Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Такім спосабам дзяк ні граху не меў, бо прызнаўся, і ўсе грошы ад папа забраў.
Ох, хітры, ліха яму!
168. ПОП-ЗЛОДЗЕЙ НА СУДЗЕ
Поп украў у Кірыла вала. Зарэзаў яго і толькі хацеў завезці дадому, як наскочыў парабак.
— А што ж ты, бацюшка, робіш?
— He гавары, дзеткі. Дам і табе палавіну.
Падзялілі. Толькі галаву ніяк не маглі раздзяліць. Пасекчы не хацелі. Дамовіліся: хто каго перацягне, таго і галава. Пабраліся за вушы. Цягнулі, цягнулі. Аж у папа вуха ў руках засталося, а галава ў парабка, а самі яны пападалі.
Назаўтра сустракае парабак папа і кажа, што не можа выцерпець — скажа. Поп дае яму яшчэ палавіну свайго мяса, каб не гаварыў. Прайшоў яшчэ дзень. Зноў парабак гаворыць тое ж самае папу. Поп аддаў астатняе мяса.
Праз тры дні парабак прыйшоў да папа.
— Баюся,— кажа,— гэта ж грэх, пападу ў пекла, а мне ж не хочацца вечна кіпець у смале.
— Ну і дурны ж ты. Ніякага ж раю і пекла няма.
— Есць, вы самі казалі.
— Ды я ж казаў, каб людзі грошы неслі. На вось і табе 50 рублёў. Толькі не гавары.
Але парабак пайшоў у суд і сказаў, a non аж дрыжыць ад страху. Жартачкі сказаць.
Сказалі парабку расказваць:
—• Іду я лесам, граждане суддзі, аж бачу: бацюшка і сячэ вала! Я пытаюся, што ён робіць. А ён спалохаўся і дае мне палавіну. Дзялілі мы, дзялілі, а галаву не змаглі. Узялі за вушы, цяглі, цяглі... Я як пацягнуў, вуха, што было ў руках у бацюшкі. і адарвалася. Я ўпаў і прачнуўся...
— Дык гэта сон? Чаму ж ты адразу не сказаў! Ідзіце, бацюшка, прабачце.
169. ІНШЫ СОН ЯК У РУКУ ДАСЦЬ
Быў сабе адзін non да вельмі бедны. Прыход маленькі, людзі бедныя — нямашака з іх ніякага прыходу. Хундушовая зямля — адзін пясок жоўценькі, бы золата. Трымаў ён сабе парабка, горкага п’яніцу Сцяпана Штукара. Яго дражнілі Штукаром затым, што гэсты дохлы п’яніца часамі такія вычвараў штукі, што й не прыдумаць. Жыве сабе Штукар у папа да голадам падыхае, бо non хоць бедны, але дзяцей мае, як бобу. Яны хоць дробныя, але ядзяць, бы саранча. Што non ні заробіць, як хавае каго або хрысціць, дзеці адразу з’ядзяць і не абліжуцца. А тут непадалечку паабапал папа жывуць сабе да таўсцеюць вельмі багатыя пан і карчмар. Ведама, калі людзі бяднеюць, та пан і карчмар заўжды багацеюць. Чаго толькі ў пана няма, хіба мо птушачага малака. Да што і казаць! Ведама, як у пана ў багатым двары. Аднаго сала мо дзесяць кублоў. I еж, хоць падавіся. У ландара сала саўсім нямашака, хіба гусіны шмалац, дак затое ў яго абаранкаў цэлае вясло, а сяленцаў поўныя бочкі да гарэлкі хоць захлябніся. Падойдзе Сцяпан Штукар у двор паглядзець на панскае дабро да голькі сліну каўтае. I так у яго кала сэрца заўе, так яму зробіцца моташна, што ён проста з двара і пабяжыць у карчму. Толькі як глытне кручок ці два, дык трохі палягчэе. Ужо не раз Штукар зарыўся ўкрасці ў двары што-небудзь, ды ўсё баяўся, бо куды ты дзенеш, калі нямашака ніякага прытулку. От раз вельмі яму захацелася есці, от ён прыйшоў да папа ды і кажа:
— Бацюшка, ці ведаеш, што я прыдумаў. Пан багаты, усялякага ў яго дабра многа, аж з горла прэ, а нам няма чаго, каб душу падперці. Дзе ж праўда?
Раскірэчыў Штукар ногі, растапырыў пальцы да так пазірае, што non аж зарагатаў.
— He смейся, бацюшка! Няма праўды на свеце.
— Праўда ёсць, ды мы яе не бачым, бо свет грэшны, дак бог нас карае.
— He, бацюшка! Няма праўды, калі ў аднаго з горла лезе, a другі дохне з голаду, Чаму пан багаты, а мы бедныя?
— Бо так бог даў. Ен ведае, што робіць. Яго пуці ніхто не знае.
I пайшоў non вучыць штукара, пайшоў яму гаварыць цэлае казанне да й кончыў на том, што багатыя на том свеце будуць у пекле смажыцца ў смале, а бедныя пойдуць у рай. Слухаў, слухаў Штукар, нарэшце, і кажа:
— Сам бог казаў выцягці з калодзежа казла, а мы, бацюшка, выцягнем у пана вала.
— Што ты кажаш? Якога вала?
— Гладкага, бацюшка, вала.
— He разумею твае гаворкі.
— Украдзема ў пана вала, то і будзе што есці.
— Гэта ж грэх.
— Які грэх? У пана красці не грэх, бо пан багаты. Ен у нас накраў, а мы сваё дабро возьмем назад. Дык гэта ж не грэх.
Доўга адгаворваў non Штукара, каб ён нічога не краў у пана, нарэшце махнуў рукой да й кажа:
-— Рабі, як знаеш.
Пачасаў Штукар патыліцу да й выйшаў. Толькі ось уходзіць да папа матулька да ўжо з самага парога пачынае крычаць да лаяцца, што non сядзіць дома, нічога не робіць, а тут дзеці галодныя, у хаце ні крошкі хлеба й няма чаго ў гаршчок палажыць. Заткнуў non вушы да бягом з хаты, аж тут якраз сустракае Штукара. Хацеў ён паслаць яго на ўёску, каб пазычыць хлеба да закрасы, але той не даў і вымавіць да й пытае:
— Дак што ж, бацюшка, возьмем вала?
— Возьмем, возьмем,— адмаўляе non бы шалёны.
От Штукар завёў папа ў адрыну, падвязаў яму доўгія кудлы, падабраў раску, а зверху надзеў сваё лапікла, да й пайшлі яны ў хмызняк, дзе паслося скарбовае гаўяда, занялі там самага гладкага вала, загналі ў лес да й зарэзалі. Няма чаго рабіць, завіхаецца non каля вала, а Штукар толькі камендуе. От злупілі яны з вала шкуру, павесілі яе на галіну сушыцца, а мяса пачвертавалі, закапалі ў зямлю да й засыпалі трухою з сухога балота. Зверху завалілі каладзьём, а самыя лепшыя кускі прынеслі дамоў да й давай спажываць. Агледзіліся ў двары, што няма самага лепшага вала, от яны туды-сюды бегалі, бегалі — от бы скрозь зямлю праваліўся. Ну, думаюць, мабыць, дзе адбіўся ад гаўяда, дак ваўкі зарэзалі. Але пану шкода добрага вала, от ён вялеў пазваць знахароў, каб яны паваражылі да сказалі яму, дзе той вол. Прыходзяць знахары, варожаць, але кожны гаворыць інакш. Адзін кажа, што вол заплутаўся ў лесе і не можа выбрацца з балота, другі гаворыць, што ваўкі зарэзалі, трэці пляце, што цыгане ўкралі, але ніхто дасканала не скажа, дзе яго найсці.
Тым часам Штукар сядзіць сабе ў карчме п’яненькі да пахваляецца, што ён ведае, куды дзеўся панскі вол. Пачуў тое ландар да й пабег казаць аб том пану. Пакуль ландар збегаў к пану, Штукар дастаў з кішэні дзве палачкі, выняў з вярэнькі збанок.
прылажыў тыя палачкі к дну купы з гарэлкаю да як упёрся каленам пасярэдзіне ў тыя палачкі, яны выправіліся да так расперлі клепчыны, што цераз уторы й забурчэла гарэлка. Нацадзіў ён сабе повен збан да й пацёгся дамоў.
— Дзе ты быў? — пытае non, катораму яшчэ вол вельмі карпіць.
— У карчме, бацюшка,— адказвае п’яны Штукар,— ось прынёс гарэлку на магарыч бацюшку за тое, што вельмі смачнае мяса.
Поп скрывіўся, аж яму вочы пад лоб завярнула, але ўсё-такі пераліў гарэлку ў пляшкі да й схаваў.
— Няма калі мне з табою дурыцца,— кажа non.
От ён адзеў лепшую раску, прычасаў з большага кудлы да й пайшоў к пану, каб і яму сказаць таму прыемнае слаўцо ў няшчасці. Прыходзіць non, аж там ужо многа сабралося ў пана гасцей. Сядзяць яны, п’юць, ядзяць да размаўляюць аб том, як цяпер кепска жыць на свеце, як многа ўсялякіх прыпадкаў, як напрыклад прыпадак пану з валом, гаворыць і non да яшчэ складней ад усіх. Ківае яму пан галавою, сам налівае яму віна да гарэлкі, частуе добрага гаваруна да падкладвае яму лепшыя кускі. Жумрыць non, толькі барада трасецца, бы ў казла. Тым часам паслаў пан па таго Штукара, каб ён сказаў, што ён знае пра вала. ГІрыйшоў Штукар, раскірэчыў ногі, растапырыў пальцы да й стаіць сабе ў парозе.
— А што скажаш, каханы?—пытае пан.
— Усё добрае, паночку.
— А па добрым што?
— Дачуўся я, што ў пана прапаў вол.
— Прапаў.
— А добры вол?
— Добры.
— Iз рагамі?
— 3 рагамі.
— I з хвастом?
— Ну, ведама, з хвастом,— кажа з нецярпеннем пан, катораму ўжо надаела слухаць п’янага мужыка.
— Дак пэўне ж гэта той самы вол,— крыкнуў на ўсе пакоі Штукар і пляснуў рукамі.
— Які той самы? — пытае пан, каторага ўжо ўзяла цікавасць.
— Да той, што я бачыў.
— Да дзе ж ты бачыў?
— На поплаве каля хмызняку.
— Калі ж ты бачыў?
—• От гэта добра не ведаю, паночку, ці ўчора, ці заўчора, a мо і пазаўчора, толькі добра памятаю, што тое было ў досвіткі.
— Дак што ж было з тым валом?
— Нічога, паночку. От стаіць сабе вол да такі рагаты, што хоць ты вілы з рог рабі, стаіць сабе да траву языком косіць, от баццэ касою. Але ж у пана і трава на поплаве. Далібо што можна касіць.
— Дак куды ж пайшоў вол? — з нецярпеннем пытае пан.
— Нікуды не пайшоў, паночку, Гэта я сам ад яго пайшоў, паночку.
— Куды ж ты пайшоў?
— Ой, ведама ж, паночку, хто мае дамоўку, той ідзе да гасподы, а ў мяне яе нямаш, дык я пацёгся к папу. Думаю, ось матулька дасць якое-небудзь бульбы лантух налядаваць.
— Цо ты, дурань, пляцеш,— закрычаў пан да ўжо і прагнаць хацеў п’яніцу.
— Пан крычыць на мяне, а я думаў, што пан хоча ведаць, дзе прапаў вол.
— Дык кажы, што знаеш.
— Толькі няхай пан не перабівае да не крычыць, бо я й забудуся.
— Ну, кажы.
— Дык от паглядзеў я на панскага вала, які ён гладкі да гожы да й думаю: от каб мне такім быць. Што валам, мабыць, панскім сабакам лепшая жытка, як наша. Дзе ж тая праўда на свеце? Што ж гэта бог робіць? I прыпамянуў я, што наш бацюшка ўсё кажа: бог ведае, што робіць. От я ўзяў бацюшку, да й пайшлі мы аглядаць таго вала. Вельмі спадабаўся ён нам. От мы яго загналі ў хмызняк да там і зарэзалі. Бацюшка злупіў шкуру.
Тут усе азірнуліся на папа, а ён сядзіць да ўсё круціцца, бы на калу, да та пачырванее, та пабялее, круціцца, аж пот з яго валіць, баццэ толькі што выйшаў з лазні.
— Эге ж, дай бог памяць. От і забыўся, што далей. Ага! От бацюшка і пытае, куды дзяваць шкуру. А я кажу: павесім на галіну, няхай сушыцца. От павесілі мы шкуру, пачвертавалі мяса, падзялілі, потым пачалі кішкі дзяліць. Ухапіліся мы за кішку разам. Я цягну к сабе, а бацюшка к сабе, я к сабе, бацюшка к сабе, кішка і парвалася, а гной з яе як свісне нам у вочы, дак я і прахапіўся.— Дак гэта ты оніў?
— Але ж, сніў, паночку. Але хоць сон гразь, толькі іншы як У руку дасць.
170. ЯК СТАРУХА 3 СЫНАМ ДЗЕНЬГІ ЗАРАБЛЯЛА: СЫН ЧУЖЫЯ ВЕШЧЫ ХАВАІЦЬ,
А СТАРУХА СХОВУ АДГАДАІЦЬ
У адной дзярэўні жыла з сынам бедная старушка. Яна ўздумала сабе чудно зарабляць хлеб. Сын яе варуіць, як няможна далей хаваіць дзеньгі, а старушка схову сыннію людзём паказыіць і за то дзенюжкі сабіраіць з добрых людзей.
— Вялікая знахарка наша старуха!..— кажуць на дзярэўні.
I прападзі на ту пору кальцо ў пана (гэта злучылась яшчэ ва ўрэмя крапаснога права). I не так пану кальца таго жаль, як дужа абідна, што прыбліжэнныя слугі кальцо скралі. Пасылаіць пан карэту за старухай-знахаркай. Кучар і лакей, украўшы кальцо, захацелі спытаць, ці лоўка адгадываець знахарка. Вот яны падлажылі ў яшчык карэты пад сядзення нескалькі яіц: ці пазнаіць старуха, што на яйцах сядзіць. Страшна старухі к пану ехаць, ну і не паслухаць няльзя: тады віць не шуцілі. Старуха і гаворыць, усеўшысь з непрывычкі ў карэці і са страху: