Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
I вот гэты памешчык з ім спорыў, спорыў, патом плюнуў і паехаў. I вот падумаў яго перамяніць у другое места, патаму што ён гэту казу разбазарыў, нада яго аддаць пад надзор які-небудзь. Вот ён перадаў яго кучару. От ён быў у гэтага кучара, патом дзе-та нада быць гэтаму памешчыку паехаць. Вот гэты кучар пашоў к памешчыку, узяў мазі падмазаць брычку, гаворыць хлопцу:
— Замаж брычку, а я пайду заўтракаць, бо скора нада ехаць.
Ён і пайшоў. А ён [хлопец] пайшоў змазваць брычку. Так ён жа не мазаў калёса, а вакол усю брычку. Вот размазаў брычку кругом, не хваціла яму мазі памазаць там, дзе пану садзіцца. А кучара няма яшчэ. Ен за банку і пабег к памешчыку. Памешчык гаворыць, што кучар узяў толькі што мазь. Дак ён гаворыць, што не хваціла там, дзе пану садзіцца, а там кругом абмазаў.
Памешчык паглядзеў, аж уся брычка абмазана, а колы ён і не падумаў мазаць. Ен напаў на кучара, што даверыў яму мазаць. Кучар кажа:
— Я ж гаварыў яму колы мазаць, а не брычку.
Гэты кучар пака ачысціў брычку, цэлы дзень работаў каля яе. Вот гэты кучар гаворыць памешчыку:
— Я не хачу, каб ён у мяне быў.
От пан гаворыць:
— Я перадам яго повару, повар такі сярдзіты чалавек, ён яго прымуштруе.
Вот ён пашоў к повару.
Ну, хлопец жа ўжо дарослы, ужо лет пад дваццаць. От нада была цялёнка зарэзаць. I от ён яму гаворыць:
— Ідзі ў сарай, зарэж цялёнка.
Ну, ён жа знае, як цялёнка рэзаць, але нарошна ўсё дзелае наперакор. Сеў на галаве цялёнка і рэжа нажом яго па карку. Цялёнак гэты раве, а ён рэжа.
Гэты повар пачуў, што цялёнак раве, гэты повар туда, аж ён ездзіць па ім і рэжа па карку яго. От ён гаворыць:
— Ці так жа пялёнка рэзайь?
— А як?
Гэты повар пакаціў цялёнка, нажом па горлу, тады гаворыць: — Бялі яго.
А сам пабег у кухню. Дак ён жа не знімае кожу, а так скрабе яго нажом пакуль бела: ён жа сказаў яму «бяліць».
Тады ў другім месцы, таксама пакуль бела.
Повар гэты прышоў паглядзець.
— Ці так жа,— гавора,— бяліць нада?
— А як? — будта ён не знае нічога.
От ён яго на вяровачку павесіў і паказаў яму, як кожу знімаюць. Ну, зняў гэту кожу, забраў цялёнка і прынёс у кухню. Другі раз сказаў яму зарэзаць курыцу. Ну, ён жа ўжо знае, як рэзаць. Зарэзаў гэту курыцу, павесіў на вяровачку і давай кожу знімаць. Повар глядзіць — аж ён з курыцы кожу знімае.
— Што ты,— кажа,— дзелаеш?
— Кожу знімаю.
— Хто гэта з курыцы кожу знімае?
Ён за курыцу, у кухню, у кіпяток памачыў, пер’е аблезла — і гатова курыца.
Ну, вот і жывуць яны ў кухні. Ен ужо навучыўся варыць троху, так што ўжо для сваіх паноў мог зварыць абед. Повару дзе-та там трэба было ўехаць на сколькі там урэмя, расказаў яму, што зварыць на абед для паноў, і сам дзе-та там паехаў.
Якраз прыехалі госці і к гэтаму пану. Раз ужо госці прыехалі, нада ж ужо абед інакшы варыць. Вот далі яму зайца ўжарыць на абед. Ен яго ў кіпяток, абскуб, не патрашыў яго, нічога, ужарыў на блюду цаліком. Вот тут ужо абед. От ён і падае гэтага зайца на абед цаліком.
Пану ўжо ж перад гасцямі гэта стыд і пазор, што такія ў яго павара, што цаліком зайца падаюць на стол. От ён ужо да таго разазліўся на яго за гэту штуку (а даўней памешчыкі здавалі ў салдаты, каторыя ім не нравяцца), ён яго здаў у салдаты на 25 лет.
Ну, вот ён пака адбыў там гэтых дваццаць пяць лет, навучыўся там плотнічаць, па страіцельству. Явіўся ўжо адтуль, куда ж дзявацца? Абратна к гэтаму пану. У яго ж дома нікога няма. Ну, яго ўжо пан не ўзнаў цераз 25 лет. Гэтаму пану якраз трэба было строіць сарай для ската.
Даўней жа памешчыкі бальшыя сараі строілі для ската, бо ската многа было. Мацер’ял загатоўлівалі ў лясу. 3 лесу вазілі яго гатовы на валах. Ен там дзе-та ўчапіўся з гэтымі валамі і зрубіў сасонку, санціметраў дваццаць. Пан яго аштрафаваў на 3 рублі за гэту сасонку.
Ён сабе падумаў: «Я ж табе штуку інакшую ўстрою».
Павозкі даўней былі на дзеравянным хаду, гэта цяпер ужо на жалеэным. I восі дзеравянныя.
От ён паехаў у лес і гэтых валоў увагнаў у такія сосны, што ўжо санціметраў па сорак, і паабдзіоаў іх гэта. ужо каб заметна было, што ён быў там. Тады ўзяў ды гэтыя калёсы паабразаў: і спіцы, і трубкі па самыя восі, усе чатыры калясы. Тады гэтыя калёсы прыцягнуў і пастанавіў сярод двара, каб пан відзеў. От пан ідзе, убачыў гэтыя калёсы, гаворыць:
— Хто гэта паабразаў гэтыя калёсы? Пачаму ты іх паабразаў?
(А іх было па пары валоў у павозпы).
Ён гаворыць:
— 3 валом жа, як з чортам. Куда захоча пайсці, дык яму і рады не дасі. От упёрлі ў такія сосны, што санціметраў па 40. Дак такіх жа сасон,— кажа,— не зрэзаць. Як зрэзаў сасоньку ў дваццаць санціметраў, і пан мяне аштрафаваў на 3 рублі. Вот пагэтаму я ўзяў і калёса паадразаў і выехаў.
Тады гэты пан падумаў: «Ці не той ты Пархвен, каторы ў мяне казу пасвіў?»
Ён кажа:
— Я. I пан мяне здаў у салдаты. I от я там навучыўся плотнікам, і от прышоў к пану на страіцельства.
— Ну, як ты той, дык ты ў мяне не будзеш.
I ўзяў і прагнаў яго.
121. ПАН I ПАРАБАК
Жыў пан, і ў пана быў парабак — цыган. Пан паслаў яго араць і сказаў яму, што яго жонка прынясе яму есці ў абед.
Ен ждаў, ждаў і заснуў, а валы свае папускаў на пакос. Ваўкі прышлі, валоў палавілі, падавілі і сталі есці.
Парабак прачнуўся і бачьшь: няма валоў. Ен пабег шукаць іх і бачыць чатыры ваўкі. Ен іх палавіў, запрог у воз і едзе к пану, а на пана кажа:
■— Пан, ідзіце коням дайце есці.
А пан гаворыць:
— Тыж ехаў не на конях, а на ваўках.
Пан пашоў да кінуў ім пару авец. Цыган пашоў, паглядзеў, паглядзеў ды кажа:
— Пан, галодныя коні, трэба яшчэ даць.
Пан пашоў і даў пару парсюкоў ім. Яны з’елі. Парабак паглядзеў, а коні галодныя. Пан пашоў і кінуў ім каня такога здаравеннага, што ваўкі з’елі і палеглі. Парабак паглядзеў і сказаў пану, што ўжо коні паелі.
Пан кажа:
— Раз пад’елі, я еду ў госці.
Ен, пан, едзе, а парабак пытае:
— Што мне рабіць?
Пан кажа:
— Што людзі, то і ты.
Парабак бачыць: чалавек сад капае. У пана сад быў такі добры. Парабак адразу ж стаў сад капаць.
Пан прыехаў і пытае:
— Што рабіў?
— Сад капаў.
Пан кажа:
— Трэба было не капаць.
А парабак кажа:
— Вы ж казалі, што людзі робяць, то і рабі.
На другі дзень пан едзе ў госці, і парабак у яго пытае:
— Пан, што рабіць?
— Што людзі, то і ты,— адказвае пан.
Парабак бачыць, што чалавек пустую крышу папраўляе, a ён падумаў, што раскідае. А ў пана добрая крыша была, і ён узяў і раскідаў яе.
Пан прыехаў і пытае:
— Што ж ты нарабіў?
Парабак адказвае:
— А вы ж казалі, што людзі, то і ты.
Парабак пытае яшчэ:
— Пан, мо вы сярчаеце?
А ён кажа:
— He.
Пан гаворыць жонцы:
— Трэба пазбіраць малітвенныя кнігі ў мяшок. Давай ноччу падпалім хату, як ён засне, то ён згарыць.
Парабак гэта ўчуў і адклаў кнігі, а сам улез у мяшок.
Пан прыбег, хваціў гэты мяшок і пашоў наўцёкі з хаты, падпаліўшы яе.
А парабак сядзіць у мяшку і крычыць паціхонечку.
— Пан, падажджы.
Пан бягом уцякае, а парабак крычыць:
— Пан, падажджы.
Забеглі яны к рацэ, паставілі мяшка і развязалі, а парабак вылазіць з мяшка.
Пан палажыў парабка каля ракі з краю, а сам лёг з краю ад лесу, а жонка пасярэдзіне. Ен сказаў сваёй жонцы:
— Як засне парабак, я цябе, жонка, штурхну пад бок, а ты парабка, і ён паляціць у рэку.
Парабак усё чуў, не спаў. Як толькі яны заснулі, парабак узяў яго жонку, перакаціў к рацэ, а сам у сярэдзіне лёг. Пан прачнуўся, як стукнуў парабка, а парабак жонку, яна паляцела і ўтапілася.
Парабак з панам пашлі. Зашлі к адной бабе. Парабак убачыў макацёр і кажа:
— Пан, гэта стаіць у макатры рашчынка.
Пан прышоў і обе рукі ў макацёр апусціў, a то была не рашчынка, а смала. Так тут пан і завяз назусім.
122. ПАПОУСКІ ПАРАБАК
Быў сабе адзін non, а такі скупяндзя і лядашты, што ў яго ні адзін парабак не ўбыў. Асёж у том сяле было ў бацькі тры сыны: два разумныя, а трэці малодшы дурны. Узяў той non найстаршага сына за парабка, пабыў ён кілька дзён дый уцёк, да то, прышоўшы дахаты, кажа:
— He магу служыць, бо надта цяжка і рана ўставаць трэба.
Так серадольшы кажа:
— Як то можа быць, каб не вытрываць: пайду я!
Асёж і ён, пабыўшы кілька дзён, уцёк.
Тады адзываецца той дурны:
— Бо вы гультаі, то не хочаце рабіці, а я пайду і такі выбуду рок,— да й пашоў, а яны з яго анно пасмехваюцца.
Прыходзіць ён туда дый кажа:
— Я да бацюшка прышоў на службу на месца сваіх братоў.
— Ну, то добра,— кажа non,— анно глядзі, што ў мяне тагды трэба ўставаць, як зязюля закуе.
— А як жа ж! — адказвае,— як скажаце, так я буду і рабіць!
Лёг ён спаць адну ноч, асёж ён яшчэ добра не ўспаўся — куе зязюля! Думае ён сабе: «Што тут за ліха?» На другую ноч ужо ён добра цікуе, якая то зязюля, асёж за печчу папова маці сядзіць дый куе! Так падумаў сам сабе: «Не дажджэш ты тут доўга каваць!»
На другі ці на трэйці дзень сеў ён вячэраць, а было ў таго папа трое дзяцей, не дадуць яны яму з’есці — да ўсё, каб ён іх на надворак івыводзіў.
Ён гэта ўзяў, вывеў адно дый ссадзіў на астраколіну. Вышла няўбаўкі другое: ён і другому таксама зрабіў, а после і трэйпяму. Асёж выходзіць пападдзя:
— А дзе ж,— кажа,— дзеці пабеглі, што іх не відно?
А ён кажа:
— Ля, а дзе ж яны? Сядзяць!
Так яна, не пытаўшыся, дзе сядзяць, пашла сабе.
Прышла пара класціся спаць, так зноў вышла дый пытае:
— Дзе то дзеці бегаюць? Чаму не ідуць спаць?
А ён кажа:
— Дзе там яны бегаюць, ато ж вон дзе сядзяць!
Калі яна выйдзе, паляне, асёж яны нежывыя на калках сядзяць!
Ну, што тут яму зрабіць за тое? Узялі ўжо тыя дзеці, назаўтра пахавалі, паплакалі, пабедавалі дый на том скончылася. Вядома, з дурнем што зрабіць? После, праз колькісь дзён, дабраўся ўжо і да мацяры за печ, задушыў яе мялам, а сам спіць, ужо і слонка сышло.
Вышаў non:
— Чаму ты, гіцлю, не ўстаеш?
Ен схапіўся:
— А бадай,— кажа,— яе каршак з’еў, вашу зязюлю! Слонка,— кажа,— сышло, а яна яшчэ не кавала.
Поп думаў, што яна, можа, заснула, калі паглядзіць, выпраніўшы яго з кухні, асёж яна ўжо нежывая!
Ну, што тут яму парадзіць?
Выганяюць яго, ён не хоча, кажа:
— Як рок выбуду, тагды пакіну!
11 Іто ўжо рабіць? Назаўтра пахавалі мацеру, трэба ўжо па ёй вячэру даваць, а тут якраз папа з пападдзіхаю на баль запрасілі. Так яны яму кажуць:
— Ідзі ж ты дый зарэж барана на вячэру.