Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Ідзе Апанас дарогаю, аж бачыць — сакваяж ляжыць. Узяў ён сакваяж і пайшоў далей. Прыносіць у гварак, здзірае з сакваяжа вярхі і ў адным яго рагу робіць дзірачку. Паварушыў — выпала адтуль залатая манетка. Ен у жыпці сваім не бачыў такіх грошай. Ен ужо некалькі дзён не працаваў у пана і выгаладаўся. Ен схапіў сакваяж з гэтай манеткай і пабег у краму, каб купіць паесці.
Набраў ён на пятнаццаць капеек. Дае гандлярцы манетку і думае: «Манетка малая, сколькі за яе дадуць?»
Гандлярка паглядзела і кажа:
— Пачакай, у мяне здачы няма.
Але пашукала ў сябе ў скрынцы і дала яму чатыры рублі восемдзесят пяць капеек.
I думае Апанас:
— «Што гэта за грошы такія? Цяпер я пажыву».
Пабег ён ізноў ў гварак, адчыніў сакваяж, убачыў там столькі залатых манетак, што аж закрычаў:
— Божа мой! Колькі грошай!
Тысяч сорак там было. Але ён не мог пералічыць гэтыя грошы.
Пайшоў ён у мястэчка і бачыць аб’яву на слупе — ён трохі быў граматны:
«Прадаецца ў нядзелю з публічных таргоў маёнтак».
I думае: «У мяне ж грошы ёсць. Пайду, можа, зніму з таргоў маёнтак».
Вярнуўся дадому і пачуў сумную вестку: той пан, які згубіў грошы, запрасіў ксяндзоў, каб яны прызвалі ўсіх людзей да споведзі.
Бядуе Апанас:
«Вядома, ксёндз будзе пытацца, ці не знайшоў грошы. Прыдзецца аддаць — не куплю маёнтка».
Ну, і пайшоў ён да ксяндза.
Ксёндз пачаў яго спавядаць і пытае:
*— Які ж ты грэх маеш, помжэ цо скралд, можа цо зналязл?
Ён задумаўся і кажа:
-— Зналязл пянёндзе.
Апанас яму расказаў, што знайшоў грошы, калі хадзіў у школу.
Ксёндз падумаў:
«У школу, вядома, ён хлопцам хадзіў, а пан грошы згубіў учора. Дык гэта не тыя грошы».
Ну, і адправіў яго ксёндз.
Апанас з радаспі пабег на таргі і за трыццаць тысяч рублёў купіў маёнтак цэлы з усім інвентаром і жывёлай.
Праз некалькі дзён пан, у якога Апанас служыў раней, задумаў зрабіць баль і разаслаў другім панам запросіны. Апанас таксама атрымаў запросіны на баль (той пан не думаў, што маёнтак купіў селянін).
Апанас прыехаў, зайшоў у панскі палац і ўсеўся ў зале, як усе паны. Уваходзіць пан і бачыць, што Апанас там у панскім адзенні сядзіць, і пытае яго:
— А якой жа рацыі ты тут апынуўся ў нашай кампаніі?
Апанас паказвае пану дакументы.
Той пытае:
— Дзе ж ты ўзяў пянёндзе?
— А помніш, як ты мне, пан, на полі казаў, што трэба хадзіць у школу? Вось я хадзіў у школу і нажыў грошы. Добра было б, каб усе парабкі пакінулі ў пана працаваць і пайшлі ў школу. Так параўняліся б усе з панамі, і ніхто не здзекваўся б з людзей.
179. СТАРОЕ СЯДЛО
Адзін мужык Іван адслужыў цару салдатам пяць лет. Служыў верна цару-бацюшку, а самога цара і не відзеў.
Як прыйшоў дамоў са службы, суседзі ў яго пытаюць:
— Дзе ж ты быў і каму служыў?
Ён атвячаець:
— Цару бацюшку служыў.
Суседзі спрашываюць:
— А ці відзеў ты цара, калі ты яму служыў?
— He, не відзеў.
— Ну, дык які з цябе служака? Цару служыў і цара не відзеў!
Када суседзі сталі замячаць, што ён абіжаецца, што з яго пасмейваюцца, то сталі яшчэ больш падсміхвацца з яго.
Надаела эта, наканец, беднаму Івану, рашыў павідаць цара. Насушыў сабе сухарэй на дарогу, злажыў у торбу і пайшоў у Пецярбург. Дапытаўся ён да царскага дварца і прэць проста ў дварэц.
А цара там ахранялі тожа салдаты, гвардзейцы. Крычаць на яго:
-— Эй, куды ты прэш? Сюды хадзіць не паложана.
Ну, Іван, канечне, абідзеўся, доўга стаяў, прасіўся, штоб яго пусцілі к цару. Но яго ўсё не пускалі.
У гэта ўрэмя якраз прыязджае цар з прагулкі. Увідзеў мужыка з торбай возле варот. Відзіма, быў у харошым распалажэнні духа пасля прагулкі. Астанавіўся і спрашваець:
— Што табе, мужычок, нужна?
Іван яму атвячаець:
— Цар-бацюшка, змілуйся, я атслужыў вам службу верна пяць лет. Служыў у таком-та палку і не прышлось мне ва ўрэмя службы вас відзець. Цяпер мае суседзі не даюць праходу. На-
зываюць мяне дурачком: «Эх, ты, Іван, цару служыў, а цара не відзеў». Вот я і прышоў сюды, каб паглядзець на цара, а мяне не пушчаюць.
Ну, цар пахваліў яго за гэта.
— Маладзец! Вот я і ёсць цар. Можаш глядзець на мяне. Іван спужаўся, аж збялеў.
—• Нічаво, нічаво, салдацік, служыў харашо, за гэта спасіба. Чэм цябе за гэта наградзіць?
— Ну, чэм? Нічэм ні нада наградзіць. Спасіба і за тое, што я на вас паглядзеў.
— Ну, как жэ так не наградзіць? Када прыдзёш дамоў, скала цябе зноў будуць суседзі смяяцца, што к цару схадзіў і цар цябе нічэм не наградзіў.
— Ну, што ж, раз так, дайце мне, цар-бацюшка, старое сядло.
— Эй! —крыкнуў ён на сваіх грэнадзёраў.— Прынясіце яму харошае, новае сядло.
Іван цару гаворыць:
— He, цар-бацюшка, не нада мне новае сядло, івы мне дайце старое сядло.
Цар яму атвячаець:
— Да ў мяне старога сядла і няма.
— Ну, калі ў вас, цар-бацюшка, старога сядла нет, так у нашага пана Азанчэўскага ёсць старое сядло, я яго дужа люблю. Вы мне напішыце запісачку, каб ён мне аддаў.
Цар жа не знаў, што гэта значыць старое сядло, ўзяў напісаў запісачку, што па волі яго вялічаства пан Азанчэўскі должан аддаць Пятрову Івану Старое Сядло са ўсімі прынадлежнасцямі.
I на гэтым разгавор з царом кончыўся. Іван палучыў запіску і адправіўся дамой. Цару было смешна: мужык дурны дурное любіць. Ён жа не знаў, што ў пана Азанчэўскага ёсць іменне, каторае называецца «Старое Сядло». Мужык прыходзіць дамой і прама к пану, прад’яўляець гэту запіску, дзе было напісана, што па волі яго вялічаства вы далжны аддаць Івану Старое Сядло.
У пана было іменне не адно, былі іменні і другія. Ен выехаў з гэтага і перадаў яго мужыку Пятрову Івану.
Када ж вярнуўся мужычок дамоў у сваю дзярэўню і ўзналі аб усім яго суседзі і што Іван схадзіў к цару і палучыў за ета іменне, яны Пятрову пазавідавалі.
Патом другі мужык з етай дзярэўні, больш баявы, назавём яго Сямёнам, кажа:
— Я тожа служыў цару не хужы за Івана. Пайду і я к цару, ён мне тожа дасць іменне.
Прыйшоў к цару, цар яго спрасіў:
— Чаго табе ўгодна?
Сямён яму і гаворыць:
— Вот мой сусед, Пятроў Іван, служыў у пяхотным палку і вы яму далі за гэта іменне Старое Сядло ад пана Азанчэўскага, а я служыў у вашым гвардзейскім яго вялічаства кавалерчацкам палку, мне тожа нада даць іменне.
Кагда цар узнаў, што первы мужык яго абмануў, і ўтарой хоча абмануць, крыкнуў:
— Расстраляць яго за гэта, Сямёна!
Прыказаў салдатам атвясці за гару і расстраляць, штоб большы не хадзілі сюды за іменьямі. А старшаму ціханька сказаў:
— Здзелайце так, каб ён збег к чортавай мацеры дамой.
Ну, так і случылася.
Када прыйшоў Сямён дамой, к яму сабраліся суседзі:
— Ну, што, Сямён, у Пецярбургу быў?
— Быў.
— Цара відзеў?
— Відзець відзеў, чорт яго пабяры, ну, штоб яго век не відзець!
180. КАЗКА ПРА РАМАНА I ІГНАТА
Было гэта ў час прыгону. На Пятроў дзень двое старых, Раман і Ігнат, пасвілі на лузе панскіх коней. Успамінаючы сваё дзяцінства, яны рашылі пагуляць у дзеці. Раман быў апранут у новы кажушок, а Ігнат у армячок. Яны ўзялі з сабой паўкварты гарэлкі, хлеба, сала. Коней адганялі пачаргова, то Раман, то Ігнат. Калі падышоў абед, яны пачалі печ яечню. Ігнат пайшоў адганяць коней, а Раман за гэты час выпіў усю гарэлку і з’еў усю яечню. Калі прыйшоў Ігнат, ён спытаў, дзе яечня.
Раман паказаў на свой жывот, сказаўшы:
— Тут, тут!
На другі раз чарга адганяць коней была Раманава, і той, скінуўшы кажушок, пабег, як малое дзіця. У гэты час Ігнат паправіў агонь і ўскінуў на яго кажушок.
Раман, вярнуўшыся, заўважыў адсутнасць кажушка, запытаў у Ігната дзіцячым голасам, дзе кажушок.
Ігнат адказаў:
— Жыжа гам!
Тут Раман у вуха Ігнату, а Ігнат Раману. Моцна збіўшы адзін другога, яны прыйшлі да пана на скаргу. Раман пачаў расказваць пану сваю абіду, пан запытаў у яго, калі гэта было.
Ігнат адказаў:
— Гэта было тады, калі мы пасвілі коней і гулялі ў дзеці.
Пан раззлаваўся,сказаў:
— Ах вы, дурні, гэта было тады, калі вы былі дзеці, а цяпер прыйшлі скардзіцца ка мне за тое. Гэта ж было даўно.
I пан даў загад войту даць па дваццаць пяць розак кожнаму.
181. СПРАВЯДЛІВЫ АУЧАР
Служыў у аднаго пана аўчар, ён такі быў справядлівы, што нігды не ўкраў, не ашукаў, а верна пану служыў.
Адзін раз з’ехаліся паны ў госці, гавораць то аб том, то аб сём, а потым той да таго кажа:
— Ест у мяне такі верны аўчар, што нігды не салжэ, а цобы кепско зробіл, то зараз пшызнасе.
А другі кажа:
— А я так зробе, жэ он баран одда і не пшызнасе.
— Ого, недачакане! Датыхчас был справедлівы і далей бэндзе!
— Ото ж зробе!
— He, не зробіш! — і пайшлі яны ў заклад.
Так што ён робіць. Пасылае дзеўку на поле, каб яго падманула і за тое каб даў ёй барана. Ен спярша не хацеў, а потым такі здаўся на падмову. Так, пасля ўсяго прыносіць барана тая дзеўка да свайго пана. Но, так той пан прыязджае з бараном і мувіць:
— Твой баран?
— Мой, як ты яго дастаў?
— Так і так, давай, дабрадзеньку, прызнайся.
— He, не дам, почэкай, тшэба пжэконацьсе, ці он пшызнасе.
— Добжэ.
А той аўчар, як тая адышла з бараном, так падумаў: «Бяда будзе!»
I што ён робіць: убіў кія ў землю, павесіў шапку і сам адышоў, а потым, падышоўшы нізка, як перад панам, пакланіўся і кажа:
— Дзень добры, вяльможны пане!
— Дзень добры, Яне. А цо повеш?
— Кепско пане, украдлі ў мяне барана.
— А зле, Яне, не пільнавалэсь!
Потым адышоў ад кія і падумаў:
«Э, так будзе нядобра салгаць, трэба іначай».
I гэта, падышоўшы да кія, кажа:
— Дзень добры, вяльможны пане.
— Дзень добры, а цо повеш, Яне?
— Зарзолэм барана, проша пана.
— Э, то нядобжэ, Яне, заплаціш карэ!
I зноў адышоўся, але падумаў, што кепска, трэба такі пайсці і сказаць шчыру праўду. Так зноў падышоў і кажа:
— Дзень добры, вяльможны пане.
— Дзень добры, Яне, a цо повеш?
— Прыйшла на поле к...шча... забрала баранішчаі
— Ано цо ж робіць, Яне, жэч то людзка, а жэ правдэ поведзял, маш другего барана.
I падумаў сабе:
«Но так то добра будзе».
Так увечары, прыгнаўшы з поля авечкі, ідзе проста да пана і кажа там, як наастатку да кія. Так пан за тое даў яму другога барана і пахваліў, а той пан праіграў, каторы дзеўку высылаў.
182. СОЛЬ
Жыў-быў багаты чалавек і было ў яго трое сыноў. Старэйшы сын зваўся Прэктар, сярэдні — Кірыл і меншы — Давід.
■ Адзін раз захацеў меншы сын пакатацца па моры. Ён узяў у карабль насыпаў солі, каб цячэннем не занесла куды, і паплыў.