• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Жонка сабрала сажу.
    Рыгор адзін раз запрог каня свайго і едзе. На той час сядзеў non на лаўцы і пытаецца:
    — Куды, Рыгор, паедзеш?
    Кажа:
    — Паеду, бацюшка, дзе-небудзь.
    — А куды паедзеш? — пытаецца non.
    — А што,— кажа Рыгор,— беднаму чалавеку трэба дзе ехаць, які рубель зарабіць, дома нічога не выседжу.
    Поп думае: гэта добра, што паехаў Рыгор у дарогу, а я пайду сягоння да жонкі. Прыходзіць non у вечар да Рыгоравай жонкі, пытаецца non:
    — А дзе ж Рыгор?
    А жонка кажа:
    — Паехаў у дарогу.
    — Ну, то і добра,— non гаворыць ёй,— то сягоння я буду з табою начаваць.
    А яна кажа:
    — To і добра.
    I сталі яны начаваць. Уночы прыязджае Рыгор і крычыць:
    — Адчыні, баба! Што, ты спіш?
    Пытаецца non:
    — Хто гэта?
    А яна гаворыць:
    — Г эта,— кажа,— Рыгор.
    A non кажа:
    — Дзе мне падзецца?
    Яна кажа:
    — Скідай плацце і лезь у скрыню, а я цябе зачыню.
    Поп скінуў плацце да ў гэтую скрыню і ўскочыў. Ен не ведаў, што тамака сажа ёсць, а яна ўзяла дый зачыніла.
    А Рыгор усё крычыць на жонку стоячы:
    — Адчыні!
    Жонка выйшла адчыняць Рыгору, а ён усё крычыць:
    — Што цябе трудна разбудзіць, табе нічога не рупіць (нічога табе на ўме. От мне рупіць на авечкі глядзець), а мне па ўсём галава баліць, мне трэба, каб як было жыць на свеце.
    А жонка кажа:
    — Чаго ж ты, Рыгорка, вярнуўся з дарогі?
    — Але, чаго я вярнуўся: вунь там і там па дзесяць рублёў пуд сажы прадаецца, дак я вярнуўся забраць сваю сажу.
    А жонка кажа:
    — Забярэш, Рыгорка, другім разам.
    А Рыгор кажа:
    — Другім разам можа патанее, трэба цяпер забраць.
    Бярэ за гэтую скрыню, верне на воз і крычыць на жонку:
    — Памажы!
    Жонка стала памагаць яму. Узлажылі скрыню, і Рыгор павёз сажу і папа ў скрыні. Вязе дак вязе, едзе пан чацвярыком, а хурман гукае на Рыгора:
    — На бок, мужык!
    А Рыгор не думае з’язджаць на бок. Так пан зірнуў на яго ды кажа:
    — Ты што, мужык, не з'язджаеш убок?
    А Рыгор кажа:
    — Няма як з’язджаць убок.
    — Чаму няма як? — пан гаворыць яму.
    — Патаму што я вязу д’ябла ў скрыні.
    Пан кажа:
    — Якога д’ябла?
    А Рыгор гаворыць:
    — Чорта, калі пан не ведае, якога д’ябла, то чорта вязу.
    А з панам ехала панская жонка і дзеці. Сталі прасіць пана:
    — Папанька, няхай чалавек пакажа нам чорта.
    Тады пан кажа гэтаму чалавеку:
    — To пакажы мне чорта.
    А чалавек кажа пану:
    — Дай, пан, сто рублёў, то пакажу.
    А пан кажа:
    — Дам пяцьдзесят.
    — He, кажа,— не пакажу за пяцьдзесят. А як я яго пакажу, да ён уцячэ, а ці пан мне яго зловіць? Калі пан мне яго зловіць, то я пакажу за пяцьдзесят.
    Пан кажа на фурмана:
    — Едзь, от яшчэ буду глядзець чорта.
    Сталі дзеці панскія і жонка прасіць:
    — Што нам, папенька, сто рублёў значыць, даймо чалавеку, хай чалавек пакажа.
    Пан даў чалавеку сто рублёў. Чалавек адчыняе скрыню, ляжыць у скрыні non усей у сажы ўкачаны. Гэты Рыгор як урэжа папа пугаю, гэты non як схваціцца, калі пайшоў па полі, а дзеці панскія крычаць:
    — А вэнь чорт, а вэнь чорт.
    А мужыкі, каторыя аралі, каторыя баранавалі, той ухапіў пугу, бяжыць, а той карэмуслік ухапіў ды ўсё бягуць ды крычаць:
    — А вэнь чорт, лавеце яго.
    А той non бяжыць да бяжыць, усей укачаны ў сажу. Людзі думаюць, і пан думае, што і праўду чорт, а гэта не чорт, a non, каторы хадзіў да Рыгоравай жонкі.
    139.	САЖА
    Прыехаў я з бацькам пасля першай сусветнай вайны ў родную вёску і стаў служыць, таму што ў хаце нічога не было есці. Падаўся да аднаго гаспадара і кажу:
    — Наймайце мяне да працы.
    Ен быў заможны: меў тры пары коней. А парабкі ў яго былі. Так што не захацеў ён браць мяне за грошы.
    Я яму кажу:
    — He трэба мне вашых грошай. Я буду ў вас камін чысціць і збіраць сажу сабе. Зрабіце толькі мне добрую скрыню на гэту сажу.
    Мужык гэты палічыў мяне дурнем.
    — Ну,— гаворыць,— пажыві ў мяне, папрацуй, а мне няцяжка будзе зрабіць скрыню.
    Нягледзячы на тое што мне было чатырнаццаць год, я хлопец быў рослы і працавіты. I спадабаўся я гэтаму гаспадару лепей, як тыя яго дарослыя парабкі. Зрабіў ён скрыню і пачаў я коміны вымятаць і ссыпаць сажу. Кажу яму:
    Ну, дзядзька, праз чатыры месяцы, калі я сабяру гэту сажу, каб вы далі мне коней завезці яе на рынак.
    Гаспадар толькі ўхмыляецца. А дарослыя парабкі кажуць мне ў вочы:
    — Нашто ты збіраеш гэту сажу! Яе ж ніхто не купіць. Дурань ты: за нішто робіш.
    — Цяпер,— кажу,— я дурань, а, можа, прыдзе час, калі вы скажаце, што я вельмі разумны.
    А да гэтай маёй гаспадыні хадзіў non у госці. Калі прайшло тры месяцы і ў мяне сажы гэтай сабралася паўскрыні, я аднойчы не замкнуў яе і паехаў з гаспадаром і парабкамі на поле араць. Заўсёды я замыкаў сваю сажу, а на гэты раз не замкнуў. Поп заўважыў, што мы паехалі на поле. Тады ён ідзе да маёй гаспадыні.
    Вось гаспадыня напякла ўсяго. Яны выпілі, пад’елі. А я ў той час, едучы па полю, пачаў у гаспадара прасіцца.
    — Ведаеце, дзядзька, што? Вы мяне адпусціце дамоў. Я забыў замкнупь сваю сажу.
    Ен кажа:
    — Ды тваю сажу ніхто не будзе чапапь. Яна нікому не патрэбна.
    Ну, я ўсё-такі прашуся:
    — Ведаеце, дзядзька, я за яе працую вам амаль чатыры месяцы і, ведаеце самі, як працую: лепей як іншыя старыя парабкі. А калі гэтую сажу ўкрадуць, уся мая праца згіне, што я вам рабіў чатыры месяцы.
    Гаспадар кажа:
    — Бяжы, замкні, калі ты так страшышся.
    Я прыбег да хаты і слухаю пад вакном, што там робіцца. Бачу: гаспадыня з папом банкетуюць. Праз дванаццаць хвілін яны паляглі спаць у голым выглядзе. Я тады падыходжу і стукаю ў дзверы. Поп схапіўся голы і пытаецца:
    — Куды мне цяпер дзявацца?
    Яны кінуліся ва ўсе бакі і бачаць, што мая скрыня адамкнёна. Гаспадыня гаворыць:
    — Вось нашага парабка скрыня адамкнёна, лезь туды.
    Потым адчыніла мне дзверы і пытаецца:
    — Чаго ты, Саша, прыйшоў?
    — Ведаеце, гаспадыня, я забыў зачыніць скрыню.
    — Што ты, дурань! Тваю скрыню ніхто не будзе чапаць. Ідзі рабіць на поле!
    Я адказваю:
    — Я за гэтую сажу чатыры месяцы працаваў, а цяпер яе у мяне хто-небудзь украдзе.
    Увайшоў я ў хату і замкнуў оваю скрыню. Потым варочаюся я да гаспадара і кажу:
    — Ведаеце што, дзядзька, сёння ў мяне баліць пуза. Адпусціце мяне дамоў.
    Я страшыўся, каб гаспадыня тым часам не разбурыла маёй скрыні.
    Гаспадар кажа:
    — Раз хворы, ідзі ляжы.
    Я за якіх хвілін пяць прыбег назад дахаты і бачу — скрыня цэла.
    На другі дзень у нашым мястэчку Бытэнь рынак быў. Я прашу ў гаспадара, каб ён даў мне коней адвезці на рынак маю сажу.
    Гаспадар згодны:
    — Ну, што ж, едзь, прадавай.
    — Вось дурань. Хто ў яго будзе купляць сажу?
    Я запрог коней, папрасіў і гаспадара, каб дапамаглі мне вынесці на воз, і паехаў я з сажай на рынак.
    Ехаў я шляхам па калдобінах вельмі хутка, так што non з боку на бок перавальваўся ў скрыні. У яго зубы адны белыя засталіся, а ўвесь стаў чорны, як сажа.
    Заехаў я на рынак. Паноў там было іпмат. Я абвяшчаю ім:
    — Хто хоча, можа паглядзець чорта за пяцьсот злотых.
    А ў паноў грошай шмат і зрабілася чарада, каб паглядзець чорта за пяцьсот злотых. I пачалі мне даваць не па пяцьсот, а па тысячы, каб я пахутчэй паказваў.
    За якіх тры гадзіны я набраў грошай столькі, што некуды іх было дзяваць. Я ўзяў тады і адчыніў накрыўку скрыні. Поп выскачыў і пабег па рынку, а бабы ўсё скуголяць:
    —■ Вось, вось чорт!
    Варочаюся з рынка дамоў і паказваю гаспадару і парабкам ірошы, што я набраў за сажу.
    Яны здзівіліся:
    — Хто быў такі дурны, што заплаціў грошы за сажу?
    Успомнілі яны мае словы: «Прыдзе час, што вы скажаце: не дурань ён, а вельмі разумны».
    Надаваў я ім па руках грошай, колькі і за год не заробяць яны ў гаспадара. А гаспадар гаворыць:
    -— Калі хочаш, Русак, у мяне служыць, давай дамаўляцца на грошы, альбо на хлеб, а сажу я буду сам збіраць і прадам яе.
    Я кажу:
    — Мне грошай хапае!
    I пайшоў я ад яго да сваіх бацькоў.
    А ён з велькага нецярпення праз два месяцы павёз сажу на рынак.
    Заязджае ён і становіцца ў тым раду, дзе прадаюць каўбасы і булачкі. I адчыняе сваю скрыню.
    — Што ў цябе?
    — Прадаю сажу.
    Тут падняўся віхор, схапіў сажу і панёс па ўсім народзе, па гэтых булачках і каўбасах.
    Нарвалася на яго паліцыя і арыштавала яго. Пакуль яго жонка даведалася, пратрымалі яго ў каталажцы цэлы тыдзень галодным. Потым налажылі на яго штраф заплаціць за ўсю порчу, якую ён нарабіў сваёю сажаю. Але не хапіла ў яго гаспадаркі заплаціць за гэту порчу. Даведаўся тады гаспадар, як сабіраць сажу, і пайшоў ён за парабка служыць да другіх людзей.
    140.	ПОП I ЧУЖАЯ ЖОНКА
    Ажаніўся мужык. Узяў ён прыгожую жонку. Стала хадзіць яна за вадой да калодзежа да паповага дома.
    A non усё чакае яе. Ржэ ён, падбіваецца ўсякім манерам.
    Прыйшла жонка і кажа мужу:
    — Што рабіць, non вяжацца?
    — Чакай, зробім!
    Узяў мужык два мяшкі мякіны і паехаў быццам жыта малоць. А ехаць трэба было дзесяць вёрст у другую вёску.
    — Я буду ехаць паўз папа, а ты ідзі да папа і скажы: «Прыйдзі да мяне дамоў і пабудзь са мною». Укаці бачонак з дзёгцем у хату і насып у яго пер’е. Як прыйдзе non, дык ты скажы: «Давай піць, есці».
    Толькі раздзеўся non, хацеў лезці за стол, раптам стукае ў акно хазяін.
    — Адкрывай! — кажа жонцы.
    — А куды мне дзецца? — спалохаўся non.
    — Лезь у бачонак, а я закрыю яго!
    А мужык крычыць:
    — Адчыні!
    Залез non у бачонак, сядзіць. Уваходзіць хазяін, жонка і кажа:
    — Што ты забыўся?
    — Бачонак з дзёгцем. Там вальня, дык трэба вымыць яго.
    Узяў ён укруціў яго вяроўкай і кажа жонцы:
    — Памажы вынесці.
    Вынеслі яны бачонак, палажылі на воз і паехаў мужык з ім у горад. Заехаў ён за горад. Там велізарнае возера. А дарога ляжыць паўз самае возера. Залез мужык на бярэзіну, наламаў ветак, звязаў мятлу. Бачыць — едзе памешчык з кучарам. Закасаў ён штаны, увайшоў у возера і б е мятлой па вадзе:
    — Гыля, куды!
    Памешчык убачыў гэта, спыніў каня і пытае:
    — Што ты тут робіш? Тут жа няма ніякіх гусей.
    А ён кажа:
    — А я чарцей заганяю ў бачонак.
    — He можа быць, каб тут чэрці былі!
    — Аднаго ўжо загнаў.
    — Пакажы мне яго.
    — Ого-го! — кажа.— Я яго павязу ў горад, мне грошай дадуць за паказ.
    — На табе сто рублёў, пакажы!
    — А не,— кажа,-— мала. Мне болей дадуць у горадзе.
    — Ну, дык на дзвесце рублёў!
    — I за дзвесце не пакажу.
    — Дык на ўсе трыста рублёў з кашальком!
    Ен згадзіўся. Падышоў да бачонка, развязаў яго і кажа:
    — Плыві па возеры на той бок і ідзі сабе дамоў.