• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Вот яны ездзілі, ездзілі, абняла іх ноч, і гаворыць свяшчэннік:
    — Нужна прасіцца на начлег.
    Вот ён, канешна, как свяшчэннік, не мужыку чыта, прыехаў к багатаму мужыку і гаворыць:
    — Пусці нас на ноч!
    А ён і гаворыць:
    — А, міласці просім!
    Вот яны заначавалі. Ну, канешна, свяшчэнніку там ужо было ўгашчэнне харошае, а на работніка і пазабылі, ён пайшоў убіраць лашадзей, а яны ўжо ляглі спаць. Прыходзіць работнік, і паесь нечага, патом і лёг спапь не емшы. Ляжаў ён, ляжаў — не спіцца, хочацца паесць; ведзь кішкі не свой брат, не емшы, не будзіць, ён устаў, ідзець к папу і гаворыць:
    — Бацюшка, я дужа есь хачу!
    — А што я табе дам? Ідзі-ка пасматры: на печке ўтворан хлеб, яго ты і пад еш.
    Вот ён і палез на печку, адкрыў дзяжу, іскаў, іскаў ложкі — не найшоў і давай есць горсцю, увесь паабмазаўся, злез аттуда і гаворыць папу:
    — Бацюшка, што мне дзелаць? Я ўвесь паабмазаўся!
    A non відаў, што вісіць рукамойнік для парогу,— вот ён і гаворыць:
    — Ідзі: для парогу вісіць рукамойнік,— ты ідзі і вымыйся.
    Вот ён пайшоў к тому рукамойніку, а там у аббіціку чысты дзёгаць, вот ён удзеў туды рукі, а адтуда не выдзініць. Уж ён
    насіўся, насіўся з етым аббіцікам — не знаець, што я.му дзелаць. Патом уздумаў: сярод ізбы стаялі маслабойныя жорны, ён і гаворыць сам сабе:
    — Пайду, разаб ю аб камень еты аббіцік!
    Падходзіць ён к етым жорнам пасматрэць: бялеецца камень на жорнах. To ён упацёмку не рассматрэў харашэнька, думаў камень, а там ляжаў лысы старык. Вот ён падышоў да как ляпніць етага старыка па лысіне: божа мой, еты старык как ускочыць, как справіць крык! Етаму работніку некуды дзявацца, дак бяжыць к папу і гаворыць:
    — Бацюшка, паедзем дамой, у нас там няшчасце.
    Поп скарэй ускочыў і крычыць на работніка:
    — Праворней запрагай лашадзей: паедзем дамой.
    Вот яны как селі, как паехалі.
    Патом работнік і гаворыць папу:
    — Ну, бацюшка, я вас спадманіў: у нас дома ўсё харашо, я толькі здзелаў неблагапалушна.
    — Чым жа так?
    -— А во чым: як захацеў я есць, іскаў, іскаў — паесць нечага. Утворан быў хлеб, я іскаў, іскаў ложку, не найшоў, я і давай есць горсцю — абмазаўся ўвесь. Вісеў рукамойнік, я хацеў вымыць рукі: думаў вада, а там дзёгаць. Усадзіў я туды рукі, a аттуда і не выну, я стаў іскаць, аб што мне яго разбіць. Стаялі сярод хаты жорны, а на тых жорнах спаў лысы старык. Я падышоў, хацеў разбіць аб жорны, да как удару етага старыка па лазбяню: ён закрычаў да как справіў ператраску!
    Вот non і гаворыць на работніка:
    — Ну, брат, спасіба табе, што ты так здзелаў, ато бы там нас задзяржалі і лашадзей бы нашых адпраглі, а цяпер, слава богу, мы дома.
    130.	ЯК БАЦЮШКА СЕНА ЕУ
    Пайшоў мужык з папом у лес па грыбы і яны заблудзілі. Хадзілі, хадзілі цэлую ноч і не маглі выбіцца на дарогу. Знайшлі ў балоце стажок сена. Гэты мужык кажа:
    — Лезьма на стажок, бо з'есць воўк нас.
    Гэты мужык узлез, а бацюшка не можа. Ен кажа:
    — Можа, тут і не з’есць мяне воўк,— буду начаваць пад стагом.
    А ў гэтага мужыка быў кавалак хлеба ў кішэні. Бацюшка пытае:
    — Што ты, мужык, ясі?
    —■ Сена.
    Бацюшка просіць:
    — Падай і мне сена.
    — Выскубі і еш.
    Бацюшка выскуб і стаў жавапь,— не можа есці.
    Ен гаворыць:
    — He магу есці,— скінь мне зверху — можа, тое лепшае.
    Мужык скінуў яму з гары.
    Бацюшка не мог сена з’есці і начаваў галодны, а мужык наеўся хлеба. Вядома, мужык усякага чорта можа ашукаць.
    131.	ПАДАРОЖНЫ
    Ішоў здалёка адзін падарожны, утаміўся, прагаладаўся й просіцца нанач. Абышоў усё сяло — ніхто не прымае, такія там жылі паганыя людзі. Што тут рабіць? Хоць начуй пад плотам! Стаіць гэта падарожны сярод вуліцы да й думае, што тут парадзіць. Тым часам ідзе старац — здаравенны мужык, чырвоны, бы рыжок. Падарожны зняў шапку да к яму.
    — Так і так,— кажа,— ніхто не прымае нанач. Памажы ўпрасіць людзей. Што хочаш дам, толькі паратуй у бядзе.
    — Добра,— кажа старац,— толькі ты дай мне за тое саракоўку.
    Шкода падарожнаму грошай, але няма чаго рабіць. Дастаў ён ьаліту, выняў саракоўку й аддаў старцу.
    — Ну,— кажа старац,— я буду нібыта сляпы, а ты будзь маім павадыром.
    Узяўся старац за кій, і пашлі яны ў адну хату. Улазяць яны, аж там госці. Заспяваў старац свае жаласлівыя песні, а падарожны нібыта памагае. Заціхлі госці — слухаюць да ўздыхаюць. Паспяваў трохі старац да й просіцца нанач.
    — Да начуйце ж, божыя людзі,— кажа гаспадар і давай ганяць бабу, каб яна скарэй падала ім пачостку. От толькі пасадзілі іх за стол, а госці пачалі расходзіцца, прыглядаецца гаспадар к падарожнаму да й кажа:
    — Гэ, чалавеча, ты нас падманьваеш: ты не ўбогі, а той падарожны, што нядаўна прасіўся нанач.
    Бачыць падарожны, што папаўся, да й прызнаўся ва ўсём.
    — Ну,— кажа гаспадар,— няхай цябе багі любяць! Начаваць начуй, а за тое, што схацеў нас абшукаць, аставайся без вячэры.
    Падзякуваў падарожны й за тое да й прылёг сабе на лаве спачываць. Тым часам ён бачыць, як частуюць старпа, бачыць, куды гаспадыня хавае тую пачостку, што асталася ад гасцей. От напёрся старац, падзякаваў за пачостку, да й ляглі яны ўсе спачываць. Як ляглі, так і захраплі — спяць, бы забітыя. Голькі падарожнаму не спіцца. Ведама, галодны. Варочаўся ён, варочаўся, а потым ціхенька ўстаў, забраўся туды, гдзе гаспадыня пахавала пачостку, да ўсё й уладаваў, а крошкамі сыра абсыпаў да яечняю вымазаў старцу бараду. После таго лёг сабе падарожны спачываць. От даў бог дзень; усштурхаліся людзі. Устала гаспадыня, уздула лучыну да як зірне на старцаву бараду да паглядзіць, што няма ні яечні, ні сыра, да пачне старца зневажаць, да пачне хрысціць яго кавянёю, дак той аж не ведае, куды дзецца, й давай прасіць у падарожнага ратунку. От падарожны й кажа:
    — А бачыш, як добра браць грошы з людзей, калі яны ў прыгодзе.
    — Аддам і грошы, толькі ратуй ад ліхое бабы.
    А тая пярэсціць яго кавянёю. Тут падарожны ўхапіў за каўнер старца да й вымчаў яго з хаты. Аддаў старац саракоўку да яшчэ й падзякаваў падарожнаму, інто ён укрыў яго ад ліхое бабы. Дак от у дарозе ўсё трапляецца.
    132.	РАЗУМНАЯ ГАЛАВА
    Жыў у вёсцы Смілавічы буйны, багаты пан. Прозвішча яго было Вільчынскі. Вось, гэта было ўвосень, задумаў пан натаргаваць шмат сабе грошай. Загадвае сваім прыдворным:
    — Грузіце тры падводы дабра (збожжа).
    Прыдворныя нагрузілі, упакавалі вазы. Усё было гатова. Пан паслаў у бліжайшую вёску лакея, каб прывёў селяніна, і расказаў яму ў чым справа. Хутка селянін і лакей вярнуліся і былі ў пана. Пан не хацеў браць больш людзей, бо думаў, што будзе лішняя трата грошай на яду дурным мужыкам.
    Ен рашчытаў, што на адной падводзе паедзе сам, на другой мужык, а трэці конь у абозе будзе ісці без кучара. Дабро патрэбна было везці ў бліжайшы горад на рынак, а таму патрэбна
    выязджаць пасля абеда. Такім горадам і быў Мінск. Добрых дарог у той час не было, як цяпер. Вось сонца спусцілася пасля абеда, было каля 6 часоў вечара. Пан загадвае мужыку запрагаць коней. Хутка коні былі запрэжаны. Пан садзіцца на першую падводу з партфелем, трымаючы партфель пад пахай, а другой рукой бярэ лейцы. Мужык, якога звалі Сцяпан, садзіцца на другую падводу, а трэцюю за повад вераўчаны прывязвае к сваёй падводзе. Умасціліся на вазах, паехалі. Выехалі на шырокі тракт (гэта дарога калісьці была праложана з Масквы ў Мінск, яна была ўся абсаджана з бакоў бярозамі. Бярозы былі тоўстыя, старасвецкія, разгалістыя. Сама яна была гразная, што колы вязлі ў гразі, і паехалі павольна).
    Пан Вільчынскі на першым возе сядзіць спакойна, ні слова, бо лічыў нізкім гутарыць з мужыком-лапцем. Вось едуць, едуць, а пан маўчыць. Мужык пануквае на коней ды і годзе. Вечарэе. Ужо і зусім сонца зайшло. Едуць, а коні з кожнаю мінутай становяцца, відаць, затаміліся.
    Пан цярпеў, цярпеў, а потым як загаворыць:
    — Мужык! А, мужык!
    — Чаго,— буркнуў Сцяпан.
    — Але ведаеш, якая ў мяне галава. О, у мяне галава!
    — Чаму, панечка, так кажаце?
    — Ото, у мяне галава, галава!— зноў буркнуў пан.
    Усё было б добра, каб не застанавіўся конь, дзе ехаў пан. Нічога не зробіш, трэба выпрагаць коней і даць ім адпачнуць. I пан не сказаў, чаму ў яго такая галава. Застанавіліся ля адной з тоўстых бяроз, выпраглі коней і пусцілі пасвіцца. Мужык пасе коней і слядзіць за панам, а пан са сваім партфелем ніяк не хоча расстацца.
    Сцяпан і задумаўся аб тым, каб як паглядзець, што там. Вось стала і зусім цёмна. Задумаўся пан, што рабіць з партфелем, у якім ляжалі грошы. I рашыў, што будуць пілнаваць коней па чарзе.
    «Сцяпан паспіць, а я папасу, после я буду спаць, колькі ўлезе, і грошы будуць схованы за гэты час, калі будзе спаць Сцяпан». Так і рашыў пан. Вось ён кліча Сцяпана:
    — Сцяпан, мужык, ідзі сюды!
    — Чаго? — адказвае Сцяпан.
    — Ідзі, будзе дагавор!
    Прыйшоў Сцяпан. Вось пан і выкладвае Сцяпану сваю думку аб тым, каб па чарзе пілнаваць коней. Як сказаў пан, так і трэба было рабіць.
    Сцяпан масціцца пад воз спаць, падсцілае куртку, а пан з партфелем пасе коней. Пан думае, як і дзе схаваць грошы, а Сцяпан думае падгледзець ды абдурыць пана — забраць грошы.
    Вось Сцяпан не спіць, бо прытварыўся, але храпе.
    Пачуў храпенне Вільчынскі і рашыў, што мужык спіць, што можна прыступаць к справе. Ен прыходзіць к возу, узбіраецца на яго ды становіцца на мяшкі, нагінае сук бярозы, прывязвае партфель і пускае.
    Паколькі бяроза была густая, то з-за лісцяў і галінак партфель не было бачна.
    Сцяпан не спаў, а ўсё бачыў, што рабіў пан. Пан тым часам ціхенька-ціхенька злез з воза ды падаўся к коням. Пасядзеў трохі і рашае будзіць мужыка, бо не хочацца сядзець ды і спаць хочацца. Яму трэба было толькі схаваць грошы, а не коней пілнаваць.
    Вось ён і будзіць Сцяпана.
    — Досыць спаць, мужык! Ужо мая чарга. Уставай, ідзі коні глядзі!
    Сцяпан тут яшчэ захроп, пачмыхаў, плюнуў і падняўся, буркнуўшы, падаўся к коням.
    Памешчык лёг у надзеі, што грошы схованы, і хутка заснуў крэпка-крэпка.
    А Сцяпан тым часам, бачачы, што памешчык спіць, узлез на воз, узяўся за галіну, нагнуў яе, адкрыў партфель, забраў грошы, а туды насыпаў пяску, напхаў ламачча.
    Злез з воза, схаваў грошы і пайшоў коней пілнаваць.
    Вось зарэе, а пан не ўстае.
    Тут хутка і пан прахапіўся, загадаў запрэгчы коней.
    Усё было гатова.
    Селі па вазах. Пан зноў звярнуўся к мужыку: