• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — He,— кажа,— хай мой суд на бок, буду я сам з пападдзёй жыць!
    Тады пан крычыць:
    — Ну, рэпнік, падхадзі!
    Ен падышоў.
    — Аб чом, якая твая прычына?
    — Так і так: вырваў рэпіну!
    — Ну, вот што, рэпнік: аддай ету сяголетнюю рэпу мне, а на лета я выдзяру ляду і пасею рэпу і аддам вам усю рэпу!
    Рэпнік абдумаўся і кажа:
    — Пакуль уродзя, а гатовую аддай! He, і наш суд так.
    — Ну, на бок! Ну, падхадзі ты, ганчар!
    Ганчар падышоў.
    — Вот што, ганчар, аддай сваю кабылу, што без хваста, етаму чалавеку і са ўсім возам, хай етый чалавек бедны на ёй патуль ездзя, пакуль у кабылы адрасце хвост. Тады ён табе аддасць кабылу і гаршкі!
    Ганчар абдумаўся.
    — He,— кажа,— панок! Хай і маё,— кажа,— панок так!
    — Ну, ты, ганчар, на бок! Чанцы, падходзьце вы! Аб чом, якая прычына?
    Еты чанцы падышлі.
    — Так і так: забіў нашага чанца!
    —• Ну, вот што, чанцы, вазьміце вы яго за ету прахтыку, за ету прычыну, пасадзіце яго пад мост. I патуль скачыце, пакуль яго заб’еце!
    — He, панок, ці уб’ём мы яго ці не, а свой корань звядом! Хай і наша так!
    — Ну, і на бок!..
    Так ён рассудзіў ета харашо! Тады і гавора:
    Ну, людзі, пашліце дамоў, а ты, чалавек добры, астанься!
    Тыя пашлі, а яго за рукаў прыдзяржаў і кажа:
    — Ну, што ж ты,— кажа,— чалавек добры, казаў: судзі нас па праўдзе — будзе табе, будзе і мне!
    Тады гэты чалавек кажа:
    — Спасіба вам, што вы судзілі харашо! Калі б вы не судзілі харашо мне, тады б я стаў на парог вышэй людзей і выняў ба етый камень із-за пазухі, і прама б вам, пан, і пекануў у чэрап ба, штоб і вам тут смерць была! Мне ўжо адзін атвет!
    Пан тады кажа сам сабе: «Хваліць жа бога, што я па праўдзе судзіў!»
    Да ўзяў таго мужыка, завярнуў да за дзверы:
    — Ідзі ж,— кажа,— дамоў, да не будзь такі разбойнік!..
    Вот мая і казка ўся.
    163.	БЕДНЫ I БАГАТЫ БРАТЫ НА СУДЗЕ
    Былі два браты. У беднага было многа дзяцей, а ў багатага не было. Багаты спраўляў часта балі і беднага брата не зваў ніколі. Бедны думаў, што ён на яго злуе, што ў яго няма дзяцей, а ў мяне ёсць. Бедны стаў бога прасіць, каб у яго было дзіця. Калі паявілася ў багатага дзіця, дык ён беднага брата не папрасіў на хрэсьбіны.
    Бедны брат думаў, што ён, мусіць, зазлаваўся і пайшоў прасіць каня завезці ў млын. Але ў яго не было чаго везці. Ен завёз каня за гару і зарэзаў, прадаў шкуру і купіў дзецям хлеба. Дазнаўся аб гэтым брат і падаў на беднага ў суд.
    Ехаў анучнік, па дарозе было балота і конь яго заграз. Сталі ўсе ратаваць. Хто за што, а бедны за хвост і адарваў хвост. На суд едуць ўжо ўтраіх. Заехалі па дарозе да пана. Нянька папрасіла беднага пакалыхаць дзіця. Ен увідзеў хлеб, стаў даставаць і перакуліў калыску і забіў дзіця. На суд едуць ужо ўчатырох. Едуць, а тут каля дарогі будуюць царкву. Папы сталі прасіць, каб хто-небудзь паставіў крыжы. Бедны сагласіўся і палез. Усе, паразіваўшыся, глядзелі ўгору. Бедны зваліўся і забіў архірэя. Тады за архірэя падалі на суд.
    Прыехалі на суд. Першы суд за каня. Бедны апраўдваецца, што мы бога прасілі, каб у яго было дзіця, а ён на хрэсьбіны не пазваў.дык я за гэта зарэзаў яго каня. Суд прысудзіў аддаць беднаму дзіця. Багаты брат не сагласіўся і даў брату 100 рублёў. Другі ставіцца на суд анучнік. Суд прысудзіў аддаць каня беднаму, пакуль адрасце хвост. Анучнік не сагласіўся і даў яму 100 рублёў. Цяпер суд за дзіця. Бедны апраўдваўся, што ён увідзеў хлеб, стаў даставаць і калыска перакулілася і дзіця забілася.
    Суд прысудзіў аддаць дзіця. Але non не разабраўся і даў яму 100 рублёў. Пачаўся суд за архірэя. Суд прысудзіў, хай бедны стаіць доля, a non хай лезе ставіць крыжы. Хай зваліцца і заб'е беднага брата. Поп не сагласіўся і даў 100 рублёў.
    164.	ДУРАНЬ НА СУДЗЕ
    Ішоў сабе адзін дураваты чалавек з лістамі, уходзіць ў адну хату, ажно там жонка мелася мець дзіця, так просіць, каб ён збегаў да тае і тае хаты па бабу, дый кажа:
    — Анно тамака ест сабака вельмі патайны, што лепш вазьмеце якога кала.
    Ен то ўзяўшы таўкача, пайшоў. Ажно прэд таею хатаю ляжыць цяля, так ён падышэчы, трах! па галаве — цяля брык! дай перакінулася. Тут нарабілі крыку:
    — Цяля забіў! Цяля забіў!
    Але ён неяксьці выгаварыўся.
    Зайшоў да хаты і ідуць з таею бабаю, а яна так акуталася хустамі дый кажа:
    —• Ідзем праз гароды, бліжа будзе,— і пашла напярод. Ідзе, ідзе, а стаяў калодзезь без зрубаў. Да й то ж трэба бабе якурат там усунуцца. Тут выбег сын яе:
    — Разбойнік! Мацеру ўтапіў, на суд!
    Павёў ужо яго на суд, ідуць кала ракі, ажно едзе жыд дай усунуўся з таварам у воду. Так просіць у іх:
    — А мае такія, гэтакія, не тавар, то хоць кабылку мне выцягнеце!
    А той дурань быў надта ўжо сільны, так кажа:
    — Я вазьму за хвост, а ты за голаў, то выцягнемо.
    Тут той дурны як пацягнуў, так і хваста адарваў! От табе і помач! Жыд у крык:
    — Мая кабылка няма! Павяду на суд!
    Ну, павялі ўдвох. Зайшлі да карчмы, яны ўдвох банкетуюць, а той дурань стаіць сабе, ажно падыходзіць шынкар дай кажа:
    — Ну, чалавецьку, сядзь на гэтум ложка.
    Ен сеў. Ажно нештось калякнуло: калі гляне, ажно там дзіця ляжыць ужо нежывое! Шынкар у крык:
    — Сёрку задушыў — ай-вай!
    Павялі ж ужо яго на суд утрох. Завялі, суддзя ў першага пытае:
    — Ты чаго?
    — Так і так, так і так.
    — Заплаці,— кажа,— яму пяць рублёў за тое, што калодзезь твая без зруба.
    — А ты чаго?
    — Так і так.
    — Ну, то заплаці яму дзесяць рублёў, што ён табе добра рабіў, а ты яго на суд цягнеш.
    — А ты чаго?
    — Так і так.
    — Ну, то заплаці яму пятнаццаць рублёў за тое, што дзіця кладзеш на ложку, дзе людзей таўпа таўпою абверчана, дай яшчэ кажаш, каб хто садавіўся.
    Так дурань гэта, згарнуўшы грошы ў кішэню, пайшоў падсвістваючы з лістамі.
    165.	АШУКАНЫ ПІСАР-АДВАКАТ
    Жыў некалі ў нашым сяле мужык з жонкаю, былі яны бедныя. Адзін раз сабраўся ён на кірмаш.
    — Пайду прадам цяля, ато вывеліся з грошай, а трэба сёе-тое купіць.
    Зваліў на воз цяля і павёз. Прыязджае на кірмаш, стаў і чакае, хто падыдзе купіць яго тавар. Тут і падыходзіць да яго панскі лакей.
    — Што, Міхась, прадаеш цяля? Колькі яно каштуе?
    — Сорак злотых.
    — Ну, добра, я бяру.
    Заплаціў лакей грошы Міхасю, не таргуючыся. Потым кажа:
    — Хай яно ў цябе пака пабудзе, а я пайду пашукаю яшчэ адно, трэба купіць.
    — Добра,— кажа Міхась,— хай пабудзе.
    He паспеў адысціся лакей, як да Міхася падыходзіць яўрэй і тожа пытае, ці прадае Міхась цяля.
    — Прадаю,— доўга не думаючы, адказаў Міхась. I за такую ж саму цану прадаў і яўрэю цяля. Яўрэй забраў цяля і паехаў. Тут падыходзіць лакей, каб забраць сваю пакупку, але яе ўжо няма. Раззлаваўся лакей, расказаў свайму пану, і падаў пан Міхася на суд. Прыходзіць Міхась на суд. Тут яго і падзывае пісар і дае Міхасю такую параду:
    — Як суддзя ў цябе будзе пытаць што, то ты нічога не гавары, а толькі пальцам паказвай на яго.
    Міхась так і рабіў на судзе, як яму гаварыў пісар. Выходзіць Міхась, пісар яго ізноў падзывае.
    — Ну, як, усё добра? Бачыш, казаў я табе. Давай цяпер мне палавіну грошай.
    А Міхась нічога не гаворыць, а толькі паказвае на пісара пальцам. Пісар аж вочы вылупіў:
    — От, гад, ён і мяне правёў.
    А Міхась, смеючыся, пайшоў дахаты.
    166.	ДВА БРАТЫ
    Гэта было даўней, яшчэ як не было грошай, а тавар на тавар мянялі, гэдак было нявыгадна. Свой тавар, на які табе трэба, нг памяняеш.
    I вось жылі ў адной вёсцы два браты. Яны былі пажаніўшы ся, мелі свае жонкі, свае дзеці. Дачуліся яны, што ёсць ужо такія капеечкі, што за іх можна купіць, што захочаш.
    Запраглі свае коні, адзін брат палажыў на свой воз каменняў, а другі палажыў дроў і павезлі ў горад прадаваць.
    Брат, каторы дровы прадаваў, скора прадаў і палучыў за іх дзве манеты. А брат, каторы прадаваў каменні, не прадаў. Бо нашто каму каменні?
    Вывярнуў іх і паехалі да сваёй хаты.
    Падлятае брат, каторы каменні прадаваў, да свайго брата і гаворыць яму:
    — Знаеш, пазыч мне адну манету, а я табе аддам. Бо як прыеду дахаты, надта будзе смутная жонка.
    Прайшоў тыдзень, спаганяе брат:
    — Аддай мне маю капейку.
    Гэты просіцца:
    — He, браток, хай яшчэ тыдзень у мяне пабудзе.
    А жонка замеціла, што нечага брат вяжыцца да ейнага мужа. I прычапілася, каб сказаў ёй муж, чаго ён вяжацца. Мужык усё не казаў, але прызнаўся, што не ягоная капейка, а ён пазычыў.
    Жонка яму і кажа:
    — Нічога, не бядуй. Я прыдумаю, што будзе наша капеечка.
    Думала, думала, але прыдумала.
    Прыходзіць к мужу і кажа:
    —• Ты знаеш што, зрабі труну. Занясём у часоўню, паставім, ты ў труну ўлезеш і як быццам памрэш. А як прыдзе брат, я скажу, што памёр.
    Зрабіў мужык труну, але брат замеціў і здагадаўся, што яны хочуць зрабіць.
    Набраў брат яды, заляцеў у часоўню, а ў часоўні ў куце стаяў вялікі абраз на таўстых прантах. Улез туды брат і думае:
    «Паглядзім, хто каго. Ці я прастаю на прантах, ці ты ў труне».
    Прынёс муж труну, жонка забіла нямоцна цвікамі і ляжыць, а гэты брат усё відзе. Надышла ноч. Уваходзяць у часоўню многа жулікаў. Прыносяць золата, запалілі агонь і дзеляць кучамі. Дзялілі, дзялілі і адна куча лішняя.
    Старшы і кажа:
    — Хто гэту новую труну перасячэ, той палуча гэту кучу.
    Як пачуў брат, каторы ляжаў у труне, што яго будуць секчы. Як даў у труну рукамі і нагамі, калі крыкне:
    — Жывыя, мёртвыя, падымайцеся!
    А другі брат як скоча з абразом на зямлю, спужаліся жулікі і паўцякалі. Забралі браты ўсё золата і сталі багата жыць.
    167.	АБ ХІТРЫМ ДЗЯКУ
    Украў non з дзякам карову, падзяліліся яны ўсім, анно скураю не маглі падзяліцца, так пабралі ў зубы дай цягнуць: non не вытрываў, пусціў, а дзяк бэнц! аб сцену галавою і забраў скуру.
    Тут зара погаласка пашла, што нехтась карову ўкраў, так дзяк прыходзіць да папа дай кажа:
    — Я хіба не вытрываю, мушу сказаць!
    — Што ты, здурэў, ці што?
    — Калі ж мяне надта сумленне грызе!
    — На табе грошай, колькі хочаш, анно не выказвай нікому.
    Назаўтры зноў ён прыходзіць дай кажа:
    — А-ей, не вытрываю!
    Так non яму яшчэ болып грошай даў, каб анно не казаў.
    Вечарам назбіралася да папа ўсялякіх гасцей і згаварыліся аб карове, так дзяк кажа:
    — А, гэта я з папом украў гэту карову!
    Так non зачырванеўся, усунуў яму няўзначне ўсе свае грошы, а дзяк кажа:
    — I ўсім, здаецца, падзяліліся, анно скураю не далі радьі, так я ўзяў адзін канец у зубы, а яны другі і цягнулі, яны пусцілі, а я бох! аб сцену галавою, так і прачнуўся.