Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— А дзе гэты кацялок з грашмі?
— Пад ложкам стаіць у мяне ў хаце.
Скончылася споведзь. Поп па ўсёй сваёй малебені прыходзіць дахаты і з жонкай радзіцца:
— Што мне рабіць? Як грошы ад дзеда ўзяць?
I вось рашыў non пайсні да дзеда ўначы і забраць грошы. Адзеў ён валовую шкуру з рагамі і пайшоў уначы па грошы. А дзед з бабай спяць і нічога не думаюць. Поп прыйшоў пад іх акно і рогам стукае ў шыбу.
■—• Дзед, дзед, ці ты спіш?
Дзед ускочыў з ложка, падбягае да акна.
— Хто там?
— Чорт з рагамі, прыйшоў па свой кацялок з грашыма.
Бачыць дзед за шыбай пачвару нейкую з рагамі і, доўга не думаючы, ад акна адскочыў, на каленкі ўкленчыўся і дастаў з-пад ложка кацялок, адчыніў акно і дае кацялок «чорту». Узяў non грошы і панёс да сваёй хаты. Прыходзіць дахаты, стукае ў дзверы. Жонка адчыніла папу дзверы, запаліла свечку і бярэ ад яго кацялок з грашыма. Але рукі папа да кацялка прыліплі і не можа ён іх адарваць. Тады non кажа папісе:
— Здымі шкуру з плячэй.
Папіха ўчапілася за рогі — хацела шкуру валовую сарваць, але шкура гэта прырасла да цела. I кажа non папісе:
— Гэта няшчасце і гора. Трэба нясці грошы назад дзеду, можа, тады што паможа.
I панёс non да дзеда грошы зноў. I зноў стукае ў акно.
— Дзед, уставай, ідзі пад акно, бяры кацялок з грашымі, бо яны твае.
А дзед, доўга не думаючы, з ложка ўскочыў і акно адчыніў. Поп паставіў кацялок на акно і паўтарае:
— Бяры, дзед, грошы, бо яны твае.
I адразу рукі папа ад кацялка адсталі. I пайшоў non дахаты. Тады папіха лёгка шкуру валовую з яго зняла.
Быў non ужо валом і зноў стаў такім, як быў, чалавекам.
154. ЗАВІДНЫ ПОП
У аднаго вельмі беднага чалавека памерла дзіця. Просіць бедны чалавек суседзей зрабіць дамавіну і выкапаць магілу для дзіцяці. Але, ведама, калі чалавек багаты, то ўсе яму памагаюць, а беднаму — ніхто. Прасіў, прасіў бедны чалавек, але ніхто
не пайшоў капаць яму. Горна яму, слёзы так і цякуць, бы з бярэзіны сок. Няма чаго рабіць, трэ ісці самому капаць яму для свайго дзіцяці. Кажуць, гэта вельмі вялікі грэх, але што зробіш, калі ад беднага і людзі адступіліся. Узяў бедны чалавек заступ і пайшоў, але перш зайшоў к папу, і просіць, каб пахаваў дзіця.
— Добра,— кажа non,— толькі ты мне перш прынясі дзесяць злотых і паўасьмінку аўса.
—• Няма,— кажа,— бацюшка, у мяне ні аўса, ні грошай.
I давай прасіць, каб non пахаваў дзіця так, а што ён ужо потым адробіць. Куды там! Поп не хоча і слухаць. Як ні прасіў бедны, non стаіць на сваём да й толькі. Заплакаў бедны з жалю і пайшоў капаць магілу. Вось капае ён да капае і выкапаў гаршчок з грашыма: чырвонцы аж ззяюць... Панёс гэты бедны чалавек гаршчок з грашыма да гасподы і схаваў яго пад печ, а адзін чырвонец прыносіць папу. Здзівіўся non, адкуль гэта ў беднага золата, і давай выпытваць. Бедны ўсё і расказаў, як было. От пахавалі ў беднага чалавека дзіця. Сама пападдзя з папом потым зайшлі ў хату к беднаму на памінкі. Толькі позна разышліся ўсе. Астаўся бедны чалавек адзін з жонкаю. Прыйшоў гэта non дамоў і хочацца яму адабраць ад беднага грошы. Зарэзаў гэта ён казла, абвярнуўся ў казліную шкуру, прыладзіў рогі да й пайшоў у самую глупасць к беднаму пад вакно. Прыйшоў, высунуў у вакно галавішчу з рагамі і кажа немым голасам:
— Аддай мае грошы.
Спалохаўся бедны чалавек і аддаў гаршчок з грашыма. Ухапіў non аберучкі гаршчок і пабег дамоў. Прыбег, хоча паставіць гаршчок на стол, да нельга — рукі прыраслі. Папробавала пападдзя садраць з папа казліную шкуру. Куды там! I шкура, і рогі прыраслі. Што ні рабіў завідны non, нічога не ўрадзіць. Прышлося прасіць беднага чалавека, каб ён забраў свае грошы. Сабраліся людзі, дзівяцца на папа, а ён толькі казлінаю барадою трасе. Вось прыйшоў бедны чалавек і як узяў свае грошы, дак і шкура з папа звалілася, да не толькі казліная, але і свая. От які быў завідны non.
155. ЗАВІДЛІВЫ
Як жыў сабе адзін дзед, да быў ён дужа бедны. I быў у таго дзеда адзін сын. Вот тэй сын прастудзіўся ўзімку, захварэў і памёр. Пайшоў дзед прасіць, каб памаглі яму выкапаць ямку
і здзелаць труну. Ну, ніхто к яму не йдзець, бо ён быў дужа бедны. Тады ён кажэць сам сабе: «Есць у мяне карыта, укладу я яго ў карыта, дошкай накрыю і пахаваю!» I пайшоў сам капаць яму. Капаў ён, капаў, зямля мёрзлая, аж тапаром сячэць... Ідзець нейкі чалавек, старэнечкі:
■— Памагай бог!
— Дзякуй, дзядулька!
— А ці мерзла зямелька?
— А няго не, дзядулька!
— Капай-тку ты вунь там пад елкай: там будзець мякчэй. Сказаў гэтак і пайшоў.
Стаў ён капаць пад елкай, аж там зямля мяккая. Капаў, капаў ён і выкапаў гарлач золата. Абрадываўся дзед, пайшоў дамоў, наняў дзелаць харошую труну і наняў папа хаваць. Вот, як пахавалі, дзед і заплаціў ім чырвонцамі. Тады жонка таго папа стала завідываць дзеду і кажыць на папа, каб ён пайшоў украў у таго мужыка золата. Поп кажыць:
— Як жа я пайду: ён мяне спазнаець!
А яна кажыць:
— Зарэж вала, аблупі яго з галавой, надзень на сябе шкуру з рагамі, а я зашыю. Ідзі гэтык к яму, ён спужаецца і пабяжыць, а ты вазьмі золата.
Поп абшыўся ў валіную шкуру і пашоў к мужыку. Той як увідзеў, перапужаўся і пабег уцякаць. Узяў non сабе золата і панёс дамоў. Аддаў там жонцы золата і стаў знімаць з сябе шкуру. Ды не! Шкура не знімаецца, бы зжылась. Так ён і не зняў яе і памёр. Завезлі яго ўлес, укінулі ў роў і закідалі калодкамі...
156. НЕБЯСПЕЧНЫЯ СКАРБЫ
Чалавек на навіне выараў казан грошай да, як саўсім сцямнела, прынёс дадому дай закапаў пад печчу. Было б усё добра, калі б не жончын язык; не выцерпела дай расказала куме пад прысягаю, што тая нікому не скажа, а кума шапнула сваёй куме, аж ось даведалася дзячыха, расходавая баба, дай кажа да сваго чалавека:
— Дурны мужык, грошы перавядзе, а толькі карчмары нажывуцца, дак няхай жа лучшай мы, хрышчоныя, скарыстаем.
Вісела ў іх на гары шкура з рагамі з чорнага вала, каторы, не даждаўшыся юр’евае расы, узяў ды здох. Трохі яе размачылі,
штоб была вахкаватая, дзяк надзеў шэрсцю наверх, падперазаўся да ў самую поўнач падышоўшы к мужыку пад акно, рагамі бразнуў у абалонку так, што аж шкло пасыпалася, дай загудзеў грубым голасам:
— Аддай мае грошы, што выараў!
Месяц ужо быў высока, ноч відная, дак мужык, добра разгледзеўшы, што за акном стаіць чорт з рагамі, без ніякай гутаркі аддаў яму грошы да, падзякаваўшы богу, што спас яго ад чартоўшчыны, заснуў сном праведнага.
Дзячыха ждала сваго чалавека, паадчыняўшы дзверы, а ён, прышоўшы, кажа:
— Барджэй бяры грошы, бо мне рукі так памлелі, што і расчапіць нельга да шкура вельмі пячэ.
Яна хацела ўзяпь, але куды там: казан прырос да абедзвюх рук, папробувала шкуру сцягці, аж палянь! і шкура прырасла да ўсяго цела, і рогі на галаве тырчаць — не хістаюцца. 3 гарачкі ўхапіла нож дай цялях па шкуры: з прарэху брызнула кроў, а дзячок крыкнуў ад болі.
Ен такім і астаўся да канца сваго веку.
157. ПАПОВА ЗАВІСЦЬ HE ПАШЛА У КАРЫСЦЬ
У вадной вёсцы была цэрква і non, і быў там мужык багаты і меў пару валоў добрых. Папу хацелася, як бы гэтыя валы дастаць сабе. Так давай хадзіць да мужыка і прасіць, каб і ён да яго прыходзіў, кажа:
— To ж мы на цэлую вёску найбагатшы: у цябе пара валоў добрых і ў мяне пара валоў добрых, то мы адзін другому роўня.
Мужыку гэта спадабалася, дак кажа:
-— Праўда, ойча духоўны, што праўда, то праўда, з намі ніхто не паправіцца. колькі тут ест.
Ну, і давай хадзіць то мужык да папа, to non да мужыка, і жывуць сабе ў прыязні. Поп добра лгаць умеў, а мужык яшчэ лепей, так раз кажа non да мужыка:
— Я добра лгу і ты добра лжэш, залажэмся на пару валоў, каторы каторага пералжэ, то той таго валы забярэ.
— Лобоа,— кажа,— няхай ойцец упярод лжэ, а я потым буду.
Так non лжэ, а мужык усё кажа:
— Праўда, ойчэ, праўда,— так што non і не прыдумае, што больш лгаць, дай кажа:
— To ты ўжо лжы.
Так мужык кажа:
— Вы, мусіць, аб том і не ведалі, што як меў мой бацька нарадзіцца, то я піва рабіў, адно замнога даў хмелю, і піва было замаладое. Як зачало ж яно хадзіць, пашло па агародах, па балоце, усюды парасхадзілася. «Што тут рабіць? Бяда! — думаю я сабе,— прапала піва». Так я гэта на жонку да на дзеці:
— Бярэце,— кажу,— граблі да рэзгіні да то хутчэй пазграбайце піва!
Ледва не ледва мы яго пазбіралі да панасілі. Анно ж як гэта піва асела, зрабілася зусім мала, а тут і ячмешо няма, няма з чаго рабіць. Так давай я суседа прасіць, каб пазычыў мерку ячменю. Ледва я выпрасіў дай думаю сабе: «Што я з гэтага ячменю зраблю, зусім мала даў, лепш я гэты ячмень пасею ў вагародзе і пажду, як нарасце, то дараблю піва».
Анно ж як на бяду, парос гэты ячмень пад самае неба. Ну, што тут рабіць? Нават не ведаю, ці пара ячмень жаць, ці не? Палез я гэтага ячменю глядзець, анно яшчэ зялёны, думаю я сабе: «От так блізенька, зайду ж я да неба, пагляджу, што там робіцца, пакуль ячмень паспее».
Ажно я ўвайшоў да неба, аж як сходзіцца бура — чыста ўсей ячмень палажыла на землю. Думаю ж я сабе: «От цяпер то я ўжо навекі прапаў! Іду я далей, аж усе святыя гарох малоцяць, а святы Пётр з бізуном стаіць над імі. Давай я яму кланяцца і прасіць, каб мне што парадзіў. Аж кажа:
— Ідзі да пана Езуса: вун ячмень вее, папрасі.
Я гэта да пана Езуса, да ног, да ну ж прасіць, да ногі цалаваць, каб быў ласкаў, даў мне хоць мерачку ячнае мякіны.
Аж пан Езус кажа:
— Вазьмі ж сабе, я табе не шкадую.
Я гэта пакланіўшыся, давай вяроўку круціць, скруціў дай палеэ. Злез я да палавіны толькі, бо вяроўкі не стала,— бяда! што тут рабіць? Так от што я рабіў: угарэ ўрэжу, а ўнізу ўтачу і зноў лезу. Злез чуць-чуць ужо не да зямлі і зноў не стала сажняў зо тры — вішу я. Анно ж едзе пан чапвёркаю, а хфурман з такім доўгім батам, як ні дзёрне мяне па шыі, так я ўрваўся і заляцеў аж да пекла. Паглянуў, анно ж там, няхай бог бароніць, як людзей мэнчаць, але каму, каму, а вашаму бацьку то найгорай: запраглі ў драбясты воз і смалу возіць.
— Лжэш,— кажа,— дурніо!
— Аддай, ойча, мае валы!
158. ПРА РАЗУМНАГА ПАПА
Недалёка ад мястэчка Берастэчка жыў non, талаканны лоб, а ў папа быў вельмі добры, верны слуга. Поп вельмі любіў хадзіць на рэчку, дзе акунаўся некалькі разоў не гледзячы, якая была пара года.
Але аднойчы перад ноччу сустрэчы зімы з вясной ён пайшоў на рэчку і акунаўся доўгі час, чым хацеў прыскорыць прыход вясны і замаліць вадзяных. Пасядзеў час, другі, а на трэці чуць вылез, заняло яму дыханне і рэч, ледзь дацягнуўся дадому.