Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Я, работнік ваш.
Пападдзя і гаворыць:
— А, дзяканька мой, куды мне цябе дзець? Палязай ты пад пол.
Вот ён уходзіць у хату і гаворыць:
— Ах, к якому я беспакойнаму папу наняўся: дзень работай, а ноч не спі. Вялеў мне, штобы я печку вытапіў і цялят напаіў!
— А едзь ты, едзь. Я сама напаю.
— He, матушка, пушчай не грэх будзіць пабажыцца, што я сваё справіў.
Вот ён затапіў печку, нагрэў пойла і давай цялят паіць. Вот ён паіў і папаўся яму дзякан. Вот ён как саскрэб яго за грыву, уж ён яго тапіў, тапіў, абпачкаў яго ўсяго ў пойла, а сам выйшаў і смотрыць пад вакно, вылазіць дзякан з-пад полу і гаворыць:
— Во, нанялі работніка, такога беспакойнага.
Работнік і паехаў апяць у поле. Прыязджаець ён к свайму месту, к піалашу, non спіць і ён лег спаць. Назаўтрыга ўстаець non і будзіць работніка:
— Ну, брат, уставай, будзем пахаць.
Работнік устаець і начынаець пахаць. Вот яны пахалі апяць да вечара, адпраглі коней, паужыналі, non лёг спаць і гаворыць:
— Ну, брат, лажысь да спі.
— Нет, бацюшка, вы знаеце: у мяне палуношніца!
Поп заснуў, а работнік апяць паехаў, прыязджаець дамой, стук, стук пад вакно і гаворыць:
— Атвары, матушка! — (А дзякан уж там). Яна і спрашыіць:
— Хто там такі?
Ен і гаворыць:
— Ета я, работнік.
— Што ты прыехаў?
Яна і гаворыць:
— А, дзяканка ты мой, а дзе ж мне цябе дзець? Лезь на горніцу да ўлезь у мяшок.
Вот ён узлез на горніцу і ўлез у мяшок.
А работнік уходзіць у горніцу і гаворыць:
— Ах, к какому я беспакойнаму папу наняўся: дзень пашым, а ноч упраўляйся!
Яна і спрашыіць:
— Што ж ён табе прыказаў?
— Дак как жа што? Вялеў улезць на горніцу і перашчытаць мяшкі з пер’ем!
— Да я сама знаю, сколькі іх там. Паязжай ты ў поле!
— Нет, матушка, няхай мне не грэх будзіць пабажыцца, што я сваё справіў.
Вот ён палез на горніцу і давай еці мяшкі шчытаць, і папаўся яму мяшок, ідзе сядзеў дзякан, вот ён яго збросіць, збросіць аб землю да й апяць усташчыць, патом перашчытаў і апяць паехаў у поле. Вышаў за вароты і смотрыць пад вакно: уваходзіць дзякан, увесь ізбіты, і гаворыпь:
— Во, нанялі работніка, какога беспакойнага: яму і ночы нет.
Прыехаў работнік апяць к свайму месту і лёг спаць. Назаўтрыга non і будзіць работніка:
— Ну, брат, уставай — пара пахаць.
Пахалі, пахалі апяць да вечара, патом адпраглі коней і ляглі спаць. Работнік апяць устаў, сеў на каня і паехаў апяць дамой. Во ён стук, стук у вакошка і гаворыць:
— Матушка, атвары.
А яна гаворыць:
— А, дзяканка мой, куды ж мне цябе дзець. Вазьмі лезь за печку. Вот яна яго схавала, патом і спрашыіць:
— Хто ета там такой?
А ён атвячаіць:
— Ета я, работнік ваш!
— Што ты прыехаў?
— Да как жа, матушка, какой ваш беспакойны non: сам ляжыць спаць, а мяне пасылаець печку вытапіць, вады нагрэць і ўсіх прусоў за печкай павыварыць!
— Паязжай ты спі: я ўсё падзелаю.
— Нет, матушка, пускай мне не грэх будзіць пабажыцца, што я сваё справіў.
Вот ён затапіў печку, нагрэў вады і давай прусоў заварываць: абварыў усяго дзякана, а сам пашоў і стаў пад вакошкам. Дзякан вылазіць із-пад печкі і гаворыць:
— Ну, я тапер досыць хадзіць к табе за такім машэннікам: ета не работнік, а ета машэннік, ён мне нідзе не даець спакойна спратацца. А вст табе скажу: заўтра я паеду пахаць, а ты мне прынясі абедаць.
— А йдзе мне цябе найці?
— А я буду пахаць пад бярэзнікам на пегым кані.
А работнік ета і слышыць, патом і паехаў апяць на места, лёг спаць і заснуў. Назаўтрыга non устаець і будзіць:
— Ну, уставай, давай пахаць.
Апяць пахалі, патом і гаворыць:
— А што ты, бацюшка, знаеш?
— А што?
— Сяводні нам матушка прынясець палуднаваць!
— А пачом ты знаеш?
— А я відзеў ва сне.
Вот прыходзіць дзела к палудню, а ён пахаў на вараном кані, вот ён узяў да збросіў з сябе далоў штачы, падпаясаў лошадзь і здзелаў яе пегаю. Вот яна ідзець і нясець абедаць дзякану. Глядзела, глядзела з краю, ідзе пашуць на пегым кані, патом ідзець прама к ім. Патом ён і гаворыць:
— Во, бацюшка, віць нам матушка палуднаваць нясець: мой сон збыўся!
Вот яна падходзіць бліжы, пасмотрыць — не дзякан, a non, то уж ёй некуда дзявацца, яна прыносіць прама к ім і плачыць, a non спрашыець:
— Што ты ета сяводня ўздумала пра нас?
А яна гаворыць:
— А, бацюшка, сяводні маёй матушкі дзень, то я прынесла к вам атслужыць панахвіду.
Вот ён і гаворьшь на батрака:
— Схадзі-ка за дзяканам.
Вот ён прышоў к дзякану і гаворыць яму:
— А што ты, дзякан, знаеш?
— А што?
— А ведзь non знаець, што ты з пападдзёй жывеш.
Патом пашоў к папу і гаворыць:
— He, бацюшка, не ідзець: ён гаворыць, штобы вы прышлі.
Вот ён пашоў за дзяканам, а работнік гаворыць:
— Бацюшка, вазьмі палку, ато яго сабакі ўкусяць цябе.
А дзякан як увідзеў, што non ідзець з палкаю, думаў, што ета яго non ідзець біць за то, што з пападдзёй жывець, да як пусціцца на ўход, a non гаворыць:
— Дзякан, дзякан, падажджы! Што ты ета збясіўся?
А ён гаворыць:
—• У цябе мыслі дурныя.
Поп прышоў і гаворыць:
— Дзякан наш, знаць, ашалеў! Я крычу: пажджы, а ён уходзіць, як воўк. Ну, што дзелаць? Я і адзін адслужу!
Во што дзякану несена, non з работнікам усё пакушалі за здароўе дзякана. Вот яны ў суботу прыязджаюць дамой, назаўтра нада служыць абедню. Поп пашоў служыць, а дзякан не думаець: баіпца папа.
Вот аднажды пападдзя пашла ў калодзісь вады браць, прышлі і другія бабы, і пашлі ў іх там разгаворы, а работнік упярод адну ўдаву падгаварыў, штоб яна ёй расказала, чым іх істрабіць, вот яна і гаворыць:
— Матушка, у мяне ёсць такія каплі, што ежэлі дасі іх, то яны ад аднаго аглохнуць, ад другога аслепнуць, а ад трэцяга падохнуць.
Вот яна і гаворыць ёй:
— Ах, мая ты галубушка, дай мне етых капель!
Баба гаворыць:
— Матушка, я дарма не дам.
— А што возьмеш за іх?
— А толькі 100 рублей.
Пападдзя вынула і аддала, вот яна прыносіць вады і гаворыць папу:
— Бацюшка, я вам сяводня нагатую, чаго вы хочыце.
— Ну, гатуй.
А работнік гаворыць папу:
— Бацюшка, паслухайце мяне, што я буду дзелапь, то і вы дзелайце.
— Ну, харашо,— сказаў non.
Вот яна засадзіла іх за стол, давай ім падаваць да ўсе еты лякарствы так і падсыпаець. Вот яны аслеплі, яна паставіла другой, то яны аглохлі. Крычаць адзін на другога. А яна гаворыць:
— Ну, слава богу!
Паставіла трэція, а яны елі, елі і заваліліся, а яна з радасці заскакала, зняла са стала, што яны елі, заслала чыстую скаця-
ротку, пабяжала з радасці за сваім дзяканам, прывяла і гаворыць яму:
— Во, што хацела, то й падзелала.
Вот яны січас началі піць, гуляць: пілі, пілі, гулялі, гулялі, a патом саскрэб дзякан пападдзю і павалок за печку і замычалі, як цяляты. Тады работнік і гаворыць:
— Бацюшка, цяляты мычаць за печкаю.
Работнік ускачыў, non ускачыў: во й давай цянуць іх аттуда. Вот non дзякана біў, біў і валасы ўсе папавырваў. Тада і работнік і гаворыць папу:
— Ну, бацюшка, я жыў у вас і служыў вам, цяпер ужо мне пажалуйце рашчот.
Вот non узяў работніка рашчытаў, пападдзю прагнаў із дому далоў, а сам стаў жыць да пажываць, да дабра нажываць. Я там быў, мёд, віно піў, па губам цякло, а ў рот не папала; далі мне калача, куда та памача; я быў смел, узяў да і з’еў.
135. ЯК ЧОРТ МУЖЫКУ ВОЧЫ АДКРЫУ
Быў сабе адзін чалавек, а такі лядашчы, што ў яго ніяк парабак ні ўбыў. Едзе ён аднаго разу шукаць парабка, ажно коўзаецпа нейкі хлопец па ляду дый кажа:
— Дзядзьку, а ты куды едзеш?
Так гаспадар:
— А табе што, смаркачу, за дзела?
Як зачаў ён прасіць, як зачаў маляставаць, мусіў ён яму сказаць:
— Еду,— кажа,— парабка шукаць.
— А мой,— кажа,— дзядзюшку, а мой родненькі, то вазьмі мяне.
— А ты,— кажа,— на што мне здаўся? Уласна ты мне здужаеш рабіць усё, што мне трэба?
— Вазьмі мяне хоць на тыдзень, паглядзіш, што ўсё чыста зраблю, што прыкажаш.
He мог гаспадар адчапіцца, мусіў узяць.
Прывёз дахаты, пабыў хлопец з тыдзень ці са дзве нядзелі, гаспадар здзівіцца не можа: яшчэ ён яму не скажа работы, анно задумае, што сказаць, а той ужо дагадаецца і ўсёнечка зробіць, так што гаспадара да нічога не дапусціць.
Пабыў якісь час, гаспадар кажа:
— Ну, сынку, скажы, што ты хочаш на рок, бо я з цябе да гэтай пары кантэцен.
— Нічога,—■ кажа,— дзядзюшку, анно як будзе ўлетку горача, каб ты мяне пушчаў купацца, як я папрашуся. Я ў цябе, дзядзюшку, буду датуль, дакуль у цябе козы не завядуцца.
Гаспадар удзіў дзівіцца: «Што то за такое? Чаму то ён платы не хоча? Я ўвек козаў не буду дзяржаць,— думае сабе,— абы гэтакага добрага хлопца не пазбыць».
Прышла ўжо вясна, вышлі яны гараць маладым быком: гаспадар гарэ, а ён быка водзіць; баало, прыдуць на поле, то ён кажа:
— Ну, ляж сабе, дзядзюшку.
Гаспадар ляжа, крыху задрэмле, прачхнецца, а тут ужо гоны згораны, анно ўжо валы на мяжы пасуцца! Такі ўжо гаспадар з яго раад, што ні сказаць!
Аднаго разу слонко прыгрэла, просіцца ён у гаспадара:
— Дзядзюшку, пусці ты мяне выкупацца.
Так гаспадар:
— To ідзі, сынку, то ж ты сабе вымавіў гэта.
А ён:
— Ляж ты сабе, дзядзюшку, засні крыху, а я зараз прыбягу — яшчэ і так згарэм загодзь.
Гаспадар сабе лёг, а ён то заміж купацца пабег дахаты, бо ведаў, што ў гаспадыні свае застане кума. Прыбег пад дзверы — засунены, так давай крычаць:
— Цётка, адчыні!
Так то кум хутчэй пад печ да курэй, утэды яна яго ўпусціла.
— А ты,— кажа,—чаго прышоў, мо саха папсавалася?
— He,— кажа,— гэта дзядзька прыслаў, каб я куры пакарміў.
— He трэба! Нашто іх карміць? Я толькі што пакарміла і загнала пад печ.
— Ат! Што ты, цётка, мне гаворыш! Што дзядзька кажа, я мушу слухаць.
Насыпаў пшаніцы, так кліча курэй, так кліча.
— А што яму за кадук, певень не вылазіць!
To так качаргу ўзяўшы, давай яго таўчы пад печчу, давай пароць! Наштырхаў, пападаў яму добра, кінуў качаргу:
— Аршак нябе бяры! Сядзі, калі не хочаш вылазіць! -— і сам пабег.
Як прышоў, так гаспадар пытае:
— Ну а што, выкупаўся?
— Але,— кажа,— выкупаўся, дзядзюшку, аж мне лягчэй стала.
Выгаралі свае гоны, прышлі дахаты, гаспадыня ўжо такая добрая! I палудзень дала лепшы, не елі заўсёды, і так ужо ім дагаджае, а гаспадар аб нічом не ведае, што тут такое.
Ну, на другі дзень пашлі гараць, так зноў ён кажа, што пойдзе выкупацца.
Пабег ён ізноў дахаты. Прыбег, застукаў дый крычыць: