• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Болей не кладзі ў шапку!
    Бядак, узяўшы грошы, пайшоў дахаты і ўжо не ішоў цераз базар. Адняў ён сто рублёў, а апошнія схаваў у гарнушак на гары, а там быў у яго цукар, якім коней кормяць. Грошы ён схаваў пад сноп, а сам, не дачакаўшыся жонкі, якой не было ў хаце, адправіўся на базар купіць канапель.
    Варочаецца ён дахаты, а жонка ўжо прыйшла і кажа:
    — Я мыла дастала.
    — А за што ты яго купляла?
    — Гэты гарнушак з цукрам, што стаяў на гары, аддала гандляру, а ён даў мне мыла.
    Ен кажа:
    — Божа мілы, там жа было тысяча дзевяцьсот рублёў!
    I зноў ён астаўся бедаком. I зноў пайшоў працаваць у чужую майстэрню задарма.
    Праз месяц гэтыя паны зноў прыходзяць, як жыве былы бядак. А ён зноў у майстэрні вяроўкі круціць.
    — Ну, і што,— пытаюць яны,— ты з гэтымі грашмі зрабіў?
    — Жонка аддала за кавалак мыла цаган з цукрам, а ў ім было тысяча дзевяцьсот рублёў.
    Той першы пан не верыць і кажа да другога пана:
    — Жулік, ашукаў, хоча, каб я даў яму яшчэ дзве тысячы. Але я болей не дам.
    А другі пан кажа:
    — Я табе казаў, што калі шчасця няма — грошы не памогуць.
    Гэты другі пан капануў наском бота і знайшоў у пяску кавалак волаіва. Дае ён волава гэтаму бедаку і кажа:
    — Бяры гэтае волава, можа, ты з яго збагацееш, калі табе шчасце паслужыць.
    Бядак прыняў кавалак волава і занёс яго дахаты.
    Вось за некалькі часу прыйшлі рыбакі лавіць рыбу, а ў іх сеці забракавала цяжаркаў. Рыбак кажа да другога:
    — Iдзі ў мястэчка, можа, хто волава мае.
    Ен пайшоў, пытаўся ў мястэчку, хто мае волава, але вярнуўся без волава і кажа:
    — Няма ні ў каго.
    Тады першы рыбак пытаецца:
    — Ці быў ты ў вяровачніка?
    — He быў, ён бедны, скуль ён можа мець волава?
    Першы рыбак кажа:
    — А, можа, у яго ёсць? Ен сумленны чалавек, і калі ў яго ёсць, то дасць.
    Ен пайшоў да гэтага бедака-вяровачніка і .прынёс волава. Першы рыбак сказаў:
    — Цяпер закінем сець і што зловім —гэта аддаю вяровачніку за волава. Клянуся ў гэтым на бога.
    Прысягнуў. Вось закінулі рыбакі сець і злавілі ўсяго аднаго шчупака. I аднеслі гэтага шчупака бедаку за волава.
    Жонка бедака, разбіраючы шчупака, знайшла ў шчупаку каменьчык-бліскунчык. Яна абцерла яго і паклала на ваконца. Як дзеці ўбачылі гэты каменьчык, узялі яго і сталі адбіраць яго адзін ад другога. Завялі спрэчку. Матка адабрала каменьчык ад дзяцей і паклала яго ў цёмны куток. Каменьчык стаў свяціць. Прыйшоў муж, і яна кажа яму:
    ■— Глядзі, як свеціць каменьчык, які я знайшла v шчупаку. Ён кажа:
    — Добра, хай ляжыць.
    А праз адну хату жыў купец. Жонка купца прыходзіць і пытаецца:
    — За што, пані, вашы дзеці спрачаліся ўчора?
    -— За нейкі каменьчык, які я знайшла ў шчупаку.
    — А ну, пані, пакажы каменьчык.
    Яна прынесла і паказала. Жонка купца кажа:
    — Прадай мне яго. Я дам сто рублёў.
    Яна гаворыць:
    — He, без мужа не прадам.
    — Дам дзвесце.
    — He прадам.
    — Дам трыста.
    — He.
    Жонка купца дайшла ўжо да тысячы, а бядачка не аддала каменьчыка. Муж вярнуўся з работы, і яна кажа:
    — Слухай, купчыха мне дае за гэты каменьчык тысячу рублёў.
    Ен кажа:
    — Чакай, не прадавай,— дасць болей.
    Нарэшце прыйшоў сам купец. Дае дзве тысячы. Бядак не аддае каменьчыка. 3 двух тысяч дайшоў купец да дзвесце тысяч. Тады бядак згадзіўся прадаць і кажа:
    — Але гэты каменьчык не мой, ён належыць да рыбака.
    I панёс бядак каменьчык рыбаку. Рыбак сказаў:
    — He. Я закляўся да бога, што аддам табе цэлага шчупака.
    — Але дзвесце тысяч дае купец за каменьчык.
    — Добра мне чуць гэта. Дзякуй богу — тваё шчасце.
    I вярнуўся бядак дахаты з каменьчыкам. Купец заплаціў яму дзвесце тысяч.
    Вось тады, маючы грошы, паставіў ён добрую хату, залажыў сваю фабрыку, засеяў вялікае поле і купіў сад харошы.
    Праз год часу гэтыя два паны прыйшлі яго адведаць і ўбачылі, што бядак зрабіўся ўжо вялікім багачом. Паны завялі размову. Першы пан кажа:
    — Ён збагацеў за мае грошы.
    А другі кажа:
    — Ен збагацеў за мой кавалак волава.
    Тады пайшлі яны на спацыр у сад былога вяровачніка і ўбачылі на дрэве хлопца гаспадара. Гэты хлопец крычаў:
    — Татка, твая шапка ў гняздзе.
    Гаспадар кажа:
    — Скідай на зямлю!
    I ён гаворыць да гэтых паноў.
    — Глядзіце, павінны быць у шапцы тысяча дзевяцьсот рублёў.
    Паглядзелі і знайшлі.
    Потым паехалі яны з гаспадаром у калясцы аглядаць яго фабрыку. А лета было гарачае. Па дарозе яны спыніліся ў карчме і кажуць:
    — Мы заплацілі б грошы, каб дастаць цукру для коней.
    Карчмарка дастала з гары цаган з цукрам і падала. Новы багач як глянуў, так сказаў:
    — Глядзіце, тут павінны быць тысяча дзевяцьсот рублёў.
    Паглядзелі і знайшлі гэтыя грошы. Тады другі пан кажа:
    — Толькі са шчасця чалавек збагацець можа.
    А першы пан ужо не стаў спрачацца — маўчаў.
    Гэты вяровачнік да таго збагацеў, што аддаў першаму пану чатыры тысячы рублёў і ў хуткім часе адкупіў за трыста тысяч гой каменьчык, што прадаў куппу за дзвесце тысяч рублёў.
    189.	КАРАЛЕУНА I РАЗБОЙНІКІ
    Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў, а тыя кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тыя разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбраная. Аднаго разу, без ведама айца, яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кравёй чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечыя голавы, ногі, рукі, у трэцяй усё тулубы чалавечыя, у чацвёртай самыя боты і чаравікі, у пятай адзенне суконнае і матэрыі, у шостай і ў сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, дзе жылі разбойнікі.
    Хадзіла яна, хадзіла па ўсіх пакоях, і як пачула стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там, аж уходзяць тыя дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць з сабою неякую вельмі харошую і багатую панну; узялі яну разабралі дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць пярсцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты пярсцёнак.
    — Добра! — казалі ўсе.
    Ен узяў сякеру і як рубнуў, дак палец з пярсцёнкам паляцеў пад тое ложко, дзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць пярсцёнка, але як было цёмна, то не знайшоў пярсцёнка і адлажыў да заўтра.
    Кралеўне аж млосна зрабілася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбраную і после забіць. Доўга гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак усе парасходзіліся: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец, трэці на другі гасцінец, а рэшта парасходзілісь у ўсе стораны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылезла з-пад ложко дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічога нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.
    На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самага дня прыязджаюць усе тыя разбойнікі на абед да караля. Доўга сядзелі тыя разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць:
    — Мне снілася сягодня, што пашла да вас у госці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ухаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кравёй
    чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечыя, у чацвёртым пакоі самыя боты і чаравікі, у пятым пакоі адзенне суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложка. Сядзела я там, сядзела, аж уваходзяць дванаццаць мужчын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну, палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі пярсцёнкі з рук, але аднаго пярсцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажа: «Аддайце мне гэты пярсцёнак, я яго зніму». Яны аддалі той пярсцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам, але той палец паляцеў пад тое ложко, дзе я сядзела.
    Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла пярсцёнак з пальцам з кішэні і сказала:
    — Гэта, што я гаварыла, мне не снілася, але было праўда!
    Тыя разбойнікі, бачучы, што будзе кепска, з-за стала дый у ногі праз окна, але там сядзелі прыгатаваныя людзі, каторыя іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць жалезныя бораны, усіх дванаццаць разбойнікаў парасцягаць, а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікага кралевіча. Вяселле было гучнае, а па вяселлі паехалі да таго палацу, дзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мёд-піва піў, па барадзе цякло, у роце не было.
    190.	HE C1AA, А СМЕЛАСЦЬ
    Была ў адной вёсцы маленькая ростам дзеўка. Мо ў яе й сіла была, як у камара. Смяяліся з яе дзяўчаты. Кажуць, што хлолец дзьмухне, дак яна й паляціць, бы пух. Але яна была вельмі смелая, што нічога і нікога не баялася.
    — Чаго я буду баяцца,— часам шуткуе яна,— богу не трэба, а ліхі не возьме, бо і ён на мяне не пазарыцца: ведама, тая, што ад ветру хістае.
    Толькі ось кажуць дзеўкі, што яна не такая смелая, як гаворыць, бо поўначы пабаіцца адна схадзіць на могліцы. Спрачаецца яна, што сходзіць, але тыя кажуць, што не даюць веры. Злосць узяла тую дзеўку, а яна хоць была маленькая, да злосці поўныя косці.
    — Ото ж пайду,— кажа яна.
    — Гэта ты пойдзеш, бо вельмі ўпартая, а ў самой душа ў пяткі схаваецца, як убачыш пень,— смяюцца дзеўкі.
    — Ото ж пайду,— піснула яна, тупнула, бы каза нагою, да й пабегла на могліцы, бяжыць і не азіраецца. Падбегла к могліцам, супынілася да й пашла ціха, а каб не было страшна, запела песню, ідзе да пае. Тым часам зладзеі абакралі пана да й носяць тое дабро каля каплічкі на воз. Пачулі яны песню, спужаліся людзей да й пабеглі ў лес. Падходзіць яна к каплічцы да й бачыць, што там стаяць запрэжаныя коні. Запытала яна, хто гэта, але ніхто не абзываецца. Памацала яна на возе, аж там многа ўсялякага дабра. От яна адвязала коней, села на воз да й паехала да гасподы. Пагналіся зладзеі за тою дзеўкаю, але не маглі дагнаць, толькі пацікавалі, куды яна паехала. Вярнула яна пану коней і ўсё дабро, дак той даў ёй гасцінца — многа ірошай.
    Жыве тая дзеўка да спажывае панскія грошы, а дзеўкі толькі аблізваюцца да завідуюць ёй. Шкода зладзеям таго дабра, але яшчэ гарэй сорам ім, што такая невялічкая дзеўка не пабаялася, а яны разбегліся ад яе, бы зайцы. От і надумалі яны замсціцца. Па немалым часе прыходзіць адзін злодзей к ёй у сваты. Яна не згаджаецца, пакуль не пабачыць, як ён жыве. А таму тое толькі і трэ. От і сказаў злодзей ёй, як яго знайсці. От і збіраецца яна ехаць к таму злодзею. Матка давай адгаворваць да не пушчаць. Куды там, дзеўка стаіць на сваём. Няма чаго рабіць з упартаю дачкою — прэцца, бы свіння ў вагарод. От запрагла яна сваю паршывую кабылку, села да й паехала цераз поле. От пад’язджае яна к лету, бачыць збоку — паваратка, a каля яе на кусце закручана кукла. Думае яна, што гэта зладзеі зрабілі прыкмету, каб не заблудзіць. Звярнула яна на паваротку да й паехала лесам. Праехала мо вярстоў пяць з хвастом да ўсё варочае на павараткі, дзе е прыкметы. Пад’ехала к балотцу, аж і кончылася дарожка да пайшоў такі густы лес, што й носа не ўбіць. Прывязала яна к бярэзіне сваю кабылку да й палезла ў той лес у самую гушчэчу. Разгортвае яна аберучкі калючыя веткі да ціхенька лезе праз гушчарню. Пралезла яна мо з гоны, аж там прасвечваецца якаясь хатка. Падкралася яна к той хатцы, аж бачыць, што там зладзеяў цэлая шайка. Яны дзеляць паміж сабою накрадзенае, а мо й награбленае дабро. Дзеляць да лаюцца, крычаць, б’юцца, чуць не нажамі пыраюць адзін другога. Зірнула яна, аж тут і яе жаніх.