Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Пусці, цётка!
Гаспадыня сюд-туд, не мела, дзе кума падзець, у цялята ўсадзіла.
— Чаго ты,— кажа,— прыбег?
— Ля! Казаў дзядзька цялятка накарміць.
— Што ты са сваім дзядзькам! Я толькі што накарміла і напаіла.
— Адчапіся, цётка! Што мне дзядзька кажа, я буду тое рабіць.
1 ак то гаспадыня і кум чыста патрупянелі, а ён гэта ўзяўшы добрага шушвалка, пашоў цялята выпускаць. Павыпускаў цялята, а кум стаіць загнуўшыся пад жолабам, так то парабак:
—• А ей! —кажа,— цётка, ато ж воўк да цялят улез!
Да ну ж яго там шушвалкам акладаць. Так яна:
— Дзе? Што? Які воўк?
А ён яго перыць да перыць! Як ні вырвецца кум, як ні паляціць, як чорт! Утэды ён цялята пазаганяў дый сам пашоў гараць.
Прышоў як нібы тое згаралі, прышлі дахаты, зноў такая гаспадыня ўжо добрая, што мужык сцешыцца не можа.
На трэці дзень зноў ён ад гарання прышоў бы то купацца.
Прыбягае пад дзверы, гаспадыні недзе яго падзець, так гэта ў мяшок у воўну дый палажыла пад падушкаю.
Парабак гэта ўвайшоўшы ў хату, хутчэй давай дрова шчапаць і воду грэць на коміне. Так гаспадыня пытае:
— А ты што гэта будзеш рабіпь?
— Ля! Казаў дзядзька, каб я ў воўне моль папарыў.
Так гаспадыня чыста скіпянела дый кажа:
— Нашто? Ці ты здурнеў са сваім дзядзькам разам! Я нядаўна перасушвала: молі няма, воўна свежа.
А ён:
— Ат! Што ты мне гаворыш, што дзядзька кажа, буду тое рабіць.
Да гэта выняў мяшок, палажыў серад хаты да давай паліваць кіпятнем, а кум так ужо варушыцца ў мяшку!
— А што, цётка? Ты казала молі няма, бач, як варушыцца!
Выліў цэлы саган вады.
— Цяпер,— кажа,— сушы сабе сама, бо я часу не маю, дый пабег.
Ён з хаты, а кум вылазіць з мяшка, як мыш апоўзла.
— А мая кумка,— кажа,— ужо я да цябе нігды не пайду!
— Чаму? — кажа,— прыдзі, кумок, прыдзі.
— Дальбо, кумка, не прыду, бо ён мяне з свету збавіць.
Так яна:
— Ну, то скажы, кумок, дзе ты будзеш заўтра гараць, то я табе штоколек звару дый прынясу.
— Пад лесам, кумка.
— А якія ж твае валы?
— Адзін,— кажа,— праз спіну белы, а другі праз шыю белы.
— Ну, то добра, я буду ведаць.
Прышлося назаўтра дзень, гаруць яны, гаруць, ажно парабак кажа:
— Дзядзьку, скінь ты свае ганавіцы і дай мне.
— Нашто табе? Ля, здурэў ці што!
— Дай,— кажа,— дзядзюшку, дай, дай, паглядзіш, будзе баль!
He мог ён адчапіцца, мусіў даць. Так то парабак узяўшы і свае скінуў дый аднымі перавязаў шыю валу, а другому пераз спіну да й кажа:
— Дзядзюшку, пагары ты крышку адзін, а я схаваюся ў разору, каб мяне не відаць было.
— Здурэў,— кажа,— гэты хлопец сягодня ці што?
— Ай,— кажа,— ціха, дзядзюшку, зараз будзе баль.
Калі гаспадар аглянецца, ажно чаго нігдачкі не было, нясе гаспадыня палуднаваць! Утэды парабак хутчэй то з разоры схапіўся, ганавіцы пасхватываў дый кажа:
— Кладзі, дзядзьку, хутчэй!
Калі гаспадыня прыгледзіцца, ажно яна не да кума прышла, да да мужыка! Падышла, так гаспадар пытае:
— Ля! Чаго ты прышла?
— От,— так ёй няма чаго ўжо казаць,— гэта вы так цяжка працуеце, наце крышачку ўкусеце то сяго, то таго.
Калі яны паглядзяць, ажно куды! I гарэлка, і мёд, і закуска ўсяляка!
Калі яна разгледзіцца па палетку, ажно і кум недалёка гарэ, так яна гаворыць ужо да мужыка:
— A то ж ун дзе,— кажа,— кум наш недалёка гарэ, трэба клікнуць, няхай і ён пакаштуе.
Так мужык:
— Ну, але,— кажа,— трэба.
— To я,— кажа,— пайду, клікну.
А парабак:
— От,— кажа,— то я сам падбягу, а вы пасядзеце, цётушка. Да то ўхапіўшы свалакі, пабег!
А гаспадыня:
— А нашто ты свалакі ўзяў? Ен спалохаецца цябе.
— Калі, цётушка, у яго надта сабакі лядашчыя, то я баюся, каб не з’елі! — а сам далей да далей!
Кум як аглянуўся, як спасцярог, што парабак са свалакамі да яго бяжыць — як не пойдзе ў лес! А той са свалакамі за ім да крычыць:
— Я табе, гыцлю, спраўлю палудзень!
Так то гаспадыня ўгледзеўшы, што кум пабег у лес, за ім, гаспадар за гаспадыняю, а парабак кума ўжо чорт знае дзе запёр! Яны па лесе бегаюць, гукаюць, а парабак хутчэй вярнуўся да валоў, усё папіў, паеў, што гаспадыня прынесла, а сам зноў пабег у лес, нібы кума шукаці.
Пакуль яны разбіраліся, папрыходзілі, ажно няма нідзе нічагутка! Так то падумалі сабе, што гэта сабакі чые паелі. Пасля таго, ужо ўвечары, намаўляе парабак гаспадара:
— Дзядзьку,—■ кажа,— выбірайся ты нібы дзе ў дарогу за мною: паглядзіш ты, што ў це ў хаці робіцца.
Так той праз цікавасць прыстаў.
Пашлі яны пяшком нібы на кірмаш, а тым часам схаваліся ў гумне.
Гаспадыня, як толькі яны пашлі, хутчэй дала кумаві знаць, a сама панаварывала і панапякала ўсяго ўсялякага. Кум ужо мае прысці, парабак гэта ўзяў гаспадара, увязаў у куль, у салому, a сам чыста адмяніўся і прыходзіць у хату.
— Мая,— кажа,— гаспадыньку, пазволь мне пераначаваць.
Яна крыху паспрачалася і пазволіла. Ён кажа:
— Я і саломку сваю маю пад бок, анно мне дзе куточак легчы дайце.
Палажыў салому ў кутку, сам лёг на лаве, ажно прыходзіць кум пад дзверы дый:
— Мікікее! —забляяў, як казёл, а гаспадыня ў хаце:
— Мікікее! — да хутчэй стол заслала і заставіла ўсім усялякім.
Кум уваходзіць — кума за стол, утэды парабак узяў куля, развязаў:
— От,— кажа,— паглянь, дзядзюшку, што ў цябе ў хаце робіцца, і бывай здароў, бо ўжо ў цябе казлы завяліся.
I то сам у вокавідзі знік, анно вецер халодны загудзеў па хаце.
Утэды гаспадар дагадаўся, што гэта быў чорт, не парабак, дый пераканаўся, якую жонку мае.
136. ЗА ШТО МУЖЫК ПАПУ БАРАДУ АБГАЛІУ
Былі адныя, нядаўна пажаніўшыся мужык і жонка, а да тае маладзіцы падыходзіў non. Дзе быўшы аднаго разу зрабілася яна хвора дый кажа:
— Знахар мне прырадзіў, каб ты прынёс з мора такіх жабаў, то казаў, што мне ад іх палепшае.
Мужык, нябось, ні дурны, зміргаваў, што тут нештась е, так кажа добра і паехаў у лес. Да то як сцямнела, вярнуўся назад, глядзіць, ажно ў стайні стаіць такі харошы конь, што ні жарты, а гэта тым канём прыехаў non дый панавозіў усяго ўсялякага. Ен зара-то пашоў да суседа дый пытае:
— He знаеш, братка, што гэта за конь у маёй стайні?
— He,— кажа,— не ведаю. А-а, гэта, мусіць, ці не non да твае жонкі прыехаў! Знаеш, як зробім? Ты ўсмаліся ў ва што, перамяні адзежу і зрабіся сляпым, а я, братка, перабяруся дый буду пе вадзіць.
— Добра.
Так зара гэдак і зрабілі: перабраўся адзін, другі дый ідуць. Увайшлі ў хату, ажно там non з ёю так банкетуе! Яна здаравюсенька, гуляе так! Яны далі пахвалёны дый просяцца нанач.
— Добра,— кажа,— залезце сабе тамака за храмугу.
Яны пазалазілі дый сядзяць, а яна кажа:
— Ну, ужо выправіла сваго мужыка, мусіць, ужо ён стуль і не веряецца, дый давай падцінаць:
Выправіла мужыка па жабачкі, Каб не вярнуўся да свае каханачкіі
(А яе той мужык называўся Раман). Сусед, як гэта пачуў, так і ёй давай падцінаць:
Ці ты бачыш, Рамане, Свае жонкі спяванне? Вісіць канчуг на сцяне, Будзе папу па сцягне: Папу раз, жонцы, два, Голадырда, голадраі
Поп гэта як учуў, так кажа да яе:
— Трэ яму даць гарэлкі, каб гэдак не спяваў.
Ну, далі яму чарку, ён выпіў дый зноў падцінае еваё:
Ці ты бачыш, Рамане, Свае жонкі спяванне? Вісіць канчуг на сцяне, Будзе. папу па сцягне: Папу раз, жонцы два, Голадырда, голадра!
Поп яму зноў дае гарэлкі, раз, другі, трэці, а пасля ўжо палажыўся з ёю спаць.
Тады яны з печы, да за канчуг, да ну ж папа лупіць. Чыста яго збілі, скумісавалі ў шкументы, наат бораду вырвалі, а цела так спісалі, што аж коваламі адпадала. Тады яны да жонкі, а доўгагрывы неяксь праз акно выскачыў дый паамчаў дахаты, аж закурэла! Лёг ён каля свае жонкі, яна прачхнулася: мац, мац, аж барады няма! Так гэта падняла крэч:
— Мужу, мужу, ці гэта ты?
— A то ж я!
— А хто ж табе бораду абгаліў?
— О-о,— кажа,— як сталі мне бораду галіць, то я і ганавіц зрокся,а ўцякаў!
Назаўтрашні дзень бачыць жонка, аж ён цэлы ў крыві!
— Ля,— кажа,— а гэта што?
Так ён круціў, муціў, але такі канец канцом мусіў прызнацца, а Раманы з тае пары ўжо добра з сабою былі аж да смерпі.
137. ПАЙШОУ ХВЁДАР ЗА НЁМАН ПА ЛЕКІ
Жыў-быў мужык і жонка. У іх быў работнік. Вельмі дужы работнік і разумны. Хата іх стаяла блізка цэрквы. А жонка была вельмі багамольная і сабой прыстойная. Часта ў цэркву хадзіла і папа палюбіла. I дагаварваюцца яны, каб з свету мужыка перавесці, і ім дваім жыць. Поп граху баіцца, а жонка сілы мала мае. Вот non жонку навучае:
— Зрабіся ты хвораю, пашлі яго да знахара за Нёман па лекі, і ён не вернецца навекі.
А работнік гэта знаў і гаспадару сказаў. Жонка кажа гаспадару:
— Я хвора, ты ідзі да знахара па лекі за Нёман.
А там была дарога дрэнная. Трэба было ісці лесам, палямі, і з туль ніхто не варочаўся. I пайшоў мужык з хаты. Зайшоў да хлява, там быў работнік.
— Ну,— кажа,— мудрэц, кажы, што цяпер мне рабіць?
А работнік кажа:
— Гэта справа мая, ідзі за мною, я цябе клікну.
Прыйшоў вечар. Жонка напякла, наварыла ўсяго. Водкі дабыла. Пайшла, клікнула да сябе папа ў госці.
3 радасці селі за стол. П’юць, спяваюць і работніка прыглашаюць.
Работнік бачыць, што non і гаспадыня п’яныя. Пайшоў да хляьа і кажа:
— Ходзь, Хведарку, лажыся ў куль саломы, а я цябе ўкручу і панясу ў хату.
Прэ работнік у хату куль саломы.
Гаспадыня кажа:
— Ты нашто салому прэш?
— Спаць хачу, слацца буду,— кажа работнік.
— Кінь к чорту, ідзі піць будзем,— адказвае гаспадыня.
Работнік пайшоў да стала. Выпілі яны па шклянцы з папом.
Поп заспяваў:
— Пайшоў Хведар за Нёман па лекі, не вернецца навекі.
Спявае і работнік:
— Падзівіся, салома, што робіцца ў цябе дома. Вісіць розга на сцяне, на сцяне, будзе папу і жане.
Поп і кажа:
— Што ты гэта спяваеш?
А работнік кажа:
— А ты што спяваў?
Поп кажа:
— To я праўду спяваў.
Выскачыў Хведар з куля. Давай біць перш жонку, а потым папа.
Малаціў, малаціў, пакуль рукі забаледі. Ды прагнаў жонку і папа з хаты. А з работнікам сталі жыць, пажываць і дабра нажываць.
138. ЗАКАХАНЫ ПОП
У адной вёсцы быў бедны чалавек, а каля яго жыў non. A у гэтага беднага чалавека была жонка харошая, а да яго жонкі ходзіць non. Жонка кажа свайму мужыку:
— Што то будзе, Рыгорка?
А Рыгор кажа:
— Што там будзе?
А жонка кажа:
— Да мяне non ходзіць. Што яму зрабіць, каб ён не хадзіў?
А ў Рыгора была ў сенях скрыня вялікая. Рыгор кажа:
— Змятай сюды сажу ў гэтую скрыню, а калі свае будзе мала, то ідзі да суседзей і бяры болей, каб было палавіна скрыні.