• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — А братка чорт, ратуй мяне, заб'е хурман мяне!
    А чорт так спужаўся, што не ведаў, што рабіць, баяўся толькі, каб яго не лізгануў. Адлупіўшы пана валовінаю, хурман пашоў і лёг спаць. Праснуўшыся, ён пашоў паглядзець, што робіць яго пан, а пан ужо даўно ўстаў і пагнаў валоў на раніцу. Толькі чарток дрыжаў, як баранні хвосцік: вельмі далася яму ў знак пуга.
    115.	ХІТРЫ ДЗЕД I ПАН
    Даўным-даўно, яшчэ пры цару, жыў у адной вёсцы хітры дзед. Гэтага дзеда ніколі паны не маглі заставіць працаваць на іх. Але вось дзед ужо калі захоча, то любога пана абхітрыць, ды так абхітрыць, што злы пан аж падохне ад страху. Вось недалёка ад яго жыў адзін пан, задужа злы, і заўсёды біў людзей без усякай прычыны.
    Дзюжа ж ужо людзі пракліналі гэтага пана, і сталі яны прасіць хітрага дзеда, каб ён адпомсціў пану за іх здзекі. Дзед спачатку не хацеў за гэту работу брацца, але як сталі яго прасіць усе людцы і цалаваць яму ў руку, то ён сагласіўся.
    Дачуўся аб такім хітрым дзеду і пан. Надта ж ужо яму захапелася паглядзець на гэтага дзеда ды і пакпіць над старым. Гэта ж была яго самая любімая работа, якою ён усё сваё жыццё занімаўся. Сядзіць дзед на печы і круціць вяроўкі. Чуе дзед — на конях са званочкамі нехта едзе к ім на двор. Дзед сказаў, што напэўна сваты да ўнучкі едуць. Унучка ўзялася стол абрусом накрываць, маці падушкі папраўляць, бацька пабег дзверы адчыняць, а дзед, як ужо стары, то пасунуўся далей за каптур захінуцца ад прыгожага малайца. Ды і, сказаць вам па праўдзе, не любіў ён мяшацца ў маладыя дзялы.
    Глядзяць яны,— аж вочы чырвоныя, як у труса, галаву ўверх задраў ды толькі носам чмыша, ні на кога і глядзець не хоча пачалавечаму. Тут усе перапугаліся яго і давай перад ім выстрэнчываць, каб як угадзіць яму, як благой скуле. Бо ён жа тут усіх пагубіць. А дзед сядзіць на печы, круціць вяроўку і смяецца, што ўсе так баяцца гэтага вужакі. Увідзеў пан, што дзед яго не баіцца і нават смяецца яшчэ з усяго гэтага. Падыйшоў к дзеду і кажа:
    — Ты хам, ты скаціна, ты не ўмееш вялікіх людзей шанаваць! Я цябе правучу за гэта! Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць!
    А дзед яму адказвае:
    — Я ёсць пан, а ты хам. Я разумней за цябе, вось давай закладзёмся на што хочаш. Калі ты не ўверышся, што ты праграеш і ўбядзішся, што я праўду кажу.
    Відзіць пан, што дзед не баіцца яго, а яшчэ і ў заклад ідзе смела, зацікавіўся ён і хоча ўжо ў любы заклад ісці, але каб толькі даказаць, што ён разумны пан.
    Дзед кажа на пана:
    — Кладзі свой кашалёк, то я і цябе навучу быць разумным чалавекам.
    Пан палажыў кашалёк з грашыма на стол і слухае, што скажа дзед стары.
    А дзед хітранька падміргнуў на ўсіх і кажа да пана:
    — Калі ты гэта, што я кажу, зробіш хутчэй, то тады я паверу, што ты ёсцека разумны і пан, не хам.
    Пан згадзіўся на гэта.
    Тады дзед кажа:
    — Вось у мяне ёсць унучак. Маленькі ён, нядаўна радзіўся, і калі ты яго абгоніш або зловіш, то ты будзеш самым бальшым панам над усімі панамі.
    Пан сядзіць і смяецца, што ён нават і бегчы не будзе, як перагоніць маленькага ўнука, крошачнага. Дзед сказаў, што ўнук яго ў клеці ў засеку ляжыць і што пан яго добра ўбачыць, як зловіць. Пайшоў дзед у клець, узяў зайца, пасадзіў за пазуху і прынёс к пану і сказаў:
    — Ну, я пускаю свайго ўнука: хто хутчэй пабяжыць і хто каго пераможа ў бягу.
    Тут пан падрыхтаваўся бегчы, каб двума шагамі перагнаць зайца. Заяц як пабяжыць, прыгаючы па дарозе, а потым па полі, ды прама ў кусты і збег.
    Пан бег, бег за дзедавым унукам дарогаю, потым полем, замарыўся, засопся і паваліўся ды давай плакаць што ёсць сілы, бо ўжо дужа ж яму ногі і жывот забалелі ад бегатні.
    Падышоў дзед да пана і кажа:
    — Ты яшчэ не поўнасцю праіграў. У мяне ёсць другая задача, лягчэйшая за гэту, і там ты ўжо выйграеш.
    Узрадаваўся пан, устаў і пайшоў з дзедам, каб выйграць. Прывёў дзед пана ў хату і кажа:
    — Ты ўмееш добра смяяцца, напэўна, ты маю старуху перасмяшыш.
    Пан сеў на лаву і чакае, калі дзед прывядзе старуху сваю на абсмейванне яму. Прынёс дзед конскую галаву з вышчаранымі зубамі, укручаную ў хустку. Пан смяяўся, смяяўся, ды ўжо і сілы больш няма ў яго смяяцца, а ў бабы ўсё відаць зубы ад смеху.
    Тады пан давай бегаць кругом бабы і смяецца, каб перасмяяць яе, і да таго дабегаўся, што ўжо і гаварыць не можа. Захварэў пан после гэтага і памёр, а грошы і коні пана засталіся хітраму дзеду. Вось так дзед адпомсціў злому пану за здзекі над людзьмі і стаў навучаць маладых людзей, як трэба помсціць злым панам.
    116.	ПАЛЯШУК I ЧОРТ
    Людзі кажуць— колісь дак гэ: дзе балота, там і чорт. Але не то штоб толькі ў балоце, куды ні зірні — усюды трапіш гэтую нечысць. Вада бало кішыць чарцянятамі. Толькі на Вадохрышча як павыганяюць чарцей з вады, та яны таўкуцца ў паветры да паднімаюць такую хвілю, што ні пі, ні еж і з хаты не лезь. Затым-то па Вадохрышчы заўжды бываюць ганебныя мяцеліцы. Часам усходзіцца такая круцель да завіруха, што спрэсу пазаносіць вёскі. Бяда тады ў полі: свету божага не бачно. Пападуцца ў полі людзі, дак нячысцікі закруцяць іх каля самаго сяла да й загубяць. Бало, багацька хвіля нішчыла людзей. Цяпер ужо рэдка бывае ганебная завіруха, бо менш стала чарцей, а чарцяняты спрэсу перавяліся: іх Ілля пабіў громам, а другія не раджаюцца. Перш чэрці былі вельмі плодныя, але Паляшук перахітрыў і чорта. От як тое было.
    Абабраў сабе Паляшук сядзібу паміж балота каля ракі да й давай там рабіць будоўлю. Збудаваў ён сабе перш станок, наклаў агню, налавіў уюноў, напёк іх, наеўся да й апекаецца сабе каля агню. Бачыць чорт, што Паляшук не лякаецца ні балота, ні ракі, ні лесу, от і давай ён усюдах пужаць чалавека, давай рабіць яму ўсялякую пакасць, каб выгнаць яго з тае сядзібы. Куды Паляшук ні сунецца, чорт ужо там чакае да наровіць, каб зрабіць якуюсь пакасць. Пашоў чалавек у лес, каб нагледзіць здатнага дзерава сабе на будоўлю, а тут чорт давай яго вадзіць да кружыць, каб ён заблудзіўся да й загіб. Але Паляшук ідзе сабе па лесе да ўсё залысвае сакеркаю дзераўлякі. Вадзіў, вадзіў чорт Палешука па лесе, кружыў, кружыў, аж сам заплутаўся, а той нагледзеў сабе здатнага дзерава, надраў лыка на лапці да й пашоў проста да гасподы, пазіраючы на залысленыя дзераўлякі. Бачыць чорт, што чалавек не заблудзіўся, забег уперад, сустрэўся да й пытае, нашто ён залысіў так багацько дзераўлячын.
    — Гэта мне здатнае дзерава на будоўлю,— кажа Паляшук.
    — Нашто ж табе так багата?
    — Я хачу забудаваць усё Палессе.
    — «От бяда», — думае чорт. От і пусціўся ён на хітрасць.
    — Давай я табе буду памагаць,— кажа чорт,— мне ўсё роўна няма чаго рабіць.
    — Добра,— кажа Паляшук,— памагай, та я падзякую.
    Тым часам чорту толькі тое й трэба.
    «Буду памагаць,— думае ён,— да так нараблю, што пападзеш ты ў мае лапы».
    От давай Паляшук расчышчаць зямлю да гатовіць дзерава на будоўлю. Перш вялеў ён чорту расчысціць пушчу. Няма чаго рабіць — слухае чорт Палеіпука: выдзірае таўшчэразнае дуб'ё з карэннем да сцягае ў балота або ў возера. Кудэю чорт цёг дуб ё, там да тыхчас яшчэ е равы да выскаці. Расчысціў чорт добрае лапіко зямлі, от Паляшук вялеў яму нарабіць дарог. Вырваў чорт вялізазнага дуба, ухапіў яго за верх да й пацёг цераз лес. Барануе дуб карэннем, вырывае дзераўлякі й так арэ землю, што ззаду толькі астаюцца брады да брадзяняты. Нарабіў чорт такіх дарог, што па іх толькі ён сам і можа прайці або праехаць. Зірнуў Паляшук да давай лаяць чорта на чом свет стаіць.
    — Дзеля якога ты,— кажа,— чорта нарабіў брадоў да брадзянят?
    Рад чорт, што нарабіў чалавеку ліха, рад, аблізваецца да толькі ціхенька хвастом круціць.
    — Ну, давай жа,— кажа Паляшук,— я на табе праеду па тваіх дарогах.
    Сеў Паляшук на чорта да й паехаў цераз брады й брадзянята. Бяжыць чорт па брадох у вадзе да ў гразі па самае горла, а Паляшук сядзіць на карку, падгібаўшы ногі, да толькі кіруе. Ездзіў, ездзіў Паляшук на чорту, здаволіўся да й вярнуўся да гасподы.
    — Бачыш, добрыя дарогі,— кажа чорт.
    — Добрыя та добрыя,— адказвае Паляшук,— да чорт бы іх пабраў разам з табою.
    От з тае пары і асталіся ў Палессі такія дарогі, што па іх толькі на чорту можна ехаць. Потым пачаў Паляшук з чортам пляжыць лес да вазіць дзерава на будоўлю. Збудаваў сабе Паляшук усялякі будынак, ускарпаў палянку зямлі, расчысціў лапіко сенажаці да й зажыў добрым хаджайнам, а чорт рад, што яму асталіся балота й нетра,— пашоў туды да й сядзіць там з чарцянятамі. От абжыўся Паляшук, нагадаваў гаўяда, нажаў збожжа, налавіў уюноў — жыве й ліха не знае. Толькі ось раз малоціпь Паляшук у гумне, аж і прыходзіць чорт да й пытае, што гэта чалавек робіць.
    — Малачу хлеб,— кажа Паляшук.
    — Дай я памалачу.
    Даў Паляшук чорту цэп, а той як пачне біць, дак снапы ляцяць аж пад строп.
    — Чаму ў цябе,— пытае чорт,— анапы ляжаць на месцы, а ў мяне скачуць уверх?
    — Бо я дужэйшы: як дам, дак сноп і ўліпне ў ток.
    — Адкуль у цябе такая сіла? — пытае чорт.
    — Адкуль! Бо я сябе вылегчаў.
    — Вылегчай мяне,— просіць чорт.
    — Добра,— кажа Паляшук,— толькі трэ цябе звязаць, бо ты ўцячэш, а тое зашкодзіць.
    ■—Звяжы.
    От узяў Паляшук ліну, што цягаюць улье на дзерава, зкрампаваў ёю чорта, прывязаў яго да тоўстага дуба, узяў серп і давай лягчаць. Крычыць чорт, раве немым голасам, а Паляшук піліць сярпом. Цярпеў, цярпеў чорт да як рванецца, дак перш дуба вырваў з карэннем, а потым і ліну разарваў, бы павуцінне. Вылегчаў Паляшук чорта да й кажа:
    — Ну, цяпер будзеш дужы, як і я.—Пацёгся чорт у балота: ужо не бяжыць, а паўзе чуць не ракам. Пасядзеў ён там — няма рады: кроў льецца, бы з вапрука. Пацёгся ён зноў к Палешуку. Бачыць Паляшук, што чорт цягнецца раскарачыўшыся, сказаў жонцы, каб яна апранулася ў мужчынскую адзежу да й пашла ў гумно малаціць. Апранулася баба, пашла ў гумно да й малоціць. Прыходзіць чорт. 3 болі ён і не вазнаў, што гэта не Паляшук, a баба, да й пытае, што чаму гэта рана не зажывае.
    — От чаго ты захацеў,— кажа баба,— каб так хутка рана зажыла. Мяне ўжо от дваццаць гадоў як вылегчалі, а яшчэ й цяпер не зажыло... От ён падагнуў хвост да й пацёгся ў балота. От з тае пары й годзі чэрці пладзіцца. Тым часам Ілля кожнае лецечка перуном б’е іх да нішчыпь. Усё менш ды менш чарцей у балоце, а палешукі множацца да селяцца па ўсім Палессі. Мо скора ўсе чэрці перавядуцца, тады людзі заўладаюць і балотам, і ўсялякаю нетраю.