• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — He стое етаму чалавеку быць дзесятнікам, здзелай яго войтам!
    Чэраз нядзелю пан ізноў прыехаў. Людзі яму адказваюпь: — He стое яму быць войтам, здзелай яго старастам!
    Так здзелаў яго старастам, а сам паехаў дамоў. Прыязжае гэты пан у трэцюю нядзелю, етыя людзі кажуць яму:
    — He, пан, не стое яму быць старастаю, здзелай яго над часцю ляндвойтам!
    Пан здзелаў яго ляндвойтам і паехаў дамоў. Быў у етага пана хвальверык, і памёр у яго там прыкайшчык. Ен яго схаваў і паехаў сабе другога прыкайшчыка шукаць. Заязджае ў тое сяло, дзе гэты ляндвойт быў, людзі і гаворуць:
    — He, пан, не стое яму ляндвойтам быць, здзелай яго прыкайшчыкам!
    Еты пан і кажа:
    — Да, мне прыкайшчык і трэба!
    — Ну, вот жа, пан, і ў свеце такога чалавека няма разумнага!
    Ну, пан і ўзяў яго к сабе ў хвальверык за прыкайшчыка. Жыве гэты чалавек там за прыкайшчыка, правіць дзялы харашо. Прайшла зіма, даў бог вясну, і сталі людзі пахаць палоскі на яр. Тады большага брата сыны сталі гаварыць бацьку свайму:
    — Вот, таць, усе людзі папахалі палоскі свае, а нам не на ком: адзін бык да й той не здолее. Схадзі ты, таць, к нашаму дзядзьку, а к свайму брату, у хвальверык, і папрасі ў яго хоць аднаго воліка, а калі ласка, дак і пару. Ці не папахалі б і мы свае палосачкі!
    Еты бацька гавора:
    — Ах, мае сыны! Вы не знаеце, які ваш дзядзька, а мой брат, які ён хвабры і сярдзіты. Ен нам і валоў етых не дасць, а толькі мяне зняважа!
    Етыя сыны і кажуць:
    — Да што бог дасць, то і будзе! Можа, ён нас і пажалее, і пару валоў, можа, ён нам дасць! Вот, татка-саколак, вазьмі ты кашолак і ідзі прасі яго на прамілуй бог!
    Ен узяў кашолак і пайшоў ік брату ў хвальверык. Прыходзя к яму ў хату.
    Брат убачыў:
    — Што ты, брат, прыйшоў?
    — А што ж, брат, я прыйшоў? К табе! Прасілі твае пляменнікі, а мае сыны, і я прашу: дай ты нам пару валоў із сохамі.
    Брат еты і гавора:
    — Нашто яны вам?
    — Эх, брат мой родны, да людзі палосачкі папахалі, а нашы не, няпаханыя; дак здзелай міласць, братка наш родны, пажалей ты нас: дай ты нам пару валоў із сохамі!
    Еты брат ускрычаў:
    —Нашто я вам буду пару етых валоў даваць, вы іх паністожыце!
    — He, братка, будам глядзець так тваіх валоў, як сваё вока ў лысіне!
    Ён, етый брат, пакрычаў, пакрычаў і даў яму пару валоў із сохамі, із калёсамі. Гэты чалавек запрог валоў у калёсы, паклаў сохі на калёсы і паехаў дамоў. Прыязджае дамоў, яго сыны і рады ета, што дзядзька даў пару валоў.
    Тады яны етых быкоў у сохі, і запраглі'і свайго ў саху і паехалі палоску пахаць. Ета недалёка ад дзярэўні. Прыехалі ік палосцы і пагналі адзін за адным гуськом. I сталі яны рады, што із роду ў тры сахі не пахалі, ато прышлось пахаці. Абагналіся яны тры разы кругом палоскі етыя, так прыходзя чалавек ік ім:
    ■— Божа памажы вам, людзі добрыя!
    — Здароў, старышок паштэпны!
    Ну, етый чалавек і кажа:
    — Ну, кажыце, людзі добрыя, каго вам жальчэй: ці дзядзькавых валоў, алі дзядзькавага сына?
    Етыя сыны сталі, валоў унялі і заплакалі:
    — Госпадзі божа, што ета такое за бясчасце: каму-небудзь да нада ўміраць? Валоў пажа/іей, дык дзядзькаў сын умрэ ў хвальверку, а пажалей сына, дык валы падохнуць. Плачуць яны да думаюць, а ён гавора:
    — Доўга не думайце: гаварыце скарэй!
    Яны абдумалісь, што ў дзядзькі адзін сын, а валоў цэлы хвальверык.
    — Дак няхай,—■ кажа,— валы дохнуць, як дзядзькаваму сыну аднаму паміраць!
    Ну, етыя валы тут жа сейчас у сохах і падохлі. Сыны гэтыя кінулі валоў, пайшлі к атцу зноў у двор у свой:
    — Вот, таць, ідзі зноў к дзядзьку, скажы, што валы падохлі!
    — Як жа яны падохлі?
    — А так і так: ці дзядзькаваму сыну ўміраць, ці валам падыхаць. Мы сказалі — валам!
    — Ну,— кажа,— мае сыны, цяпер мая смерць, ён мяне заб’е там, хоць павесся.
    ■— Ну, татка, хоць бі, хоць павесь, а ўжо трэба сказаць, што валоў няма, што падохлі валы!
    Ен узяў за кашэль і пайшоў к брату ў хвальверык. Прыходзіць к брату ў хату.
    — Што ты, брат, ізноў прышоў?
    — Эх, брат, тваіх валоў ужо няма, падохлі!
    Етый брат ускрычаў:
    — Эх, брат! Як я не хацеў табе даць, што ты бяздзельнік, што ты маіх валоў паністожыш, а яно так і ёсць. Ну, брат, пойдам с табой к пану на жалабу, ета валы не мае, а панскія!
    Узялі і пайшлі. Ішлі, ішлі, прыходзяць у сяло — і царква ё і non. Увайшлі ў сяло, етый прыкайшчык і гавора:
    — Ноч насцігае,'ну, куды, брат, пойдам на ноч?
    — Брат, куды ты пойдзеш, туды і я,— патаму — я вінаваец.
    — Ну, пойдам к папу!
    — А ўжо ж, брат, пойдам: куды ты пойдзеш, туды й я!..
    Прыйшлі к папу. Толькі ўвайшлі ў хату — у етага папа радзіны. Еты non за прыкайшчыка за етага, пасадзіў яго за стол ідавай гарэлку піць:
    — Слава богу,— кажа, што вас бог прынёс! Мне бог даў радзіны!
    П’юць яны гарэлку, а етый вінаваец стаіць. Стаяў, стаяў, тады ўзяў — вісіць полаг — ён падышоў і сеў на палу ля полагу. I на палу няма нікога: ні парадзіхі, ні бабкі — яны хадзілі ў лазню, парыліся. Прыходзя пападдзя ўперад за бабкі, а етый чалавек сядзіць каля полага. Пападдзя і гавора:
    — Вот, тыя сядзяць за сталом і закусуюць, а табе і чаркі гарэлкі не дадуць,— кажа.
    Яна ўзяла адвярнулася ад яго, як яна спіць, у голавы, і ўзяла пляшку гарэлкі і налівае яму чарку гарэлкі.
    — Будзь,— кажа,— здароў, чалавек добры!
    — Піце, матушка, на здароўе!
    Яна ўзяла, прыкушала і дала яму. Ен сядзіць і думае. «А ці дасць другую, ці не, а ету вып'ю!» Налівае яму і другую, ён сам сабе думае; «Ці дасць другую, ці не, а ету вып'ю!» Налівае яму і трэцяю. Ён і тую выпіў. Тады ету пляшку паставіла ў голавы, а сама пайшла із хаты вон. Прыходзя бабка к полагу і кажа яму:
    — Вот, чалавек добры, тыя п’юць і закусуюць, а табе і чарачкі не дадуць!
    Адвярнулася ад яго, узяла тую пляшку зноў і налівае чарку гарэлкі і кажа яму:
    — Чалавек добры, будзь здароў!
    — Пі на здароўе, бабка!
    Яна ўзяла, трошкі прыкушала, даліла яму і паднося.
    — На, чалавек добры, выпі!
    Ен чарку ету ў рукі ўзяў і сам сабе сядзіць і думае: «Ці дадуць другую, ці не, а ету вып’ю!» Налівае яму і другую, і трэцюю — зноў тры выпіў! Узяла яна пляшку ету, паставіла ў голавы, і сама кудысь адвярнулася. Еты чалавек выпіў ладна гарэлкі, а закусіць — можа, дні тры не еўшы быў, нашча — і не далі яны яму закусіць нічога. Еты чалавек стаў п’ян крэпка і сядзеў ён ля запечку. I на ўзапечку ў пялёначках ляжыць рабёначак етый, папялёначак у начоўках. Тады еты чалавек ап’яніўся і пасунуўся паўз сценку да локцем у ночвы на папялёнка етага, і задавіў етага младзенца!.. Сабралісь пападдзя, бабка, палядзяць, аж ён ужо задавіў папялёнка! Яны закрычалі і ў ладоні запляскалі і кажуць на етага прыкайшчыка:
    — Што ты ета к нам такога чалавека прывёў, іздзелаў ён нам бясчасце — папялёнка задавіў!
    Етый non выскачыў із стала і гавора на прыкайшчыка:
    — Куды ты з естым чалавекам ідзеш?
    Ен сказуе:
    — Вот, бацюшка, ета вінаваец мой — вяду к пану на жалабу!
    — Пайду ж, брат, і я з табой на жалабу к пану!
    Даў бог рання і пайшлі. Ішлі дарогай па лесу. Тут кала дарогі высечана ляда і на том лядзі пасеяна рэпа. У етага чалавека, апроч той гарэлкі, не было ў роце нічога хлебнага ўжо сутак трое. Ен ідзе і думае: вырву я хоць адну рэпку і з’ем, хоць смагу нраганю! Узяў ён нагою ўступіў на ляда, вырваў рэпіну сабе адну да ў руку сабе. Тут сычас — старажы тут былі — за яго цап!
    — Стой, рабяты, куды вы ідзеце?
    — А ідом — ета наш вінаваец: вядом мы яго на жалабу! — Ну, і мы з вамі павядом яго!
    I пайшлі яны ета ўжо ўтраіх, а вінаваец чацвёрты. Пайшлі дарогай. Ішлі, ішлі яны дарогай, прыходзяць к лугу. На етам на лугу, кала дарогі, пасе ганчар кабылу. Ганчара етага кабыла ўтапілася ў гразь. Еты ганчар адзін мучыцца — етыя кабылы не выцягне з гразі. Людзі етыя ідуць міма яго. Ганчар і просіць:
    — Эх, людзі добрыя, пасабіце мне кабылу цягаць з гразі!
    Поп, прыкайшчык і стораж:
    — Мы табе кабылы цягаць не будам!
    А етый вінаваец ідзе ззаду і кажа:
    — Дай мне, брат ганчар, кусочак хлебца, я табе памагу: я ўжо няеўшы паміраю!
    — Хадзі, брат, пасабі, я табе цэлы бохан дам хлеба!
    Прыйшоў ён. Ганчар узяў кабылу за грыву, а вінаваец увяз па калена ў гразь і ўзяў за хвост. Пацягнулі яны на бераг кабылу. Толькі пацягнулі — і хвост вырваў еты вінаваец у кабылы. Ганчар і крычыць:
    — Эй, людзі добрыя, куды вы ідзеце?
    Людзі етыя яму і сказуюць:
    — Вядом етага чалавека к пану на жалабу!
    — Ну, і я з вамі пайду!
    Кінуў усё і пайшоў з імі. Ідуць яны дарогаю ўжо ўпяцярых. Ідуць яны блізка кала пана кала етага — кала двара цячэ рака бальшая, ладная. Цераз тую рэчку мост. Ідуць яны па том масту і вінаваец етый надумаў што: «Верна, мне,— кажа,— прапасць: вазьму я ўтаплюся!» Узяў узлез на пярэндзіну да й скакануў у ваду. Скакануў у ваду, а там пад мастом пад тым купаліся чанцы (чарняцы). Ен скакануў — так прама на чанца! I чанца забіў! Етыя астальныя там чанцы за яго, вывалаклі зноў на бераг. I крычаць:
    — Людзі добрыя, куды вы ідзеце?
    Ім сказалі етыя людзі:
    — Вядом етага чалавека к пану на жалабу!
    Тады еты чалавек бачыць, што гора, недзе дзецца ўжо! I чанцы ідуць к пану! От ён ідзе блізка кала самага панскага двара ззаду і ляжыць камень хунтаў пяць, круглы. Ен узяў за той камень да сам сабе і думае: «Вазьму етый камень: што бог дасць, то й будзе!»
    Увайшлі яны ў хату. Прыкайшчык сказаў сваю абіду пану, non — сваю, рэпнік — сваю, ганчар -— сваю, чанцы сваю абіду тож сказалі пану. Тады еты пан гукае вінавайца:
    — Што ж ты,— кажа,— чалавек добрый, багата так шкоды надзелаў?
    Тады гэты вінаваец стаў на парозе і ўсё чыста расказаў, як яно было. I лэпае па камні — за пазухай аддулася:
    ■—■ Судзі,— кажа,— пане, па праўдзе: будзе і табе, будзе і мне!
    Тады гэты пан прызывае прыкайшчыка сваго:
    — У цябе,— кажа,— сын адзін, а валоў у кашары многа. Аддай яму етага сына, а я табе пару валоў, помяж тышчы якіх ты хочаш вазьмі, і з сохамі, з баронамі!
    Прыкайшчык стаў і думае:
    — Хай прападаюць валы, а мой сын пры мне!
    — Ну,— кажа,— на бок! Падхадзі ты, бацюшка! Раскажы ты сваю прычыну, аб чом?
    — Так і так, суддзя праведная: задавіў майго рабёначка!
    — Ну, добра! Слухай жа сюды, бацюшка: ты цяпер аддалісь ад пападдзі, аддай яму, няхай ён з ёй жыве, пакуль рабёначка прыжывуць. Тады ён табе аддасць яе з рабёнкам!
    Етый non абдумаўся: