Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Ну, гэты парабак згадзіўся. 200 рублёў у кішЭню, гэтага ку-
ма ізноў панёс, закапаў, а сам пайшоў сабе ў другую старану. I тады за 200 рублёў купіў кусочак зямлі і стаў сам сабой гаспадарыць, і вось казка кончылася.
143. ЯК ГАПА 3 ЯЕ МУЖЫКОМ СЫМОНАМ ПРАВУЧЫЛІ ПАПА I ПАНА АКАНОМА
Жыў Сымон, а жонка яго звалася Гапа.
Жылі яны бедна, Сымон часта хадзіў на ахоту. Вось ён раз кажа жонцы:
— Ты што-небудзь зрабі, каб нам польза была. Я пайду на ахоту, а ты каго-небудзь падгавары.
Вось пайшоў ён нібы на ахоту, а сам залез на гару і сядзіць. А Гапа палажыла сырых дроў у печку і пайшла па вуліцы. Сустракае папа.
— Ты куды ідзеш?
— А вось мой пайшоў на ахоту, дома нікога няма, дак думаю, каб хто-небудзь прыйшоў.
— Ну, дак я прыду.
— Толькі захапі чаго-небудзь, ато ў мяне нічога няма.
— А калі прыйсці?
— Вечарам, гадзін у сем.
Ідзе Гапа далей, сустракае пана.
— Куды ты, Гапа, ідзеш?
— Да вот дома няма нікога, сумна адной.
— To, можа, я прыду?
— Прыходзь, толькі прынясі чаго, бо ў нас дома няма нічога.
— А калі прыйсці?
— Да так, у палавіне восьмага.
Ідзе Гапа далей, сустракае аканома.
— Ты куды ідзеш?
— Да во дома нікога няма, дак я адна вельмі баюся, дак каб хто прыйшоў да мяне.
— Ну, дак я прыду.
Во ўжо ў сем гадзін прыходзіць non і прыносіць нешта ў чамаданчыку.
Пакуль Гапа гаварыла з ім, пакуль тыя сырыя дровы распальвала, стучыцца пан.
A non думае, што гэта Сымон, і залемантаваў:
— Ox, божа мой, куды мне дзявацца?
— Бацюшка, раздзявайся да пад печ скарэй.
Той пад печ і сядзіць разам з курамі. Уваходзіць пан. Зноў пакуль пагаварылі, пакуль сырыя дровы распальвала, нехта стучыць.
— Ох, гэта, мусіць, мой чалавек з ахоты вярнуўся.
— А куды ж мне дзявацпа?
— Распранайцеся ды хутчэй пад печку.
Уваходзіць аканом, прыносіць з сабой частаванне і гарэлку. Толькі яны селі за стол, аж Сымон стукае ў дзверы.
Гапа кажа аканому:
— Ты, паночак, раздзявайся, станавіся на покуце, будзеш Мікалаем-цудатворцам.
Толькі Сымон уваходзіць, а Гапа яму:
— А чаго ты, ліха табе, вярнуўся, я яшчэ нічога не зварыла.
— Нешта стрэльба не страляе, трэба праверыць. Во насыплю новага пораху, накладу новага шроту і стрэлю пад печ.
— Ды не страляй — усіх курэй пазабіваеш.
— А што мне куры, калі стрэльба не б’е.
Як пачуў гэта non, выскачыў з-пад печкі ды як пабег!
— А божа ж мой, што за нячыстая сіла? А гэта што?
— А гэта бог прыслаў нам Міколу-цудатворца.
— Ох, ва імя айца і сына, каб выгнаў нячыстую сілу, дай хоць Міколе памолімся і свечку пастаўлю.
Узяў свечку, запаліў і Міколе засунуў. Ен стаіць, моліцца, a свечка пячэ.
Цярпеў, цярпеў той аканом, а потым як рване і ўцёк.
А Сымон з Гапай сядзяць, п’юць да смачна ядзяць.
I казцы канец.
144. ЯК МУ?КЫК 3 БЯДЫ ВЫВЕУСЯ
Быў сабе чалавек з жонкаю, дай раз пашла яна да папа да споведзі. Ажно non не спавядае да ўсё пытае, ці нанач прысці.
Так яна гэта кажа:
— Добра.
Да то прышоўшы дахаты, сказала мужыку.
Так мужык кажа:
— А ідзі ж ты да другога, цікавасць, што той скажа.
Яна пашла, ажно і той таксама пытае:
— To чаму ж,— кажа,—бацюшка, прыдзі.—Дай прышоўшы, зноў сказала мужыку:
Ну, то ідзі яшчэ да трэйцяга, пагледзімо, што той будзе казаць?
Яна пашла да трэйцяга, ажно і той не лепшы быў за тых. Так пад вечар ужо мужык кажа да жонкі:
— Чуеш, я бы то паеду ў дарогу, а ты іх тудакава прымай.
Заехаў на канец сяла, паставіў каня ў сваяка, а сам як сцямнела, падышоў пад акно дай слухае. Ажно non пытае:
— Скажы ж, міленька, дзе ж я схаваюся, як твой мужык прыедзе?
— Там у каморцы,— кажа,— стаіць кадушка з пер’ем, то ты туды лезь.
Так гэта чалавек пашоў, сеў на брычку да па кані, да па Kani, дай то пад акно пад’ехаўшы:
— Прруу!—кажа,— каб це ваўкі! Разляцелася ты!
Уваходзіпь дахаты і давай бы то крычаць на жонку:
— Падло ты! Чаму ты ніколі не прыпомніш, што ўзяць з сабою, ато я стуль да стуль мусіў варочацца!
I гэта, нібы ўзяўшы тое, зараз зноў паехаў. Заехаўшы на канец сяла, паставіў зноў у таго сваяка кабылу, а сам прышоў пад акно дай слухае. Ажно прышоў і другі non дый пытае:
— А дзе ж ты мяне, саколка, схаваеш, як мужык прыедзе? Кажа:
— У печ улезеш.
Той кажа:
— Добра.
Ажно нібавам затарахцела каля акна, так non барджэй у печ, а мужык у хату да давай сварыцца на жонку, што хлеба ў дарогу не дала. Нядоўга ждучы, узяў хлеб дай паехаў на тое самае месца. Потым падходзіць пад вакно, слухае, ажно і трэйпі non пытае:
— А дзе ж ты мяне, маладзіца, схаваеш, як твой мужык прыедзе?
А яна:
— Няма дзе, хіба,— кажа,— у комін.
Так мужык, гэта пачуўшы, пабег барджэй па кабылу, сеў і прыязджае. Адлажыўшы, уходзіць у хату дай кажа да жонкі:
— Давай есці.
— To што я табе,— кажа,— дам, калі нічога няма.
— To навары мне!
I сам гэта пабег на двор, увалок карча смольнага, пашчапаў і давай у печы распальваць. Пачало гарэць, ажно бабоўх! I non з коміна зваліўся нежывы.
Так гэта ён узяў яго пад печ падкінуў да то наставіў саган вады дай, як закіпела, панёс да каморкі і люсь! у пер’е.
Тут з віскам і non выскачыў, пакрычаў, пакруціўся і ўпаў на месцы. Ен і таго пад печ падкінуў. Потым ужо як у печы выгарала, ён і таго дастаў дай пад печ падкінуў.
Ажно ўходзіць якраз на той час маскаль і просіцца нанач. Кажа:
— Дзе тут у нас — няма дзе: ось такая бяда сталася, прышоў non дай умёр.
А ён кажа: ,
— To што, я яго пахаваю.
Гэта кажучы, узяў папа на плечы і нясе на рэку тапіць. Ажно стаіць над рэкаю другі маскаль на варце дай, пачуўшы што нехтась ідзе, пытае:
— Хто ідзе?
— Чорт!
— Што нясе?
— Папа!
— Куда?
— У рэку тапіць!
— Зкудава?
— 3 Чудава!
Так той і пусціў, а ён у рэку папа го-оп! Аж вада забульгацела дай пашоў да таго гаспадара.
Тым часам той выцягнуў другога з-пад печы, пасадзіў на лаве дай сядзіць. Ажно і той маскаль уходзіць, так гаспадар кажа:
— А што, ён такі за вас хутчэй прышоў!
А ён кажа:
— А ліха на це! Я цябе буду па сто раз насіць?
Дай то закінуўшы на плечы, панёс у рэку. Прынёс яго, ажно вартаўнік:
— Хто ідзе?
— Чорт!
— Што нясе?
— Папа!
— Куда?
— У рэку тапіць!
— Зкудава?
— 3 Чудава!
Нім маскаль вярнуўся, ажно гаспадар і трэйцяга пасадзіў на лаві. Прыходзіць:
— А гэта што за чума?
— Ля, ато ж зноў прышоў!
Так маскаль ужо тым разам папрасіў мяха, усадзіў папа дай памчаў да ракі.
Прыходзіць над рэку, ажно вартаўнік:
— Хто ідзе?
— Чорт!
— Што нясе?
— Папа!
— Куда?
— У рэкутапіць!
— Зкудава?
— 3 Чудава!
Так гэта бухнуў яго ў воду дай ужо пашоў на начлег. Назаўтра давай у званы біць, каб папы выходзілі на мшу. Звоняць, звоняць, ужо і палудзень, а папоў як няма, так няма! Так давай шукаць іх па месце, усюдачкі — таксама няма! Пачалі людзей распытваць, так той вартаўнік кажа:
— Я бачыў, як чорт насіў усіх трох у рэку тапіць, пытаюся: «Хто ідзе?» — А ён кажа: «Чорт».— «Што нясе?» — «Папа!»— «Куда?» — «У рэку тапіць».— «Зкудава?» — «3 Чудава».
Калі ні пачнуць шукаць у вадзе, ажно находзяць: двох так ляжыць, а трэйці ў мяху!
145. ПОП У КУБЛЕ 3 ПЕР’ЕМ
Сядзеў non у саду і чытаў кнігу. Непадалёку ад яго жанчына брала ваду. Як яна нагнецца, non рагоча: «Гі-га-га...» Прыйшла яна да свайго мужа і пытае:
— Чаго гэта non рагоча, калі я бяру ваду?
— А ты сама засмейся, тады даведаешся.
Яна так і зрабіла. Поп ёй і кажа:
— Я да цябе нанач прыйду, як твайго чалавека не будзе дома.
Яна ж расказала ўсё мужу. Згаварыліся яны пакпіць з папа. Аднойчы гаспадар запрог каня і паехаў з двара. Як пабачыў
non, зачасаў свае кудлы, схапіў полы рызы і прыпусціўся бежкам да маладзіцы.
Маладзіца пасадзіла папа за стол, але папу не церпіцца: устае з-за стала, скідае адзенне і ідзе да маладзіцы. А ў гэты час мужык застукаў у вакно.
— Куды мне дзецца? — пытае non.
— У кубел у сенцах.
Поп бултых у кубел, а там было пер е.
Гаспадар увайшоў у хату і кажа:
— Павязу прадам гэты кубел з пер’ем.
Абвязаў пасцілкаю кубел, паставіў на воз і пагнаў каня. Добра абабіў non бакі! Абмазаўся аб бочку, якая была калісьпі са смалою, пер’е папрыклейвалася.
Едзе мужык і сустракае салдат. Афіцэр паслаў салдата спытаць, чаму мужык едзе не па дарозе, а па раллі.
Мужык адказвае:
— Чорта вязу.
Захацелася афіцэру і салдатам пабачыць чорта.
—■ Дайце дваццаць пяць рублёў, пакажу,— кажа мужык.
Далі яму дваццаць пяць рублёў.
— Толькі вы станьце ў два рады і як чорт пабяжыць, біце яго палкамі.
Пасталі салдаты ў дзве шарэнгі, узялі ў рукі палкі. Адкрыў мужык кубел. Як выскачыць з кубла штосьці чорнае, кудлатае, ўсё ў пер’і ды як пабяжыць, ледзь успелі салдаты па разу апусціць на яго палкі. Чорта і след прастыў — так шпарка пабег. Прайшло некалькі дзён. Сядзіць non у садзе і чытае кніжку. Ідзе жанчына і смяецца.
— Смейся, трасца тваёй мацеры, але больш не ашукаеш,— кажа non,— хопіць браць за мяне двацпаць пяпь рублёў.
146. ЯК ЧОРТ ТАПІУ ПАНОУ
Жыў сабе адзін чалавек і была ў яго дужа гожая жонка. Дак от на яе ліха, кожная гожая жанчына заўжды круціць хвастом, заўжды кала яе труцца мужчыны, бы сабакі. Толькі чалавек з хаты, дык госці к жонцы ў хату, як піць даць, збіраюцца. Сабраўся раз той чалавек у вялікую дарогу, насыпаў у мех коням аўса, напхаў вялізазную дзяругу самага лепшага мурожнага сена, палажыў у торбу цэлы бохан хлеба да кусок сала,
насыпаў у мяшочак круп да солі, кінуў на воз чагунец, нібыта збіраецца ў дарогу на цэлы тыдзень. От наказаў ён жонцы, каб яна шчыльна даглядала гаспадарку да й паехаў паціхеньку, нібыта аберагае коні, каб яны не патаміліся ў вялікай дарозе. Папхаўся ён, а жонка думае, што цяпер не хутка вернецца да гасподы. Сказала яна суседцы, а тая другой, другая трэцяй. Праз часіну ўся вёска даведалася, што той чалавек паехаў у вялікую дарогу. I пачалі збірацца к той гожай маладзіцы яе каханкі. Яшчэ на змроку прыбег к ёй вельмі гарачы малады панічык. Толькі ён ускочыў у хату, як хтось стукае ў дзверы. Куды тут дзявацца?.. I ўлез ён у печ. Адчыніла маладзіца дзверы, аж там другі пан. Чуць толькі яна ўпусціл^а яго, як зноў хтось стукае ў дзверы. Пашла яна адчыняць. а пан шамелях у печ. Чуе, што хтось е, але няма чаго рабіць: ляжыць моўчкі, бы тхор. Улез у хату малады купец і пачаў захаджацца каля маладзіцы. Толькі раптам хтось зноў стукае ў дзверы. Спужаліся яны, не ведаюць, што рабіць. Маладзіца дагадалася, што гэта, мабыць, вярнуўся гаспадар.