• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Рассчыталась прачка за бяллё і гаворыць:
    — Благадару, прашчай!
    Он ёй атвячаець, купец:
    — Куда ж таперыча, што мы ўж далеко очэнь у пуці.
    — А што ж мне тапер дзелаць?
    — А таперыча будзеш мая, а я буду твой!
    Яна атвячаець:
    — Как жа мне быць: у мяне астаўся муж і пара сынавей.
    — А таперыча не бросісся ў мора — будзеш жыць са мною!
    Прыходзіць муж прачкін спрасіць у сваіх мальчышак:
    — А гдзе ж маць?
    — Панесла ў карабль бяллё.
    Он пайшоў на прыстань пасматрэць: уж карабля нету, уж там і след прастыў, і жану ўвёз купец. Тагда он абраціўся апяць у горад, наняў лёгкую шлюпку, забраў сваіх сынавей і адправіўся ўслед за караблём, штоба нагнаць сваю жану.
    Аткуда ўзялася свірэпая бура, волны і разбілі шлюпку і разблудзіліся на тры астрава: ацец на адзін остраў і еты па разным астравам.
    У скорым урэмені іх нашлі на астравах.
    Прачкін муж думаў, што сынаўя яго пазалілісь, а сьінаўя думаюць, што ён заліўся, і знайдзены яны па розных местах.
    Ацец жа прэдзелілся ў царскім дварцы ў малую должнасць; сынавей знашомшы, аддалі іх у салдаты, і ане друг друга не
    знаюць; усё адчаіваюць, думаюць адзін пра другога, што той заліўся, і той заліўся — і ане ўсе жывы.
    Чэраз нескалька ўрэмя прыязджаець етыт жа купец к етыму гораду і з жаною, і з прачкаю. Жана ж яго пашла па гораду і адчаіла: думала, што нет ні сыноў, нет ні мужа.
    Сайшліся два салдаты і началі между сабой разгаварываць, а прачка ўблізі стаяла і паслышала. Салдаты гавараць:
    — Здрастуй, зямляк! Какова, зямляк, горада?
    — Я такова-та горада.
    — Атца ж твайго чым звалі?
    — Вот цем-та.
    — А маць?
    — А маць вот цем звалі.
    — Ах, брацец, і майго атца тым звалі і маць — мы з табою брацья!
    — А ідзе ж наш ацец?
    — А, верна, заліўся!
    А маць ета паслыша разгавор, ублізі стаямшы, і прышла к ім, начала іх цалуваць:
    — Ах вы, мае сыночкі, а гдзе ж вашы ацец, а мой муж?
    — Мы тада паехалі ў лёгкай шлюпке вдагонь за вамі.
    Купцу далі знаць у карабль, што твая купчыха цалуецца, з салдатамі абнімаецца.
    Купец как прыбяжаў, так яе ў вуха ўдарыў:
    — Непатрэбная ты жэншчына, смела ты з салдатамі цалувацца і абнімацца?
    Сейчас яе прыказаў пасадзіць і прысудзіл яе к расстрэлу.
    Толькі і гаварыць начальства:
    — Прыказана цябе расстраляць.
    Ана і гаворыць:
    — Дапусціце мяне да цара!— не то, што расстраляць,— тагда хоць па кавалку маё цела парубіць!
    Дайшло ета дзела да самаго цара, патрэбаваў на ліцо. Ана расказала, што я нявінна етаму, штоб я чужых салдат цалувала, а ета мае сынаўя, а етат купец не мой муж, он мяне ўвёз нечаянна — абманам — мой муж вот такой-та.
    Патрэбаваў купца і атыскаў яе мужа (ён быў пры дварцы) і начаў спрашываць у купца:
    — Ета твая жана?
    *— Мая.
    — Ана ж атыскала яе сынавей, каторыя ў салдаты аддадзены.
    — Ета ці твае сынаўя?
    — Нет.
    — Дак как жа ета яе сынаўя, а твае не сынаўя?
    Значыць, па ўрэмені, патрабаваў прачкінава мужа і спрашываець:
    — Твае ета сынаўя?
    — Mae, такога-та горада. Как увёз купец жану, мы паплылі ўслед за нею, і свірэпая бура разбрасала нас; мы не верылі адзін аднаму, атчаівалі, што мы пазаліўшы.
    Патрэбаваў он ету прачку, спрасіў:
    — Твой лі ета муж?
    — Мой, сынаўя мае.
    Тады на етага купца гаворыць:
    — Што ж ты ета здзелаў, што ты разбіў сямейства беззаконна?
    Как ты судзіў к расстрэлу называюшчую сваею жаною, но ана не нашлась твая жана, дак вот к етаму прысутствію сам должан палучыць еты суд.
    186.	ЖОНКА I РАЗБОЙНІК
    Як было ў ваднаго бацькі тры сыны. Бацька й матка ўмерлі, асталіся дзеці адны. Жылі яны дужа багата. Тады два браты ажаніліся, а трэці, меншы, быў халасты. Большы брат узяў дужа прыгожую жонку. Раз большы брат кажэць:
    — Пойдзем мы, братцы, у лыкі ноччы, бо як днём, дык абдзіраюць, а нам гэта будзець дужа стыдна, дык мы луччы пойдзем ночы.
    Даў бог смярканне, і пашлі яны. Прышлі к лесу — яшчо віднавата. Дык яны селі ў сасоннічку, каля лесу недалёка. Сядзяць яны, сядзяць, аж ідуць ля іх тры разбойнікі і пытаюцца адзін у ваднаго:
    — Куды, братцы, пойдзем?
    — А пойдзем мы к таму, у каго дужа жонка прыгожая!
    Гэты большы брат, што сядзеў у сасоннічку, як пачуў і кажэць братам:
    — Пойдзем мы, братцы, у двор!
    А тыя браты кажуць:
    — Няўжо ў цябе прыгажэй усіх жонка?
    — He, братцы, пойдзем, прападзі яны і лыкі тыя! Шчэ абкрадуць!
    I пашлі ўсе ў двор. Прыходзяць ік двору, аж у іх відна. Палядзяць у вакно, аж два разбойнікі сядзяць з сярэдняга брата з жонкай і піруюць, а старшага разбойніка са старшага брата жонкай няма. Тыя разбойнікі пачулі, што нехта пад вакном ёсць, ды наўпёкі, а большы брат стаў спрашуваць у сярэдняга брата жонкі:
    — Дзе мая жонка?
    А яна кажэць:
    — Пашла ў клець з разбойнікам!
    Ен тады пабег у клець, прыходзіць,— аж дзверы запёрты. Стаў ён крычаць, каб яму адпёрлі,— яны не тпіраюць. Ен тады ўзяў тапор і стаў тапаром дзверы ламаць. Разламаў дзверы, улез у клець, і пачалі яны з разбойнікамі біцца. Біліся, біліся, мужык кажа жонцы:
    — Памажы мне.
    А яна кажэць:
    — Што мне табе памагаць? Калі ён цябе здолеець, я яго жонка буду, а калі ты яго — твая буду!
    Біліся яны, біліся,— паваліў разбойнік мужыка і стаў ціснуць каленкамі. Мужык кажэць на жонку:
    — Дай мне касу, я яго калану.
    Жонка зняла касу ды й падаець разбойніку. Тады мужык бачыць, што канец яму будзець, стаў зваць свайго злога сабаку. Сабака той сарваўся з цэпу, прыбег у клець і перакусіў горла разбойніку. Устаў той мужык, увалок разбойніка ў хату, палажыў пад пол. Тады пазваў усіх луччых мужыкоў, пазваў і бацьку й матку жонкіну, пасадзіў усіх за стол, паставіў мёду-віна, разных наедкаў і кажэць:
    — Госцейкі вы мае дарагія! Буду я вам гаварыць казку, a хто мне перамяшаець, таму галаву з плеч.
    Ну, усе на гэта сагласіліся. От ён тады пачаў расказуваць:
    — Як жыў я халастым. I захацелася мне жаніцца. Узяў я дужа прыгожую жонку. Раз я кажу братам: «Браты мае родныя, пойдзем мы ў лес у лыкі!» Прышлі мы к лесу яшчо завідна і селі ў сасоннічку. Чуем — ідуць тры разбойнікі і кажуць: «Пойдзем к тому, у каго жонка прыгожая!» Мне не сядзіцца, павёў я братоў у двор. Прыходзім, аж два разбойнікі сядзяць з сярэдняга брата жонкаю і піруюць, а мае няма. Тыя мае браты пагналі гэтых разбойнікаў, а я ўходжу ў хату і пытаюся, дзе мая жонка. Сярэдняга брата жонка кажэць: «У клеці са старшым разбойнікам». Пашоў я ў клець, а яны запёрліся. Я кажу: «Адчыніце!» Яны не адчыняюць. Я тады ўзяў тапор і стаў сеч дзве-
    ры. Разбіў дзверы, улез і стаў з разбойнікам біцца і кажу: «Жонка, памажы мне». А яна кажэць: «А што мне табе памагаць прышлось, калі ён цябе ўб’ець, я яго буду, а калі ты яго, я твая буду!» Біліся мы, біліся, паваліў мяне разбойнік і стаў мяне ціскаць каленкамі. Я кажу: «Жонка, дай мне касу!» А яна ўзяла касу ды і даець разбойніку. Я тады пазваў свайго сабаку. Прыбег сабака і перагрыз горла разбойніку!
    Жонка слухала, слухала ды кажэць:
    — Няпраўда гэта ўсё!
    Ен тады ўзяў ды выцягнуў разбойніка з-пад пала. Ну, прысудзілі мужы зняць ёй галаву. На тым і казцы канец.
    187.	ШАВЕЦ I РЫБАК
    Жыў-быў вельмі бедны шавец. Было ў яго пяцера дзяцей і жонка. Адзін раз пайшоў шавец у дарогу, сустрэў ён двух купцоў. Купцы зналі яго беднасць і далі яму сто рублёў. Прышоўшы дадому, шавец купіў хлеба, а другія грошы схаваў у мякіне.
    Раз маляр вазіў па сяле гаршкі. Жонка шаўца ўзяла мякіну і аддала маляру за гаршок. Узнаў аб гэтым шавец і доўга плакаў да і пайшоў у дарогу. Сустрэлі шаўца тыя купцы і далі яму сто рублёў. Шавец купіў у горадзе хлеба, мяса, а другія грошы зашыў у шапку, надзеў на галаву да і пайшоў дадому.
    Як ішоў шавец дарогаю, воран пачуў мяса і хацеў вырваць із рук шаўца, да замест мяса сарваў шапку і панёс у гняздо. Пагараваў шавец да й пайшоў у дарогу. Сустрэлі яго купцы і далі шаўцу кусок волава. Прынёс шавец волава дадому і кінуў пад лаву, а сам шыў бот. Раз прышоў к шаўцу рыбак і ўгледзеў волава,сказаў:
    — Нашто яно табе, аддай яго мне, першую рыбу, што злаўлю, аддам табе.
    Шавец сказаў:
    — Бяры сабе.
    Рыбак узяў. Вот рыбак злавіў рыбу і прынёс шаўцу. У гэтай рыбе шавец, нашоў вельмі дарагі каменчык дыямант, за каторы купіў хвальварак і сад. Тады толькі забагацеў шавец.
    188.	ШЧАСЦЕ I БАГАЦЦЕ
    Жыў адзін бедны мужычок. Займаўся ён кручаннем вяровак і з гэтага пражыўляў сваю сям’ю. Жыў ён зусім бедна.
    Аднойчы ідуць дарогай два паны з горада і гавораць з сабой. Адзін кажа:
    — 3 чаго чалавек жыве — з багацця альбо з шчасця? Вядома, з багацця,— дай грошы бедаку, дык ён разжывецца і будзе ў яго добрае жыццё.
    А другі кажа:
    — Калі не паслужыць яму шчасце, ніколі не разжывецца.
    Першы кажа:
    — Давай знойдзем добрага чалавека і дамо яму грошы. Гады пабачым.
    Ну, вось яны пайшлі дарогай далей. Па дарозе заходзяць яны ў краму і пытаюць, дзе знайсці беднага і сумленнага чалавека. Крамніца ім кажа:
    — Вось у гэтай майстэрні, на дарозе, чалавек уе вяроўкі. Ен бедны і надта сумленны, добры.
    Паны зайшлі да гэтага бедака і пытаюць:
    — Як ты жывеш?
    — Ды вось раблю і не магу зарабіць на пражыванне сваёй сям’і.
    Адзін пан кажа:
    — Ці хацеў бы ты забагацець?
    Бядак кажа:
    — Чаму не, але не маю сродкаў да гэтага.
    Пан кажа:
    — Добра, я табе пазычу дзве тысячы рублёў. Глядзі, каб з гэтых грошай ты забагацеў і хутка аддаў мне доўг.
    Ну, і даў яму грошы.
    Бядак, узяўшы грошы, падзякаваў і развітаўся з панамі.
    Хутка ён сам пайшоў дахаты. 3 гэтых грошай ён адняў сто рублёў (апошнія схаваў у шапку) і пайшоў праз базар. На базары купіў мяса і купіў канапель на вяроўкі. Вось ідзе ён з базару і трымае кавалак мяса ў руцэ. Раптам на яго наляцела вялікая пташка і кінулася на мяса. Ен, баронячы мяса, ударыў гэтую пташку. Пташка са злосці хваціла шапку з галавы і па~ перла ўгору. А ў шапцы знаходзілася тысяча дзевяцьсот рублёў.
    Прыйшоў бядак дахаты і расказаў жонпы, які быў добры выпадак забагацець і як усё блага выйшла. Паплакаў ён з жонкай разам і зноў пайшоў у майстэрню рабіць вяроўкі.
    Праз некалькі дзён гэтыя паны зноў праходзілі каля майстэрні і задумалі адведаць бедака. Прыходзяць да яго і пытаюць:
    — Ну, ці ты пабагацеў трохі?
    Ен ім і расказаў пра здарэнне, якое зрабілася з ім. Гэты пан, які даваў грошы, не верыць, думае: «Жулік, узяў грошы і ашукаў мяне». Ну, дык што ж, трэба даць яму яшчэ дзве тысячы рублёў, каб пераканацца, што ў грошах шчасце. I пан дае яму яшчэ дзве тысячы і кажа: