты толькі падзівішся.
    — Ой, мой лебедзіку, да як яшчэ буду дзякаваць. Бяры да й рабі, што трэ.
    От і пашлі яны разам. Прышлі да гасподы таго ведзьмара, а тут і ноч нахапілася. Астаўся дзед начаваць. Усю ноч вядзьмар пазіраў на зоры — усё гадаў да разгадваў, як гэта заклята бычка. Па ранку павёў вядзьмар дзеда й бычка ў лес напаіць вадою з свянцонае крыніцы. От спускаюцца яны з узгорачка ў даліну, аж пад таўшчэразным дубам крыніца. Яна невялічкая, бы рэшата, але з яе так і б’е вада чыстая, бы сляза, ды халодная, бы лёд. Перш вядзьмар штось шаптаў, загаварваў тую воду, потым напіўся сам і напаіў дзеда. От падводзіць ён к крынігы бычка, а той упіраецца, не хоча. Ведама, гаўяда не любіць крынічнае вады, бо яна вельмі халодная. Але як ні круціўся бычок, вядзьмар такі таўкануў яго мордаю ў ваду. Абмачыў бык пыскі да толькі зачмыхаў. От павялі яны бычка назад да гасподы. Дзед вядзе за павадок, а вядзьмар ідзе обак. Ідуць яны да йдуць, але штось бычок упіраецца. Тузануў дзед за павадок, пацокаў — бычок упіраецца. Азірнецца ён, аж ззаду на павадку такі гожы, высокі хлапчук замест бычка. Падзівіўся дзед, a вядзьмар і кажа:
    — Гэта ж я адрабіў. От зірні, які твой сын. Толькі цяпер трэ яго адукаваць.
    Загаманіў было дзед к хлапчуку, але той маўчыць, бы пень. — He, дзеду, — кажа вядзьмар, — перш трэ адукаваць.
    От прыімлі яны к ведзьмару да гасподы. Дзякуе дзед, дае ведзьмару грошы да абяцае больш прынесці, да й вяртаецца да гасподы. Прышоў дзед да гасподы да й расказвае сваёй бабе, якое з ім было дзіва. Рада баба, аж падскоквае. — А што, ці я не казала,— крычыць яна на ўсё сяло^— ці я не казала, што гэта хлопец, а не бычок. Ці я не казала, што гэта бацюшка зрабіў, бацюшка выпрасіў у бога нам пацеху на старасці.
    Бегае баба па сялу да крычыць, лемантуе, па дзесяць раз расказвае людзям, як non яе лячыў, як маліўся й як бог паслаў ёй бычка да што то не бычок, а хлапчук. Дзівяцца людзі да й кажуць — на ўсё боская моц. Насілу дзед трохі ўняў бабу, сабраў грошай, наладаваў цэлы воз усялякага дабра да й павёз таму
    ведзьмару, каб ён добра даглядаў да шчылна адукаваў хлапчука. Бачыць, аж хлапчук ужо стаў дзецюком, да такім гожым, разумным да ўдалым, што й не ўвазнаць. От ездзіў, ездзіў адзін дзед, але нарэшце пачала прагціся баба, каб ён і яе ўзяў з сабою паглядзець дзецюка. От сабраўся дзед да й паехаў з бабаю. Прыязджаюць яны к таму ведзьмару й пытаюць, гдзе іх дзяцюк. А вядзьмар да й кажа:
    — Гэ, мае саколікі, ваш дзяцюк цяпер такі вялікі пан, што ў яго й крукам носа не дастаць.
    — Гдзе ж ён? — пытаюць старыя.
    — А онь у дварэ — камысарам. Мяне й знаць не хоча,— кажа вядзьмар.
    От і паехалі дзед з бабаю ў двор шукаць таго камысара. Дапыталіся яны і лезуць проста ў станцыю. Баба, дак тая плішчыць цэлы прыпол кускоў хлеба, каб пакарміць свайго бычка, як яна карміла яго колісь. Камысар сядзеў за сталом і перагартаў якіясь паперы; але ўбачыў дзеда з бабаю да як закрычыць на іх, што ім трэ, чаго яны сюды лезуць.
    — Бач, які сярдзіты,— кажа баба к дзеду.— Але рыхтык бычок, — нават лысінка асталася. Толькі той цяней рыкаў.
    От трасе баба прыполам, падходзіць бліжэй к сталу да й заве:
    — Бучок, бучок, бучок!
    Пазірае камысар і не мажэ расшалопаць, што гэтыя людзі гавораць і чаго яны прышлі.
    — Бучок, бучок, бучок! На-ш бо табе лусту хлеба...
    — Вон,— крычыць камысар да лупіць кулакамі па сталу. — Бэч, бэч! — кажа дзед.
    I замахнуўся пугаю да й сперазаў камысара па лысіне.
    — Гэй, воўчае мяса! Хіба ж ты нас не пазнаў!
    Да й давай лупіць, давай пярэсціць камысара. Наоілу той уцёк. Збеглася тут уся дворня. Павялі дзеда з бабаю к пану. Той пытаў, пытаў і нічога не дапытаўся, а падумаў, што гэта кручаныя людзі, да й вялеў заперці іх у свіран. Дак от які адукованы бычок.
    101.	ЯК БЫЧОК НАЧАЛЬНІКАМ БЫУ
    Ну вот. У аднаго мужыка быў очэнь красівы бык. А які хазяін не рад, калі добрая скаціна на дварэ ў яго ёсць. Рад быў і гэты я.му. I хто да яго заходзіў, ці знакомы, пі то родзіч, дык
    ён усё тым бычком хваліўся, як ён рос, як ён даглядаўся. I вот аднойчы зайшоў да яго салдат, дык той мужык давай і салдату сваім бычком хваліцца.
    — Вось,— гаворыць салдату,— які ў мяне бычок ёсць.
    А салдат кемлівы быў.
    — Э,— кажа,— дзядунька, гэтага бычка, каб аддаць на навуку, то з яго начальнік выйшаў бы.
    Тут мужыка і зацікавіла, як бы бычка вывесці на штось добрае, і дагаварыўся з салдатам аддаць яго ў горад на навуку.
    Вот прыйшоў салдат аднаго разу, забраў быка, завёў на бойню і зрасходаваў, а мужыку сказаў:
    — Прыдзеш праз месяцы 2—3 — вось ён і будзе начальнікам.
    Дачакаўся мужык да пары і пайшоў у горад адшукваць бычка-начальніка, як ён там выглядае. А салдат сказаў яму вот туды і туды прыйсці, там табе і ўкажуць.
    А ў тым горадзе начальнікам пошты быў нехта па прозвішчы Быкаў, вот ён і направіў мужыка на почту, дзе той рабіў, і гаворыць:
    — Там твой бычок не толькі навучаны, а цэлы начальнік з твайго бычка выйшаў.
    Прыходзіць мужык, туды-сюды, кажа:
    — Дзесь з бычка начальнік?
    Ну, тут думалі, што хоча ён да начальніка, да не знае, як дапытацца.
    Нарэшце знаходзіць аднаго чыноўніка і пытае ў яго, а той кажа:
    — Можа быць, Быкаў?
    — Да, ён, той самы! — крычыць мужык.
    Ну, той і напраўляе яго ў кабінет да начальніка. Зайшоў мужык і дзівіцца.
    — Ай,— кажа,— не пазнаць. Ай, быцюнечка, неяк і рожкі пагубляў.
    А той, як затупаціць нагамі да з кабінета яго выгнаў.
    Ідзе мужык і кажа:
    — Як быў маленькім упрамым, такім і цяпер застаўся.
    Прыйшоў дадому да бабы і кажа:
    — Вот, бабка, не варта зусім бычка вучыці да на навуку аддаваці, горды стаў, не пазнаў мяне, лепш ён быў бы дома.
    102.	ПРА БЫЧКА-ТРАЦЯЧКА
    Павёў Язэп быка-трацяка на рынак прадаваць. Убачыў яго салдат ды і пытаіць:
    — Куда ты прыцёг, Язэп, такую злыбіну?
    — На рынак прадаваць.
    — Ты аддай яго нам у горад, тагды, па крайней меры, грошы возьмеш.
    Язэп падумаў і аддаў салдатам падласага на навуку.
    Прыходзіць дадому да і кажа сваёй жонцы:
    — Жынка, ты знаеш. што я зрабіў?
    — А што?
    — Я падласага аддаў салдатам у горад на навуку.
    — Дальбог, ён там навучыцца?
    — А чаго ж не? От ён там навучыцца, што і добрыя грошы за яго вазьму.
    Праходзіць нядзеля. Язэп звіў новага пастронка і думае пайсці ўзнаць пра свайго падласага, як ён там навучыўся ў горадзе.
    Убачыў салдат і пытае:
    — Як жа мой падласы ў вас, салдацікі, навучыўся?
    — Маўчы ты, чалавеча. Бяды мы з ім набраліся. Зрабіўся падабнюсенькім чалавекам. Зняў сабе кватэру і жыве ўжо ў даму.
    Язэп і кажа:
    — Я яму скора гэты розум выганю. To скажыце, салдацікіг у яком жа доме ён жыве?
    — А от там стаіць бальшая брама, захадзі ў дом, і ты яго ўбачыш.
    Язэп адчыніў браму, уваходзіць у двор, заходзіць у дом і відзіць седзячага за сталом пана.
    — Экі ты падласы, іш ты які ласун, іш ты куды папаўся!
    Пан пачынае крычаць на Язэпа:
    — Што ж ты гаворыш пра падласага?
    Язэп пачынае ўцяшаць ласкавымі словамі:
    — Бытчу, бытчу!
    А пан усё зліцца. Потым Язэп і кажа:
    — Прасторна ў доме зрабіў!
    Зрабіў пятлю і гэй яго за шыю, і давай яго біць пугаю. I штоб гэта было, каб не набеглі людзі і не абаранілі ашаломленага пана.
    Вот і ўсё.
    103.	НЕДАПАД
    Што ж мне вам расказаць? От здаецца, я ўжо ўсё расказаў, што знаю. А мо што й забыў. Ведама, жыву на свеце мо ўжо восьмы дзесятак. Дак от хіба ж раскажу вам гэтакае ж здарэнне з адным кухарам, як ён не мог прыдумаць аднае патравы. Толькі гэта не казка, але саўсім праўда. А як устарэе, та мо будзе й казка. Бо тое, што я колісь бачыў і чуў, дак вам здаецца байкаю, адно ж яно было праўдаю. Бо даўней былі не такія людзі, як цяпер, да й свет быў іншы. Бывалешнія паны не нашым роўня: такія пушныя да грозныя, што ты й не падступіся, баццэ наравістая кабыла. Каб іх часам не палічылі людзьмі, дак яны не гаварылі, як бог даў, як гавораць усе людзі, а гугнявілі, шапялявілі, балбаталі ці заікаліся да цягнулі кожнае слова ці выпушчалі праз зубы да лічылі, што яно даражэй золата. Кажуць жа, што панскае слова грэе. Яно як нагрэе, та й голы ў мароз пабяжыш наўцякача. А прыдзе бало пану ў голаў якое-небудзь ліха, дак давай яму, хоць радзі, даставай і тагды, хаць бы на надвор і з неба сыпалася каменне. Эге ж, упартыя да пушныя былі даўней паны.
    Дак от яшчэ пры паншчыне жыў такі пан, што не знаходзіў сабе роўні і хацеў, каб у яго ўсё было не па-людску. Апавясціў ён па ўсёй акрузе, што дась многа грошай такому кухару, каторы цэлы год кожын дзень будзе гатовіць яму новую страву. Але хто возьмецца, да не дацягне да тэрміну, ці не прыдумае новай стравы, таму пан нічога не заплаціць, а толькі дасць сто бізуноў. Ніхто не бярэцца, не хоча і грошай, абы не закаштаваць бізуноў.
    А ў таго пана быў такі хурман, што бало як смаляне, дак аж пара пойдзе. Але жыў там адзін п’янчужка. Ен хаць піў, як у халяву ліў, але да ўсяго быў вельмі здатны да такі штукар, так ён вычвараў, што ніхто таго не зробіць. Бало няма за што выпіць, бо ўжо апошняе лайно прапіў, а напавер не даюць, дак ён і пачне рабіць усялякія штукі, пачне такое вычвараць, што і смех добрым людзям казаць, дак падзівяцца людзі да і дадуць яму кватэру або дзве, а натрапіць на якога дурнога пана, дак той сыпане й жменю грошай.
    От дачуўся той п'янчужка да й пашоў наймацца к таму пану за кухара. Наняўся ён да й пачаў кожын дзень прыдумоўваць усё новую да новую страву. Прыдумае да згатовіць якуюнебудзь новую патраўку да й закарбуе сабе на кіёчку. I чаго толькі ён не гатовіў, якім толькі брудам не карміў паноў. Але,
    ведама, паны не сабакі — усё з’ядзяць да яшчэ абліжуцца. Рабіў ён каўбасы з давальдрэку, вужовую яечню, верашчаку з мышыных хвастоў, кашачых вантроб да жабячых клюшаняк, пёк пячэню з пацукоў да чарапах, гатовіў галярэту з жабурэня або з шаршнёвае чарвы, рабіў чарвяковае масла да вашыную затаўку. Кожын дзень усё новае да новае гатовіць ён пану, а той есь да толькі хваліць. Як ужо вельмі хітрае прыдумае кухар, дак пан атусюль назбірае гасцей, частуе ён іх да хваліцца, што такіх патравак нідзе няма, апрыч у яго.
    От так выдумоўваў, выдумоўваў той п’янчужка да ўсё карбаваў кій, нарэшце ўжо нічога не можа прыдумаць. От узяў ён кій да й пачаў лічыць зарубкі, налічыў трыста, копу і пяць.