Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Мужык!
— Што, панечка, хочаце сказаць?
— О-о-о, мужык, у мяне галава!
Спяпан маўчаў. Пан зноў:
— О, мужык, дурны ты мужык! О, у мяне галава! Паглядзі, што там вісіпь!
Мужык і не хоча глядзець, маўчыць. Як зараве пан:
— Мужык-варона! Там вісіць партфель і грошы!
Сцяпан тут не змаўчаў і сказаў:
— Гам вісіць нічога, там галлё ды партфель.
Тут пан хацеў пахваліцца. Як ускочыць на воз, нагнуў галіну, адшпіліў партфель, засунуў руку, а там... галлё ды пясок.
Усхадзіўся пан, насеў на Сцяпана, а Сцяпан так тых грошай і не аддаў. Што не рабіў пан, а мужык не прызнаўся. Прышлося зноў адправіцца дамоў. Мужыка вызвалі на суд, але суд нічога не прысудзіў. Так перахітрыў Сцяпан пана, і сам стаў жыць ды пажываць, ды дабро нажываць. Тут і казцы канец.
133. ЯК ВАНЬКА ПАРАБКАМ СЛУЖЫУ
Жылі-былі тры браты: два разумныя, а трэці — Ванька-дурны. Разумныя браты зямлю аралі, хлеб дабывалі, а Ванька зімой і летам на печцы грэўся ды есці трэбаваў чым паболі. Раззлаваліся браты і выгналі Ваньку вон. I пайшоў Ванька, куды вочы глядзяць. Ідзе ён праз вялікае-вялікае сяло. Дамы ў гэтым сяле ўсе харошыя, зеленню абсаджаны. А каля аднаго дома сядзіць на лавачцы гаспадар ды люльку пакурвае.
-— Дзе ты ходзіш, хлопец? — пытаецца ён у Ванькі.
— Іду, куды вочы глядзяць,— адказвае Ванька.
— Выгналі мяне браты з дому, не маю цяпер ні прытулку, ні начлегу.
— Хочаш да мяне ў парабкі пайсці?
— А чаму б і не? •— абрадаваўся Ванька.—Я ўсё ўмею рабіць.
— Работы-та асаблівай у мяне няма, хіба на ворыве быкоў вадзіць ды дома жывёліну даглядаць. Давай зразу дагаварымся наконт платы — і дзелу канец.
— Заплаціце 100 рублёў золатам, дык буду верай і праўдай служыць табе, аж пакуль у тваёй хаце ваўкі не завыюць.
Гаспадар падумаў, падумаў і рашыў, што 100 рублёў золата ён можа і не будзе плаціць, затое работнік будзе доўга, бо ў яго хаце ваўкі не вылі і не завыюць.
— Згодзен,— кажа гаспадар.
— Толькі я хачу яшчэ аб адным папярэдзіць,— кажа Ванька,— на леце я тры разы зыпкую. Так што тады не пакарайце, калі мяне зып заспее ў час работы.
— Гэта няважна,— успакоіў яго гаспадар, думаючы, што Ванька жартуе.
Сказана — зроблена. Ударылі па рукам, справа ўладжана.
— Сягодня гуляй,— кажа гаспадар,— а заўтра араць пойдзем.
Ванька адправіўся на сяло паслухаць, выведаць, як у гэтых краях люд жыве.
— Ты глядзі, хлопец, будзь насцеражэ,— кажуць мужыкі.— Да тваёй гаспадыні non ходзя, гаспадар аб тым не ведае. Чаго добрага, гаспадыня можа атравіць, ці якую трасцу ўстроіць, каб лацвей было з папом любошчы вадзіць.
А Ванька знай маўчыць ды на вус матае, што добрыя людзі кажуць. На зарэ гаспадар будзіць Ваньку ехаць на ворыва.
Ванька надзеў кажух з буркай, шапку зімовую, валёнкі на ногі ўссунуў. Гаспадар дзіву даецца, што за дзівак яго работнік.
— Гэта каб жара не данімала,— гавора Ванька.
Арэць гэта гаспадар, а Ванька знай сабе быкоў водзіць ды на дом пазірае. Сонца ўжо ладна паднялося, як бачыць Ванька, што пашкандаваў non да гаспадыні. Тады ён топ-топ нагой, перакаціўся па раллі ды ў кусты.
«А праўду, падла гаварыў, што зыпу баіцца»,— думае сам сабе гаспадар.
А Ванька ўбег у кусты, скінуў кажух ды вальней і пабег дадому.
— Прэцца ж гэты чорт,— згледзеўшы Ваньку праз акно, закіпяціўся non.
— Дзе ж мне, галубка, схавацца.
— Лезь, бацюшка, пад печ,— параіла гаспадыня.
Ледзве залез non у падпечак, як убягае ў хату Ванька.
— Ну, як арэцца? — быццам нічога не бывала пытаецца гаспадыня.
— Ай, чуеш, ці ведаеш, гаспадынька, не дай бог маёй службы. Робіш адно, а тут табе другое пасылаюць. Гаспадар кажа, што дождж паказвае, дык загадаў колля, што пад прызбай ляжаць, пад печ скідаць, каб не змоклі на дажджы.
(Ванька адразу ўбачыў, што non падпечкам сядзіць).
— Ванічка, аддыхай, я сама скідаю.
— Мне загадана, я і павінен зрабіць.
Набраў Ванька бярэма калкоў і давай іх выкладваць пад печ. Поп і туды і сюды, нідзе не знойдзе спакойнага мейсца. Выламаў драбінку ды ходу.
— Гаспадынька, глядзі якога чорта выгнаў.
А гаспадыня топчыцца, як на вуголлях, не ведае, што і сказаць.
Тым часам Ванька забраўся на сенавал спаць. На зарэ гаспадар зноў будзіць Ваньку на ворыва ехаць. Ванька зноў апрануўся ў зімнюю адзежу і паехалі. Водзіць гэта Ванька быкоў ды на дом паглядае. Як сонца трохі паднялося, бачыць Ванька,— пашоў non да гаспадыні.
Ванька топ-топ нагой, перакаціўся ў раллі і пабег у кусты. А гаспадара злосць бярэ, што араць трэба, а тут зноў быкоў няма каму вадзіць. А Ванька скінуў у кустах кажух, валёнкі і пабег дадому.
— Дзе ж мне цяпер хавацца, ляціць ізноў гэты чорт,— занепакоіўся non.
— Лезь, бацюшка, на гару, там стаіць яшчык з пер’ем, дык ты ў пер’е схавайся, хваробу, не нойдзе там.
Пот так і зрабіў. А Ванька яшчэ здалёку ўгледзеў, куды палез non.
Убег ён у хату, а гаспадыня, як ні ў чым ні бывала, пытаецца:
— Ну, як арэцца, Ванічка?
— Ай, чуеш, ці ведаеш, гаспадынька, ужо як маё шчасце, дык не дай бог каму такога. Загадаў жа гаспадар пер’е перасушыць, што на гарэ стаіць, ато, кажа, там пацукі гнёзды павілі.
— Аддыхай, Ванічка, я сама перасушу.
— Мне загадана, я павінен зрабіць.
Узяў Ванька яшчык ды як кіне з чардака аб зямлю. Поп выскачыў з пер’я ды давай ходу.
— Глядзі, гаспадынька, які вялікі пацук пабег.
А гаспадынька тая топчыцца, як ачумелая. Ванька забраўся на сенавал і праспаў да раніцы. На зарэ гаспадар і будзіць Ваньку на ворыва ехаць. Ванька апрануў кажух, валёнкі, шапку зімовую і паехалі. Ванька водзіць быкоў ды на дом пазірае. Як сонца трохі паднялося, бачыць Ванька — пашоў non да гаспадыні.
Ванька топ-топ нагой, перакаціўся ў раллі і ў кусты. Гаспадара зло бярэ, што такога работніка ўзяў, каторы зыпу баіцца.
Ванька скінуў у кустах адзенне зімняе і пабег дадому.
— Прэцца ж гэты чорт,— занепакоіўся non.— Дзе ж мне цяпер схавацца?
— Бяжы, бацюшка, у хлеў, схавайся сярод цялят.
Бачыць Ванька, куды падаўся non.
— Ну, як арэцца, Ванічка? — сустрэла яго на ганку гаспадыня.
— I не пытай лепш, гаспадынька. Такі пырнік, што карага не ўбіць. Загадаў гаспадар цялят выгнаць, каб аб’елі трохі.
— Аддыхай, Ванічка, я сама выганю.
— Мне загадана, я і павінен зрабіць.
Зняў Ванька са сцяны бізун і пашоў у хлеў.
— Цяляткі, ці ўсе вы? —пытаецца ён.— Цяляты: адно, два, пяць, дзесяць, адзінаццаць.
— А адкуль жа гэты дванаццаты бычок узяўся? — пытаецца Ванька ды калі ўрэжа бізуном папу па спіне. Поп аж зараве ад болю ды наўцёкі.
Бачыць non, што няма ратунку ад Ванькі, і назаўтра паехаў і ён араць. Гаспадар з Ванькам араў у лагчыне, a non трохі далей за ўзгоркам. У гаспадара абодва быкі чорныя, а ў папа — адзін з белай перапялісткай праз крыж. Ванька зняў споднікі і павесіў на аднаго быка.
— Нашто ты споднікі скінуў? — пытаецца гаспадар.
— Горача надта. А ведаеш, гаспадар, гаспадыня абяшчала вельмі смачны палудзень прынесці.
Толькі сонца на поўдня, гаспадыня ўвязала вандзэлак яешні, сала, гуся смажанага, гарэлкі пляшку і нясе папу.
Бачыць у лагчыне адзін бык падласы і шыбуе прама туды. Падышла, глядзіць, аж гэта гаспадар яе з Ванькай. Няма куды ёй падзецца, мусіла развязаць свой вандзэлак.
— Як гэта, каб і бацюшку паклікаць,— кажа яна.
— Схадзі, Ванька, пакліч,— загадаў гаспадар.
— Бацюшка,—■ прышоўшы, кажа Ванька,— гаспадар узнаў, што ты ходзіш да гаспадыні. Гразіўся засячы цябе.
А вярнуўшыся да гаспадара, сказаў:
— Сашнік паламаўся ў бацюшкі. Прасіў, каб ты, гаспадар, прынёс яму тапор.
Гаспадар узяў тапор і пашоў. Бацюшка згледзеў, што той ідзе з тапаром, і ну ўцякаць.
— Пачакай, пачакай!— крычыць гаспадар, a non яшчэ хутчэй уцякае.
З’елі гаспадар з Ванькам удваіх палудзень. Ванька вырваў адну травіну і кажа:
— Калі гэту травіну спячы ў булцы — аслепнеш.
Вырваў другую.
— Калі гэту травіну спячы ў яешні — аглохнеш.
Вырваў трэцюю.
— Калі гэту спарыць з малаком — зусім памрэш.
Гаспадыня ўкрадкай сабрала гэтыя травы і панесла гатаваць страву. А Ванька кажгі гаспадару:
— Як сягоння сядзем вячэраць, глядзі, што я буду рабіць, тое і ты рабі.
Прыехалі яны вечарам з арбы, гаспадыня паставіла ім вячэру адменную: булкі, яешня, малако паранае.
Укусіў Ванька булкі і пачаў тыкаць рукамі куды папала, а гледзячы на яго — і гаспадар.
«Аслеплі, слава богу»,— думае гаспадыня.
Паеў Ванька яешні. Гаспадыня да яго гаворыць, а ён нічога не чуе. Гаспадар таксама. Хлебануў Ванька малака і бац пад стол, а гаспадар за ім.
— Падохлі,— абрадавалася гаспадыня.
Паклікала папа. Усю ноч з ім ела, піла, пела, весялілася. Пад дзень non і кажа:
— Усяк пелі, толькі па-воўчаму не вылі,— і давай выць.
Ванька ўсхапіўся і кажа:
— Гаспадар, у тваёй хаце ўжо ваўкі выюць, давай 100 рублёў золата.
Памыкаў гаспадар, але мусіў заплаціць Ваньку абешчаных 100 рублёў золата.
Так Ванька за чатыры дні службы зарабіў столькі грошай.
134. ЯК ПАПОУ БАТРАК ПАПАДДЗЮ ПРАУЧЫУ I ДЗЯКАНА, ЯЕ СПАЛЮБОУНІКА,
I ПАПА НАШЧОТ ПАПАДДЗІ АБРАЗУМІУ
У некаторым царстве, у некаторым гасударстве, не іменна ў том, у каторым мы жывём, жыў non. Вот нужын быў яму работнік, вот ідзець прахожы чалавек і гаворыць:
— Бацюшка, я слышаў, што вам нужна работніка.
— Да, нада.
— Ну, найміце мяне.
— А какую плату табе даць, прахожы чалавек?
— А сто рублей, бацюшка.
— Да какова ўрэмя?
— А пакуда за печкаю цяляты замычаць.
Поп думаў, думаў, какія ета цяляты, потым і гаворыць:
— Ну, так і так.
Вот ён яго наняў, патом і гаворыць:
— Ну, брат, паедзем у поле пахаць.
Вот яны едуць на цэлую нядзелю пахаць. А работнік знаў, што дзякан жывець з пападдзёю. Вот яны пахалі, пахалі цэлы дзень, патом прыходзіць ноч, адпраглі лашадзей, паужыналі, non лажыцца спаць, а работнік сядзіць. Поп і гаворьшы
— Што жа ты не лажышся?
А ён атвячаець:
— Нет, бацюшка, мне няльзя спаць.
— Чаго так няльзя?
А ён яму гаворыць:
— А ў мяне палуношніца.
А ён гаворыць:
— Ах, божа, як мне цябе жалка. Дзень работаў, работаў і ноч не спаць.
— Ну, што дзелаць, бацюшка!
Толькі non заснуў, а работнік за што наняўся, тога і смотрыць. Садзіцца на каня і паехаў дамой, прыязджаець дамой, a дзякан з пападдзёй піруюць. Ен пасматрэў у вакошка і давай стучаць:
— Атварыце-ка мне!
Пападзя і спрашыіць:
— Хто там такой?