• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Але ось знайшоўся адзін чалавек, што адплаціў таму пану за ўсе людскія слёзы да за крыўду. Дак от як тое было. Быў там удалы, здатны хлопец. Рана ён асірацеў, але і адзін узбіўся такі на хаджайства. Гарды быў хлопец. Ніхто яго ніколі і пальцам не зачапіў. Толькі от ён прыводзіць у двор на продаж вала. Убачыў пан, выйшаў на ганак да й кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? To ж не вол, да казёл.
    Пазірнуў той дзяцюк, што блізка нікога няма каля пана, паказаў яму папліску да й пытае:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прывёў к табе вала, не казла...
    I давай пярэсціць, давай дубасіць пана тою папліскаю. Рэзаў, рэзаў, пакуль сам здаволіўся.
    — От жа табе, пане, за тое, што ты людзей мучыш. Калі вычухаеш гэта, то чакай мяне яшчэ трэйка. Трэйка я здыму з цябе шкуру.
    Сказаў гэта тое дзяцюк да й уцёк у лес. А ведама, якія даўней былі цёмныя да густыя лясы. У іх жыві колькі хочаш, ніхто цябе не трапіць. Нашла дворня пана без памяці, так яго вымесіў
    той дзяцюк. Толькі на трэці дзень трохі ачухаўся пан і вялеў злавіць Рымшу — так звалі таго дзецюка. Да куды там — яго й след ветрам замяло. Немаль нядзель сем пракачаўся пан: чуць чорту душу не аддаў. Якіх толькі дахтуроў не справаджалі — нічога не парадзяць, бо яму, мабыць, Рымша адсадзіў печанцы. А што ўложыць хам, то не выме і пан.
    Але ось па цемалым часе прыехаў у двор якісь вянгерац. У яго ўсялякіх зелляў, усялякае лякобы. Рад пан, чапкуе, просіць таго вянгерца, каб яго палячыў. Пагасцяваў вянгерац у двары да й давай лячыць пана. Вялеў гэта ён напаліць лазню, павёў пана туды, пасадзіў яго на лаўцы да й вялеў аберучкі дзяржацца за жэрдачку, а сам пачаў націраць пана ўсялякімі мазямі. Сядзіць пан, трымаецца аберучкі за жэрдачку да толькі крэхча. Але нядоўга ён так сядзеў: выцяг вянгерац з кішэні суромец, прывязаў ім к жэрдачцы панскія рукі, заткнуў пану вехцем горла, узяў хварасціну да й кажа:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, не казла.
    Бачыць пан, што гэта Рымша, а не вянгерац, хоча крычаць, да не можа, бо вехаць у роце. Круціцца пан, бы ўюн на гарачай скаварадзе, а Рымша дастаў з-пад палы канчук і давай хрысціць паганага пана па чом папала. Лупіў, лупіў, немаль усю шкуру садраў да й давай пасыпаць пана соллю. Самлеў пан ад болю. А Рымша сеў на коней да й паехаў сабе. Толькі яго і бачылі.
    Доўга хварэў пан, чуць не паўгода пракачаўся. Усе думалі, што ўжо яму прышлі капцы. Але ліхога й смерць не бярэ: к вясне трохі вычухаўся пан і хацеў ехаць за граніцу на воды, да, бачыце, грошай няма. От і ўздумаў ён прадаць лес. Пашла погаласка, і пачалі купцы аглядаць лес. Таргаваліся яны, таргаваліся, дак не сходзяцца аб цане, бо пан вельмі даражыўся. Толькі ось прыехаў якісь бачно вельмі багаты купец. Павёў яго пан аглядаць лес. От пан хваліць лес, а купец толькі ўсё адводзіць пана ў гушчарню да ў нетру. Забраліся яны ў такую гушчэчу, што і свету бсжага не бачно, от купец давай абдымаць хвоі, сажнем мераць таўшчыну. Абхапіў і пан адну хваіну, а купец хуценька выхапіў з кішэні суромец да й прывязаў пана к хвоі. Бачыць пан, што тут не пярэліўкі, і хацеў крычаць, зваць на ратунак, але так спалохаўся, што няма голасу. Але ось купец паказаў яму папліску да й пытае:
    — Што гэта, бяроза ці лаза? Я ж,— кажа,— прадаў табе вала, не казла.
    Тут пан дагадаўся, што гэта Рымша, да аж у калошы напусціў. Тым часам Рымша запхаў пану мохам рот да і давай пярэсціць па чом папала да прыказваць, каб больш не здзекуваўся над людзьмі. Біў, біў Рымша пана, чуць насмерць не забіў да так і кінуў прывязаным к хвоі, бы падла. Так да вечара і ўсюсеньку ноч правісеў пан на хвоі, чуць яго нудзьга не з’ела. пакуль дворня нашла. От тут ужо пан цэлы год пракачаўся: усё не мажэ выздаравець. Няма ачунку: от і радзяць пану ехаць на воды.
    Прадаў гэта пан лес, прадаў збожжа да гаўяда. Сабраў многа грошай да й давай выладжвацца на воды. Тым часам Рымша ўсё цікуе за панам. От толькі пан выехаў з двара да ўехаў у лес, як Рымша ўжо зрабіў на яго пастку. От ён паставіў на дарозе ганоў на трое адзін ад другога двух конных хлапчукоў з доўгімі папліскамі. Толькі пад’ехаў пан, як першы хлапчук трасе папліскаю да й крычыць:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза?
    А сам па каню да й наўцекача.
    — Лапайце, лапайце! — крычыць пан.— To ж галган Рымша.
    Хурман адрэзаў пастронкі, сеў на каня да й пагнаўся за хлапчуком. Але той сунуў у лес і чорт ведае, куды дзеўся. А хурман папёр дарогаю ўперад мо вёрстаў дзесяць. Тым часам заехаў упярод перад панам другі хлапчук, паказаў папліску да й пытае:
    ■— Што гэта, пане, бяроза ці лаза?
    — Лапай, лапай яго, галгана! — крычыць пан на лёкая.— To ж Рымша.
    Ускочыў лёкай на другога каня да й пагнаўся за хлапчуком. Астаўся пан адзін. Тут Рымша высунуўся з-за выскаці да й паказаў пану папліску:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж,—кажа,—прадаў табе вала, а не казла.
    I давай дубасіць да перыпь пана тою папліскаю. Збіў Рымша пана на горкае яблыка, забраў усе грошы да й пашоў сабе ў лес, у сваю зямлянку. Кажуць, потым Рымша многа дабра рабіў людзям. Яшчэ да тыхчас у цёмным лесе сярод балота стаіць гара. Яе называюць Рымшаваю Гарою. Гэта паміж Заполлем і Навасёлкамі (Мазырскага павета). Мо ведаеце. Дак, кажуць, там жыў той Рымша. Ен дзесь схаваў многа грошай, але нельга знайсці. Зямлянку та я сам бачыў, як хадзіў туды ад пана з картаю. Каб пашукаць, мо і грошы е.
    107.	КАЗКА ПРА БАРЫЛУ
    Сярод балот, сярод лясоў дрымучых жыў магутны волат Барыла Мазалевіч. Многа страху наганяў ён на паноў да ўжо і зусім збіраўся з імі паквітацца за здзекі над беднымі, за слёзы сірочыя. Дайшла аб гэтым чутка да пана Хлысцецкага, што жыў недалёка ў раскошным маёнтку. Людзі баяліся яго горш, чым чумы і напасці лютай. Колькі гора з ім людзі зазналі, колькі слёз крывавых праз яго пралілося, колькі сірат няшчасных засталося. Аднаго разу паехаў пан у царкву спавядацца. Паспавядаўся да едзе назад. Раптам чуе — нехта крычыць. Азірнуўся — аж гэта дзяк.
    Дзяк і кажа яму:
    — Бацюшка забыў, у якіх грахах вы яму спавядаліся, і паслаў наўздагон.
    Пан і кажа:
    — Спавядаўся, каб дараваў бог грахі мае цяжкія.
    — Ага,— кажа дзяк,— ды вы, яснавяльможны пан, забылі яшчэ адзін маленькі грашок: ваша багацце, якое вы на слязах сірочых нажылі.
    Скінуў з сябе дзякава адзенне. Пан пазнаў, што гэта Барыла, ды як наробіць гвалту! Прыгнуў Барыла бярозу, потым вяроўку пану на шыю і кажа:
    — Ну, падымайся, яснавяльможны пане, там ужо ў астатніх грахах кайцеся. Няхай душа твая спавяданая ў неба ляціць, бо на зямлі месца табе больш няма.
    108.	ЯК СЯЛЯНЕ АД ПАНА ПАЗБАВІЛІСЯ
    Гэта было даўно, калі ўся ўлада належала памешчыкам і капіталістам, калі паны прыцяснялі сялян. Паны былі скупыя, усё багацелі.
    Недалёка ад нашай вёскі быў маёнтак пана Таўсцяка. Цяжка жылося сялянам ў гэтага пана. Ад цямна да цямна працавалі яны на полі, аралі, сеялі, жалі, а потым у гумне малацілі.
    Hi ласкі, ні дзякуй не чулі яны ад пана, апрача яго бізуноў.
    Працаваў у пана бедны селянін Андрэй Мопны.
    He сказаць, каб асілак, але бугая валяў на зямлю і, трымаючы за рогі адной рукой, здзіраў шкуру другой.
    Выпаўняў Андрэй абавязкі конюха і дрывасека.
    Паехаў аднойчы Андрэй у лес па дровы. Праехаў вёрстаў пяць і бачыць: па дарозе едзе пан на залатой калясцы з англійскімі рэсорамі. Коні гладкія, з дарагой збруяй. Як толькі параўняўся пан з селянінам, коні яго распрэгліся. Злез Таўсцяк з каляскі дый кажа Андрэю:
    — Пакажы, мужык, як трэба каня запрагаць.
    — Добра,— кажа Андрэй,— я пакажу пану, як трэба каня запрагаць.
    Распрог Андрэй свайго каня дый кажа пану:
    — Ідзі сюды, паночку, стань паміж аглобляў.
    Стаў Таўсцяк, як раіў яму селянін. Андрэй надзеў хамут пану, накінуў сядзёлку, прымацаваў дугу і засупоніў. Сеў Андрэй на воз, пацягнуў за лейцы. Пан не зрушыў з месца.
    Раззлаваўся Андрэй ды як сцебане пана бізуном. Завыў пан, закруціўся вужакай, а Андрэй усё лупіць яго бізуном.
    Пачулі сяляне, што працавалі непадалёку, прыбеглі на дапамогу Андрэю, адламалі дубінкі і давай пана частаваць, аж пакуль ён богу душу не аддаў.
    Так сяляне пазбавіліся ад панскай пакуты.
    I пачалося ў іх новае жыццё, аб якім яны не марылі, якога ў сне не бачылі: шчаслівае і заможнае.
    109.	ПІСАР
    Быў адзін ліхі пан. Цяжка пад ім жылося людзям: цэлы тыдзень хадзі на паншчыну, а што зробіш у нядзельку, і тое аддай кану. Та яму давай сушаных грыбоў, та назбірай рыжкоў, та ягад — усё яму трэ. Даўней, як дасць бог зіму, цэлы абоз хурманак плішчаць усялякае дабро ў места або ў другі двор. Самога пана немаль ніколі не бачно было, бо ён усё ездзіў за граніцу ці ў Аршаву. Раз доўга пана не было ў дварэ, і пайшла чутка, што пан суздром не вернецца, што ён прадаў маёнтак якомусь другому пану. Хто іх там ведае, мо й праўда,— кажуць, батцэ, той пан за пару загранічных коней і пяток якіхсь сабак аддаў увесь маёнтак з людзьмі. Але ось па немалом часе прыехаў новы пан. Са-. бралася грумада і давай радзіцца, як тут далей жыць, вельмі ж цяжка было жыць пад тым панам, ці не можна ўпрасіць новага пана, каб ён трохі збавіў паншчыну да падаткі. Радзілася, радзілася грумада і прыгаварыла прасіць новага пана; а каб усё добра
    сказаць — ведама, мужык цёмны, не скажа, як трэ — прыгаварылі напісаць пану ўсё на паперы. Але як жа тут напісаць, калі ніхто не ўмее. Карбаваць яны яшчэ добра ўмеюць, але пісаць — ані ў зуб. Прачулі яны, што ў мястэчку е якісь п’янчужка пісар і што ён умее вельмі добра пісаць. Піша дробна, бы макам сыпле, а гдзе трэ — кругла, бы яйца, і так накруціць, што толькі вельмі пісьменны бачыць, што там напісана. От прывезлі яны таго пісара, паставілі яму кварту гарэлкі і просяць, чапкуюць, каб ён ужо добра напісаў пану. Толькі пісар цэлы тыдзень піў да еў яечні, а пісаць не браўся.
    — Трэ ўпярод нажэндзе,— кажа пісар.
    Паперу аркуш хлопцы купілі ў мястэчку ў кромцы. Тым часам пісар вялеў назбіраць дубовых арэшкаў да насушыць іх, a сам пайшоў у кузню, набраў там з-пад тачыла вады, наліў яе ў гаршчок, насыпаў туды дубовых арэшкаў і паставіў гаршчок на печ. Праз тры дні ўзяў ён той гаршчок, аж там атрамант, чорны, бы сажа. От нанеслі гэтаму пісару з усяго сяла гусінага пер’я. Нарабіў ён сабе цэлы пук пер’яў.