Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
.— Ці ж ты таго паеш, што здароў і наеўся?
— He, я паю, што як ні ліха жыць на свеце, але пажыву, то мо будзе й лепш.
Прамовіў тое бедны чалавек да й пацёгся сабе далей, спяваючы якуюсь песню.
«Уся бяда ад багатства,— думае багатыр,— от аддам ткале людзям з болыпага сваё багатства, то мо і лепш будзе».
Падумаў ён так да й давай крычаць, зваць беднага:
— Эй, чуеш бо! Вярніся, е к табе дачыненне.
Пачуў бедны чалавек, што заве багатыр, да й вярнуўся. Тым часам багатыр дастаў з кішэні капшук, поўны чырвонцаў, да й дае беднаму.
— На,— кажа,— вазьмі гэстыя асьмакі, то і табе будзе добра да й мне лепш.
Падзякаваў бедны багатыру, узяў грошы да й пайшоў сабе, а багатыру і напраўду лягчэй стала на сэрцы, што ён хоць раз зрабіў добрае дзела. Але нядоўга радаваўся багатыр, бо як прыйшоў да гасподы да як пачаў лічыць грошы, от адразу яго й апанаваў жаль,— яму шкода стала тых асьмакоў, што ён аддаў беднаму. Ходзіць багатыр, як у воду апушчаны, смутны, як пад зямлёю. Чым далей, тым гарэй маркотна багатыру на сэрцу, маркотна да так моташна, хоць бяры да й засіліся. А тут яшчэ ўбілася багатыру ў голаў, што будзе з яго багаццем, як ён здырдзіцца.
«Як бы гэта зрабіць,— думае багатыр,— каб і па маёй смерці да ўладаць усім сваім багаццем».
Думаў ён, думаў да й надумаўся. От зрабіў ён у клеці пад памостам пограб, прыладзіў к яму так дзверы, што ніхто і не ўцяміць. Паскладваў багатыр у той пограб усе свае грошы да ўсё, што ў яго было самае дарагое. Ходзіць багатыр у той пограб да любуецца на сваё дабро. От гэ раз пайшоў ён у пограб, да нядобра зачыніў дзверы. Тым часам дзверы якась шчакаўзнуліся да й зачыніліся так, што багач не мажэ з пограба і вылезці. Сядзіць багач у пограбе да падыхае ад голаду.
Пробаваў крычаць, да ніхто яго не чуе. Пазнаў тут багач, якая цана грашом і ўсялякаму багатству, калі няма людзей, калі тое багацце нікому не трэ; пазнаў, што такое грошы, якая ад іх людзям карысць, пазнаў, да не мажэ нічога нікому сказаць, бо нельга вылезці з пограба.
От сядзіць ён і не ведае, што парадзіць, аж бачыць, што ўсе яго грошы да ўсё дабро абярнуліся ў чалавечы пот да ў кроў. Паднімаецца кроў з потам у пограбе ўсё больш да больш. От-от ужо яна даходзіць багачу па самае горла, от-от ён захлябнецца ў чалавечуй крыві. Тут багатыр сабраў што е моцы, да як крыкне, дак чуе, аж хтось абазваўся да й адчыняе дзверы. Абрадаваўся багатыр, так абрадаваўся, як яшчэ ніколі, калі ўбачыў, што яшчэ мо трохі пажыве на свеце, мо яшчэ зірне на яснае сонейка. Тымчасове бедны чалавек давай разбіраць памост, каб аслабаніць багатыра. Гэта, бачыце, быў той самы бедны чалавек, што яму багатыр даў капшук асьмакоў. Узяў ён тагды ад багатыра грошы да перш думаў, што з асьмакамі будзе лепш. Тым часам стала гарэй, як было: з грашыма ўдзень і ўночы — заўжды страшна, каб хто не ўкраў або не забіў. He ведае бедны, куды дзяваць тыя асьмакі; носіцца з імі, бы кот з асяленцам. He есць, не п'е, усё думае, каб не згубіць тыя грошы: годзі пець песні, годзі весела жыць. Спятраў за тыя дні, але, нарэшце, дагадаўся, што без грошай харашэй, да як дагадаўся, дак схапіў той капшук з асьмакамі да й папёр багатыру назад. Прынёс, аж таго няма. Давай бедны пытаць у людзей, гдзе багатыр, а тыя кажуць, што, мабыць, чорт на хорму ўхапіў, бо ён быў у гасподзе да раптам чорт ведае куды дзеўся. От стаіць бедны чалавек да чэша чупрыну, не вазьме сабе ў глузд, дзе найці багатыра. Але акурат тады багатыр закрычаў у пограбе. Бедны ўвазнаў яго па голасу да й кінуўся ратаваць. Дак от разабраў бедны памост да й раскідаў у пограбе столь. Вылез багатыр з пограба чуць жыў да й просіць есці. Дастаў бедны з кайстры печаную картоплю да асушкі хлеба, даў багатыру, а той накінуўся на тое, бы галодны воўк: жумрыць, аж за вушамі трашчыць. Пасілкаваўся трохі багатыр і давай дзякаваць беднаму. А той кажа:
— Богу, а мне не за што.
— От дзякавапь табе за твае грошы. На табе іх назад.
Тут бедны працягнуў руку з грашыма. Як убачыць багатыр тыя грошы да як закрычыць, што то чалавечая кроў да пот, да як пабяжыць ад грошай наўцекача, дак толькі яго пяткі мітусяцца. Бег, бег багатыр ад грошай да й ускочыў у кало-
дзесь. Калодзесь быў глыбокі. Пакуль збегліся людзі да кінуліся ратаваць, дак багатыр і заліўся. Кінуў тады бедны туды ж у калодзесь і капшук з грашыма, а сам пайшоў сабе прыпяваючы, як і ўперад.
Тады пазналі людзі, што гдзе багатства, там шчасця нямаш, што багатыр ад багатства гіне.
127. ЯК КУЛАК ЗРАБІУ ДЗЕНЬ ДОУГІМ
Кулак, што воўк: і жрэ, і з сабой бярэ — усё яму мала. 3 батрака стараецца сем шкур злупіць і яшчэ глядзіць, ці няма восьмай.
Тое, што я хачу расказаць, было не ў нашы дні. Адбылося гэта ў той час, калі кулак меў волю здымаць апошнюю кашулю з нас; калі багацеі смакталі нашу кроў, а беднякі не мелі ніякіх правоў; калі па спінах сялян гуляў панскі бізун, а за падаткі забіралі апошні зіпуні калі было добра жыць папам і манахам, а нас запугвалі божым жахам. Карацей кажучы, гэта было пры цары.
У кулака Жываедава працавала на касавіцы дзесяць батракоў. Ад сонца да зары касілі касары. Толькі дзе там! Хіба справішся выкасіць хутка велізарныя абшары кулацкіх лугоў? Як ні знураў батракоў кулак работай, але бачыць, што не скасіць яму за добрае надвор’е ўсяго, а наймаць больш батракоў скупіўся.
Тут якраз яшчэ падаспела свята — пятроў дзень. Шкада было ўпусціць дзень. Думаў ён, думаў і, нарэшце, рашыў пайсці да папа параіцца. Прыходзіць і кажа:
— Бацюхна, ці можна ў пятроў дзень касіць?
— Што ж,— адказвае non,— можна, чада маё, бог працу любіць.
— А грэх жа,-— кажа кулак, а сам кладзе на стол траяк.
Скасіў non вочы на грошы і кажа:
— Ідзі з мірам, працуй, а я памалюся за грахі вашы.
Узрадаваўся кулак і ледзь не бягом пусціўся па вуліцы. Але раптам радасць знікла.
«Што, думае кулак, адзін дзень? Ці многа за яго скосіш, а плаціць батракам усё роўна трэба, каб дзень быў удвая ці ўтрая больш, вось тады іншая справа».
Так ідзе ён па вуліцы, а насустрач — стары ідзе, на кій апіраецца. Параўняўшыся з кулаком, спыніўся ён і пытае:
— Што задумаўся, ці не згубіў што?
Хацеў кулак са злосці аблаяць старога, але стрымаўся. Справа ў тым, што гэты стары хоць і бедна жыў, але славіўся на ўсю ваколіцу сваёй мудрасцю. Кулак рашыў папрасіць у яго парады.
— Скажы ты мне, чалавеча,— ласкава загаварыў кулак,— ui нельга зрабіць дзень даўжэйшым?
Задумаўся крыху стары, усміхнуўся ў сівую бараду і кажа:
-— Чаму ж нельга? Можна.
— А як гэта зрабіць? — пытае кулак.
-—• Зрабіць гэта можна проста: устань рана, разам з пеўнямі, апрані кажух, валёнкі, цёплую шапку, пярчаткі і станавіся ўперадзе касцоў. Тады дзень будзе доўгім. Ён будзе цягнуцца да тых пор, пакуль ты захочаш.
— Што ты, з глузду з’ехаў,— запярэчыў кулак,— дзе ты чуў, каб касілі ў кажуху і валёнках?
— Ну, як сабе хочаш,— адказаў стары,— не хочаш, не слухай.
He хацеў кулак парыцца ў кажуху, але прагнасць перамагла. Раніцой усе батракі здзівіліся, калі ўбачылі гаспадара, апранутага па-зімняму.
Пачалі касіць. Хутка разапрэў кулак у кажуху. Пот залівае бочы, быццам яго ў вар укінулі, а ззаду косы свішчуць, батракі ледзь пяткі косамі не адразаюць. Яшчэ сонца толькі ўзышло на сярэдзіну неба, а кулак ужо выбіўся з сіл. Батракі — народ прывычны, яны косяць ды пасмейваюцца і яшчэ падганяюць кулака.
Нарэшце, не вытрымаў кулак, кінуў касу і вылаяўся:
— Каб ты згінуў, пракляты дзед! Вось нараіў хваробу на маю галаву, здаецца, і канца гэтаму дню не будзе.
Батракі пераміргнуліся: яны зразумелі ў чым справа:
— Так дзень сёння нешта доўгі, як бы два разам.
Паглядзеў кулак на сонца, а яно як бы насміхаецца над прагным кулаком, які хацеў зрабіць дзень доўгім.
128. ГАЛОДНЫ ПАН
Было гэта даўным даўно. Жыў пан, і быў у яго парабак Іван. Адну зіму ў пана не хваціла корму для кароў. Паехаў пан з парабка.м купляць сена. Ехалі яны ехалі, захацелі есці, тады парабак украў у пана хлеб, ідзе і есць.
Пан і пытае ў яго:
— Што ясі?
А парабак адказвае:
— Сена, бацюшка.
Пан пакаштаваў сена — нясмашна, а парабак усё есць і есць. Тады пачаў і пан есці, ды чуць не ўдавіўся і кажа:
— Лепш буду галодны, чым сена есці.
Едуць далей, пан і кажа, што скора будзе сяло, дзе ў яго ёсць знаёмы пан:
— Заедзем і паабедаем.
Прыехалі на двор к знаёмаму, пакуль пан злез з воза, абтросся, дык парабак пабег к пану і кажа гаспадыні, што як будуць даваць абедаць, то многа раз не прасіце пана, ато ён будзе крыўдзіцца.
Адпраглі коней і заходзяць у хату.
Гаспадыня прыгатавала абед і сказала:
— Садзіся, панок, паабедай!
Пан кажа:
— Дзякую, дзякую.
Гаспадыня больш і не прося садзіцца.
Парабак сеў за стол, пад’еў і смяецца з пана. Паслалі спаць ім на печы.
Усе ў хаце паснулі, а пану не спіцца.
Устаў і пайшоў шукаць, каб што-небудзь з'есці, а гаспадыня расчыніла цеста і паставіла на прыпечку ў гаршку. Пан найшоў гэта цеста і давай есці. Ен еў не адной рукой, а дзвюма, таму што адной няскора.
Пан уклаў абедзве рукі ў гаршчок і назад не можа вынуць.
Парабак і кажа:
— Што ты, бацюшка, не бі гаршчок у хаце, ато пачуе гаспадар.
А гаспадар спаў у другой комнаце і дзверы былі расчынены.
Гаспадар быў лысы. Парабак і кажа пану:
— Ты, пане, кідай гаршчок у гэту дзірачку, што свеціцца.
Пан як кіне гаршчок гаспадару ў галаву, дык той усхапіўся, падняў крык, а пан за дзверы ды і ўцёк.
Парабак пайшоў, запрог коней і паехаў.
Пад’язджае да суседняй вёскі, а там і чакае яго пан.
Так пан і сена не купіў, і галодны быў.
129. АБ ПАПОВЫМ БАТРАКУ
Как жыў адзін non, такі чалавек быў добры, благадзецельны, а пападдзя была ліхая. Вот ён іскаў, іскаў сабе работніка, ніяк не мог найдзіць, патаму што пападдзя была ліха. Патом адзін сусед яго прыбліжні і гаворыпь:
Ну, бацюшка, я вам, як бліжні сусед, то я ўважу вас: вазьміце майго сына к сабе ў работнікі,— толькі ў такім палажэнні, чтобы ваша хазяйка не магла ў ім распаражацца.
— Ну, так што ж, ета можна, са ўсім удавольствіем.
Патом і гаворыць:
— Ну, сматры, пападдзя, у маім работніку ты не распаражайся!
Вот етаму работніку так харашо было. Патом прыходзіць восень, нужна ехаць у каляду. Поп і гаворыць на работніка:
— Ну, брат, запрагай лошадзь: мы паедзем з табою ў каляду.