Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Верны работнік яго кінуўся да яго, але бачыць, што не той non, якім быў перад купаннем. Бачыць, што non і слова не можыць сказаць, работнік верны хацеў бегчы за доктарам, але non гавора яму:
— У мяне, мусіць, мачавога пузыра схваткі,— і дае свайму вернаму работніку шклянку з мачой і гавора:
— Глядзі, спяшайся, каб як хутчэй занёс да доктара, каб узнаў, што за хвароба ў мяне.
Работнік верны пусціўся, сколькі мага, сколькі ў яго было толькі сіл, але перабегшы некаторы час, ён спатыкнуўся і разліў... Засумаваў верны работнік, але не расцяраўся, бачыць стада кароў, падышоў да адной з іх, набраў у шклянку каровяй мачы і апяць бягом да доктара. Але гэта карова была цельная.
I калі бедны мужык прыбег да доктара і аддаў яму. то докvap даў бумажку, праверыўшы аналіз мачы, што non цельны. Мужык засумаваў, што папу так не павязло, і, падзякаваўшы доктара, пусціўся дамоў. Прыбегшы дамоў, ён расказаў папу, што чэсна выканаў службу. Поп здаволіўся, але калі прачытаў, што цельны, дык ён з ума чуць не зышоў. Прайшоў некаторы час. Поп бачыць, што скора радзіць трэба, і вось ён гавора свайму вернаму работніку, каб ехаць з дзярэўні ў глухі край, дзе ніхто б не ведаў аб тым, што з ім здарылася. Верны работнік сагласіўся, і яны паехалі, але пасярод дарогі іх застала ноч, і яны вымушаны былі прасіцца на ноч у першы папаўшы будынак.
Поп не знаў, што рабіць ад гора, яму вельмі не хацелася начаваць у людзей, але вымушаны быў. Калі засталіся на ноч, to non, як парадзіха, палез на печ, а верны работнік лёг на падлозе. У гэту ноч у хазяіна цялілася карова. Хазяін усю ноч не спаў ходзячы то ўзад, то ўперад, a non, спадарожыўшыся і перапалохаўшыся ад прыбылі, якая павінна быць, спаў, як Іван пянь-
ку прадаўшы. Вось у хазяіна цялілася карова, маленькаму цялёначку было вельмі холадна, і хазяін унёс яго ў хату і палажыў на печку каля папа. Усюды стала ціха. Усе спалі. Поп, які выспаўся, прабудзіўся і бачыць каля сябе цялка. Поп расцяраўся, хацеў крычаць, але абдумаўся, што гэта ён цяліўся, і трэба якнебудзь ціха разбудзіць вернага работніка, забраць парадзіўшага папоўскага наследніка і ехаць. Поп так і зрабіў. Калі пачынала святаць, устаў хазяін і заўважыў, што няма цялка. Ен зразу ўпомніў пра начлежнікаў, за якімі паехаў хутчэй у дагоню. Нагнаў ужо каля самага дому. Хазяін кінуўся і адабраў у папа сваё цяля, a non не ведаў, што рабіць, куды дзецца ад стыда, але ім не надта стыдна, бо яны прывучаны ка ўсякаму абнагленню.
Пасля гэтага non стаў больш любіць і карміць свайго работніка, штоб ён нікому толькі не гаварыў аб тым, што яго так бог папутаў.
159. РАБІН 1 ЦЯЛЁ
У адным мястэчку захварэў рабін, яго прыслужнік пабег да доктара. Доктар паехаць да рабіна не меў часу і сказаў прынесці мачы для аналіза. Прыслужнік узяў тую мачу, але была восень, па дарозе ён зачапіўся, упаў і разліў мачу. Каб не турбаваць другі раз хворага рабіна, ён набраў шклянку кароўяй. Занёс доктару. Той зрабіў аналіз і кажа:
— Ваш рабін цельны і павінен праз два месяцы ацяліцца.
Прыслужнік прыйшоў да рабіна і расказаў яму гэта на вуха, што ён цельны і павінен праз два месяцы ацяліцца. Ён сабраў усіх прыслужнікаў і паехалі ўсе ў вёску да аднаго яўрэя, бо гэта пазор, каб людзі даведаліся, што рабін цельны. Яўрэй паслаў ім спаць па падлозе. Дарэчы, у таго яўрэя была карова, якая ацялілася якраз той ноччу, і ён унёс у хату цяля. Цялё, шукаючы сабе зручнае месца, падсунулася якраз да рабіна. Намацаў ноччу рабін гэтага цялёнка, разбудзіў усіх сваіх прыслужнікаў і сказаў:
— Я уж гатоў.
Яны схвацілі цялёнка, палажылі ў павозку і ўцяклі, каб не бачыў гзтага пазору яўрэй-гаспадар, у каго начавалі. Гаспадар прачнуўся раніцой, бачыць — няма ні гасцей, ні цялёнка і пагнаўся наўздагон за рабінам. Дагнаўшы, стаў ён крычаць:
— Аддайце майго цялёнка!
А рабін кажа, што гэта не цялёнак, а яго сынок, і што доктар ёсць, які можа пацвердзіць, што ён быў цельны. Пачалася ў іх спрэчка, вырашылі звярнуцца да другога рабіна, каб ён учыніў суд. Рабін загадаў прывесці тую карову і тады будзе вядома, чый гэта цялёнак. Прывялі карову да рабіна і пусцілі цялёнка, куды ён пойдзе, то й будзе відна, чый ён. Але цялёнку было затрудніцельна іскаць карову, ён падышоў да рабіна і стаў яго ссаць. Тады рабін крыкнуў:
— Я быў праў! — і забраў цялёнка.
160. ЛЫСЫ I РЫЖЫ
Адзін заможны хазяін перад смерцю казаў сыну, каб той заўсёды засцерагаўся лысых і рыжых людзей, бо, кажа, лысы дужа разумны, а рыжы надта хітры, яны могуць падвесці так, што і не вырабіцца.
Цераз год сын і забыўся, што бацька казаў, узяў усе грошы, што засталіся пасля бацькі рублёў дзвесце, і паехаў у горад купляць, што было трэба. Захацеў ён есці, заехаў па дарозе ў карчму і кажа рыжаму рандару падаць што з’есці. Той наліў яму міску шчаўя. Чалавек пакаштаваў і кажа:
— Вот шчаўя атлічнае, кажная лыжка варта рубель.
Пакуль ён еў, рандар сядзеў каля стала і ціханька, як той з’есць лыжку, ён крэйдай пад сталом і запіша.
Пад’еўшы, чалавек пытае:
— Сколькі табе, рандар, за шчаўе заплаціць?
— А сколькі? — кажа. — Па рублю за лыжку, як ты і сам казаў.
— А ты пачом знаеш, сколькі я лыжак з’еў?
Ен перавярнуў стол, стаў лічыць і налічыў 200 лыжак.
— Давай,— кажа,— 200 рублёў!
«Авось табе ліха,— думае чалавек, — папаўся к рыжаму рандару. Праўду бацька казаў, але што тут рабіць?»
Ніяк не адпрасіўся. Рандар забраў усе грошы. Паехаў гэты чалавек з карчмы, чуць ні плачучы. Аж едзе нейкі пан на брычцы, дрэмле, шапка з’ехала, а галава лысая ды проці сонца блішчыць, як патэльня.
Убачыў гэта чалавек. «Ну,— думае,— цяпер саўсім, муся, прапаў: рыжы грошы адбіраў, а лысы, пэўна, каламашку і каня адбярэ»,— ды скарэй у лес стаў уцякаць.
Угледзеў гэта пан, кажа хурману:
— Паганяй за ім коні. Чаго ён уцякае з дарогі ў лес? Гэта не іначай, як, пэўна, злодзей.
У мінуту дагналі чалавека, пан зразу і кажа:
— Прызнавайся, што ты ўкраў, чаго ўцякаў з дарогі.
Той, нечага рабіць, расказаў прычыну. Тагды пан гавора:
■— Ну, паязджай за мной у тую карчму, я табе вярну грошы назад.
Прыехалі, рандар пераняў пана. На стале ляжала цялячая лапатка, пан — хлоп, хлоп па плячы рандара і пытае:
— Сколькі стоіць твая лапатка?
Той думаў, што пан пытае аб цялячай, кажа:
— А рублі тры.
-— Добра!
Пан выняў тры рублі, заплаціў, узяў нож і гавора:
— Ну, нашто порціць твой лапсардак, дай я так голую лапатку ў цябе выражу.
Ну, як не круціўся рандар, мусіў аддаць чалавеку яго дзвесце рублёў і яшчэ сваіх прылажыў з палавіну.
Рад чалавек, дзякуе пану і кажа:
— Дай бог, каб усіх голавы пабла... і былі, як калені, голыя.
I паехаў.
161. МУЖЫК I ПАНІЧ
Ехаў мужык, спатыкае ён некаега паніча, ідзець дарогай і просіцца:
— Падвязця.
— Добра,— кажа мужык.— Садзіся!
Ён сеў, і яны паехалі. Дарогай мужык пытае:
•— Хто ты і куды ідзеш?
— Я,— важа,— скубэнт, учуся ў гімназіі, а цяпер нас пусцілі на вакацыю, дык іду дамоў.
— А чаго вас там вучаць?
— Ды ўсякіх навук, во, напрыклад: гром і бліскавіца — гэта знача,— лякрычаство такое яно...
— He, брат, відаць, што вучан, да не давучан. Гэта божа ж моц называецца, а не лякрычыство тваё нейкае. Во што!
I так яны споручыся, той сваё, а той сваё, ехалі ўброд, дык чалавек спіхае скубэнта з возу і кажа:
— Калі ж ты такі мудры, дык перайдзі ж цяпер цераз брод, не намачыўшыся ў гразь.
А той кажа:
— Пастой, перайду, пазволь мне толькі падлезці па каню к дузе, а там і перайду суха.
Узяў дый узлез на каня, выняў ціханька з кішэні сцізорык і чырах па гужам — каламашка з аглоблямі і асталася ў бродзе, а ён вярхом на кані і праехаў на сухое, кінуў каня і пайшоў сабе. I пакуль чалавек, па бруха ў гразі, прыладзіў ізноў каня, скубэнт ужо дайшоў да якога-та засценка, зайшоў у адну хату. Там маладзіца бліны пякла. Ён просіць:
— Пусці начаваць.
— Добра! — кажа.
Ну, ён січас і лёг на тапчане. Можа, цераз гадзіну ці болей прыязджаець гаспадар. Маладзіца яму:
— Чаго ты марудзіў доўга? Суседзі пэўня ўжо вячэраюць, а я цябе ўсё чакаю.
— Я б даўно быў бы, але прычапіўся ка мне нейкі скубэнт і падстроіў мне штуку, каб яго паветрые!.. А хто гэта ў цябе на тапчане ляжыць?
•—• А нейкі паніч папрасіўся начаваць.
Чалавек падыйшоў к яму:
— А ты тут? Найшоўся ж брат... Ну, але пакуль што якое, хадзі павячэраем перш: сягоння ў нас дзяды.
Пасадзіў яго за стол, сталі вячэраць. Чалавек з жонкай выпілі кварту гарэлкі — ён па яе гэта і ездзіў у карчму.
Павячэралі, гаспадыня паслала скубэнту пасцель на тапчане, пад палацямі. Той было ўжо хацеў укласціся, але гаспадар узяў бізун у рукі ды кажа:
— Пастой-ка, паўчу цябе троха, калі ўсё ў тахту скажаш, то будзеш цэл, а калі не — пападзеш бізуна.
I паказвае на цяпло, што гарэла на комінку, кажа:
— Што гэта?
Скубэнт атвячае:
— Звесна — агонь.
Той яго сцёб бізуном.
— He, брат, прашыбся! Гэта называецца не агонь, а красата.
Паказвае на ката, што сядзеў на прыпечку і мыў сабе лапкай мордачку:
— А гэта што?
Скубэнт кажа:
— Кот.
Eh ізноў яго сцёб бізуном.
— He,— кажа,— гэта чыстата.
А дылі паказаў на палаці:
— А гэта што?
Той кажа:
— Палаці.
— He, брат, гэта высата, помні! —ды бізуном.
— Ну, а цяпер,— паказвае на ваду,— у паследні раз угадай, што гэта?
Скубэнт кажа:
— Звесна — вада!
Мужык яму зноў бізуном.
— He, брат, прашыбся, гэта называецца благадаць!
После гэтых навук мужык палажыў бізун, палез на палаці спаць, гаспадыня лягла на печы, а скубэнт на тапчане і заснулі.
Пад дзень мужык з жонкай усталі і пайшлі ў ёўню малаціць. Прачнуўся скубзнт, агледзеўся, нікога няма ў хаце.
«Ну,-— думае,— зраблю штуку!»
Узяў, злавіў ката, прычапіў к хвасту галавешку з агнём і ўскінуў на палаці, а там лён сушыўся.
Тады скубэнт пайшоў у ёўню к гаспадару і кажа:
— Дзякуй табе за хлеб, соль, начлег і навуку, але вот: чыстата ўхапіла красату і панесла на высату, а калі не ўжывеш благадаці, то не будзеш сядзець у хаце! — і пайшоў сабе.
Мужык гэта адумаўся, што скубэнт пэўне штуку зрабіў, пабег ў хату. Бача — лён гарыць на палацях, давай заліваць і скубэнта памінаць.
162. СУДДЗЯ ПРАВЕДНАЯ
Было сабе ў атца два сыны. От ацец памёр, яны яго пахавалі, а тагды ўзялі і падзяліліся. Меншы жа быў разумнейшы, a большы дурнейшы. I ў меншага разумнейшага быў адзін сын, а ў большага ў дурнейшага было тры сыны. Які там дзел (дзялёж) быў — даў большаму еты меншы аднаго воліка, ато ўсё сабе забраў. I паставіў яго, меншага етага, пан дзесятнікам. Нядзелю пражылі, прыехаў еты пан з свайго двара ў тую ў дзярэўню. Яму людзі і гавораць: