• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    «Пагадзіце ж , хварэць вашай матары,— думаюць разбойнікі,— мы ж вам адрыгнёмся, няхай толькі пойдуць адсюль маскалі да казакі».
    Так і было. Пахадзілі, пахадзілі маскалі да казакі дармо па лесе, палазілі па гушчэчы да й пашлі сабе далей, куды ім трэ. Абслухаліся разбойнікі, вылезлі з зямлянкі да й кінуліся на ўёску. Яшчэ мо маскалі да казакі адышліся вярстоў пяць або шэсць, як разбойнікі спалілі тую ўёску, а людзей усіх перабілі, апрыч малое дзевачкі, што тады ў лесе пасціла гаўяда. Варочаюцца разбойнікі к сабе ў лес да й сустракаюць тую дзевачку.
    А яна была хоць і малая, але такая гожая, што от глядзеў бы заўжды да й не нагледзішся. Ідуць разбойнікі к ёй, а яна сядзіць сабе на пяньку, пляце вянок з кветак да пае песні. Яна пае, a гаўяда вушы развесіла, слухае, стаіць бы ўкопанае. Нават птушкі пазляталіся, сядзяць кругом на дзераве да слухаюць, як пае дзяўчына. Паслухалі разбойнікі да й не магуць варухнуцца, баццэ яна закалдавала іх сваёю песняю. Замоўкла дзяўчына да й пачала гнаць гаўяда дамоў. Пагнала яна гаўяда, а разбойнікі ідуць за ёю, бо не магуць ад яе атарваць ачоў. Прыгнала яна гаўяда на тое месца, дзе была ўёска, да толькі спляснула рукамі. Няма ўёскі, толькі яшчэ дагараюць галавешкі. Падышла яна туды, дзе была хатка, аж там валяюцца забітыя бацька з маткаю. Пачала яна плакаць да ўбівацца. Плача яна да прычытае:
    — Ой, матачка ж мая зязюлечка, на каго ж ты мяне пакінула? Ці ж цябе звер задраў, ці цябе ліхі чалавек забіў? Ой, бацюхна родненькі, саколе мой ясны, чаму ж ты маўчыш, нічога не адмаўляеш, мяне, сірату, не прыгалубіш? На каго ж ты мяне пакінуў без ладу, без спосабу? Ой, матачка родненькая, хто ж мне галоўку памые, хто ж мне кудзеркі расчэша, хто ж мне коску запляце?..
    Так плакала да прычытала тая дзевачка, а разбойнікі стаялі да слухалі. I мо першы раз закалола ім у сэрца, мо першы раз пакаяліся яны, што пабілі тых людзей. Выплакалася дзяўчына да баццэ акамянела, сядзіць кала халоднае маткі да пазірае, бы непрытомная.
    От разбойнікі пахавалі тых людзей, забралі дзяўчыну, занялі гаўяда да й пагналі ў лес. Доўга прадзіраліся яны праз гушчэчу, нарэшце атаўбаваліся на прагаліне, дзе ў іх была другая хатка. Тут яны паслалі пасцель да й палажылі тую дзевачку спаць, а самі селі ціхенька кала хаткі да так моўчкі і прасядзелі цалюсенькую ноч. Прахапілася дзевачка, азірнулася да як успамянула пра матку да бацьку, так і зноў давай плакаць да прычытаць. Але як яна ні плакала, як ні ўбівалася, мусіла прывыкаць к жыцці ў разбойнікаў. А разбойнікі з тых часоў саўсім перамяніліся. Годзі яны красці да разбіваць. Давай яны лавіць звярыну да рыбу, давай пасці да даглядаць тое гаўяда. Нарэшце, пачалі яны рабіць будоўлю да, як умелі, карпаць зямлю, каб зарабіць сабе хлеб. Расце тая дзяўчына да ўсё харашэе і стала яна такая гожая, што мо такое няма на ўсім свеце. Слухаюць яе ўсе разбойнікі, робяць усё, што яна скажа, робяць затым, што не могуць не рабіць, не могуць не слухаць яе. От здаецца, каб яна сказала лезці ў агонь, то б і ў агні было ім не горача, а так добра,
    як у раю. Толькі не доўга мелі разбойнікі такое шчасце, каб пазіраць на тую дзяўчыну.
    Раз пайшла яна ў лес да й не вярнулася. Як ні шукалі разбойнікі, не маглі яе знайсці. Баццэ зайшло ім сонейка і сталі яны хадзіць не ўдзень, а ўночы, так ім маркотна было без дзяўчыны. А яна ты.м часам выйшла к рацэ. Там людзі лавілі рыбу да як убачылі такую гожую дзяўчыну, дак забылі ўсё на свеце, толькі пазіраюць на яе. I здаецца ім, што варта мучыцца ўвесь век, каб толькі хоць раз зірнуць у тыя вочкі, што бы сонейка паляць сэрца, паляць, шчыпаюць, але такі даюць слодыч, якога больш няма на свеце. Пазірае дзяўчына, а людзям здаецца, што на свеце ўсё так гожа, так радасна свеціць сонейка, так добра жыць, што лепшага нічога і не трэ. От пакінулі рыбакі сваё нажэндзе, пасадзілі дзяўчыну ў човен да й павезлі яе ў вёску. Зірнулі людзі на дзяўчыну да й дзякуюць богу, што прывёў іх хоць раз ў жыццю пазнаць слодыч шчасця, пазнаць, што на свеце ўсяго мілей нябескі погляд гожае дзяўчыны. Дачуўся царэвіч, што такая гожая дзяўчына, прыехаў туды, узяў яе к бацьку да матцы, каб там зрабіць лад. Але дзяўчына дарогаю заняпала да й памерла. Налажылі тады жалобу на ўсё царства. Прайшло многа часу, а такой дзяўчыны больш няма, бо, мабыць, нябескі погляд дзяўчыны бог судзіў бачыць толькі адзін раз у жыццю.
    193.	ВОУЧАЕ КОТЛА
    Лес — божы гай. Бог даў яго людзям на патрэбу. Даўней ніхто табе не бараніў, хадзі па ўсёй пушчы да й карыстай усім, што табе люба. I людзі карысталі: лавілі ўсялякага звера, бралі ў дупленатых дзераўляках ад слепата мёд і воск, наглядалі да секлі сабе здатнае дзерава, пасцілі гаўяда да выраблялі сенажаці ці выпальвалі да расчышчалі лес на поле. Кожын абрабляў зямлю, дзе хацеў. Бо людзі божыя і зямля божыя. Зямлю бог аддаў людзям, каб яны працавалі да зараблялі сабе жыўнасць. А, ведама, дзе больш жыўнасці, як не ў лесе. Тут табе грыбы й ягады, вясною птушкі нанясуць яец, хоць ты ў кош грабі, а ўсялякае жыўёлы так багацька, што хоць у хлеў заганяй, не трэ ні пасці, ні карміпь, а толькі лаві ці страляй. Добра тагды жылося людзям, покі не прыйшлі варагі да не забралі землю сабе. Яны не то што зямлю да лес, але й балота да ўсялякую нетру захапілі, памералі да панасыпалі капцы. Куды ні сунься, то мяжа, усё.
    кажуць, чужое. А дзе ж наша? Хіба ж мы не божыя людзі, што нам бог не даў зямелькі? Прашкі, бог даў зямлю і лес на ўсіх долю. Але што ты зробіш. Усюды пастаўлялі стражнікаў, яны табе й дыхаць не даюць.
    Ось быў адзін стражнік. Дасць бог свята. Ведама, у свята святое і дзела. Пойдуць нашы бабы ў лес па грыбы ці рваць ягады дак ось адкуль ні возьмецца той стражнік да не то што адбярэ грыбы ці ягады, але і хусткі паздзірае, яшчэ наздзекуецца. Ужо не раз збіраліся нашы дзецюкі адсадзіць яму печанцы, да ніякім правам не могуць яго злавіць, бо ён, злодзей, вельмі хітры. Перш ён жыў адзін. Людзі думалі, што затым ён такі паганы, што адзін, але ашукаліся, бо ён як ажаніўся, дак стаў яшчэ гарэй. Але то кажы, і жонку сабе падабраў такую ж ліхую, як і сам. Напладзілі яны дзяцей. Усе хлопцы бы разбойнікі, толькі адна дзяўчына, да й тая самая меншая. Хутка яны выраслі, на лес гледзячы, да так пайшлі вычвараць, што няможна й людзям сказаць, проста воўчае котла да й годзі. А грэх казаць, здатныя былі хлопцы, але здатныя на ўсё ліхое. Яшчэ бацька здароў, як дуб, адзін мажэ ўправіцца, а чаго ім усім стражнікаваць?
    I пайшоў адзін сын стражніка ў свет шукаць сабе шчасця, зайшоў ён дзесь у вялікае месца да й наняўся служыць у багатага купца. Паслужыў ён там мо колька гадоў і нажыў грошай мо больш, як у купца, да й пачаў сам таргаваць. Натаргаваў ён многа грошай да й пачаў скупаць у паноў лес. Купіць пушчу, спляжыць дзерава, загоніць яго да Кралеўца, прадасць там, заробіць многа грошай да й зноў купуе другую пушчу. От купіў ён і тую пушчу, дзе бацчка стражнікаваў. Прыехаў ён туды да й атубаваўся ў бацькоў, нібы то купец, але не сказаў ім, хто ён такі. Яму хацелася пабачыць, як жывуць бацькі да браты да як памінаюць аб ём. От жыве ён у бацькоў, баццэ чужаніца да прыглядаецца і прыслухоўваецца. Пражыў ён так мо нядзелю або дзве. He пазналі яны, што гэта сын, бо думалі што той ужо даўно загіб ці згніў у астрозе; яны добра ведалі, які ён быў раскол да злодзей. Толькі пазнала яго адна вясковая дзеўка. Ен калісь вельмі каля яе ўвіваўся. Мабыць, моцна яе кахаў і нават хацеў ажаніцца, але бацькі не пазволілі брацца з мужычкаю. Яна потым служыла ў двары пакаёўкаю да там і бачыла ў пана таго купца. Ці пазнаў ён яе, ці не, а мо й пазнаў, да не хацеў прызнавацца, бо, ведама, разбагацеў, дак куды там яму мужычка, хоць яна й пакаёўка. Ен ужо на паненак пазірае. Там жа ў двары служыла і дачка стражніка. От тая дзеўка і шапнула ёй, што ў яе бацька жыве не хто другі, а яе большы брат.
    Тым часам стражнік намовіўся з жонкаю да з сынамі забіць багатага купца да забраць яго грошы. От выдаўся такі ліхі дзень, што, як кажуць людзі, нават сабаку не выганеш з хаты, такая там кудаса. Цалюсенькі дзень круціць да мяце кудаса, што й свету божага не відаць, а к ночы захадзілася яшчэ гарэй, баццэ вялікі грэшнік засіліўся. От яшчэ змрокам у стражніка павячэралі да й пал^глі спаць. Раве бура ў коміне да свішча за вугламі. Штось не спіць малады купец да ўсё варочаецца на лаве. Потым ён задрамаў. Толькі стражнік закмеў, што купец спіць, узяў сякеру да й секануў яго аберучкі, але ў поцемку не папаў, а толькі ўдарыў тапарышчам. Прахапіўся купец, забыў спрасоння, дзе ён, да думаў, што на яго напалі разбойнікі, выхапіў ён з-пад галавы нямецкі пісталет да давай паліць. Тым часам матка кінулася на яго з нажом да й усадзіла ў горла. Страляе ён куды папала, a тут на яго накінуліся бацькі і браты да й рэжуць у пацёмках адзін другога. Тым часам як пачула ад пакаёўкі стражніка дачка, што дома яе брат, а не чужы купец, дак насілу дачакалася вечара, не паглядзела і на ліхое надвор’е да хутчэй пабегла к бацькам, баццэ прачувала тое ліха. Прыбягае яна пад хату, зірне ў акно, аж цёмна. Пачала яна стукаць у дзверы — ніхто не адчыняе. Абмацала гэта яна ў страсе ключ да й адсунула засаўку. Убегла ў хату да й спаткнулася ў пацёмках на матку, бо тая ляжала кала самага парога. Звала, звала дзяўчына, але ніхто не абзываецца. Спалохалася яна да давай дзьмухаць агонь. Уздула яна лучыну да як зірне, аж уся хата й плавае ў крыві. Памацала яна, аж бацька, матка і ўсе браты яшчэ цёплыя, але ляжаць покатам доле, толькі купец не зваліўся з лавы да так і ляжыць, адкінуўшы голаў, а ў горле тырчыць канчаты нож, каторым матка крышыла буракі. Кінулася яна з хаты на ўёску зваць людзей. Сышліся людзі, паглядзелі да й кажуць:
    — Ото ж воўчае котла, такая яму й смерць.
    194.	ЯК РОДНЫ СЫН БАЦЬКУ ЗАГУБІУ
    Ішоў адзін хлопец з маскалёў дай зайшоў да карчмы нанач. Ну, добра, лёг ён спаць, анно ж апоўначы чуе нештась гракацець пачало, так узяўшы шаблю і стаў пры дзвярах.
    Анно ж, ай ліха! Ідзе дванаццаць разбойнікаў. Падышлі, a той, што наперадзе ішоў, узяўшы руку, высадзіў праз дзверы, так ён, не доўга ждучы, шах! —і адцяў. Той як закрычаў, як ні панясуцца ўсе дай паўцякалі.